Студопедия — Паняцце пра літаратурны твор
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Паняцце пра літаратурны твор






Літаратурна-мастацкі твор – гэта твор мастацтва ў вузкім значэнні слова, вынік немеханічнай, адухоўленай дзейнасці аўтара. Як і ўсё мастацтва ў цэлым, мастацкі твор з’яўляецца выражэннем пэўнага эмацыянальна-мысленчага зместу, нейкага ідэйна-эмацыянальнага комплексу ў вобразнай, эстэтычна значнай форме. Карыстаючыся тэрміналогіяй М. М. Бахціна, можна сказаць, што мастацкі твор – гэта выказанае пісьменнікам “слова пра свет”, рэакцыя па-мастацку адоранай асобы на навакольную рэчаіснасць.

У сучасным літаратуразнаўстве існуе шэраг навуковых работ, якія закранаюць пытанні разумення спецыфікі літаратурна-мастацкага твора. Гаворачы аб адным і тым жа аб’екце свайго разгляду, даследчыкі, тым не менш, бачылі самае істотнае ў літаратурным творы па-рознаму. Сістэматызаваўшы названыя меркаванні, можна атрымаць цэласную карціну разумення з’явы.

І. Расійскі даследчык А. Б. Есін разглядае літаратурна-мастацкі твор з боку тэорыі пераймання – як з’яву мастацтва. Так, у адпаведнасці з тэорыяй пераймання, мысленне чалавека ўяўляе сабой перайманне рэчаіснасці, аб’ектыўнага свету. Гэта, як лічыць даследчык, у поўнай меры адносіцца і да мастацкага мыслення. Літаратурны твор, як і ўсё мастацтва, ёсць прыватны выпадак суб’ектыўнага пераймання аб’ектыўнай рэчаіснасці. Аднак перайманне, асабліва на вышэйшай ступені яго развіцця, якім з’яўляецца чалавечае мысленне, ні ў якім разе нельга разумець як перайманне механічнае, люстраное, як капіраванне рэчаіснасці “адзін да аднаго”. Складаны, непрамы характар пераймання ў большай ступені праяўляецца ў мысленні мастацкім, дзе так важны суб’ектыўны момант, унікальная асоба творцы, яго арыгінальнае бачанне свету і спосаб мыслення аб ім. Мастацкі твор, такім чынам, ёсць перайманне актыўнае, асобаснае – такое, пры якім адбываецца не толькі ўзнаўленне рэальнасці, але і яе творчае пераўтварэнне. Акрамя таго, пісьменнік ніколі не ўзнаўляе рэчаіснасць дзеля самога твора: ужо сам адбор прадмета пераймання, сам імпульс да творчага ўзнаўлення рэальнасці нараджаецца з асобаснага, неабыякавага погляду пісьменніка на свет.

Мастацкі твор – асноўны аб’ект літаратуразнаўчага вывучэння, свайго роду драбнейшая адзінка літаратуры. Больш буйныя ўтварэнні ў літаратурным працэсе – напрамкі, плыні, мастацкія сістэмы – будуюцца з асобных твораў, уяўляюць сабой аб’яднанне частак. Літаратурны ж твор валодае цэласнасцю і ўнутранай завершанасцю, гэта самадастатковая адзінка літаратурнага развіцця, якая здольная да самастойнага жыцця. Літаратурны твор як цэлае валодае закончаным ідэйным і эстэтычным сэнсам, у адрозненне ад сваіх складнікаў – тэмы, ідэі, сюжэта, маўлення і інш., якія атрымліваюць сэнс і ўвогуле могуць існаваць толькі ў структуры цэлага.

ІІ. Беларускі літаратуразнаўца прафесар В. П. Рагойша прапануе разглядаць літаратурны твор як вынік творчага працэсу. Літаратурны твор – завершаны па форме празаічны або вершаваны тэкст, які адпавядае існуючым ў пэўным часе і асяроддзі законам мастацкасці. Ён узнікае ў выніку мэтанакіраванай працы пісьменніка па вывучэнні і адборы жыццёвага матэрыялу, крапатлівых пошукаў адэкватных сродкаў яго моўнага ўвасаблення (творчая гісторыя), з’яўляецца вынікам інтэнсіўных псіхаэмацыянальных і разумовых высілкаў аўтара (творчы працэс). У літаратурным творы рэалізуецца канцэпцыя чалавека і жыцця ўвогуле, што абумоўліваецца светапоглядам пісьменніка. Праца над літаратурным творам звычайна пачынаецца з узнікнення творчай задумы – першаснага ўяўлення пра сутнасць будучага твора. Творчая задума прадвызначаецца пафасам творчасці – галоўнай думкай-страсцю, якой натхняецца пісьменнік і якая акрэслівае характар усіх яго ідэйна-мастацкіх пошукаў. Увасабляецца творчая задума ў канкрэтных жыццёвых з’явах і падзеях, што вобразна паказвае мастак слова (тэма, тэматыка), у праблемах, якія ён уздымае, у пэўных ідэях – асноўных думках, што сцвярджаюцца ўсім моўна-вобразным ладам твора. Нярэдка ў літаратурным творы вылучаецца матыў (франц. мotif, ад лац. мoveo – рухаю) – устойлівы ідэйна-тэматычны ці вобразна-эмацыянальны кампанент, прадвызначаны колам жыццёвых з’яў, на якія асабліва чуйна рэагуе пісьменнік. Часам адны і тыя ж матывы праходзяць праз шэраг літаратурных твораў і нават праз усю творчасць пісьменніка, утвараючы лейтматыў (ад ням. leitmotiv – вядучы матыў). Тэрмін “матыў” найбольш часта ўжываецца ў дачыненні да паэзіі з яе цягай да сімвалізацыі (бурлівае мора ў Цёткі, босыя на пажарышчы ў М. Чарота, вобраз Незнаёмкі ў А. Блока).

Як правіла, літаратурны твор падпісваецца сапраўдным прозвішчам пісьменніка, радзей – яго псеўданімам, вымышленым прозвішчам (Янка Купала, Вера Вярба, Казьма Пруткоў і інш.) Лепшыя літаратурныя творы, з’яўляючыся найменшай адзінкай літаратурнага працэсу, займаюць прыкметнае месца ў гісторыі нацыянальнай і сусветнай літаратуры (“Гарганцюа і Пантагруэль” Франсуа Рабле, “Дэкамерон” Джавані Бакачыо, “Рамэо і Джульета” і іншыя п’есы Уільяма Шэкспіра, “Іосіф і яго браты” Томаса Мана, “Вайна і мір” Льва Талстога, “Новая зямля” Якуба Коласа, “Амерыканская трагедыя” Тэадора Драйзера і многія іншыя выдатныя творы).

ІІІ. Іншы, семіятычны падыход да разумення літаратурнага твора прапануе расійская даследчыца Л. В. Чарнец. Так, на яе думку, літаратурны твор уяўляе сабой выказванне, зафіксаванае як паслядоўнасць моўных знакаў, ці тэкст (лац. textus – тканіна, спляценне). Словы “тэкст” і “твор” не сінанімічныя: тэкст – матэрыяльны носьбіт вобразаў, ён становіцца творам, калі яго чытаюць. У святле дыялагічнай канцэпцыі мастацтва, развітай перш за ўсё ў працах М. М. Бахціна, неабходна “ўключэнне слухача (чытача, сузіральніка) у сістэму (структуру) твора”. Чытач як адрасат – нябачны ўдзельнік творчасці пісьменніка. Як інтэпрэтатар створанага ён каштоўны сваёй нятоеснасцю Аўтару.

Твор ўяўляе сабой мастацкае цэлае, а значыць, мае свае межы. Па-першае, тэкст адчыняе чытачу вобразны свет, умоўную, эстэтычную рэальнасць. Гэтая карціна жыцця – асаблівая ў кожным творы. Яна “зроблена” аўтарам, але ілюзія сапраўднасці можа быць вельмі моцнай.

Па-другое, у самім тэксце ёсць рама, ці рамачны тэкст, які па-рознаму афармляецца ў залежнасці ад літаратурнага роду, жанру, нацыянальнай традыцыі і інш. У фарміраванні ўстаноўкі ўспрымання чытача складана пераацаніць ролю загалоўка (загаловачнага комплексу). Напрыклад, сем слоў, якія ўваходзяць у загаловак аднаго з ранніх твораў М. Дастаеўскага: Белыя ночы. Сентыментальны раман (“З успамінаў летуценніка”) – “гэта быцам бы 7 ключыкаў да яго мастацкай таямніцы” (Ю. Ман, “Боль пра чалавека”). Назва і жанравы падзагаловак рыхтуюць чытача да ўваходжання ў свет твора, да сустрэчы з адзінокім героем, які кампенсуе беднасць жыццёвых уражанняў багатым уяўленнем, фантазіяй.

З пункту гледжання чытача, у назву ўваходзіць таксама імя (псеўданім) пісьменніка, якое, “па меры накаплення ім вядомасці, пераўтвараецца з уласнага ў агульны, тым самым удзльнічаючы ў … называнні кнігі…” (С. Кржыжаноўскі, “Паэтыка загалоўкаў”). Напрыклад, адну і тую ж назву – “Каўказскі палонны” – маюць творы А. Пушкіна, М. Лермантава і Л. Талстога.

Абазначэнне жанру ў падзагалоўку ўказвае на літаратурную традыцыю, тым самым фарміруючы чытацкі “гарызонт чакання”. Словы “камедыя”, “ідылія”, “авантурны” раман і г. д. узбуджаюць у падрыхтаваным чытачы комплекс літаратурных асацыяцый.

Прачытаўшы загаловак (назву), “уваходзім” у твор, у яго асноўны тэкст. І тут выяўляюцца шматбаковыя сувязі дадзенага сачынення з іншымі. На аснове тых або іншых тыпалагічных уласцівасцей твор адносіцца да пэўнага роду, віду, жанру, жанравай разнавіднасці, да вершаў ці да прозы. Аднак, пры шматлікасці тыпаў твора, у іх ёсць і агульныя рысы, звязаныя як з эстэтычнай прыродай мастацтва, так і са спецыфікай яе віду – мастацкай літаратуры. У любым творы мастацтва заключаны агульны, глыбінны сэнс, які спараджае суперажыванне і суразважанне чытача, здольнага, як і пісьменнік, “чужое адчуць сваім”. Чытанне суправаджае тлумачэнне твора, вывядзенне нейкай ідэі. Гэта ідэя таму і загадкавая, праблематычная, што ў самім творы неаддзялімая ад вобраза, вобразнага свету. Паказаць агульнае ў індывідуальным – задача эстэтычнага аналізу. Складанасці эстэтычнага аналізу звязаны з асаблівасцямі матэрыялу мастацкай літаратуры – славеснага ладу, маўлення. Выкарыстаныя асобна, словы абазначаюць агульныя ўласцівасці прадметаў і з’яў. Аднак слова “жыве” не ў слоўніку. Адно з ключавых паняццяў у літаратуразнаўстве і стылістыцы – кантэкст. Працягласць кантэксту, дастатковага для разумення слова, можа быць рознай. Напрыклад, у вершы С. Ясеніна “Не жалею, не зову, не плачу…” шмат кантэкстаў-словазлучэнняў, якія ўяўляюць сабой метафары: «страна березового ситца», «пламень уст», «буйство глаз», «половодье чувств»; тут словы “ситец”, “пламень”, “буйство”, “половодье” страчваюць прамое лексічнае значэнне. Пачатковы радок верша патрабуе для свайго разумення больш шырокага кантэксту: ім з’яўляецца ўвесь верш, які перадае горыч развітання лірычнага героя з маладосцю. Вастрыню і сілу элегічнага пачуцця падкрэсліваюць і кантэкстуальныя сінонімы (“Не жалею, не зову, не плачу…” – гэта градацыя: пачуццё, якое перапаўняе героя, не можа выліцца ў адным слове); і скразны паралелізм паміж маладосцю чалавека і квітненнем прыроды (у яго стварэнні ўдзельнічаюць метафары і параўнанні: “Все пройдет, как с белых яблонь дым…”, “Все мы, все мы в этом мире тленны, / Тихо льется с кленов листьев медь…”); і нятоесны паўтор, варыяцыі на адну тэму ў кожнай з пяці строф. За багаццем і ў той жа час роднасцю зрокавых, слыхавых вобразаў-уяўленняў, якія назіраюцца ў свеце прыроды, паўстае вобраз чалавека, адзінства яго перажывання.

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 1488. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Толкование Конституции Российской Федерации: виды, способы, юридическое значение Толкование права – это специальный вид юридической деятельности по раскрытию смыслового содержания правовых норм, необходимый в процессе как законотворчества, так и реализации права...

Значення творчості Г.Сковороди для розвитку української культури Важливий внесок в історію всієї духовної культури українського народу та її барокової літературно-філософської традиції зробив, зокрема, Григорій Савич Сковорода (1722—1794 pp...

Постинъекционные осложнения, оказать необходимую помощь пациенту I.ОСЛОЖНЕНИЕ: Инфильтрат (уплотнение). II.ПРИЗНАКИ ОСЛОЖНЕНИЯ: Уплотнение...

Билет №7 (1 вопрос) Язык как средство общения и форма существования национальной культуры. Русский литературный язык как нормированная и обработанная форма общенародного языка Важнейшая функция языка - коммуникативная функция, т.е. функция общения Язык представлен в двух своих разновидностях...

Патристика и схоластика как этап в средневековой философии Основной задачей теологии является толкование Священного писания, доказательство существования Бога и формулировка догматов Церкви...

Основные симптомы при заболеваниях органов кровообращения При болезнях органов кровообращения больные могут предъявлять различные жалобы: боли в области сердца и за грудиной, одышка, сердцебиение, перебои в сердце, удушье, отеки, цианоз головная боль, увеличение печени, слабость...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия