Студопедия — Аграрная рэформа 1557 г. Станаўленне фальваркавай сістэмы
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Аграрная рэформа 1557 г. Станаўленне фальваркавай сістэмы






У 15 – 16 стст. у краінах Заходняй Еўропы адбываюцца істотныя грамадскія пераўтварэнні: “Вялікія геаграфічныя адкрыцці”, стварэнне каланіяльных імперый, станаўленне мануфактурнай вытворчасці, значны рост гарадоў і пашырэнне гандлю, якія сведчылі пра фарміраванне і развіццё капіталістычных адносін. У Заходняй Еўропе ў сувязі з развіццём прамысловасці і ростам гарадоў рэзка павялічваецца попыт на прадукты харчавання і сельскагаспадарчую сыравіну. З другога боку, назіраецца значны рост цэн у выніку падзення кошту высакародных металаў. Так, пасля адкрыцця Амерыкі ў 1492 г. адтуль за 60 год было вывезена 180 тон золата і 17000 тон срэбра. У выніку кошт высакародных металаў у Еўропе за 1500 – 1600 г. зменшыўся больш чым у 8 разоў. Адбылася так званая “ рэвалюцыя коштаў ”, характэрнымі рысамі якой сталі рост цэн на харчаванне і сельскагаспадарчую сыравіну, танныя срэбра і золата. Гэта была вельмі выгадна для вытворцаў і гандляроў збожжам.

Еўрапейскі кантынент ў эканамічным жыцці выразна падзяліўся па “ лініі ракі Эльбы ”. На захад ад яе развіваюцца капіталізм, банкі, мануфактурная вытворчасць, урбанізацыя; а на ўсход – адбываюцца развіццё таварнай сельскай гаспадаркі і “другое выданне прыгоннага права” (пазбаўленне сялян асабістай свабоды і прымацаванне да зямлі).

У сувязі з імкненнем дзяржавы і феадалаў да павелічэння даходаў шляхам продажу збожжа ранейшая феадальная сістэма, заснаваная на даніне і натуральнай гаспадарцы, у 16 ст. замяняецца фальваркавай. Фальварак – арыентаваная на продаж прадукцыі шматгаліновая таварная гаспадарка, у якой вядучае месца належала вытворчасці збожжа. З фарміраваннем фальваркаў значна пашырыліся ворыўныя землі, якія знаходзіліся ў карыстанні феадалаў, у асноўным за кошт сялянскіх надзелаў. Павялічылася доля паншчыны ў сялянскіх павіннасцях.

Ва ўмовах пашырэння сувязяў са знешнім рынкам для росту дзяржаўных даходаў вялікі князь Жыгімонт ІІ Аўгуст у 1557 г. пачынае правядзенне рэформы ў дзяржаўных маёнтках, якая атрымала назву “ валочная памера ”. Падчас рэформы ўся зямля ў маёнтку дзялілася на ўніфікаваныя надзелы – валокі памерам каля 23 га. Кавалкі зямлі былі падзелены паводле якасці глебы на “вельмі кепскую”, “кепскую”, “сярэднюю” і “добрую”. Лепшыя валокі адводзіліся пад вялікакняжацкія фальваркі. Астатнія валокі раздаваліся ў якасці надзелаў сялянам у падворнае землекарыстанне. Для сялянскіх дымоў валока з’яўлялася адзінкай падаткаабкладання і нясення павіннасцей. Суадносіны велічыні фальваркавых і сялянскіх ворыўных земляў у дзяржаўным маёнтку вызначаліся 1: 7. Акрамя падворнага надзела, сялянам адводзіліся землі агульнага карыстання: сенажаці, выганы, дубровы і г.д. За абшчынамі было захавана права " ўваходу" і " ўступу" ў пушчы, балоты і азёры маёнтка. Тут сяляне маглі нарыхтоўваць дровы, будаўнічы матэрыял, пасвіць жывёлу, лавіць рыбу.

Сялянскія двары ў залежнасці ад колькасці ворыва ў той ці іншай мясцовасці, магчымасцяў апрацоўкі (колькасці рабочых рук, цяглавай жывёлы, прылад працы) атрымлівалі валоку ці яе частку (палову, чвэрць), з якой выконвалі дакладна ўстаноўленыя павіннасці.

