Студопедия — Развіццё архітэктуры, скульптуры, жывапісу, музыкі, тэатра і літаратуры.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Развіццё архітэктуры, скульптуры, жывапісу, музыкі, тэатра і літаратуры.






Беларуская архітэктура ў савецкі час фарміравалася як неадрыўная састаўная частка савецкай архітэктуры. Ацэньваючы ў цэлым яе развіццё ў 20 –30-я гады, неабходна адзначыць, што яна стала часам пошукаў і набыцця вопыту для карэннай рэканструкцыі гарадоў і вёсак рэспублікі, арганізацыі масавага жыллёвага будаўніцтва. Пад кіраўніцтвам архітэктараў аднаўляліся вытворчыя памяшканні, рэканструяваліся старыя дамы і збудаванні. Праўда, у гэты ж час руйнуецца шмат царкоўных пабудоў, што адпавядала палітыцы ваяўнічага атэізму. Напрыклад, з дарэвалюцыйных 1445 праваслаўных цэркваў, 704 сінагог і 148 касцёлаў да канца 30-х гадоў у БССР былі зачынены адпаведна 1371, 633 і 95, астатнія перароблены ў клеці, гаспадарчыя пабудовы, ці зруйнаваны.

Праблема жылля вырашалася за кошт індывідуальнага будаўніцтва, а з 1924 г.- — шляхам арганізацыі жыллёвых кааператываў. Побач з новамі заводамі і фабрыкамі пачалі ўзводзіцца рабочыя пасёлкі з 1–2-х павярховымі дамамі на 2–16 кватэр. Колькасць апошніх была невялікай, аднак на іх адпрацоўваліся асноўныя прынцыпы арганізацыі жылля працоўных. Іменна ў гэтыя гады ў якасці асноўнага тыпу зацвердзіўся жылы дом секцыйнай структуры. Адбывалася станаўленне новых і ўдасканальванне створаных у мінулым тыпаў грамадскіх будынкаў, выпрацоўваліся тыпалагічныя асновы розных збудаванняў, атрымала развіццё тыповае праектаванне.

Асабліва выразна пошукі новага стыля праявіліся пры будаўніцтве канторы Дзяржбанка БССР, універсітэцкага гарадка, комплекса першай беларускай сельскагаспадарчай выстаўкі. Гэтыя пабудовы характарызаваліся рацыяналізмам, сухасцю і геаметрычнасцю форм, спрошчанасцю фасадаў.

У гэтым жа стылі — канструктывізма і функцыяналізма, былі пабудаваны па праекту І. Лангбарда ў 1930–1934 гг. Дом урада, у 1934–1935 гг. — Мінскі Дом афіцэраў, у 1935–1937 гг. — тэатр оперы і балета, Магілёўскі Дом саветаў, галоўны корпус АН БССР, па праекту Г. Лаўрова ў 1934/35 гг. — Дзяржаўная бібліятэка, па праекту А. Воінава і У. Вараксіна ў 1929–1932 гг. — будынак ЦК КПБ, А. Воінава — гасцініца «Беларусь» і іншыя. Разам з удалай функцыянальнай арганізацыяй гэтым будынкам уласцівы архітэктурна-мастацкія якасці. У цэлым у архітэктуры 20–30-х гадоў быў выкарыстаны першы вопыт у засваенні новых метадаў будаўніцтва ў рэспубліцы.

Беларуская савецкая скульптура ў першыя паслярэвалюцыйныя гады развівалася пад уздзеяннем ленінскага плана манументальнай прапаганды. Разлічаная на выкананне ідэалагічнай функцыі, скульптура выконвала ролю сімвала новага жыцця. Яна першапачаткова была мала звязана структурна з гарадскім асяроддзем, а манументальнасць дасягалася простым павелічэннем памераў. Напрыклад, у помніку К. Марксу (скульптар К. Елісееў), які быў пастаўлены ў 1920 годзе ў Мінску перад гарадскім тэатрам, пастамент быў павялічаны да такіх памераў, што бюст правадыра аказаўся на узроўні даху. Такімі ж былі і іншыя скульптуры. Для іх быў характэрны кубізм. Гэтым характарызавалася творчасць скульптараў Д. Якерсана, М. Цэханоўскага.

Першыя савецкія скульптуры выконваліся з недаўгавечных матэрыялаў, часцей з гіпсу, цэменту, фанеры і нават са шкла і алебастравых пліт. Так, скульптура чырванаармейца на плошчы Свабоды ў Мінску была выканана з дошчачак, а галава пакрыта шапкай з бляхі. Помнік «Перамога светлага і новага» у Віцебску ўяўляў сабой кампазіцыю з гіпсу і фанеры.

Адметнай рысай скульптуры 20-х гадоў з'явілася цікавасць да свайго гістарычнага мінулага. Гэтаму былі прысвечаны работы скульптараў А. Бразера (партрэты Ф. Скарыны, М. Галадзеда, І. Песталоцці, Я. Купалы) і А. Грубэ (бюсты К. Каліноўскага, М. Багдановіча) і іншыя.

Развіццю беларускай скульптуры спрыяла адкрыццё ў Віцебску скульптурнага аддзялення ў мастацкім тэхнікуме. Сярод выпускнікоў гэтага аддзялення былі Заір Азгур, Андрэй Бембель, Аляксей Глебаў, Аляксандр Арлоў, Абрам Жораў, Генадзь Ізмайлаў, першым творчым дасягненнем якіх стала скульптурнае афармленне Дома ўрада ў Мінску (барэльефы і помнік У. Леніну).

Адной з асноўных праблем, што вырашаліся скульптарамі ў 30-я гады, была праблема стварэння вобраза сучасніка. На змену вобразаў гераічных рэвалюцыйных гадоў, прыходзіць вобраз чалавека новай сацыялістычнай фармацыі. Гэта адпавядала метаду сацрэалізму. Над вобразамі сучасніка паспяхова працавалі А. Грубэ (скульптуры «Трактарыстка», «Беларус», помнікі Ф. Дзяржынскаму ў Дзяржынску, У. Леніну ў Барысаве), А. Арлоў (скульптура «Пагранічнік і калгасніца», барэльеф «Жыццё піянераў» у Палацы піянераў), А. Жораў, А. Глебаў.

У партрэтным жанры працавалі скульптары М. Керзін, А. Бразер, З. Азгур і іншыя. Імі створана цэлая галерэя вобразаў беларускай інтэлігенцыі — С. Міхоэлса, М. Голуба, М. Кульбокава, Г. Грыгоніса. З. Азгур выканаў шмат партрэтаў дзеячаў камуністычнай партыі і беларускай культуры (Леніна, Свярдлова, Касіёра, Маркса, Энгельса, Арджанікідзе, Я. Коласа, Я. Купалы, Л. Александроўскай).

Развіццё жывапісу таксама праходзіла ў вострай барацьбе розных накірункаў і плыняў. Майстры старэйшага пакалення звярталіся да традыцыйнай манеры пісьма позніх перадзвіжнікаў, у той час як некаторыя маладыя мастакі зняважліва ставіліся да рэалістычных традыцый мінулага.

У масавых відах мастацтва (афармленні афіш, свят, напісанні плакатаў) працавалі М. Шагал, К. Малевіч, В. Ермалаева, Л. Лісіцкі і іншыя прадстаўнікі так званых «левых» накірункаў, якія сродкамі імпрэсіянізму і супрэматызму (разнавіднасці крайняга геаметрычнага абстракцыянізму) рабілі спробы ўвасобіць ідэі рэвалюцыі. У 1919 г. К. Малевіч нават выступіў з «Маніфестам левых беспрадметнікаў», у якім запатрабаваў устанаўлення дыктатуры «левых» у галіне культуры і мастацтва, а супрэматызм — зрабіць дзяржаўным мастацтвам.

К. Малевіч і члены створанай ім групы мастакоў УНОВІС (утвердители нового искусства) адмаўлялі рэалістычны жывапіс, які лічылі аджыўшым. Рэчаіснасць яны заклікалі выражаць сімваламі, дзе квадрат сімвалізаваў сусвет, круг — рух зямлі, трохвугольнік — Бога, падоўжаны чатырохвугольнік (супрэма) — узаемадзеянне сіл. Асноўнымі фарбамі з´яўляліся чорная і белая Чорная — азначала злы пачатак, белая — добры. Зрэдку дапускаліся іншыя фарбы, якія мелі сваё значэнне. Космас у Космасе — так можна вызначыць знакамітую карціну К. Малевіча «Чорны квадрат». Белая прастора палатна сімвалізавала добрыя светлыя сілы, а чорная, якая запаланіла ўвесь квадрат, цёмныя сілы. Трэба адзначыць, што творчасць К. Малевіча і яго прыхільнікаў мела вялікае значэнне ў развіцці сусветнай архітэктуры, дызайну, кніжнай і прамысловай графікі.

У барацьбе з гэтымі напрамкамі мацнела рэалістычная плынь. У яе развіцці значную ролю адыграў М. Філіповіч, які працаваў у тэхніцы алейнага жывапісу і акварэлі. Ён стварыў карціны «На Купалле», «Вясковае свята», «Стары беларус з люлькай», «Чырвонаармейцы ў вёсцы», «Бойка на Нямізе», «Паўстанне К. Каліноўскага», «1905 год у Мінску».

3 1921 года пачалася творчая дзейнасць Івана Ахрэмчыка, які пісаў карціны на гістарычныя тэмы («I з'езд РСДРП у Мінску», «Падпісанне Маніфеста аб утварэнні БССР» і інш.). Плённа працавалі Н. Гаўрыленка, І. Давідовіч, Я. Красоўскі і іншыя.

3 1925 г. на Беларусі сістэматычна арганізоўваліся мастацкія выстаўкі. Галоўнай тэмай іх быў паказ рэвалюцыйнай героікі, людзей працы. Развіваўся сюжэтна-тэматычны жанр, прысвечаны гісторыка-рэвалюцыйнаму мінуламу, людзям працы. Побач з сюжэтна-тэматычным жанрам, актыўна развіваўся пейзаж, нацюрморт, партрэтны жывапіс. У гэтым жанры працавалі М. Філіповіч, Ул. Кудрэвіч, Ю. Пэн, М. Дучыц, В. Волкаў, Я. Кругер, М. Станюта, К. Касмачоў, Г. Ізэргіне, Соф'я Лі і іншыя.

Беларускія мастакі актыўна ўдзельнічалі ў распрацоўцы агітплакатаў, газетнай і часопіснай графікі, кніжнай ілюстрацыі. Яны працавалі таксама ў стылі лінагравюры, ксілаграфіі, афорта.

Пашырэнне тэатральнай дзейнасці спрыяла развіццю дэкаратыўнага мастацтва. Выдатнымі мастакамі-дэкаратарамі сталі Аскар Марыкс, Леанід Нікіцін. У афармленні спектакляў яны шырока ўжывалі народнае адзенне, ткацтва, прадметы побыту, што стварала рэальную абстаноўку і набліжала артыстаў да народа.

На 30-я гады прыпаў росквіт талента Вітольда Бялыніцкага-Бірулі з аршаншчыны. Ён стварыў у гэты час такія вядомыя лірычныя пейзажы, як «Аголеныя бярозкі», «Лёд пайшоў», «Пачатак вясны», «Ранняя вясна».

Важнай падзеяй у культурным жыцці рэспублікі з'явілася адкрыццё ў 1939 г. Дзяржаўнай карціннай галерэі, якая сабрала вялікія каштоўнасці. Акрамя палотнаў беларускіх мастакоў, у ёй было шмат карцін майстроў рускага і заходняга жывапісу. Галерэя праводзіла вялікую работу па эстэтычнаму выхаванню працоўных, аказвала творчую дапамогу мастакам.

Аналізуючы развіццё музычнай культуры, трэба нагадаць, што поспехі ў станаўленні музычнага мастацтва былі дасягнуты ўжо ў першыя гады савецкай улады. Спачатку ў музычным жыцці пераважала творчасць харавых калектываў, створаных на самадзейнай выснове. Адначасова складваліся ўмовы і рабіліся першыя крокі да стварэння прафесіянальнага музычнага тэатра, нацыянальнай оперы. Вялікую ролю ў падрыхтоўцы прафесійных музычных кадраў, у мастацкім выхаванні працоўных адыгралі народныя кансерваторыі ў Віцебску, Гомелі, Бабруйску. Значнай з'явай стала адкрыццё Беларускага музычнага тэхнікума ў Мінску. Оперны і балетны класы, музычныя калектывы тэхнікума з´явіліся асновай Беларускай студыі оперы і балета (з 1933 г. Дзяржаўны тэатр оперы і балета), сімфанічнага аркестра Беларускага радыёцэнтра, філарманічнага аркестра народных інструментаў.

У 1932 г. арганізоўваецца Беларуская дзяржаўная кансерваторыя, хор пры радыёцэнтры, у 1937 г. адкрыта Беларуская дзяржаўная філармонія. Філармонія аб'яднала сімфанічны і народны аркестры, харавую капэлу, ансамбль беларускай народнай песні і танца, вакальны і смычковы квартэты. Беларускія цымбалісты І. Жыновіч, А. Астрамецкі, піяніст А. Клумаў і іншыя ўдзельнічалі ва Усесаюзных музычных конкурсах. У 1938 г. ствараецца Ансамбль песні і танца Беларускай ваеннай акругі.

Развіццю эстраднага мастацтва спрыяла стварэнне ў Беластоку Дзяржаўнага джаза БССР, мастацкім кіраўніком якога з'яўляўся Эдзі Рознер. Калектыў карыстаўся такой папулярнасцю, што з яго творчасцю азнаёміўся нават сам Сталін. Там жа ў Беластоку ў 1940 г. быў арганізаваны Беларускі ансамбль песні і танца пад кіраўніцтвам Р. Шырмы (з 1957 г. Дзяржаўная акадэмічная капэла БССР). Кампазітарскія і музычныя жанры аб'ядноўваў створаны ў 1934 г. Саюз кампазітараў.

У 20-я гады пачалася і адразу ж набыла даволі інтэнсіўны характар дзейнасць першых беларускіх савецкіх прафесійных кампазітараў (М. Чуркіна, М. Аладава, Я. Цікоцкага, Р. Пукста, А. Туранкова, М. Анца, М. Крошнера, В. Залатарова, М. Куліковіча-Шчаглова, М. Равенскага і інш.), былі закладзены асновы сімфоніі, квартэта, фартэпіяна, квінтэта, кантаты, раманса, масавай харавой песні.

Найбольш вядомымі творамі кампазітараў былі: першая беларуская рэвалюцыйная опера «Вызваленне працы» М. Чуркіна і камічная опера «Тарас на Парнасе» М. Аладава, «Міхась Падгорны» Я. Цікоцкага, «У пушчах Палесся» А. Багатырова, «Кветка шчасця» А. Туранкова і першы нацыянальны балет «Салавей» М. Крошнера. Выканаўцамі гэтых твораў былі таленавітыя майстры опернага і балетнага мастацтва Л.Александроўская, Р. Млодак, І. Балоцін і інш.

Да 1938 г. кампазітары Беларусі напісалі больш за 100 масавых песень, звыш 20 буйных сімфоній, 12 камерных твораў. Некаторыя з напісаных народных песень — «Бывайце здаровы» І. Любана, «Вечарынка ў калгасе» С. Палонскага — сталі шырока вядомымі. Добра вядомымі былі і песні «Каваль», «Рабочы палац» А. Туранкова, «Першамайскі марш» М. Чуркіна і іншыя.

Значнае месца надавалася запісу і апрацоўцы народных песень. У цэлым беларуская музычная культура пры мастацкай недасканаласці многіх твораў абапіралася на народную песеннасць, узбагачала скарбонку беларускай культуры. Многія творы 20–30-х гадоў не страцілі свайго мастацкага значэння і засталіся рэпертуарнымі і зараз.

Адначасова з музычным развівалася тэатральнае мастацтва. 3 1917 г. арганізоўваліся новыя тэатры і шматлікія гурткі, якія з пачаткам першай сусветнай вайны спынілі сваю дзейнасць. У Мінску пачало дзейнічаць Першае таварыства беларускай драмы і камедыі (арганізатар Ф. Ждановіч), якое адыграла важную ролю ў станаўленні беларускага тэатральнага мастацтва. Асабліва развіццё тэатральнага мастацтва пачалося пасля вызвалення Мінска. У 1920 г. адчыніў дзверы БДТ-1 (зараз тэатр імя Я. Купалы), БДТ-2 (пад кіраўніцтвам У. Галубка); у 1926 г. — БДТ-3 (пазней — тэатр імя Я. Коласа ў Віцебску). У трупы гэтых тэатраў увайшлі найбольш таленавітыя прадстаўнікі нацыянальнай сцэны, якія і вызначылі яе развіццё. Гэта В. Галіна, Г. Глебаў, Г. Грыгоніс, К. Міронава, Б. Платонаў, Л. Ржэцкая, Ул. Уладамірскі, А. Ільінскі, П. Маўчанаў, К. Саннікаў, С. Станюта і інш.

У сувязі з культурным патрабаваннем вёскі ў сярэдзіне 30-х гадоў узніклі і дзейнічалі вандроўныя калгасна-саўгасныя тэатры. У 1938 г. іх працавала 8 (у Гомелі, Бабруйску, Барысаве, Слуцку, Полацку, Рагачове, Мазыры, Лепелі). Аб прафесійным узроўні гэтых творчых калектываў сведчыць той факт, што на базе Мазырскага тэатра быў створаны Палескі абласны тэатр, а на базе Барысаўскага ў 1939 г. — Пінскі абласны драмтэатр. Пасля ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР там разгарнулася праца па стварэнню тэатраў. На пачатку 1941 г. у Беластоку працавалі беларускі і польскі драмтэатры, у Брэсце — рускі і яўрэйскі, у Гародні — рускі драматычны і лялечны, у Вілейцы, Баранавічах і Пінску — беларускія драмтэатры.

3 пачатку свайго існавання беларускі савецкі тэатр звяртаўся да твораў, прысвечаных гістарычнаму мінуламу, разнастайным праблемам сучаснага жыцця. Гэта спектаклі — «На купалле» М. Чарота, «Машэка», «Кастусь Каліноўскі», «Перамога» Я. Міровіча, «Бязвінная кроў», «Ганжа» У. Галубка.

У сярэдзіне 30-х гадоў беларускія тэатры ўступілі ў пару сваёй сталасці. Важнае значэнне ў гэтым мела засваенне сістэмы Станіслаўскага, творчай практыкі МХАТа. Вядучыя тэатры рэспублікі ўзбагачалі рэпертуары творамі беларускіх аўтараў, лепшымі ўзорамі рускай і замежнай класікі.

У пачатку 20-х гадоў беларуская літаратура вызначаецца бурным развіццём і ўздымам. Значную ролю ў гэтым адыграла газета «Савецкая Беларусь», якая пачала выдавацца з ліпеня 1920 г. Яна друкавала творы М. Ча-рота, К. Крапівы, К. Чорнага, М. Лынькова, М. Зарэцкага, В. Каваля, А. Звонака.

Выданнем беларускай літаратуры актыўна займалася заснаванае ў 1922 г. выдавецтва «Адраджэнне», часопісы «Маладняк» (1923–1932 гады), «Узвышша» (1927–1933 гады). Літаратурныя творы друкаваліся ў 25 газетах і 15 часопісах.

У 20–30-я гады ў беларускую літаратуру ўвайшлі новыя людзі: М. Чарот, У. Дубоўка, А. Дудар, У. Хадыка, М. Лужанін, А. Куляшоў, А. Бабарэка, А. Вольны, Я. Пушча, А. Аляксандровіч і іншыя. Гэтыя пісьменнікі і паэты аб'ядналіся ў арганізацыю «Маладняк». У 1928 г. «Маладняк» быў ператвораны ў Беларускую асацыяцыю пралетарскіх пісьменнікаў, якая была ліквідавана ў 1932 годзе. Істотны ўклад у тагачаснае літаратурнае жыццё ўнеслі пісьменніцкае аб'яднанне «Узвышша» і згуртаванне «Полымя».

У пачатку 30-х гадоў у літаратурным жыцці БССР адбыліся сур'ёзныя змены. Пастановай ЦК УКП(б) ад 23 красавіка 1932 г. «Аб перабудове літаратурна-мастацкіх арганізацый» усе літаратурныя структуры ліквідаваліся і стваралася адна — Саюз савецкіх пісьменнікаў. Ён праводзіў лінію партыйнасці ў мастацкай творчасці, якая выражалася ў метадзе сацыялістычнага рэалізму. Гэты метад у якасці асноўнага зацвердзіў і Першы з'езд пісьменнікаў Беларусі, які адбыўся ў чэрвені 1934 года.

Лагічным вынікам правядзення метаду сацыялістычнага рэалізму з'явілася ідэалагізацыя рэвалюцыйных падзей і існуючага ў краіне грамадскага ладу. Наперакор праўдзе, савецкі чалавек стаў прадстаўляцца як творца і гаспадар новага жыцця. Пра гэта сведчаць многія літаратурныя творы, хоць часам і напісаныя на высокім мастацкім узроўні. На справе метад у многім стаў сродкам замазвання, прыхарошвання недахопаў, ідэалагічнай апрацоўкі мас, што савецкі лад — самы справядлівы і адзіна магчымы. Укараненне метаду значна адбілася на стане літаратуры, усяго мастацтва. Героі сталі рэзка падзяляцца на станоўчых і адмоўных. Творы становяцца маралізатарскімі.

Са стварэннем саюза пісьменнікаў над усімі творчымі дзеячамі усталёўваецца жорсткі ідэалагічны кантроль, цэнзура. Вялікая роля ў гэтым кантролі адводзілася створанаму галоўнаму ўпраўленню па справах літаратуры і выдавецтваў — Галоўліту.

20–30-я гады з´яўляюцца перыядам развіцця беларускай паэзіі (тут працавалі — Я. Колас, Я. Купала, Ц. Гартны, А. Гурло, К. Крапіва, К. Губа-рэвіч, А. Дудар, П. Глебка, П. Трус, М. Лужанін і іншыя); прозы — Я. Колас, М. Лынькоў, З. Бядуля і інш.; рамана — Я. Колас «На ростанях», «У палескай глушы», «У глыбіні Палесся», Ц. Гартны –»Сокі цаліны», Я. Нёманскі — «Драпежнікі», Я. Мурашка — «Сын», З. Бядуля — «Язэп Крушынскі», М. За-рэцкі — «Сцежкі-дарожкі».

Ствараецца беларуская драматургія (драма і камедыя). На гэтай глебе працавалі Я. Купала, Л. Радзевіч, М. Чарот, Я. Міровіч, К. Чорны, К. Крапіва і іншыя.

 







Дата добавления: 2015-09-04; просмотров: 915. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Логические цифровые микросхемы Более сложные элементы цифровой схемотехники (триггеры, мультиплексоры, декодеры и т.д.) не имеют...

Понятие о синдроме нарушения бронхиальной проходимости и его клинические проявления Синдром нарушения бронхиальной проходимости (бронхообструктивный синдром) – это патологическое состояние...

Опухоли яичников в детском и подростковом возрасте Опухоли яичников занимают первое место в структуре опухолей половой системы у девочек и встречаются в возрасте 10 – 16 лет и в период полового созревания...

Способы тактических действий при проведении специальных операций Специальные операции проводятся с применением следующих основных тактических способов действий: охрана...

Потенциометрия. Потенциометрическое определение рН растворов Потенциометрия - это электрохимический метод иссле­дования и анализа веществ, основанный на зависимости равновесного электродного потенциала Е от активности (концентрации) определяемого вещества в исследуемом рас­творе...

Гальванического элемента При контакте двух любых фаз на границе их раздела возникает двойной электрический слой (ДЭС), состоящий из равных по величине, но противоположных по знаку электрических зарядов...

Сущность, виды и функции маркетинга персонала Перснал-маркетинг является новым понятием. В мировой практике маркетинга и управления персоналом он выделился в отдельное направление лишь в начале 90-х гг.XX века...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия