Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Адлюстраванне Айчыннай вайны 1941–1945 гадоў у пасляваенным жыцці і ў сучаснай культуры Беларусі.





Адразу пасля вызвалення першых беларускіх зямель (1943–1944 гг.) пачалося не толькі гаспадарчае, але і культурнае аднаўленне.

Пасляваеннае дзесяцігоддзе было вельмі складаным для беларускай літаратуры і мастацтва як па матэрыяльных прычынах, так і ў палітычным плане. Ад творчых работнікаў патрабавалася паказваць падзеі і герояў Вялікай Айчыннай вайны толькі ў плане іх афіцыйнай ацэнкі, раскрываць і дэманстраваць маральную, фізічную, нават разумовую перавагу толькі станоўчага героя над адмоўным.

У гэтых складаных умовах беларуская літаратура папоўнілася новымі творамі, у тым ліку і аб мінулай вайне. Гэта былі раманы-эпапеі, мемуарныя запісы, успаміны. Агульным недахопам літаратурных твораў гэтага часу былі ілюстратыўны характар і недахоп глыбіні псіхалагічнага аналізу (напр., раман-эпапея М.Лынькова «Векапомныя дні»)

Значнай падзеяй у літаратуры, і наогул у культурным жыцці БССР, стаў раман Івана Мележа «Мінскі напрамак». Гэты раман стаў шырокай панарамнай карцінай бітвы за Савецкую Беларусь, дзе паказваецца фронт і партызанскі тыл, жыццё і подзвіг людзей, суровая і бязлітасная вайна ў розных складаных сітуацыях. Такі паказ вайны заклаў традыцыі пазнейшай літаратуры.

У першыя пасляваенныя гады ў беларускую літаратуру прыйшоў Іван Шамякін з аповесцю «Помста» і раманам «Глыбокая плынь».

Беларускія пісьменнікі ў гэты час звяртаюцца да тэмы дзяцінства, апаленага вайной. У творах Янкі Маўра («Максімка», 1946 г.), Янкі Брыля («Зялёная школа», 1950 г.) паказваюцца адносіны паміж дзецьмі ў цяжкіх ваенных умовах, высакароднасць і чалавечнасць людзей.

У сярэдзіне 50-х гадоў пачынаецца сучасны перыяд у развіцці беларускай літаратуры. У ёй, як і ва ўсёй савецкай, намеціліся тэндэнцыі, звязаныя з актывізацыяй грамадскага жыцця. Пачаўся працэс пераадолення апісальнасці, а заглыбленне ва ўнутраны свет герояў. У першай палове 60-х гадоў у выніку ўнутранага ідэйна-мастацкага ўзбагачэння беларуская літаратура, у тым ліку і ваенная тэматыка, прыйшла да значных здабыткаў. Лідыраваць тут стаў пісьменнік Васіль Быкаў, сам прайшоўшы Вялікую Айчынную вайну ў поўным аб’ёме. Услед за аповесцю «Жураўліны крык» выходзяць аповесці «Трэцяя ракета», «Альпійская балада», «Абеліск», «Воўчая зграя», «Сотнікаў», «Пайсці і не вярнуцца» і інш. Аўтар гэтых твораў па-новаму стаў асэнсоўваць адным з першых падзеі мінулай вайны, спыняючыся на тых негатыўных момантах, аб якіх не прынята было гаварыць. У аповесцях «Мёртвым не баліць», «Круглянскі мост», «Праклятая вышыня», «Яго батальён» ён паказаў жорсткую праўду вайны, без лакіроўкі, жывых людзей з іх хібамі характару і недахопамі ў выхаванні, што ў экстрымальных умовах праяўляецца асабліва яскрава. Афіцыйная крытыка і цэнзура адразу пайшла ў наступ, абвінавачваючы В. Быкава ў адсутнасці патрыятызму, у паклёпе на савецкую армію і савецкіх партызан, што, увогуле, ён дрэнны пісьменнік, бо не валодае прынцыпамі мастацкага абагульнення, а яго творы з’яўляюцца палітычна шкоднымі. Толькі няспынны і хуткі рост аўтарытэту гэтага таленавітага і смелага чалавека, а затым і сусветнае прызнанне, не далі камандна-адміністрацыйнай сістэме яго знішчыць. Наадварот, прыйшлося ацаніць яго творчасць па-сапраўднаму і прысвоіць яму званне Героя Сацыялістычнай працы і другія ганаровыя тытулы.

У перыяд з 1962 па 1973 год напісаў раман-трылогію Іван Навуменка пад назвамі: «Сасна пры дарозе», «Вецер у соснах» і «Сорак трэці», дзе ён шматпланава і маштабна паказаў, як «ужывалася» у вайну мірнае насельніцтва Беларусі на захопленай немцамі тэрыторыі, як нараджалася і мацнела неабходнасць рашучага супраціўлення ворагу. У раманах другога пісьменніка Івана Чыгрынава раскрываецца трываласць ідэйна-маральных поглядаў савецкіх людзей, непакорнасць іх перад фашысцкімі захопнікамі. Дакументам агромністага палітычнага значэння, праўдзівым словам аб трагедыі беларускага насельніцтва на часова захопленай тэрыторыі стала кніга Алеся Адамовіча, Янкі Брыля і Уладзіміра Калесніка «Я з вогненнай вёскі» (1975 г.).

Да мастацкага асэнсавання ваенных падзей звярнулася пасля вайны большасць драматургаў. Характэрнай асаблівасцю твораў была дакументальнасць. Але як і ва ўсёй савецкай літаратуры таго часу, мела месца прыхарошванне рэчаіснасці, схематызм і павярхоўнасць. Да лепшых спектакляў на ваенную тэматыку можна аднесці «Брэсцкую крэпасць» К. Губарэвіча, «Гэта было ў Мінску» А. Кучара. Гледачоў хваляваў спектакль «Канстанцін Заслонаў» А. Маўзона, які быў у 1947 годзе пастаўлены на сцэне тэатра імя Я. Купалы і праз год атрымаў Дзяржаўную прэмію.

Тэму Айчыннай вайны яшчэ доўгі час адлюстроўвалі ў сваіх творах музыканты, асабліва ў песенным жанры. Тут варта адзначыць песні кампазітара У. Алоўнікава, які напісаў музыку «Лясной песні», «Песні пра Брэсцкую крэпасць». Доўгі час папулярнымі былі песні «Ой, Нёман» Н. Сакалоўскага, «Абеліскі» Дз. Смольскага, «Памяць сэрца» і «Каб каменні маглі гаварыць» І. Лучанка. З’явай культурнага жыцця стаў балет Я. Глебава «Альпійская балада».

Тэма Вялікай Айчыннай вайны многія гады займала дамініруючае месца і ў рабоце беларускіх мастакоў. Яна ўвасоблена ў палотнах Я. Зайцава. Ён паказвае размах партызанскага руху на беларускай зямлі ў карцінах «Герой Савецкага Саюза Канстанцін Заслонаў у партызанскім штабе» (1944 г.), «Парад беларускіх партызан у 1944 годзе ў Мінску» (1947 г.). Гераічнае напружанне і самаадданасць савецкага воіна ў абставінах смяротнага бою раскрывае мастак у карціне «Стаяць насмерць» (1948 г.), «Брэсцкая крэпасць у 1941 годзе» (1950 г.). Гэтая ж тэма пранізвае палотны «Партызаны ў разведцы» Я. Ціхановіча, «У беларускіх балотах» І. Стасевіча, «Віцебскія вароты» і «Лаўскі бой» М. Савіцкага. М. Савіцкаму таксама належыць карціна «Партызанская мадона», у якой увасабляецца жанчына, як аснова жыцця і шчасця на зямлі. Гэтаму ж мастаку, які быў вязнем у нямецкім канцлагеры, належыць цэлая серыя палотнаў пад агульнай назвай «Лічбы на сэрцы», дзе раскрываецца жах фашысцкіх лагераў смерці, пачварная нелюдзь катаў і зломленых імі вязняў з аднаго боку, з другога — мужнасць і маральная перавага над катамі іх ахвяр.

У манументальным мастацтве важнейшай тэмай стаў таксама вялікі гераізм і мужнасць беларускага народа ў гады вайны. Гэта помнікі, якія стаяць у большасці населеных пунктаў Беларусі — бюсты герояў В. Талаша, В. Харужай, С. Грыцаўца, М. Гастэлы і інш.

Лепшым дасягненнем у беларускай архітэктуры і скульптуры з’яўляецца ансамбль Плошчы Перамогі ў Мінску (скульптары — З. Азгур, А. Бембель, А. Глебаў, С. Селіханаў, архітэктары У. Кароль, Г. Заборскі). Велічны помнік — Курган Славы Савецкай Арміі-вызваліцельніцы Беларусі ўзведзены на 18-м кіламетры шашы Мінск — Масква ў 1969 годзе. Аўтары помніка — скульптар А. Бембель і архітэктар А. Стаховіч. Аўтары мемарыяльнага комплексу «Хатынь» — архітэктары Ю. Градаў, В. Занковіч, Я. Левін і скульптар С. Селіханаў у 1970 годзе былі ўдастоены Ленінскай прэміі.

Велічнае ўражанне аказвае мемарыял «Брэсцкая крэпасць-герой», створаны ў 1971 годзе калектывам беларускіх скульптараў і архітэктараў. Калі глядзіш памятнік «Маці», нельга не задумацца аб простай беларускай жанчыне А. Купрыянавай, жыццё якой падобна на лёс многіх маці нашай рэспублікі, чые сыны загінулі ў полымі вайны. У гэтай маці з Жодзіна пяцёра сыноў аддалі жыццё за Радзіму.

Культура, асабліва мастацтва, жыло і развівалася, як у вайну, так і пасля яе, творча асэнсоўваючы вялікія падзеі і паводзіны людзей ў той час.

 







Дата добавления: 2015-09-04; просмотров: 929. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...


Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...


ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...


Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...

Краткая психологическая характеристика возрастных периодов.Первый критический период развития ребенка — период новорожденности Психоаналитики говорят, что это первая травма, которую переживает ребенок, и она настолько сильна, что вся последую­щая жизнь проходит под знаком этой травмы...

РЕВМАТИЧЕСКИЕ БОЛЕЗНИ Ревматические болезни(или диффузные болезни соединительно ткани(ДБСТ))— это группа заболеваний, характеризующихся первичным системным поражением соединительной ткани в связи с нарушением иммунного гомеостаза...

Весы настольные циферблатные Весы настольные циферблатные РН-10Ц13 (рис.3.1) выпускаются с наибольшими пределами взвешивания 2...

Хронометражно-табличная методика определения суточного расхода энергии студента Цель: познакомиться с хронометражно-табличным методом опреде­ления суточного расхода энергии...

ОЧАГОВЫЕ ТЕНИ В ЛЕГКОМ Очаговыми легочными инфильтратами проявляют себя различные по этиологии заболевания, в основе которых лежит бронхо-нодулярный процесс, который при рентгенологическом исследовании дает очагового характера тень, размерами не более 1 см в диаметре...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2025 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия