Студопедия — Падрыхтоўка саломкі. Матэрыялы і абсталяванне
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Падрыхтоўка саломкі. Матэрыялы і абсталяванне






Салома хлебных злакаў — дзівосны матэрыял. Прырода надзяліла яе колерам, што блізкі да сонца, мяккім матавым бляскам, як у золата. Каштоўныя якасці саломы цэняцца людзьмі даўно. Салому выкарыстоўваюць як мастацкі матэрыял для пляцення і інкрустацыі.

Для пляцення часцей за ўсё выкарыстоўваюць іржаную салому. Сярод злакавых раслін сцябло жыта мае найбольшую даўжыню і вызначаецца трываласцю. Звычайна яно падзяляецца на чатыры-пяць адрэзкаў паміж вузламі. Для пля­цення выкарыстоўваюць саламяныя трубачкі без каленцаў. Яны маюць розную даўжыню і таўшчыню. Перад работай сцябло загадзя разразаюць на гэтыя загатоўкі, аднімаючы вузлы паміж каленцамі.

Для тых, хто жыве ў сельскай мясцовасці, нарыхтаваць салому для мастацкай работы не ўяуляе складанасді. У многіх вёсках на сядзібных участках вырошчваюць жыта. Зжаць жыта трэба ўручную сярпом, як гэта рабілі калісьці. Перамолатая салома з камбайна не падыходзіць для пляцення і іншых відаў мастацкай работы, бо яна памятая. Абмалаціць снапы трзба таксама ўручную. Гэта робіцца спецыяльным цэпам, а калі гэтай традыцыйнай сялянскай прылады ўжо няма ў гаспадарцы або вы не ўмееце ёю карыстацца, можна прыбегнуць да такога старога спосабу, як акалочванне, які быў вядомы нашым продкам яшчэ да стварэння цэпа. Калоссе ачысціцца ад зерня, калі яго абкалаціць аб край дошкі, бочкі або іншай ёмістасці з цвёрдымі краямі.

Можна вьпкарыстоўваць яшчэ адзін спосаб — адсячы каласы тапаром альбо абрэзаць нажніцамі пры чыстцы саломы, а затым абмалаціць іх.

Для пачынаючых дастаткова нарыхтаваць для работы адзін-два кулі саломы. Куль мае пэўную таўшчыню, гэта значыць столькі сцёблаў, колькі захопліваюць рукі пры перавязцы іх саламяным перавяслам у час жніва. Зразаць сцёблы трэба ля самай зямлі і адразу звязваць іх у снапы.

Каб зберагчы зерне, каласы абразаюць.

Яшчэ адна парада тым, хто прапусціў тэрмін уборкі ўраджаю, які звычайна прыпадае на канец ліпеня – пачатак жніўня. Можна выехаць за горад, і па краях поля, у месцах развароту камбайна, вы знойдзеце нямала доўгіх, не памятых сцёблаў, якія падыходзяць якраз для вырабу пацерак, «павука».

Нарыхтаваную салому трэба прасушыць. Для гэтага снапы развязаць, раскласці салому тонкім слоем у гарызантальным становішчы і перыядычна яе пераварочваць. Калі салому сушыць у цёмным закрытым памяшканні, якое праветрываецца, яна захавае свой першапачатковы колер. Салома, высушаная на сонцы, набывае больш залацістае адценне.

Пасля прасушкі салому трэба пачысціць. Для гэтага нажом альбо нажніцамі разразаюць сцябло на адрэзкі. Спачатку адсякаюць ніжнюю частку да каленца, затым адразаюць само каленца і адначасова з гэтым здымаюць лісце. Паўтараюць гэта столькі разоў, колькі каленцаў на сцябліне.

Пры чыстцы салому трэба адразу сартаваць. Тоўстыя канцы складваць да тоўстых, тонкія – да тонкіх. Пры чыстцы паўнацэннага сцябла атрымаецца тры-чатыры гатункі саломін. Верхавіна – тонкая і доўгая частка – спатрэбіцца для пляцення. Для «павукоў» у асноўным выкарыстоўваюцца ніжнія канцы сцёблаў.

Пачышчаную і рассартаваную салому звязваюць у невялікія снопікі-пучкі. У такім выглядзе салому зручна выкарыстоўваць у працэсе работы і захоуваць. Захоўваць снопікі лепш за ўсё ў кардонных каробках.

Якасць матэрыялу вельмі важна ўлічваць пры мастацкай рабоце. Толькі чыстая бліскучая салома прыгржых серабрыстых і залацістых адценняў можа стварыць непаўторную ігру блікау, нюансаў колеру, перадаць вырабленаму прадмету тое, што так цэніцца ў гэтым матэрыяле, — унутранае свячэнне і цеплыню.

Часам, каб узбагаціць каларыстыку задуманай кампазіцыі, саломку дадаткова апра-цоўваюць: адбельваюць, фарбуюць. Для афарбоўкі ўжываецца анілінавая фарба, лепш прызначаная для воўны. Раствор рыхтуецца згодна з прыкладзенай інструкцыяй. Апус­каем у яго саламяныя сцябліны і вытрымліваем пры тэмпературы 90 – 100° ад 20 да 40 хвілін — у залежнасці ад пажаданай інтэнсіўнасці колеру і якасці саломкі. Дастаём яе з раствору, добра прапалоскваем у падкісленай воцатам вадзе для аднаўлення бляску і замацавання фарбы (каб не бралася за пальцы), ставім саломку старчаком, каб сцякла вада, затым рассцілаем для прасушкі. Сухую фарбаваную саломку сартыруем па колерах і захоўваем звязанай у пучкі.

Каб атрымаць карычневы колер патрэбнага адцення, саламяныя стужкі (расшчэпленыя саломінкі) можна прапрасаваць ці на некалькі хвілін пакласці ў гарачую духоўку.

Для атрымання болып раўнамернай афарбоўкі, выдалення плямаў бруду і гнілі саломку адбельваюць. Для прыгатавання адбельвальніка трэба вада, перакіс вадароду 15-прац. (150 г), аміяк (20 г), каўстычная сода (40 г). У гарачы раствор пагружаем саломку і вытрымліваем ад 10 хвілін да 1,5гадзіны — у залежнасці ад якасці саломкі. Адбеленую саломку вымаем з раствору і прамываем у вадзе з дабаўленнем воцату, што аднаўляе яе бляск.

Можна зрабіць і такі раствор: вада — 3 л, гідрапірыт — 18 таблетак. Саломку пагру-жаем у раствор, ставім на агонь і гадзіну кіпяцім. Затым прамываем у вадзе з воцатам.

Прыдатныя і бытавыя адбельвальнікі «Іней» або «Лілея». Адбельванне выконваем згодна з інструкцыяй да іх, пасля прамываем саломку ў падкісленай вадзе і суткі прасушваем.

Такім чынам, вызначым асноўныя этапы падрыхтоўка саломкі да працы:

нарыхтоўка (сярпом ці нажніцамі);

прасушка;

апрацоўка і сартаванне саломкі;

адбельванне, фарбаванне.

Перад пачаткам пляцення салому загадзя замочваюць. Сухі матэрыял крохкі і непрыгодны для работы.

Пучкі саломы апускаюць у латок або вялікую ёмістасць з вадой: таз, начоўкі, ванну. Калі салома нарыхтавана нядаўна, дастаткова замачыць яе на 5 — 30 хвілін у вадзе хатняй тэмпературы. Леташнюю сухую салому заліць гарачай вадой, накрыць цэлафанам або тканінай, прыціснуць якім-небудзь цяжарам і вытрымаць да таго часу, пакуль салома не стане мяккай. Чым цвярдзей салома, тым болып часу спатрэбіцца для яе запарвання. Аднак не варта пакідаць салому ў вадзе на працяглы час. Ад гэтага яна чарнее і губляе дэкаратыўныя якасці. Не варта замочваць болып за дзённую норму матэрыялу, неабходнага для пляцення. Калі па сканчэнні работы выкарыстана не ўся замочаная салома, яе трэба прасушыць.

У час работы замочаную салому загортваюць у цэлафан або у тоўстую вільготную тканіну і адтуль дастаюць патрэбную колькасць саломін. Гэтак жа варта захоўваць дэталі, якія павінны захаваць пластычнасць да наступнага іх выкарыстання.

 

Перад пачаткам работы рэкамендуецца прыгатаваць усе неабходныя інструменты і дадатковыя матэрыялы. Патрабуюцца: нажніцы, нож, вялікая цыравальная іголка з шырокім вушкам, ніткі 0 альбо 10 светлых тонаў, кручаная кордавая рыбалоўная лёска для зборкі каркасаў «павукоў», ніткі баваўняныя жоўтага колеру 30 – 60 для сшывання дробных дэталяў і пляцёнак, кляі ПВА, АГО, якія пасля высыхання ўтвараюць бясколерную шклопадобную плёнку.







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 1014. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Ведение учета результатов боевой подготовки в роте и во взводе Содержание журнала учета боевой подготовки во взводе. Учет результатов боевой подготовки - есть отражение количественных и качественных показателей выполнения планов подготовки соединений...

Сравнительно-исторический метод в языкознании сравнительно-исторический метод в языкознании является одним из основных и представляет собой совокупность приёмов...

Концептуальные модели труда учителя В отечественной литературе существует несколько подходов к пониманию профессиональной деятельности учителя, которые, дополняя друг друга, расширяют психологическое представление об эффективности профессионального труда учителя...

Выработка навыка зеркального письма (динамический стереотип) Цель работы: Проследить особенности образования любого навыка (динамического стереотипа) на примере выработки навыка зеркального письма...

Словарная работа в детском саду Словарная работа в детском саду — это планомерное расширение активного словаря детей за счет незнакомых или трудных слов, которое идет одновременно с ознакомлением с окружающей действительностью, воспитанием правильного отношения к окружающему...

Правила наложения мягкой бинтовой повязки 1. Во время наложения повязки больному (раненому) следует придать удобное положение: он должен удобно сидеть или лежать...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия