Прамое пляценне.
Самы просты спосаб пляцення – перапляценне адна з другой гарызантальных і вертыкальных саломін пад прамым вуглом. Яно завецца прамым пляценнем. Такі від пляцення ўжываецца для плоскіх пласцін, якія выкарыстоўваюцца ў якасці сурвэтак, падставак, фону для дэкаратыўных пано, а таксама як паўфабрыкаты для аб'ёмных прадметаў з саломкі (сценкі, донцы для шкатулак, коробак). Звычайна такое пляценне спалучаюць у вырабах з пляцёнкамі іншых відаў.
Прамое пляценне выконваецца са сплясканых ці распластаных у стужку саломін. Гэта пляценне падобна з працэсам вырабу палатна на ткацкім станку. Не выпадкова такія пляцёнкі па малюнку нагадваюць тканіну палатнянага ці дыяганальнага перапляцення. Каб пляценне атрымалася без прасветаў, неабходна шчыльна прыганяць рады саломін адзін да аднаго. Гатовую пляцёнку сушаць пад прэсам. Паверхня
такіх пляцёнак падкрэслівае малюнак і фактуру пляцення. Пры вызначанай скіраванасці святла вертыкальныя саломіны ўспрымаюцца вокам светлымі, гарызантальныя – больш цёмнымі, а пры павароце пляцёнкі – наадварот. "Шахматка".Саломіны ці стужкі, колькасць якіх вызначана памерам задуманай пляцёнкі, паскладаць паралельна адна да другой ў вертыкальным становішчы і прыціснуць іх канцы з аднаго
боку прэсам, або прыціснуць дзвюма лінейкамі (алоўкамі), якія неабходна звязаць паміж сабой Цотныя па ліку саломіны прыпадняць і пад іх перпендыкулярна няцотным паскладаць першую саломіну гарызантальнага раду. Прыпадняць няцотныя вертыкальныя і пакласці пад іх другую гарызантальную саломіну і г.д. "Паркецік".Гарызантальныя саломіны перакладаць праз дзве вертыкальныя, і ў кожным раду зрушваць перапляценне направа ці налева на адну саломіну. Змяняючы паслядоўнасць перапляцення вертыкальных і гарызантальных саломін адна да другой, можна атрымаць і больш складаныя малюнкі прамога пляцення.
|