Студопедия — Славеснасці і поглядаў на яе
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Славеснасці і поглядаў на яе






 

Літаратура з’яўляецца адным з найбольш распаўсюджаных і дас­туп­ных відаў мастацтва, бо яна ёсць мастацтва слова.

Заўважым, што тэрмін «літаратура» побач з азначэннем мас­тац­­тва сло­ва ўжываецца таксама ў дачыненні да любых твораў ча­ла­­вечай думкі, якія замацаваны ў пісьмовым слове і маюць гра­мад­скае значэнне. Ёсць лі­таратура тэхнічная, навуковая, пуб­лі­цыс­тыч­­ная, даведачная, эпіс­та­ляр­ная і інш. Аднак у звычай­ным і больш стро­гім сэнсе літаратурай на­зы­ваюць творы мастац­кага пісь­­­мен­ства.

Сам тэрмін «літаратура» ўзнік параўнальна нядаўна і пачаў шы­­рока ўжы­вацца толькі ў ХVІІІ ст., выцесніўшы тэрміны «паэзія» і «паэтычнае мас­тацтва», якімі сёння абазначаюцца вершаваныя тво­­ры. Ён быў вы­зва­ны да жыцця кнігадрукаваннем, якое, з’явіў­шы­ся ў ся­рэдзіне ХV ст., па­раў­нальна хутка зрабіла «літаратурную» (пры­­зна­­чаную для чытання) фор­му бытавання мастацтва слова асноў­най і са­май распаўсюджанай ся­род іншых відаў мастацтва. Ра­ней жа мас­тацтва слова існавала перш за ўсё для слыху, для пуб­ліч­на­га вы­ка­нання і разглядалася як умелае, ад­мы­с­ловае ажыц­цяў­лен­не «паэ­тыч­нага» дзеяння сродкамі асаблівай паэ­тыч­най мовы («Паэ­ты­ка» Арыс­тоцеля, іншыя старажытныя і ся­рэд­не­вя­ко­выя эстэтыч­ныя трак­таты Захаду і Усходу).

Літаратура як мастацтва слова ўзнікла на глебе вуснай на­род­най твор­часці ў глыбокай старажытнасці — у перыяд фарміравання дзяр­жа­вы, якая побач з усімі характэрнымі для яе інстытутамі спа­ра­дзіла так­са­ма і развітую форму пісьменства. Аднак перша­па­чат­ко­ва літаратура не вы­дзялялася з пісьменства ў шырокім сэнсе сло­ва. У старажытных пом­ні­ках, такіх, напрык­лад, як «Біблія», «Ма­хаб­харата», «Аповесць мінулых ча­соў», эле­менты славеснага мас­тац­тва існуюць у непарыўным адзінстве з эле­ментамі міфалогіі, рэ­лі­гіі, начаткамі прыродазнаўчых і гу­ма­ні­тар­ных навук, маральнымі і прак­тычнымі ўказаннямі, рознага роду ін­фар­ма­цыяй і г. д. Разам з тым сінкрэтычны характар ранніх літаратурных пом­нікаў ні ў якім ра­зе не дазваляе лічыць іх эстэтычна бескаштоўнымі, бо тая форма рэ­лігійна-міфалагічнай свядомасці, якая адлюстравалася ў гэ­тых пом­ніках, была па сваёй структуры вельмі блізкай да мастацкай.

Хоць, як вынікае з прыведзеных вышэй звестак, гісторыя мас­тац­кай лі­таратуры налічвае некалькі тысячагоддзяў, літаратура ў тым сэнсе сло­ва, у якім яно ўжываецца сёння, фарміруецца і ўсве­дам­ляе сябе толькі з па­чаткам нараджэння новага, буржуазнага гра­мад­ства. Славесна-мас­тац­кія творы мінулых часоў таксама на­бы­ваюць у дадзеную эпоху спе­цы­фіч­на літаратурнае быццё, пе­ра­жы­ва­ючы пры гэтым істотныя змены ў но­вым — чытацкім (а не вус­ным) успрыманні. Адначасова ідзе працэс раз­бурэння нарматыўнай паэ­тычнай мовы: літаратура ўбірае ў сябе эле­мен­ты агуль­на­на­род­най мовы, яе слоўны «матэрыял» становіцца універ­саль­ным. Заў­ва­жым, што эстэтыка ХІХ ст. (Гегель, рамантыкі і інш.) па­чы­нае ста­віць на першы план чыста змястоўную, духоўную свое­асаб­лі­васць лі­таратуры і ўсведамляць яе ў першую чаргу не ў шэрагу іншых ві­даў мастацтва, а побач з навуковымі, філасофскімі, пуб­лі­цыс­тыч­ны­мі ві­да­мі пісьменства. Аднак к сярэдзіне ХХ ст. усталёўваецца сін­тэ­тычнае ра­зуменне літаратуры, а менавіта разуменне яе як адной з форм мас­тац­ка­га засваення свету, як творчай дзейнасці, што на­ле­жыць мастацтву, але ра­зам з тым з’яўляецца такой разнавіднасцю мас­тацкай творчасці, якая зай­мае ў сістэме мастацтваў асаблівае, прыя­рытэтнае і вядучае месца. Гэ­та, дарэчы, зафіксавана ў няхай са­бе не зусім правільным з фармальна-ла­гічнага пункту гледжання, але ж усё-такі надзвычай шырока­ўжы­валь­ным словазлучэнні «лі­та­ра­тура і мастацтва».

Адзнакі літаратуры як вядучага віду мастацтва праяўляюцца ў мно­­гім. Па-першае, літаратура вельмі чулая да пульсу эпохі: яна жы­ва і не­­пас­рэдна адгукваецца на павевы часу, на новае, перадавое, пра­грэ­сіў­нае ў жыцці, хутка і аператыўна перадаючы ўсё гэта сваім чы­тачам. Так, на­­прык­лад, агульнапрызнаным лічыцца ўплыў рус­кай класічнай лі­та­ра­ту­­ры ХІХ ст. на грамадскую атмасферу тагачаснай Расійскай імперыі, альбо ўплыў беларускай літаратуры канца ХІХ — пачатку ХХ стст. на фар­­міраванне нацыянальнай са­ма­­свядомасці нашага народа. Па-другое, мно­­гія мастацтвы грун­ту­юц­ца на літаратурнай аснове. Сярод іх — тэатр, кі­­но, тэлебачанне, эстра­да, опера і некат. інш. Па-трэцяе, многім відам мас­­тацтва тво­ры літаратуры, растыражыраваныя (асабліва ў апошнія два ста­­­год­дзі) у сотнях тысяч экзэмпляраў, «падказваюць» сюжэты, матывы, воб­­­разы, выступаючы ў дадзеным выпадку ў якасці першакрыніцы.

Ёсць таксама шэраг іншых момантаў, якія выводзяць лі­та­ра­ту­ру на ад­но з самых вядучых месцаў у агульнай мастацкай «сям’і». Вы­то­кі, пер­ша­­прычыны гэтага ляжаць у спецыфіцы і магчымасцях яе мас­тацка-вы­яў­ленчага матэрыялу і сродку стварэння вобразаў — чалавечага слова.







Дата добавления: 2014-11-10; просмотров: 806. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Логические цифровые микросхемы Более сложные элементы цифровой схемотехники (триггеры, мультиплексоры, декодеры и т.д.) не имеют...

Седалищно-прямокишечная ямка Седалищно-прямокишечная (анальная) ямка, fossa ischiorectalis (ischioanalis) – это парное углубление в области промежности, находящееся по бокам от конечного отдела прямой кишки и седалищных бугров, заполненное жировой клетчаткой, сосудами, нервами и...

Основные структурные физиотерапевтические подразделения Физиотерапевтическое подразделение является одним из структурных подразделений лечебно-профилактического учреждения, которое предназначено для оказания физиотерапевтической помощи...

Почему важны муниципальные выборы? Туристическая фирма оставляет за собой право, в случае причин непреодолимого характера, вносить некоторые изменения в программу тура без уменьшения общего объема и качества услуг, в том числе предоставлять замену отеля на равнозначный...

Краткая психологическая характеристика возрастных периодов.Первый критический период развития ребенка — период новорожденности Психоаналитики говорят, что это первая травма, которую переживает ребенок, и она настолько сильна, что вся последую­щая жизнь проходит под знаком этой травмы...

РЕВМАТИЧЕСКИЕ БОЛЕЗНИ Ревматические болезни(или диффузные болезни соединительно ткани(ДБСТ))— это группа заболеваний, характеризующихся первичным системным поражением соединительной ткани в связи с нарушением иммунного гомеостаза...

Решение Постоянные издержки (FC) не зависят от изменения объёма производства, существуют постоянно...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия