Выкананне дэкаратыўнай сурвэткі-падстаўкі
Выраб (складаецца з двух саламяных кругоў і двюх кольцаў. Аснова сурвэткі выконваецца ў тэхніцы прамога пляцення малюнкам «шахматка» або “паркецік”. Для круглай сурвэткі дыяметрам 19 см трэба падрыхтаваць 24 саламяныя стужкі з ніжняй тоўстай часткі сцябла. Стужкі пераплесці паміж сабой у два квадраты. Высушыць пляцёнкі пад прэсам. Затым выразаць з іх два аднолькавыя кругі і злучыць адзін з адным матавымі бакамі. Падрабязная паслядоўнасць выканання адной часткі асновы сурвэткі дадзена ў табліцы 1. Для апрацоўкі краю сурвэткі сплесці плоскую пляцёнку – «зубатку» з 4 саломін даўжынёй 65 см, як паказана на малюнку 2. Разрэзаць яе папалам. 3 кожнай часткі сшыць кольца, роўнае акружнасці сурвэткі. Звярнуць увагу на заладку месца стыку канцоў пляцёнкі. Наклаўшы кольцы з «зубаткі» на кожны з бакоў сурвэткі так, каб зубчыкі пляцёнкі крыху выступалі за край, скалоць усе часткі разам іголкамі. Для сшывання падабраць ніткі ў тон саломе. Шыўкі пракладваць паралельна саломінам у «зубатцы» або хаваць іх пад перапляценне. Такім жа чынам можна выканаць сурвэткі квадратнай, прамавугольнай або авальнай формы. Малюнак перапляцення асновы сурвэткі можа быць розным. Большую дэкаратыўнасць набудуць сурвэткі, калі пераплятаць каляровую афарбаваную салому з натуральнай.
Табліца 1 — Паслядоўнасць выканання асновы сурвэткі
|