Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Правапіс абрэвіятур





1. У абрэвіятурах скарочаныя часткі пішуцца так, як у адпаведных поўных словах: гарсавет (гарадскі), прафсаюз (прафесійны), дзяржцырк (дзяржаўны), прамкамбінат (прамысловы), нарсуд (народны), галоўурач (галоўны), генплан (генеральны), Еўрасаюз (еўрапейскі), заапарк (заалагічны), музвучылішча (музычнае), Белдзяржпраект (беларускі, дзяржаўны), Беллітфонд (беларускі, літаратурны), райбудкантора (раённая, будаўнічая), Галоўбудмехмантаж (галоўны, будаўнічы, механізаваны); педфак (педагагічны факультэт), камбат (камандзір, батальён), Белгалоўсельбуд (беларускі, галоўны, сельскі, будаўнічы), Белдзяржпраект (беларускі, дзяржаўны), Гомсельмаш (Гомельскі, сельскі, машынабудаванне), ваенкамат (ваенны камісарыят), эсмінец (эскадраны мінаносец), рацыя (радыё, станцыя), райана (раённы аддзел народнай адукацыі), Цэнтрвыбаркам (цэнтральная выбарчая камісія), прафкам (прафсаюзны камітэт), ваенкам (ваенны камітэт), гарвыканкам (гарадскі выканаўчы камітэт), селькар (сельскі карэспандэнт), юнкар (юны карэспандэнт), член-кар. (член-карэспандэнт), газпрам (газавая прамысловасць), лясгас (лясная гаспадарка), рыбгас (рыбная гаспадарка), Беларусбанк (беларускі банк).

2. Літарныя, гукавыя і абрэвіятуры змешанага тыпу звычайна пішуцца вялікімі літарамі без кропак, злучкоў і апострафаў: БДУ (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт), ВНУ (вышэйшая навучальная ўстанова), ЗША (Злучаныя Штаты Амерыкі), РВУ (рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова), УА (установа адукацыі), ЖЭС (жыллёва-эксплуатацыйная служба), СНД (Садружнасць Незалежных Дзяржаў), НАН (Нацыянальная акадэмія навук), ЗАТ (закрытае акцыянернае таварыства), СМІ (сродкі масавай інфармацыі), МАЗ (Мінскі аўтамабільны завод), ЦУМ (цэнтральны ўніверсальны магазін), УП (унітарнае прадпрыемства), ГА (грамадскае аб’яднанне), ТАА (таварыства з абмежаванай адказнасцю), ЗАГС (запіс актаў грамадзянскага стану), МТЗ (Мінскі трактарны завод).

Калі да абрэвіятуры дадаецца лічба, то яна пішацца праз злучок: ВАЗ-21, МАЗ-200, МТЗ-82.

Калі абрэвіятура скланяецца, канчаткі пішуцца разам малымі літарамі: у нашым ЖЭСе, працаваў на МАЗе, рамонт ЦУМа, дысертацыя ў ВАКу, вынікі НЭПа, даведка з ЗАГСа..

Дапускаецца напісанне малымі літарамі агульнавядомых абрэвіятур, калі слова ўспрымаецца як простае: павёў у загс, заканчэнне нэпа, схадзіў у жэс, схаваліся ў дзот і інш.

Малыя літары могуць уваходзіць у камбінаваныя абрэвіятуры: ЛіМ, БелЭкспа, УП “Белкніга”, БелНДВІ (Беларускі навукова-даследчы ветэрынарны інстытут).

3. Напісанне няўласнабеларускіх (запазычаных) абрэвіятур вызначаецца слоўнікам; поўны сэнсавы беларускі адпаведнік перадае значэнне такіх запазычанняў, а не расшыфроўвае іх: МХАТ (Маскоўскі мастацкі акадэмічны тэатр), заўгас (загадчык гаспадаркі), завуч (намеснік дырэктара па навучальнай рабоце), спецназ (атрад спецыяльнага прызначэння), АСУ (аўтаматычная сістэма кіравання), ГУМ (Дзяржаўны ўніверсальны магазін), ЮНЕСКА (Камісія Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па пытаннях асветы, навукі і культуры), РГІК (Расійскі дзяржаўны інстытут кінематаграфіі).

4. У некаторых абрэвіятурах напісанне можа не адлюстроўваць натуральнае вымаўленне: ТЮГ – Тэатр юнага гледача (вымаўляецца [ц’ух]), РІВШ – Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы (вымаўляецца [рыўш]), БелДІПК – Беларускі дзяржаўны інстытут праблем культуры (вымаўляецца [белдзіпк]).

5. Літарныя абрэвіятуры не трэба блытаць з умоўнымі графічнымі скарачэннямі, якія ўжываюцца на пісьме, але заўсёды чытаюцца поўнасцю.

Скарачэнне слоў рэгламентуецца наступнымі правіламі:

нельга скарачаць на галосную літару і на ь, на й і на ў;

пры спалучэнні дзвюх аднолькавых зычных скарачэнне робіцца пасля першай зычнай: насен. фонд;

пры збегу дзвюх або некалькіх зычных скарачэнне робіцца на апошнюю зычную: народн. творчасць;

калі імя або імя па бацьку пачынаюцца з дыграфа Дз, то ў якасці ініцыяла выступае толькі літара Д: Дзмітрый Дзмітрыевіч – Д.Д.

Пры графічных скарачэннях ставіцца кропка і захоўваюцца тыя ж знакі і пачатковыя літары, якія ўласцівы поўнаму напісанню: В.-Д. к. (Волга-Данскі канал), с.-д. партыя (сацыял-дэмакратычная партыя), чл.-кар. (член-карэспандэнт).

6. Стандартныя скарочаныя абазначэнні метрычных мер пішуцца без кропак: га (гектар), см (сантыметр), кг (кілаграм), км (кіламетр) і інш.

Ніжэй прыводзяцца агульнапрынятыя скарачэнні, якія не патрабуюць спецыяльнага тлумачэння.

Напрыклад:

акад. – акадэмік;

б. – былы;

бухг. – бухгалтэрыя;

в. – вёска;

в-аў – востраў;

п-аў – паўвостраў;

в.а. – выконваючы абавязкі;

вобл. – вобласць;

воз. – возера;

г. – год;

гг. – гады;

ст. – стагоддзе;

стст. – стагоддзі;

г.зн. – гэта значыць;

і г.д. – і гэтак далей;

і да т.п. – і да таго падобнае;

і інш. – і іншае;

і пад. – і падобнае;

гл. – глядзі;

параўн. – параўнай;

напр. – напрыклад;

т. – том;

тт. – тамы;

с. – старонка;

сс. – старонкі;

г. – горад;

гр. – грамадзянін;

дац. – дацэнт;

заг. – загадчык;

зб. – зборнік;

нам. – намеснік;

н.ст. – новы стыль;

н.э. – нашай эры;

праф. – прафесар;

р. – рака;

р-н – раён;

руб. – рубель;

с.-г. – сельскагаспадарчы;

с/с – сельскі савет;

ст.ст. – стары стыль;

тав. – таварыш;

т-ва – таварыства;

т.зв. – так званы.

 







Дата добавления: 2015-07-04; просмотров: 786. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...


Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...


Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...


Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Этапы и алгоритм решения педагогической задачи Технология решения педагогической задачи, так же как и любая другая педагогическая технология должна соответствовать критериям концептуальности, системности, эффективности и воспроизводимости...

Понятие и структура педагогической техники Педагогическая техника представляет собой важнейший инструмент педагогической технологии, поскольку обеспечивает учителю и воспитателю возможность добиться гармонии между содержанием профессиональной деятельности и ее внешним проявлением...

Репродуктивное здоровье, как составляющая часть здоровья человека и общества   Репродуктивное здоровье – это состояние полного физического, умственного и социального благополучия при отсутствии заболеваний репродуктивной системы на всех этапах жизни человека...

Методика обучения письму и письменной речи на иностранном языке в средней школе. Различают письмо и письменную речь. Письмо – объект овладения графической и орфографической системами иностранного языка для фиксации языкового и речевого материала...

Классификация холодных блюд и закусок. Урок №2 Тема: Холодные блюда и закуски. Значение холодных блюд и закусок. Классификация холодных блюд и закусок. Кулинарная обработка продуктов...

ТЕРМОДИНАМИКА БИОЛОГИЧЕСКИХ СИСТЕМ. 1. Особенности термодинамического метода изучения биологических систем. Основные понятия термодинамики. Термодинамикой называется раздел физики...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2025 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия