Студопедия — Паясы як састаўная частка нацыянальнага касцюма беларусаў
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Паясы як састаўная частка нацыянальнага касцюма беларусаў






На пачатку XX стагоддзя адзін з даследчыкаў побыту беларусаў запісаў: "Пояс, як відаць, складае неабходную прыналежнасць якога б там ні было гарнітура. Уважлівы мужчына без пояса не пераступіць парога сваёй хаты і не з'явіцца на вуліцы, а жанчыны носяць на поясе свой андарак, спадніцу і хвартух". Самаробныя ўзорыстыя паясы яшчэ ў 1920-ых гадах шмат дзе на Беларусі насілі ў будні і ў святы, дарослыя і дзеці, мужчыны і жанчыны. Поясам падпярэзвалі кашулю, сярмягу, кажух. Па даўняму звычаю мужчыны на поясе мацавалі каліту, шабету, ножык, крэсіва. Ідучы на працу, за пояс затыкалі сякеру.На поясе насілі каробкі, збаны, паясамі прывязвалі набіркі (невялікія каробкі, у якія збіралі ягады), палатняныя торбы. Шырокімі мужчынскімі паясамі (спавівачамі) спавівалі немаўлят. Рабілі паясы жанчыны. Дзяўчаткі з паясоў пачыналі засвойваць сакрэты хатняга жаночага рукадзелля. Як і большасць вырабаў традыцыйных беларускіх рамёстваў, паясы не набылі значэння тавару, і іх ужывалі толькі для ўласных патрэб.

Пояс, як абавязковая і вельмі важная дэталь касцюма, часта ўпамінаецца ў народных песнях. Наяўнасць пояса падкрэсліваецца з мэтай больш яркай і канкрэтнай характарыстыкі, звычайна жаніха або свата:

Што за панове,
Што за сватове на двор?
Па-руску ходзяць,
Па-руску мовяць,
Ганульку просяць да сябе:
- Выйдзі, Ганулька,
Выйдзі, дзіцятка,
К нам на двор.
Скажы, Ганулька,
Скажы, дзіцятка,
Каторы твой?
- А хто ў атласе,
У жоўтым ПАЯСЕ,
Той сват мой..
Конь вараненькі,
Сам маладзенькі Іванька..

І ў другой песні:
А ў нашага свата
Адзежа багата:
Шапка сабачча,
Шубка цялячча,
ПОЯС вужачы,
Боты канёвы.
Шапка забрэшыць,
ПОЯС зашыпіць,
Боты загагочуць
.

Увага, якая надавалася беларусамі (як, дарэчы, і многімі іншымі народамі) поясу ў традыцыйным касцюме, тлумачыцца не толькі функцыянальнай неабходнасцю, але таксама і глыбокім сімвалічным зместам. У старажытнасці пояс (ён быў вядомы ў Вавілоне, Старажытным Егіпце, славянам – з I тысячагоддзя) часта служыў знакам, які ўвасабляў тое або іншае ўяўленне пра навакольны свет, узаемаадносіны з ім чалавека. Павязванне пояса азначала гатоўнасць да дзеяння і здольнасць гэта дзеянне ажыццявіць. Такое, характэрнае не толькі для славян, уяўленне адбілася ў адной з беларускіх назваў скуранога пояса – дзяга (дзяглы – дужы).

Пояс выконваў таксама роля своеасаблівага знака, які вылучаў чалавека ў сацыяльным асяроддзі. Пояса адрозніваліся ў залежнасці ад полу, узросту, месца жыхарства і г.д. Як і ўвесь комплекс адзежы ў цэлым, пояс і спосаб яго нашэння давалі інфармацыю пра тое, з якой мясцовасці паходзіць чалавек.

Нашэнне пояса звязвалася з маральным абліччам чалавека. Адсутнасць пояса ўспрымалася як парушэнне агульнапрынятых норм паводзін. У адной з рускіх былін паводзіны гераіні лічацца ганебнымі толькі з той прычыны, што ў яе ўборы няма пояса:

А молода Марина Игнатьевна,
Она высунулась по пояс в окно
В одной рубахе без пояса.

Негатыўнае адценне ў рускай мове маюць словы "распоясаться", "поясничать". Зняважліва гучыць выраз "беспоясный татарин". Важнае месца пояс займаў у розных звычаях і абрадах беларусаў. Ён быў адным з абавязковых падарункаў на розных этапах вяселля. Калі дзяўчына была згодна выйсці замуж за хлопца, якога ёй сваталі, яна дарыла яму кашулю і пояс. Пояс таксама атрымліваў сват. Паясамі адкупляліся, калі вясельны поезд на сваім шляху сустракаў перашкоду. Едуць, напрыклад, паўз млын. Мельнік спыніць ваду – нявеста кідае паясок. Які-небудзь гарэза з гасцей спыніць коней як бы з-за таго, што супоня парвалася, – зноў нявеста кідае паясок. У адной з вясельных песень жаніх хваліцца спраўнасцю сваёй нявесты, упамінаючы паяскі нароўні з іншымі прадметамі яе прыданага:

У Міколкі ў абозе
Не кован конік, што ў возе.
Ёсць у мяне кавалі ў дарозе,
Падкуюць коніка, што ў возе;
Ёсць у мяне Тацянкіны
пярсцёнкі-
Будуць к падкоўнікам вухналі;
Ёсць у маёй Тацянкі паяскі -
Будуць к саначкам палазкі.

Паясы дарыліся музыкам, родзічам жаніха, гасцям. Уваходзячы пасля вянчання ў хату жаніха, нявеста кідала паясок на печ. Да стала маладых вялі на паяску. У першы дзень пасля вяселля маладая, ідучы па ваду, клала пояс на зруб калодзежа. Падмятаючы хату, завязвала паясок на венік. Есць сведчанні, што іншым разам нявеста раздавала на вяселлі больш за сотню паясоў. Поясам звязвалі першы сноп ураджаю, спавівалі немаўлят. У час пахавання на поясе вялі каня, які вёз на могілкі труну з нябожчыкам. 3 поясам звязваліся розныя прыкметы, павер'і, загаворы, гаданні. Лічылася, што пояс аберагае ад няшчасцяў. Завязаны вакол цела чалавека пояс уяўляў сабою круг, а замкнёны круг, паводле народных павер'яў, заступаў шлях нячыстай сіле, абараняў ад ліхіх вачэй і хвароб. Каб у сямейным жыцці быў дастатак, маладая перад тым, як ісці да вянца, развешвала паясы ў свірне, у хляве, над куфрам. Каб авечкі не разбягаліся ў полі і вярталіся дадому разам са статкам, выганяючы іх першы раз пасля зімы на пашу, рассцілалі на парозе аўчарні ручнік і пояс. Напярэдадні Новага года поясам папарна звязвалі аднародныя прадметы (каб жывёла ў гаспадарцы паравалася).

У канцы XIX – пач. XX ст. сімволіка пояса ў значнай ступені была забытая. Усё часцей паясы насілі па традыцыі, а не таму, што надавалі гэтаму нейкае значэнне. У гэты час ужо не адрознівалі, як раней, мужчынскія, жаночыя, дзіцячыя паясы. Аднатыпныя паясы ўваходзілі як у жаночы, так і ў мужчынскі касцюм, а дзіцячыя былі проста меншых памераў.

