Студопедия — І. Асаблівасці культурнага развіцця ў ў паслякастрычніцкі перыяд, Беларусізацыя 20–30-х гадоў, яе сутнасць і змест.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

І. Асаблівасці культурнага развіцця ў ў паслякастрычніцкі перыяд, Беларусізацыя 20–30-х гадоў, яе сутнасць і змест.






КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ Ў 20-30-Я ГАДЫ XX СТ.

 

Перыяд першай сусветнай вайны вельмі адмоўна адбіўся на развіцці Беларусі. Значныя страты панесла насельніцтва, былі зруйнаваны гарады і вёскі, знішчаны шматлікія культурныя каштоўнасці. Многа таленавітых людзей з'ехала з родных мясцін. Але і ў гэтыя гады беларускія палітычныя і культурныя дзеячы клапаціліся аб развіцці культуры, захаванні яе спадчыны. Намаганнямі А. Луцкевіча, А. Смоліча, Б. Пачобкі, Б. Тарашкевіча і іншых ішоў працэс упарадкавання беларускай мовы, стварэння беларускамоўных школ, пошук і захаванне культурных каштоўнасцей, друкаваліся новыя літаратурныя творы.

Нацыянальна-культурнае будаўніцтва ў паслярэвалюцыйныя 20-я – 30-я гады праходзіла ў вострай барацьбе розных сіл: нацыянальна-патрыятычных, што выступалі за развіццё беларускай нацыянальнай культуры і сіл, якія прапагандавалі ідэі сацыялізма, інтэрнацыяналізма. Сказваўся таксама і нізкі культурны ўзровень насельніцтва, рэвалюцыйны патрыятызм. Таму культурнае будаўніцтва ў гэты перыяд ажыццяўлялася пад назвай «культурная рэвалюцыя». Яе галоўнымі мэтамі былі: стварэнне новай, сацыялістычнай па зместу, культуры; ліквідацыя непісьменнасці і малапісьменнасці; стварэнне ўмоў для далучэння народных мас да культуры праз развіццё сеткі хат-чытальняў, бібліятэк, клубаў, музеяў; стварэнне новай савецкай інтэлігенцыі; барацьба супраць рэлігійных, буржуазных поглядаў і г. д. На культуру першых паслярэвалюцыйных гадоў значны ўплыў меў Пралеткульт, які дзейнічаў з 1917 па 1920 гг. Ён адмаўляў былую культуру, выступаў за наватарства ў мастацтве і стварэнне новай пралетарскай.

Асаблівасцю развіцця культуры ў 20–30-я гады была беларусізацыя. Беларусізацыя — гэта палітыка нацыянальна-дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага будаўніцтва на Беларусі ў 20-я – пачатку 30-х гадоў. Яна характарызавалася ростам нацыянальнай самасвядомасці народа, яго імкненнем да развіцця беларускай культуры, мовы. Падчас правядзення беларусізацыі на працягу больш дзесяці гадоў наш народ меў магчымасць адрадзіць нацыянальную культуру, родную мову, якія пад час паланізацыі, потым русіфікацыі амаль зніклі. У ліку ініцыятараў і аўтараў беларусізацыі былі знакамітыя дзеячы нацыянальна-вызваленчага руху.

Многія ідэі беларусізацыі пачалі ажыццяўляцца ўжо ў першыя паслярэвалюцыйныя гады. Гэта знайшло адлюстраванне ў наданні беларускай мове дзяржаўнага характару ўладамі Беларускай Народнай Рэспублікі, стварэнні нацыянальных школ, адкрыцці шэрагу курсаў беларусазнаўства.

У снежні 1920 года з′езд Саветаў Беларусі таксама абвясціў неабходнасць арганізацыі дзяржаўнага і грамадскага жыцця на беларускай мове. Для вывучэння гісторыі, культуры беларускага народа, распрацоўкі навуковай тэрміналогіі роднай мовы ў 1922 г. быў створаны Інстытут беларускай культуры, які потым ператвораны ў акадэмію навук БССР.

Цэласны, канцэптуальны комплексны характар беларусізацыя набыла пасля таго, як 15 ліпеня 1924 г. была прынята пастанова ЦВК БССР «Аб практычных мерапрыемствах па правядзенню нацыянальнай палітыкі». Гэтай пастановай прадугледжвалася: 1) развіццё нацыянальнай культуры, перавод школ, ВНУ на беларускую мову, пашырэнне выдання на ёй кніг, на беларускай мове, развіццё беларускай літаратуры, вывучэнне гісторыі Беларусі і г. д.; 2) вылучэнне беларусаў на кіруючыя пасады; 3) перавод справаводства на працягу трох гадоў на беларускую мову. Пастановай зацвярджаўся дзяржаўны характар беларускай мовы, а ўсім іншым мовам народаў Беларусі надаваліся роўныя правы. Мовай міжнацыянальных зносін аб′яўлялася руская.

Выключная ўвага падчас беларусізацыі звярталася на навуковае даследванне праблем беларускай мовы, яе гісторыі, нарматыўнасці, распрацоўцы тэрміналогіі. Менавіта ў гэтыя гады беларуская мова набыла ўсе галоўныя прыкметы, ўласцівыя ёй. Упарадкаванню беларускай мовы спрыялі граматыкі, выдадзеныя Б. Пачобкам, А. Смолічам, А. Луцкевічам, А. Станкевічам, Я. Лёсікам. Найбольш дасканалая яе распрацоўка была зроблена Б. Тарашкевічам. У яго граматыцы распрацавана фанетыка, часціны мовы, правапіс, сінтаксіс, г. зн. увесь узровень напісання слоў.

Неабходнасць гэтага вызначалася значнай нераўнамернасцю напісання, адсутнасцю адзінага алфавіта. З узнікненнем легальнай беларускай прэсы пачаў выкарыстоўвацца і шрыфт, які распрацаваў І. Капіевіч, г. зн. удасканаленая кірыліца. Нават і пасля 1917 г. беларускія падручнікі друкаваліся лацініцай і кірыліцай. Толькі ў лістападзе 1926 г. напісанне афіцыйна было пераведзена на кірыліцу.

З мэтай далейшага ўпарадкавання беларускага правапісу, графікі і граматычных рыс беларускай мовы ў 1926 г. у Мінску была складзена Канферэнцыя па яе ўдасканальванню, а ў 1933 годзе прынята Пастанова Урада БССР «Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу». Сёння адносіны да гэтай пастановы неадназначныя.

У ходзе беларусізацыі зыходным прынцыпам яе ажыццяўлення стаў перавод сістэмы навучання на беларускую мову. У гэтыя гады каля 60% сярэдніх спецыяльных і вышэйшых устаноў таксама перайшлі на беларускую мову.

Пры правядзенні палітыкі беларусізацыі ні ў якім разе не прыніжаліся правы і годнасць прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў. У 1924 г. у якасці дзяржаўных прызнаваліся беларуская, руская, яўрэйская, польская мовы.

Справаводства таксама пераводзілася на родную мову. Асноўныя ўнутрырэспубліканскія дакументы друкаваліся на чатырох мовах: агульнасаюзнага значэння — на беларускай і рускай, грамадска-палітычныя дакументы (пасведчанні і інш.) — на беларускай і адной з трох іншых раўнапраўных моў. Пры гэтым за кожным грамадзянінам захоўвалася права звяртацца ў любую ўстанову на роднай мове і на ёй атрымаць адказ.

Праводзілася беларусізацыя ў партыйных і камсамольскіх арганізацыях, у вайсковых злучэннях Чырвонай Арміі. Паколькі ўзровень ведання мовы быў нізкім, пры многіх адміністрацыйных і іншых органах ствараліся спецыяльныя курсы па яе вывучэнню. Адначасова важным накірункам беларусізацыі стала вылучэнне і выхаванне кадраў з карэннага насельніцтва — служачых і рабочых.

Пашыралася выданне газет, часопісаў, літаратуры на беларускай мове, праца радыё, тэатраў.

Палітыка беларусізацыі аказвала выключны ўплыў на фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа, яго светапогляд. Вялікі ўплыў яна мела на насельніцтва Заходняй Беларусі, узмацняла іх імкненне да ўз’яднання ў адзіны народ. Уздзейнічала яна і на беларускую эміграцыю.

Аднак палітыка беларусізацыі сустракала і перашкоды. Да яе варожа адносілася значная частка кіраўнікоў рэспублікі, частка вучоных. Не падтрымлівалі яе і першыя сакратары ЦК КПБ В. Кнорын і К. Гай. У 30-я гады падчас барацьбы з так званымі “нацдэмамі” беларусізацыя была звернута. Разам з гэтым значэнне беларусізацыі вялікае. Яна спрыяла адраджэнню нацыянальнай культуры, гісторыі беларускага народа.

 







Дата добавления: 2015-09-04; просмотров: 1258. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Патристика и схоластика как этап в средневековой философии Основной задачей теологии является толкование Священного писания, доказательство существования Бога и формулировка догматов Церкви...

Основные симптомы при заболеваниях органов кровообращения При болезнях органов кровообращения больные могут предъявлять различные жалобы: боли в области сердца и за грудиной, одышка, сердцебиение, перебои в сердце, удушье, отеки, цианоз головная боль, увеличение печени, слабость...

Вопрос 1. Коллективные средства защиты: вентиляция, освещение, защита от шума и вибрации Коллективные средства защиты: вентиляция, освещение, защита от шума и вибрации К коллективным средствам защиты относятся: вентиляция, отопление, освещение, защита от шума и вибрации...

Репродуктивное здоровье, как составляющая часть здоровья человека и общества   Репродуктивное здоровье – это состояние полного физического, умственного и социального благополучия при отсутствии заболеваний репродуктивной системы на всех этапах жизни человека...

Случайной величины Плотностью распределения вероятностей непрерывной случайной величины Х называют функцию f(x) – первую производную от функции распределения F(x): Понятие плотность распределения вероятностей случайной величины Х для дискретной величины неприменима...

Схема рефлекторной дуги условного слюноотделительного рефлекса При неоднократном сочетании действия предупреждающего сигнала и безусловного пищевого раздражителя формируются...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.013 сек.) русская версия | украинская версия