Тэма 20. БССР у 1970 – першай палове 1980-х гг. Крызіс грамадска-палітычнага і эканамічнага ладу СССР
Змяненні ў кіраўніцтве СССР і БССР пасля прыходу да ўлады Л. І. Брэжнева. П. М. Машэраў на чале кіраўніцтва БССР. Змест паняцця “застой”. Эканамічныя прыярытэты ўрада. Гаспадарчая рэформа 1965 г. і яе вынікі. Прамысловае развіццё БССР, стварэнне новых прадпрыемстваў і галін, вычарпанне магчымасцей экстэнсіўнай мадэлі. Прыярытэты дзявятай і дзясятай пяцігодак. Крыніцы адноснай стабільнасці савецкай эканомікі. Узмацненне адміністрацыйных метадаў кіравання і цэнтралізацыі эканомікі. Спробы эканамічнага рэфармавання. Праявы і прычыны адставання савецкай эканомікі. Складанасці ў сельскай гаспадарцы, нізкая рэнтабельнасць аграрнай галіны і яе прычыны. Капіталаўкладанні ў сельскую гаспадарку і спробы яе рэфармавання. Стварэнне аграпрамысловых комплексаў і крызісны стан сельскай гаспадаркі. Прыняцце харчовай рэформы. Грамадска-палітычнае жыццё СССР і БССР. Змены ў сацыяльнай структуры і адукацыйным узроўні савецкага грамадства. Згортванне лібералізацыі. Ідэалагічныя прыярытэты ў культуры, адукацыі, навуцы, выхаванні і прапагандзе, манаполія КПСС і КПБ на інфармацыю. Фармальная дзейнасць саветаў і прафесійных саюзаў. Дысідэнцтва ў СССР і БССР і барацьба з ім. Русіфікацыя ў галіне адукацыі і культуры БССР. Паглыбленне крызісных з'яў пры Ю. У. Андропаве і К. У. Чарненку. Агульныя ўмовы развіцця культуры. Адукацыя. Павелічэнне колькасці вышэйшых навучальных устаноў. Рэфармаванне сярэдняй школы. Прафесійна-тэхнічная адукацыя. Паступовае страчванне адукацыяй БССР нацыянальнага зместу. Палітызацыя і ідэалагізацыя гуманітарных навук. Асноўная тэматыка твораў літаратуры і мастацтва ў першыя пасляваенныя дзесяцігоддзі і на працягу 1970–1980-х гг. Беларуская проза і паэзія. Архітэктура, скульптура, музыка, тэатр, кіно. Міжнародная дзейнасць БССР у ААН і іншых міжнародных арганізацыях.
|