На мяжы стагоддзяў на Беларусі быў ва ўжытку шэраг комплексаў жаночага адзення, мастацкую цэласнасць якіх цяжка ўявіць без паясоў. Шматпрадметны, насычаны арнаментам, колерам неглюбскі касцюм удала дапаўняў шырокі чырвоны пояс. Пад Кобрынам жанчыны насілі паясы ў рознакаляровыя падоўжныя паскі, якія добра спалучаліся з паскамі аздаблення кашулі, спадніцы, хвартуха, У кожнай мясцовасці афармленне паясоў вытрымлівалася ў стылёвым адзінстве з арнаментамі традыцыйнага касцюма.
Уяўляюць цікавасць і спосабы павязвання пояса. У залежнасці ад полу, узросту, мясцовых густаў яны мелі шэраг варыянтаў. Жанчыны насілі пояс на таліі паверх хвартуха. Мужчыны – высока пад грудзямі, на жываце або ніжэй жывата, абкручваючы яго вакол стана не менш чым два разы. Хлопчыкі – толькі высока пад грудзямі. Завязвалі пояс вузлом спераду або збоку, ды каб канцы, адмыслова аздобленыя кутасамі, махрамі, бісерам, нашытымі палоскамі тканіны, металічнымі пласцінкамі, звешваліся сантыметраў на 20-40.
Спосаб нашэння паясоў вызначаў іх даўжыню, якая вагалася ад 1,5 да 3,5 метра, а іншы раз даходзіла да 5 метраў. У шырыню традыцыйныя паясы мелі ад 1,5 да 20 сантыметраў. Паясы ўжывалі для аздобы адзення. Вузкія тканыя паяскі ў падоўжныя паскі ("крайкі"), узорамі "ў елачку", "вочкамі", "коскай" прышывалі да спадніц, хвартухоў. Вузкімі плеценымі "тасёмкамі" абшывалі каўняры, барты, фалды, рукавы світ. У кожнай мясцовасці абшыўкі розніліся па колеру і ўзорах.

У канцы XIX – пач. XX ст. асноўнай сыравінай для вырабу паясоў была авечая воўна. Тонка спрадзеныя ніткі скручвалі, фарбавалі хімічнымі фарбавальнікамі ў яркія колеры. Ільняныя ніткі часам адбельвалі (фарбавалі рэдка). 3 куплёных нітак ужывалі тонкую воўну-жычку, белую баваўняную пражу.

У колеравым вырашэнні беларускіх паясоў пераважае чырвоны колер. У розных месцах у залежнасці ад якасці пражы, ад адцення фарбавальнікаў, якія мелі народныя майстры, асабістых прыхільнасцей колер узору вар'іраваўся ад светла-чырвонага і ружовага да барвовага і фіялетавага. У некаторых месцах, асабліва ў Гродзенскай і Магілёўскай абласцях, узор нярэдка рабілі зялёны, сіні, жоўты. Вядомыя таксама паясы, у якіх чырвоны або ружовы ўзор даваўся на каляровым, часцей за ўсё зялёным фоне. Зрэдку фон рабілі чорны.

Выраб традыцыйных паясоў на тэрыторыі Беларусі амаль паўсюдна спыніўся ў 1920 – 1930-ыя гады, бо іх перасталі ўжываць у побыце і абрадах. У невялікай колькасці паясы яшчэ ў 1950-ыя гады выраблялі на Гродзеншчыне і ў заходніх раёнах Мінскай вобласці. Іх выкарыстоўвалі ў касцюме, імі абкручвалі рамы веласіпедаў, павязваючы цераз плячо, насілі на іх немаўлят. Прыкладна да 1960-ых гадоў у Гродзенскай, Віцебскай, асобных раёнах Мінскай, Гомельскай абласцей вязалі на прутках, ткалі на ніту паясы-спавівачы. Тэхніку пляцення ўжывалі для вырабу тасьмы і шнуроў для аздобы дэкаратыўных дываноў і падушак.

У наш час паясы на ніту ткуць у Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Сучасныя ганцавіцкія паясы адрозніваюцца ад тых, што бытавалі тут раней. Па-першае, памеры іх не перавышаюць у шырыню 1,5 см, а ў даўжыню 1,5 метра. Для ткацтва акрамя льняных і ваўняных нітак ужываюць шпулькавыя баваўняныя, ірыс, сінтэтыку. Арнаментальныя матывы традыцыйныя, але колеравыя спалучэнні часта незгарманізаваныя. У заходніх раёнах Гомельскай вобласці ў тэхніцы ткацтва на ніту з сінтэтычнай пражы вырабляюць шырокія безузорныя стужкі, якія прывязваюць да гаспадарчых кошыкаў. 3 сярэдзіны 1960-ых гадоў традыцыі вырабу паясоў набылі далейшае развіццё ў мастацкіх промыслах рэспублікі. На Слуцкай фабрыцы мастацкіх вырабаў "Слуцкія паясы" ў тэхніцы ткацтва на ніту сталі вырабляць дэкаратыўныя стужкі, закладкі, сувенірныя пано. Найбольш цікавыя сярод вырабаў слуцкай фабрыкі – дэкаратыўныя стужкі. Мастацкае афармленне іх будуецца на спалучэнні прыёмаў, характэрных для традыцыйных беларускіх паясоў, з элементамі, запазычанымі са знакамітых слуцкіх паясоў. Сярод арнаментальных матываў – ромбы, трохкутнікі, крыжыкі, стылізаваныя выявы кветак, лістоў, галінак. Узор звычайна кампануецца ў трох падоўжных палосах, сярэдняя з якіх значна шырэйшая за бакавыя. На канцах стужак размяшчаюцца букеты, вазоны, вянкі. Адметным элементам дэкаратыўных стужак з'яўляюцца кароткія тэксты.

Акрамя Слуцкай фабрыкі мастацкіх вырабаў прамысловая вытворчасць паясоў наладжана на Віцебскай фабрыцы мастацкіх вырабаў "Купава", а таксама ў цэнтры традыцыйных рамёстваў "Скарбніца" ў Мінску.

Беларускі народны пояс працягвае сваё жыццё. Страціўшы былое значэнне ў якасці абавязковага элемента адзення, ён усё больш прыцягвае ўвагу як твор мастацтва. У апошнія гады паясы, вырабленыя сучаснымі майстрамі ў традыцыйных тэхніках, з выкарыстаннем традыцыйных прыёмаў кампазіцыйна-арнаментальнага афармлення, усё часцей з'яўляюцца на выстаўках народнага і самадзейнага мастацтва, паясы ткуць у гуртках і мастацкіх студыях. Дасканаласць мастацкага вырашэння традыцыйных паясоў, адпрацаванасць тэхналогіі не пакідаюць абыякавымі і прафесійных мастакоў. Пояс – гэта арыгінальны сувенір, удалае дапаўненне да касцюма. Традыцыйная тэхналогія ткацтва і пляцення паясоў можа быць выкарыстана для вырабу гальштукаў, пано, розных упрыгажэнняў і іншай прадукцыі сувенірнага прызначэння.

Мастацтва вырабу паясоў мае добрыя перспектывы для свайго развіцця.







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 1480. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Логические цифровые микросхемы Более сложные элементы цифровой схемотехники (триггеры, мультиплексоры, декодеры и т.д.) не имеют...

ПУНКЦИЯ И КАТЕТЕРИЗАЦИЯ ПОДКЛЮЧИЧНОЙ ВЕНЫ   Пункцию и катетеризацию подключичной вены обычно производит хирург или анестезиолог, иногда — специально обученный терапевт...

Ситуация 26. ПРОВЕРЕНО МИНЗДРАВОМ   Станислав Свердлов закончил российско-американский факультет менеджмента Томского государственного университета...

Различия в философии античности, средневековья и Возрождения ♦Венцом античной философии было: Единое Благо, Мировой Ум, Мировая Душа, Космос...

Значення творчості Г.Сковороди для розвитку української культури Важливий внесок в історію всієї духовної культури українського народу та її барокової літературно-філософської традиції зробив, зокрема, Григорій Савич Сковорода (1722—1794 pp...

Постинъекционные осложнения, оказать необходимую помощь пациенту I.ОСЛОЖНЕНИЕ: Инфильтрат (уплотнение). II.ПРИЗНАКИ ОСЛОЖНЕНИЯ: Уплотнение...

Приготовление дезинфицирующего рабочего раствора хлорамина Задача: рассчитать необходимое количество порошка хлорамина для приготовления 5-ти литров 3% раствора...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.014 сек.) русская версия | украинская версия