Літаратура. Борев Ю.Б. Критика современных буржуазных эстетических концепций.— М., 1977
Борев Ю.Б. Критика современных буржуазных эстетических концепций.— М., 1977. Вайда Д. Феноменогия и литературоведение // Теории, школы, концепции. Вып. 2.— М., 1975. Зарубежная эстетика и теория литературы ХIХ–ХХ вв. Трактаты, статьи, эссе / Сост., общ. ред. Г.К. Косикова.— М., 1987. Ингарден Р. Исследования по эстетике.— М., 1962. Нефёдов Н.Т. История зарубежной критики и литературоведения.— М., 1988. Основы литературоведения / Под. ред. В.П. Мещерякова.— М., 2000. Руднев В.П. Словарь культуры ХХ века.— М., 1997. Современное зарубежное литературоведение (страны Западной Европы и США): концепции, школы, термины. Энциклопедический справочник.— М., 1996. Старостин Б.А. Феноменологическая школа // Литературный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева.— М., 1987. Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Школы и направления в литературоведении. Метод в литературоведении // Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Новейший литературоведческий словарь-справочник для ученика и учителя.— Мозырь, 2003. Хованская З.И. Анализ литературного произведения в современной французской филологии.— М., 1980. 3.5. Рэцэптыўная крытыка [9]
Дадзеная метадалогія даволі блізкая па шэрагу рыс да фенаменалагічнай. Рэцэптыўны падыход да мастацкага твора часам імянуюць яшчэ «крытыкай чытацкіх рэакцый». Рэцэптыўная крытыка атрымала найбольшае распаўсюджанне ў Германіі, хоць, пачынаючы з канца 1960-х гг., яе ідэі сталі пранікаць і ў іншыя краіны. Асноўныя ідэі рэцэптыўнай метадалогіі абагульніў і выклаў В. Ізер. Дадзены вучоны, як і дэканструктывісты, не прызнае стабільнасці тэкставага значэння. Але калі дэканструктывісты прычынай гэтага лічаць шматзначнасць самога тэксту, дык рэцэптыўныя крытыкі сцвярджаюць, што дадзеная нестабільнасць ідзе ад шматстайнасці чытацкіх рэакцый на адзін і той жа тэкст. Наогул мастацкі тэкст — рэч даволі своеасаблівая. Ён даволі істотна адрозніваецца ад усіх астатніх відаў тэксту. Адрозненне, у прыватнасці, заключаецца ў тым, што мастацкі твор ёсць рэканструкцыя знаёмага свету ў незнаёмых формах. І гэтыя незнаёмыя формы надаюць тэксту «зацемненасць», якая ў сваю чаргу стымулюе чытацкае ўяўленне і выклікае ў выніку вялікую колькасць чытацкіх рэакцый («прачытанняў»). Чым болей мастацкі твор нясе ў сабе «зацемненасці», тым ён якасней, лічыць В. Ізер. І яшчэ адзін цікавы момант у канцэпцыі рэцэптыўнай крытыкі: мастацкі тэкст (з усім яго складаным напаўненнем) займае прамежкавую пазіцыю паміж светам рэальных рэчаў і светам чытацкага вопыту; акт прачытання ёсць працэс, у якім чытач імкнецца суаднесці вібруючую структуру тэксту з тым альбо іншым значэннем. Метадалогію В. Ізера і ў цэлым прынцыпы рэцэптыўнага падыходу да мастацкага твора падзяляюць такія заходнееўрапейскія літаратуразнаўцы, як Х. Яўс і Р. Варнінг, а таксама амерыканцы С. Фіш, Н. Холанд, Д. Блейх, М. Шварц, Х. Ліхтэнстайн.
|