Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Мастацкі вобраз





 

У мастацтва як з’явы складанай і шматстайнай многа спе­цы­фіч­ных рыс. Аднак, відаць, самай спецыфічнай рысай мастац­тва з’яў­­ляецца яго воб­разная прырода.

Па паходжанню слова «вобраз» старажытнагрэчаскае (эй­дас) і ў пе­ра­кладзе з гэтай мовы абазначае «аблічча», «выгляд».

Вобразамі аперыруе не толькі мастацтва. Іх часам выкары­стоў­ваюць у дапаможных мэтах і некат. інш. галіны пазнання і са­цы­яльнай свя­до­ма­сці (філасофія, навука, рэлігія, мі­фа­ло­гія, псі­ха­ло­гія). Аднак дадзеныя воб­разы, якія імянуюцца на­ву­кова-ілюст­ра­цый­нымі альбо фак­та­гра­фіч­нымі, розняцца з уласна мас­­тацкімі. Яны хоць і перадаюць кан­крэт­ныя ўяўленні, г. зн. ад­лю­ст­раванне ча­лавечай свядомасцю адзінкавых з’яў (прадметаў, фак­таў, падзей) у іх пачуццёва ўспрымальным абліччы, але не згу­шчаюць іх, не кан­цэн­труюць істотныя для аўтара бакі жыцця ў імя іх ацэньваючага асэн­савання.

Адной з важнейшых рыс мастацкага вобраза з’яўляецца максі­маль­ная ёмістасць закладзенага ў ім зместу. Мастацкая свядомасць, спа­лу­ча­ю­чы пачуццёвы і разумова-інтуітыўны пады­ходы, схоплівае рэ­чаіснасць поў­на, цэласна, а не фрагментарна.

Далей, мастацкі вобраз нясе ў сабе абагульненне, г. зн. мае ты­­по­вае зна­чэнне. Калі ў самой рэчаіснасці суадносіны агульнага і адзін­­кавага мо­гуць быць рознымі (у прыватнасці, адзінкавае мо­жа за­цямняць агуль­нае), дык вобразы мастацтва заўсёды з’яў­ля­юц­ца кан­цэнтраваным ува­саб­леннем агульнага, істотнага ў інды­ві­ду­аль­ным.

Тыповасць — вельмі важная адзнака і якасць мастацкага воб­ра­за. Ра­зам з тым разумець яго трэба правільна, бо паняцце «тып» («ты­повае») вы­карыстоўваецца ў дачыненні да мастацтва ў двух ас­ноў­ных значэннях.

Па-першае, вучоныя і мастакі, адштурхоўваючыся ад пер­ша­па­чат­ко­ва­га сэнсу гэтага слова («тып» у літаральным перакладзе са ста­ра­жыт­на­грэ­часкай мовы абазначае «ўзор», «адбітак»), падра­зу­мя­ваюць пад ты­па­мі прадметы стандартныя, пазбаўленыя ін­ды­ві­ду­альнай шмат­пла­на­ва­сці, увасабляючыя нейкую пастаян­ную схему. Тып у дадзеным значэн­ні — гэта ўвасабленне і пад­крэсліванне ў пер­санажы якойсьці адной ры­сы, адной чалавечай асаблівасці (ля­но­ты, ілжывасці, сквапнасці і г. д.). Гэ­та, паводле А. Пушкіна, «ты­пы адной (курсіў наш — В. Я.) страсці». Та­кое разуменне тыпа ідзе ад традыцый рацыяналізму ХVІІ–ХVІІІ стст. Асаб­ліва многа такіх ты­паў у літаратуры класіцызму. Магчыма, не ў та­кой ступені, як ра­ней, але прысутнічаюць дадзеныя тыпы і ў літаратуры ХІХ–ХХ стст. (героі «Мёртвых душ» М. Гогаля, шэрагу твораў А. Чэ­ха­ва, некаторых беларускіх пісьменнікаў пачатку і сярэдзіны ХХ ст. (К. Вя­сё­лага, Ц. Гартнага і інш.).

Другое, больш шырокае разуменне тыпа, засноўваецца на асаб­ліва яр­кім і поўным увасабленні ў персанажы не адной, а цэлага шэ­рагу ха­рак­тэрных (часам узаемавыключных) якасцей і рыс. Такія ты­пы — гэта «жы­выя твары», паводле А. Пушкіна. Тыповае ў шы­ро­кім яго разуменні ва­лодае, як зазначыў Г. Паспелаў, «высокай сту­пенню характэрнасці» [17]. Та­кім чынам, дадзеныя тыпы ўжо мож­на і неабходна лічыць ха­рак­та­ра­мі. Дакладней, менавіта з такіх ты­паў вы­растаюць характары.

