Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

ЧАЛАВЕЧАЕ СЭРЦА





 

Праменiць новы дзень. Гамонiць ранiца.

Цi акунецца ў радасць, цi паранiцца

За доўгi дзень свой ад зары да вечара

Жывое сэрца — сэрца чалавечае.

 

Як рухавiк, яно iстотай рухае,

Глядзiць, гамонiць, прадчувае, слухае,

Нястомнае, але зусiм не вечнае,

Як мы з табою, сэрца чалавечае.

 

I калi сэрца чэрствасцю не скутае,

Яно адно за цэлы свет пакутуе.

То плача, то звiнiць, як птушка пеўчая,

Нястрыманае сэрца чалавечае.

 

Бунтоўнае, юнацкае, гарачае,

Жаночае, маленькае дзiцячае

Цi стомленае кволае старэчае —

Любовi прагне сэрца чалавечае.

 

Будзь асцярожны, крыўднай раўнадушнасцю,

Пагардлiвасцю, кплiвасцю, бяздушнасцю

У мiтуснi жыццёвай непрыкмечана

Паранiць можна сэрца чалавечае.

 

Вясковы шлях i вулiцы сталiчныя

На скрыжаваннях маюць знакi звычныя.

На жаль, нiдзе дагэтуль не памечана:

“Будзь асцярожны — сэрца чалавечае”.

С. Басуматрава

 

ЗАКОН ВЕЧНАСЦІ

 

Мудры –

хто вучыцца ва ўсіх, усюды, заўсёды.

Багаты –

хто жыве на сродкі, якія ёсць.

Шчаслівы –

хто жадае быць шчаслівым.

Вольны –

хто адказны перад сабой.

Святочны –

хто ўмее лавіць чароўнасць.

Моцны –

хто падмагае слабаму.

Карысны –

хто працуе не на сябе.

Міласэрны –

хто ўпускае ў сэрца чужое гора.

Праведны –

хто шануе душу.

Вечны –

каго помняць.

Кім хочаш быць,

тым і будзь!

А хочаш вечнасці –

будзь мудрым,

багатым,

шчаслівым,

вольным,

святочным,

моцным,

карысным,

міласэрным,

праведным.

У. Ліпскі

 

ЧАЛАВЕК

Чалавек заўсёды чалавек.
Ён з душой прыгожай, ці нягоднік,
На зямлі трывог і небяспек –
Будаўнік, мастак і вынаходнік.

Хіжым зверам стаўся б ён, але
У сабе хавае скарб вялікі:
Свой уласны свет, дзе на чале
Гаваркія літары і лікі.

У яго – дабро і зло ў душы.
Ен сябе агнём ці раз дапытваў.
Свой інстынкт звярыны прыдушыў
Сілаю праклёнаў і малітваў.

Чалавек не птушка, ды палёт
У яго вышэйшы, аж да зорак!
Ён бярэ пачуцці ў пераплёт
Сотняй розных моваў і гаворак.

Чалавек заўсёды чалавек,
У сабе хавае скарб вялікі:
Хараство і свой уласны свет,
Гаваркія літары і лікі.

Р. Крушына

 

ДЫЯЛОГ ЖЫЦЦЯ

 

Я пражыў бы жыццё нанова.

Я адняў бы ў душы спакой.

Больш чуллiва б выслухаў слова.

Склаў бы песню праўды людской.

 

Стаў блiжэй бы я да народа

I да горна яго жыцця.

Мне адкрыла б наўсцяж прырода

Тайны вечнасцi i быцця.

 

“Ах, сынок, — мне гаворыць мама, —

Я нанова б не пражыла.

Сiл маiх засталося мала —

Усё пражытаму аддала.

 

Ныюць косцi мае старыя…

Я — пачатак,

А ты — працяг…

Непаўторнасць жыцця адкрыеш

Ты на схiле свайго жыцця”.

Л.Галубовiч

 

ПЕРШЫ СНЕГ

Снег ніяк не ўпадзе. Адзін сняжок быў упаў, дык радыяцыя

павялічылася ў 7 разоў. Лепш бы ён не падаў пакуль…

З ліста Уладзіміра Верамейчыка

Ад 12 снежня 1986 года з Ведрыч

 

Першы снег дырэктару школы

(Ёй аддаў 23 гады)

Не такі пяшчотны і кволы,

Не такі чаканы, вясёлы,

Як ён сеяўся заўсягды.

Падае першы снег на долы,

Белымі слязьмі на клады.

 

Вучні хочуць гуляць у снежкі,

Рэху горача ад уцех.

На дырэктарскіх дум узмежкі

Выпадаць сабраўся без спешкі

З неба маннай спадманнай снег.

Смутак зырыць з-пад кожнай стрэшкі,

Брэх якоча, смялее смех.

 

Мендзялееўская табліца

Зразумелай робіцца ўсім.

Першакласнік і выпускніца

Элементы ведаюць, сніцца

Сцяты атам, мірны зусім,

І прарока Іллі калясніца

Забаўкаю здаецца ім.

 

Прамянець,

Апраменіць,

Праменьчык –

Словы сэнс памянялі свой,

І шпурляе адчай каменьчык

У гарод з буянай травой.

Пазірае на снег Верамейчык

З пасняжэлаю галавой.

Р. Барадулін

 

САЛАВЕЙКА ТЫ МОЙ…

 

На радзіму прыедзь, дзе лясы не заснулі

І шумяць і пяюць і вясной і зімой.

Цябе з цёплай усмешкай сустрэнуць бабулі,

Скажа кожная з іх: – Салавейка ты мой...

 

З імі ты не ўзводзіў смалістыя зрубы,

На сяўбе і жніве не хадзіў талакой,

За сталом не сядзеў. Але добрыя губы

Кажуць шчыра табе: – Салавейка ты мой...

 

Як лясныя пажары, ішлі чужаніцы.

Кожны колас у полі абмыўся крывёй.

Ды жыло і ў барах, і ў сцюдзёных крыніцах,

Нібы сонца прамень: – Салавейка ты мой...

 

Той народ не памрэ, у імгле не растане,

Той народ будзе крочыць хадой маладой,

У каго апроч слоў “барацьба” і “змаганне”

Словы вечныя ёсць: – Салавейка ты мой...

Л. Дайнека

 

ПТУШКА ЯЕ ВЯСНЫ







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 2756. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...


Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...


Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...


Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

КОНСТРУКЦИЯ КОЛЕСНОЙ ПАРЫ ВАГОНА Тип колёсной пары определяется типом оси и диаметром колес. Согласно ГОСТ 4835-2006* устанавливаются типы колесных пар для грузовых вагонов с осями РУ1Ш и РВ2Ш и колесами диаметром по кругу катания 957 мм. Номинальный диаметр колеса – 950 мм...

Философские школы эпохи эллинизма (неоплатонизм, эпикуреизм, стоицизм, скептицизм). Эпоха эллинизма со времени походов Александра Македонского, в результате которых была образована гигантская империя от Индии на востоке до Греции и Македонии на западе...

Демографияда "Демографиялық жарылыс" дегеніміз не? Демография (грекше демос — халық) — халықтың құрылымын...

Решение Постоянные издержки (FC) не зависят от изменения объёма производства, существуют постоянно...

ТРАНСПОРТНАЯ ИММОБИЛИЗАЦИЯ   Под транспортной иммобилизацией понимают мероприятия, направленные на обеспечение покоя в поврежденном участке тела и близлежащих к нему суставах на период перевозки пострадавшего в лечебное учреждение...

Кишечный шов (Ламбера, Альберта, Шмидена, Матешука) Кишечный шов– это способ соединения кишечной стенки. В основе кишечного шва лежит принцип футлярного строения кишечной стенки...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2025 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия