Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Беларуская культура ў гады Вялікай Айчыннай вайны.





У час Вялікай Айчыннай вайны беларуская культура існавала ў цяжкіх абставінах. Значная частка матэрыяльнай базы засталася на тэрыторыі, занятай ворагам, другая частка была эвакуіравана. З 31 тэатральна-музычнай установы, што дзейнічалі ў рэспубліцы да вайны, значная частка распалася. Толькі адзінкі аднавілі сваю работу. Беларускі Дзяржаўны тэатр, якому 21 снежня 1944 г. было прысвоена імя Я. Купалы, стаў працаваць у Томску. Там ён зрабіў 21 пастаноўку, даў 870 спектакляў, якія праслухала каля 747 тысяч гледачоў, правёў 216 шэфскіх канцэртаў і спектакляў у шпіталях, у воінскіх часцях. БДТ–2 (пазней імя Я. Коласа) абаснаваўся ва Уральску, тэатр Оперы і балету БССР — у Горкім, Дзяржаўны яўрэйскі тэатр — у Навасібірску. Усе артысты актыўна ўдзельнічалі ў шэфскіх канцэртах або франтавых канцэртных брыгадах, выступалі па радыё «Савецкая Беларусь». Гэта Л. Александроўская, Р. Млодэк, Д. Арлоў, П. Малчанаў, І. Балоцін і інш. Яны далі толькі па радыё больш 50 канцэртаў, асабліва ў папулярнай тады форме літаратурна-музыкальнай кампазіцыі.

Галоўнай тэмай творчасці беларускіх кампазітараў у гады вайны стала гераічная барацьба савецкаага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, партызанскі рух на Беларусі. Найбольшыя магчымасці аператыўнага водгуку на актуальныя падзеі даваў песенны жанр: натуральна, што ў гэты час у ім працавалі амаль усе кампазітары. Пераважнай формай была харавая гераічна-заклікальнага зместу, стылістычна блізкая да паходнага маршу. («Праз лясы, балоты і паляны» М. Аладава, «Беларуская партызанская» І. Любана, «Песня мінаеўцаў» Р. Пукста і інш.). Работу над харавымі песнямі гімнавага жанру стымуляваў абвешчаны ўрадам БССР у 1943 годзе конкурс на стварэнне нацыянальнага гімна Беларусі (замест «Інтэрнацыяналу»).

Патрыятычнай накіраванасцю, актуальнасцю зместу вызначалася большасць тагачасных беларускіх твораў буйнай формы. А. Багатыроў стварыў вядомыя кантаты: «Ленінградцы» на словы Джамбула і «Беларускім партызанам» на словы Я. Купалы; М. Аладаў — баладу «У суровыя дні», паэму «З дзённіка партызана»; М. Чуркін — сімфанічную сюіту «Памяці Вялікай Айчыннай вайны».

Пры нераўназначнасці гэтых мастацкіх твораў беларуская музыка перыяду Вялікай Айчыннай вайны стала важным этапам у станаўленні нацыянальнага музычнага мастацтва і пры гэтым з’явілася прыкметным укладам у агульную справу перамогі.

З першых дзён айчыннай вайны беларускія паэты і пісьменнікі ў сваіх творах сталі заклікаць да барацьбы з акупантамі. Палымяныя словы паэтаў Я. Коласа, П. Броўкі, А. Куляшова, М. Танка, проза М. Лынькова, творы К. Крапівы, А. Астрэйкі, П. Панчанкі былі вострай зброяй у барацьбе з ворагам.

Напэўна лепшай прозай у беларускай літаратуры пад час вайны былі раманы Кузьмы Чорнага «Пошукі будучыні», «Вялікі дзень», «Млечны шля У іх паэтызуецца беларус-змагар і працаўнік, які ўпрыгожвае садамі зямлю, умее быць смелым у баях, верным у дружбе і ў каханні; даецца абагульнёны вобраз беларускага народа.

