Агульнадыдактычныя тыпы ўрокаў
урок тлумачэння новага матэрыялу, урок абагульнення і сістэматызацыі вывучанага, урок паўтарэння, урокі замацавання ведаў і ўменняў, урок камбінаванай будовы, урокі кантролю і ацэнкі ведаў, умення. 6. Зыходзячы з спецыфікі самога прадмета М. Кудрашоў класіфікаваў урокі наступным чынам: урокі вывучэння тэорыі і гісторыі літаратуры; урокі вывучэння мастацкіх твораў; урокі развіцця мовы. 7. Па форме пазакласнай працы: урок-экскурсія (падарожжа), урок-спаборніцтва, урок-турнір, урок-гульня урок-алімпіяда, урок-канцэрт, урок-кампазіцыя, урок-спектакль, урок-віктарына. Традыцыйная структура ўрока: — арганізацыйны момант, які характарызуецца знешняй і ўнутранай (псіхалагічнай) гатоўнасцю вучняў да ўрока; — паведамленне тэмы і мэты ўрока; — паўтарэнне ці актуалізацыя апорных ведаў урока, праверка дамашняга задання; — псіхалагічная падрыхтоўка да ўспрымання матэрыялу; — вывучэнне новага матэрыялу; — замацаванне новага матэрыялу; — задаванне работы на дом; — падвядзенне вынікаў урока. Праблема першага этапу (арганізацыйнага моманту) у педагагічнай тэорыі і практыцы належыць да ліку дыскусійных. Вельмі многія прытрымліваюцца думкі, што ён не патрэбны. Думаецца, аднак, што гэта памылковае сцвярджэнне. Гэты этап урока абавязкова павінен арганізоўваць вучняў на працу, а гэта значыць, што трэба, каб у кожнага на парце было ўсё неабходнае для прадуктыўнай дзейнасці на ўроку: ручка, сшытак, падручнік (тэкст твора), дзённік. У практыцы сучасных настаўнікаў пачынае набываць папулярнасць паведамляць толькі тэму ўрока, а мэты фармуляваць разам з класам: Тэма нашага ўрока “Янка Купала. Жыццёвы і творчы шлях. Лірыка”. Давайце разам паспрабуем сфармуляваць мэты і задачы, пры дасягненні якіх мы раскрыем тэму: Асэнсаваць умовы жыцця і фарміравання творчай індывідуальнасці Я. Купалы; шляхам аналізу вершаў акрэсліць эстэтычнае крэда песняра, адзначыўшы знітаванасць паэтавага лёсу з жыццём народа; акцэнтаваць увагу на спалучэнне ў вершах грамадзянскасці, публіцыстычнасці і тонкага лірызму; раскрыць ідэю вечнасці жыцця, кахання, гармоніі чалавека і прыроды ў вершы «Явар і каліна»; паглыбіць паняцце пра жанры лірыкі; фарміраваць уменні і навыкі самастойнай працы з біяграфічным матэрыялам, адбору і сістэматызацыі звестак; развіваць уменне публічнага выступлення, навыкі аналізу лірычных твораў; спрыяць выхаванню нацыянальнай самасвядомасці. Пасля таго як настаўнік пераканаецца, што клас гатовы да працы, пачынаецца паўтарэнне ці актуалізацыя апорных ведаў урока, праверка дамашняга задання, гэты этап займае ад 5 хв. да паловы ўрока. Псіхалагічная падрыхтоўка да ўспрымання матэрыялу займае некалькі хвілін, калі настаўнік звяртае ўвагу на тое, што пачынаецца новы этап у працы. Асноўны этап ўрока – вывучэнне новага матэрыялу, адбываецца падчас чытання, знаёмства з паняццямі па гісторыі і тэорыі літаратуры. Замацаванне новага матэрыялу адбываецца пры дапамозе аналізу і пераказу твораў. Падвядзенне вынікаў урока – выстаўленне адзнак, падагульненне, карэкцыя мэт і задач, пастаўленых на пачатку ўрока, рэфлексія. Структура ўрока тлумачэння новага матэрыялу: ¾ арганізацыйны момант; ¾ пастаноўка мэты і задач урока ўрока; ¾ першаснае знаёмства з матэрыялам; ¾ указанне на тое, што вучні павінны запомніць; матывацыя запамінання і захавання ў памяці; ¾ паведамленне або актуалізацыя тэхнікі запамінання (праца з апорнымі для памяці матэрыяламі); ¾ першаснае замацаванне пад кіраўніцтвам настаўніка; ¾ кантроль за вынікамі першаснага запамінання; ¾ рэгулярны сістэматызаваны паўтор праз кароткія, а затым больш працяглыя прамежкі часу ў спалучэнні з дыферэнцыраванымі заданнямі; ¾ унутраны паўтор і сталае ўжыванне атрыманых ведаў і навыкаў для набыцця новых; ¾ уключэнне апорнага матэрыялу для запамінання ў кантроль ведаў, рэгулярная адзнака вынікаў запамінання і ўжывання; ¾ падвядзенне вынікаў; ¾ дамашняе заданне. Структура ўрока абагульнення і сістэматызацыі вывучанага: ¾ арганізацыйны момант; ¾ уступнае слова настаўніка, у якім ён падкрэслівае значэнне матэрыялу вывучанай тэмы або паведамляе мэту і план урока; ¾ індывідуальнае і калектыўнае выкананне вучнямі рознага роду вусных і пісьмовых заданняў абагульняючага і сістэматызуючага характару, якія выпрацоўваюць абагульненыя паняційныя веды на аснове абагульнення фактаў, з’яў; ¾ праверка выканання прац, карэкціроўка (пры неабходнасці); ¾ фармуляванне высноў па вывучаным матэрыяле; ¾ падвядзенне вынікаў; ¾ дамашняе заданне (не заўсёды). Структура ўрока паўтарэння: ¾ арганізацыйны момант; ¾ пастаноўка мэты і задач урока ўрока; ¾ праверка хдамашняга задання, накіраванага на паўтор асноўных паняццяў, высноў, ведаў, уменняў, спосабаў дзейнасці (практычнай і разумовай). На папярэднім уроку, ведаючы матэрыял для паўтарэння, трэба падабраць адпаведнае дамашняе заданне; ¾ падвядзенне вынікаў паўтору, праверка вынікаў вучэбнай працы на ўроку; ¾ дамашняе заданне. Структура ўрока замацавання ведаў, уменняў: ¾ арганізацыйны момант; ¾ пастаноўка мэты і задач урока ўрока; ¾ актуалізацыя вучнямі ведаў, уменняў і навыкаў, якія спатрэбяцца для выканання прапанаваных заданняў; ¾ выкананне вучнямі розных заданняў, задач, практыкаванняў; ¾ праверка выканання прац; ¾ абмеркаванне дапушчаных памылак і іх карэкцыя; ¾ падвядзенне вынікаў; ¾ заданне на дом (калі гэта неабходна). Структура ўрока кантролю і ацэнкі ведаў, уменняў: ¾ арганізацыйны момант. Тут неабходна стварыць спакойную, дзелавую абстаноўку. Вучні не павінны баяцца праверачных і кантрольных прац або хвалявацца, бо настаўнік правярае гатоўнасць дзяцей да далейшага вывучэння матэрыялу; ¾ пастаноўка мэты і задач урока ўрока. Настаўнік паведамляе вучням, які матэрыял ён будзе правяраць або кантраляваць. Просіць, каб вучні ўспомнілі адпаведныя правілы і карысталіся імі. Нагадвае, каб абавязкова самі праверылі працы; ¾ паведамленне зместу кантрольнай або праверачнай працы. Заданні па аб’ёме або ступені цяжкасці павінны адпавядаць праграме і быць пасільным для кожнага вучня; ¾ падвядзенне вынікаў урока; ¾ вызначэнне тыповых памылак і прабелаў у ведах і ўменнях, а таксама шляхоў іх прадухілення і ўдасканалення. На сучасным этапе рэформы школы, ва ўмовах пераходу на новы змест навучання і забеспячэння якасці ведаў вучняў у адпаведнасці з патрабаваннямі праграм і адукацыйных стандартаў узмацняецца ўвага да тэхналогій навучання. На сённяшні дзень існуюць як традыцыйныя, так і новыя тэхналогіі. На першы план вылучаецца неабходнасць змянення падыходаў да спосабаў актывізацыі мысліцельнай дзейнасці, фарміравання навыкаў самастойнай працы.
|