Тыпізавацца мастацкі характар можа з дапамогай самых роз­ных срод­каў: аўтарскага апісання, партрэтнай абмалёўкі, розных кам­пазі­цый­ных прыёмаў, адцяняючых дэталей і г. д. Самы ж лепшы і дзейс­ны сро­дак тыпізацыі — гэта наданне персанажу ін­ды­ві­ду­аль­най моўнай ха­рак­та­рыстыкі. Наогул, моўная індывідуалізацыя — вель­мі важны момант ты­пізацыі мастацкага характару.

Асаблівую ролю ў стварэнні мастацкага вобраза адыгрывае ўяў­лен­не творцы. Уяўленне мастака — гэта не толькі псіхалагічны сты­мул яго твор­часці, але і нейкая дадзенасць, якая мае месца ў тво­ры. У апошнім з да­памогай вымыслу прысутнічае прадметнасць, якая часам не мае сабе ад­паведнасці ў рэальным жыцці. Дамінаванне ў мастацкай тканіне твора рэ­альнага альбо вымышленага дае падставы вучоным весці гаворку аб жыц­цепадобнасці альбо ўмоўнасці адлюстраванага.

Мас­тацкі вобраз валодае экспрэсіўнасцю, г. зн. выражае ідэй­на-эма­цыя­нальныя адносіны аўтара да прадмета. Ён звернуты не толькі да ро­зу­му, але і да пачуццяў чытачоў, слухачоў, гледачоў. На­ват можна ска­заць, у першую чаргу да пачуццяў, а ўжо потым да ро­зуму. Па сіле эма­цы­янальнага ўздзеяння адлюстраванае, пе­ра­да­дзе­нае з дапамогай мас­тац­тва звычайна пераўзыходзіць разумова-ла­гічныя пабудовы.

І, нарэшце, мастацкі вобраз самадастатковы, г. зн. ён і толькі ён з’яў­ляецца формай выражэння зместу ў мастацтве. У ін­шых жа галінах твор­чай дзейнасці людзей вобразы дапаўняюць ін­шае тлумачэнне (на­прык­лад, паняційна-лагічнае ў навуцы).

Наогул, кажучы словамі В. Скібы і Л. Чарнец, «мастацкі воб­раз — фе­номен складаны. У ім як у цэласнасці інтэгрыраваны ін­ды­ві­дуальнае і агуль­нае, істотнае (характэрнае, тыповае), роўна як і срод­кі іх ува­саб­лен­ня» [18].

Вобраз чалавека альбо той істоты, якая замяняе (замяшчае) яго, па-роз­наму называецца (у агульным сэнсе, а не канкрэтна) у тво­рах мас­тац­кай літаратуры ў залежнасці ад таго, да якога роду яны ад­но­сяц­ца: у лі­ры­цы гэта лірычны герой, у драме і эпасе — дзею­чая асоба (пераважна ў дра­ме), герой, персанаж [19].

Стварацца і «апрадмечвацца» мастацкі вобраз можа па-роз­на­му, а да­кладней, з самага рознага «матэрыялу» ў залежнасці ад віду мас­тацтва, дзе гэта робіцца: напрыклад, колеравай і святло-ценевай га­мы ў жы­ва­пі­се, слоў і іх спалучэнняў у літаратуры, гукавой гамы ў му­зыцы і г. д. Та­кім чынам, мы пераходзім да відавой дыферэн­цыя­цыі мастацтва.

 







Дата добавления: 2014-11-10; просмотров: 1712. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...


Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...


Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...


Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Ведение учета результатов боевой подготовки в роте и во взводе Содержание журнала учета боевой подготовки во взводе. Учет результатов боевой подготовки - есть отражение количественных и качественных показателей выполнения планов подготовки соединений...

Сравнительно-исторический метод в языкознании сравнительно-исторический метод в языкознании является одним из основных и представляет собой совокупность приёмов...

Концептуальные модели труда учителя В отечественной литературе существует несколько подходов к пониманию профессиональной деятельности учителя, которые, дополняя друг друга, расширяют психологическое представление об эффективности профессионального труда учителя...

Основные симптомы при заболеваниях органов кровообращения При болезнях органов кровообращения больные могут предъявлять различные жалобы: боли в области сердца и за грудиной, одышка, сердцебиение, перебои в сердце, удушье, отеки, цианоз головная боль, увеличение печени, слабость...

Вопрос 1. Коллективные средства защиты: вентиляция, освещение, защита от шума и вибрации Коллективные средства защиты: вентиляция, освещение, защита от шума и вибрации К коллективным средствам защиты относятся: вентиляция, отопление, освещение, защита от шума и вибрации...

Задержки и неисправности пистолета Макарова 1.Что может произойти при стрельбе из пистолета, если загрязнятся пазы на рамке...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2025 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия