Тэма 22. Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Рэспубліка Беларусь на сучасным этапе
Сістэмны крызіс постсавецкай прасторы. Асаблівасці развіцця Рэспублікі Беларусь у першыя постсавецкія гады. Міжнароднае становішча і дыпламатычнае прызнанне Рэспублікі Беларусь. Дзейнасць урада Беларусі ў галіне скарачэння ўзбраенняў. Унутрыпалітычнае развіццё. Станаўленне шматпартыйнасці, асноўныя палітычныя партыі і іх праграмы. Узрастанне сацыяльна-эканамічнай напружанасці ў 1993–1994 гг. Прыняцце Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь прэзідэнцкай формы кіравання. Канстытуцыя 15 сакавіка 1994 г. Прэзідэнцкія выбары 1994 г. Рэферэндумы 2005 і 2006 гг. і іх вынікі, змены ў Канстытуцыі Беларусі. Выбары 9 верасня 2001 г., рэферэндум 17 кастрычніка 2004 г. і ўмацаванне прэзідэнцкай улады. Прэзідэнцкія выбары 19 сакавіка 2006 г. і 19 снежня 2010 г. Канстытуцыйныя асновы Рэспублікі Беларусь. Заканадаўчая, выканаўчая і судовая ўлады. Асновы ідэалогіі Рэспублікі Беларусь. Сутнасць і асноўныя рысы беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця. Дзяржаўныя прыярытэты ў эканоміцы, сельскай гаспадарцы, сацыяльнай сферы. Міжнародная дзейнасць Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе. Шматвектарнасць знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь. Эканамічнае, навукова-тэхнічнае, культурнае і гуманітарнае супрацоўніцтва Беларусі з краінамі свету. Беларуская навука і культура на міжнароднай арэне. Удзел Беларусі ў міжнародных навуковых, культурных, спартыўных і іншых мерапрыемствах. Вывучэнне і захаванне гісторыка-культурнай спадчыны. Павышэнне ролі музеяў, бібліятэк, культурна-асветніцкіх устаноў. Культура Беларусі ў сусветнай культурнай прасторы.
|