Валочныя надзелы падзяляліся на цяглыя (паншчынныя), асадныя (чыншавыя), вольныя (для сялян-слуг, што вызваляліся ад спецыфічных павіннасцей сялян іншых катэгорый). Цяглыя валокі пераважалі на захадзе дзяржавы; чыншавыя – на ўсходзе. Цяглыя сяляне абавязваліся адпрацоўваць паншчыну два дні на тыдзень з валокі, асадныя сяляне павінны былі плаціць чынш, сума якога залежала ад якасці зямлі. Акрамя таго усе сяляне выконвалі розныя дадатковыя павіннасці і выплочвалі нерэгулярныя падаткі на вайсковыя патрэбы. Сялянскія надзелы падзяляліся на тры часткі. Гэта забяспечвала прымусовы трохпольны севазварот, што спрыяла росту ўраджайнасці.

Да канца 16 ст. рэформа ў дзяржаўных уладаннях была ў асноўным завершана. Яна прывяла да істотнага павелічэння прыбыткаў маёнткаў. Сацыяльнымі наступствамі рэформы сталі:

- на захадзе і ў цэнтры ВКЛ была разбурана сялянская абшчына;

- сялянскія гаспадаркі страцілі правы на зямельныя ўчасткі, якія традыцыйна лічыліся іх спадчынным валоданнем;

- асноўнымі формамі сялянскіх павіннасцяў сталі на захадзе паншчына, на ўсходзе –чынш;

- адбываецца паступовае абмежаванне грамадзянскіх свабод большасці сялянства.

Прынцыпы рэфармавання былі пераняты прыватнымі землеўладальнікамі, якія пры стварэнні фальваркаў таксама ажыццяўлялі валочную памеру. Гэтаму спрыяла тое, што з 1609 г. у Рэчы Паспалітай былі адменены ўсе падаткі з продажу тавараў, якія належалі шляхце.

Адначасова са станаўленнем фальваркавай гаспадаркі адбываецца працэс юрыдычнага запрыгоньвання сялянства. У яго межах можна вылучыць некалькі этапаў:

1) Прывілей 1447 г. Казіміра Ягайлавіча, згодна з якім замацоўвалася права вотчыннага суду над сялянамі і было забаронена шляхце прымаць беглых і пераманьваць да сябе чужых сялян.

2) Статут ВКЛ 1529 г., які абмежаваў права распараджэння сялян зямлёй без дазволу ўладальніка, а таксама ўстанаўліваў правіла, паводле якога “пахожы” селянін, які пражыў на зямл аднаго ўладальніка звыш 10 гадоў, пераходзіў у катэгорыю “непахожых”.

3) Устава на валокі 1557 г. (пазбаўленне спадчыннага валодання сялянамі зямлі, фактычнае прымацаванне сялян да зямлі).

4) Статут ВКЛ 1566 г., паводле якога быў уведзены 10-гадовы тэрмін пошуку сялян–уцекачоў і абмежавана “пахожасць” адным пакаленнем (ужо сыны перайшоўшага ў другі маёнтак вольнага селяніна станавіліся прыгоннымі).

5) Статут ВКЛ 1588 г., згодна з якім уводзіўся 20-гадовы тэрмін пошуку сялян–уцекачоў і абвешчана аб адмене “пахожасці”.

Такім чынам, да канца 16 ст. большая частка сялянства страціла асабістую свабоду і трапіла ў залежнасць ад землеўладальнікаў, без дазволу якіх яны не маглі перасяліцца на іншае месца, выбраць іншы від заняткаў; фактычна пазбаўляліся грамадзянскіх правоў. Паступова розныя юрыдычныя катэгорыі сялянства (акрамя сялян-слуг) зліваюцца ў адзіную групу прыгоннага сялянства.







Дата добавления: 2014-12-06; просмотров: 976. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Прием и регистрация больных Пути госпитализации больных в стационар могут быть различны. В цен­тральное приемное отделение больные могут быть доставлены: 1) машиной скорой медицинской помощи в случае возникновения остро­го или обострения хронического заболевания...

ПУНКЦИЯ И КАТЕТЕРИЗАЦИЯ ПОДКЛЮЧИЧНОЙ ВЕНЫ   Пункцию и катетеризацию подключичной вены обычно производит хирург или анестезиолог, иногда — специально обученный терапевт...

Ситуация 26. ПРОВЕРЕНО МИНЗДРАВОМ   Станислав Свердлов закончил российско-американский факультет менеджмента Томского государственного университета...

Медицинская документация родильного дома Учетные формы родильного дома № 111/у Индивидуальная карта беременной и родильницы № 113/у Обменная карта родильного дома...

Основные разделы работы участкового врача-педиатра Ведущей фигурой в организации внебольничной помощи детям является участковый врач-педиатр детской городской поликлиники...

Ученые, внесшие большой вклад в развитие науки биологии Краткая история развития биологии. Чарльз Дарвин (1809 -1882)- основной труд « О происхождении видов путем естественного отбора или Сохранение благоприятствующих пород в борьбе за жизнь»...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия