Пляценне плоскіх пляцёнак
3 асобных саломін плятуць розныя пляцёнкі. У працэсе пляцення саломіны накладваюць адна на адну ці танчэйшую ўстаўляюць унутр таўсцейшай. Гэта дазваляе атрымаць доўгія стужкі. Традыцыйна ў народзе гэтыя стужкі сшываюць пры дапамозе нітак ці конскага воласу і робяць такім чынам розныя рэчы ўжыткавага і дэкаратыўнага характару, напрыклад капелюшы, торбачкі, сурвэткі, пано. Пляцёнкі выкарыстоўваюцца таксама для аздаблення розных зборных аб'ёмных вырабаў, напрыклад шкатулак, для саламянай скульптуры і цацак. Існуе мноства розных відаў пляцёнак. Яны розняцца паміж сабой па шырыні, малюнку, шчыльнасці. Знешні выгляд пляцёнак, іх трываласць, цвёрдасць ці пластычнасць залежаць ад таўшчыні і колькасці саломін, узятых для пляцення, і спосабаў іх перапляцення.
Пляцёнка «зубатка» «Зубатка» — адна з пляцёнак, найбольш часта ўжываемых у саломапляценні. Яна мае зубчатыя краі, вызначаецца прыгажосцю малюнка, простая ў выкананні. Пляцёнка трывалая, амаль не падвяргаецца расцягванню, але ў той жа час мае здольнасць да крывалінейнага выгіну (іл.). У народным саломапляценні «зубатка» шырока выкарыстоўваецца для сшывання капелюшоў, сумак, для аздаблення краёў плеценых прадметаў. Спатрэбіцца дзве саломіны. Работа вядзецца чатырма канцамі (мал. 21). А, Б, В — замацаванне саломін у пачатку працы. Г — саломіну 1 перагнуць да сябе, укласці паверх саломін 4, 3 пад саломіну 2. Д — саломіну 4 — ад сябе, укласці пад саломіну 3 паверх саломіны 2 пара-лельна саломіне 1. Е — саломіну 3 — ад сябе за саломіну 4, прапусціць пад саломіны 2, 4, укласці паверх саломіны 1 — на гэтым этапе ўтвараецца першы левы зубчык пляцёнкі, з наступнай пазіцыі пачынаць выплятаць правы зубчык. Ж — саломіну 3 перагнуць праз саломіну 1, укласці паверх саломіны 4 паралельна саломіне 2. 3 — саломіну 1 перагнуць ад сябе за саломіну 3; прапусціць пад саломіны 4, 3, укласці паверх саломіны 2 — утвараецца другі зубчык. I, К — на гэтых этапах пляцення ўтвараецца трэці зубчык. Далей пляценне выконваць у тым жа парадку: па чарзе заплятаць дзве правыя саломіны, затым — дзве левыя.
|