Для беларускага мастацтва на акупаванай тэрыторыі на першыя пазіцыі выступілі агітацыйныя віды мастацтва: плакат, карыкатура, малюнак, баявыя лісткі, насценныя газеты, рукапісныя часопісы. Ужо 28 чэрвеня 1941 г. у Гомелі выйшаў першы нумар славутай газеты-плаката «Раздавим фашистскую гадину!». На часова акупаванай тэрыторыі атрымаў шырокае распаўсюджанне сатырычны лісток «Партызанская дубінка», у якім змяшчаліся сатырычныя вершы, байкі, памфлеты, карыкатуры на ворага. У кожным партызанскім атрадзе, брыгадзе выпускаліся рукапісныя баявыя лісткі, насценныя газеты. Аўтарамі падобных выданняў былі С. Раманаў, М. Гуціеў, М. Гурло, У. Сухаверхаў, С. Каткоў, Я. Зайцаў, В. Козак, С. Селіханаў, М. Тарасікаў і іншыя.

Больш за 40 антыфашысцкіх плакатаў, 70 малюнкаў, замалёўкаў баявых аперацый, партрэтаў партызан зрабіў мастак Мікалай Гуціеў. Сярод іх вызначаецца карціна «Герой Савецкага Саюза У.Е. Лабанок», «Апергрупа за распрацоўкай аперацыі». Паміж баямі мастак Павел Гаўрыленка напісаў палотны «Прарыў нямецкай абароны», «Партызаны на Палессі», партрэт хлопчыка-партызана і інш.

Творы беларускіх мастакоў, створаныя ў ваенныя гады, былі прадстаўлены на выставе, арганізаванай у 1944 годзе ў Маскве ў залах Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі. У ёй удзельнічала больш за 30 жывапісцаў, скульптараў і графікаў.

Для скульптуры ваеннага часу характэрным было развіццё пераважна партрэтнага жанру. Гераічныя вобразы воінаў і партызан, створаныя З. Азгурам (больш 40 партрэтаў), А. Грубэ, А. Бембелем, належаць да лепшых дасягненняў беларускай савецкай скульптуры. У партрэтах Герояў Савецкага Саюза М. Гас-тэлы, В. Талаліхіна, Ф. Смалячкова, М. Сільніцкага, М. Шмырова, М. Малодчага, А. Радзімцава Заір Азгур выявіў рысы характару абаронцаў радзімы.

Імкненнем да абагульненай пластычнай характарыстыкі вобраза, строгасцю кампазіцыйнай пабудовы вызначаецца работа А. Грубэ — бюст Л. Даватара. Скульптурны партрэт М. Гастэлы, створаны А. Бембелем у героіка-рамантычным плане (1943 г.) не меў аналогіі ні ў беларускай, ні ў савецкай партрэтнай пластыцы ваенных гадоў. Ён уражвае ярка выяўленым гераічным пафасам, вастрынёй і арыгінальнасцю кампазіцыйнага рашэння. Партрэтная ў бронзе выява лётчыка ў момант яго самаахвяры ўвасоблена ў выглядзе наканечніка стралы, бакавыя пёры якой ствараюць з аднаго боку ўзнятая ў лётнай пальчатцы рука, з другога боку — паднятае ўверх плячо з рэгланам. Гэтая скульптура сёння вядома ва ўсім свеце.







Дата добавления: 2015-09-04; просмотров: 1290. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...


Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...


Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...


Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

САНИТАРНО-МИКРОБИОЛОГИЧЕСКОЕ ИССЛЕДОВАНИЕ ВОДЫ, ВОЗДУХА И ПОЧВЫ Цель занятия.Ознакомить студентов с основными методами и показателями...

Меры безопасности при обращении с оружием и боеприпасами 64. Получение (сдача) оружия и боеприпасов для проведения стрельб осуществляется в установленном порядке[1]. 65. Безопасность при проведении стрельб обеспечивается...

Весы настольные циферблатные Весы настольные циферблатные РН-10Ц13 (рис.3.1) выпускаются с наибольшими пределами взвешивания 2...

Влияние первой русской революции 1905-1907 гг. на Казахстан. Революция в России (1905-1907 гг.), дала первый толчок политическому пробуждению трудящихся Казахстана, развитию национально-освободительного рабочего движения против гнета. В Казахстане, находившемся далеко от политических центров Российской империи...

Виды сухожильных швов После выделения культи сухожилия и эвакуации гематомы приступают к восстановлению целостности сухожилия...

КОНСТРУКЦИЯ КОЛЕСНОЙ ПАРЫ ВАГОНА Тип колёсной пары определяется типом оси и диаметром колес. Согласно ГОСТ 4835-2006* устанавливаются типы колесных пар для грузовых вагонов с осями РУ1Ш и РВ2Ш и колесами диаметром по кругу катания 957 мм. Номинальный диаметр колеса – 950 мм...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2025 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия