Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Тэарэтыка-літаратурнай думкі





ў сярэдзіне — другой палове ХХ ст.

Тэ­арэтыка-літаратурная думка ў сярэдзіне — другой палове ХХ ст. раз­­ві­ваецца яшчэ больш шпаркімі крокамі, у параўнанні з па­­пя­­рэд­нім эта­пам. На змену «старым» (устарэлым), «акадэмічным» метадам да­сле­да­вання лі­тара­ту­ры прыходзяць г. зв. «на­вейшыя», да якіх адносяць псі­ха­аналітычную кан­цэп­цыю, фе­наме­на­логію, «но­вую крытыку», струк­ту­ралізм, семіётыку, рэцэптыўную крытыку, гер­ме­неўтыку, сінер­ге­ты­ку і інш.). Умоў­на іх можна па­дзя­ліць на дзве ас­ноў­ныя плыні: г. зв. сай­ентысцкую і ант­рапалагічную альбо гуманістычную. Сай­ентысты (ад англ. sci­en­ce — навука) імкнуцца вы­рашыць праблемы да­сле­давання лі­та­ра­ту­ры, абапіраючыся на да­сяг­нен­ні розных галін пазнання. Яны пра­­цяг­ваюць, такім чынам, традыцыі па­зі­тывістаў ХІХ ст. Прад­стаўнікі ж ан­т­рапалагічнага (альбо гуманістыч­на­га) накірунку зыхо­дзяць з пе­ра­ка­­нан­­ня, што літаратура з’яўляецца асаб­лі­вым відам чалавечай дзей­на­сці, які не пад­даецца строга навуковаму тлу­мачэнню.

Вельмі важнай асаблівасцю развіцця літаратуразнаўства і тэа­рэ­­тыка-лі­­та­ратурнай галіны ў ім з’яўляецца тое, што вучоныя ХХ ст. на пер­шае мес­ца ў лі­таратуразнаўчым даследаванні пачалі ста­віць менавіта мас­тац­кі твор, а не ўвесь комплекс каля­літа­ра­тур­­ных фактаў і з’яў (бія­гра­фію пісь­менніка, яго псі­халогію, ду­хоў­ны во­пыт, асаблівасці гра­мад­ска­га рэа­гавання на творы лі­та­­ра­туры і г. д). Праўда, не абы­хо­дзіцца пры гэ­тым і без крайнасцей (на­прык­лад, постстуктуралісцкія канцэпцыі тво­ра як са­ма­дас­тат­ко­ва­га тэксту, скла­дзе­нага з цытат). Аднак у цэлым та­­­кі па­ды­ход дае ста­ноўчыя вынікі. Ме­на­ві­та дзякуючы яму вы­свеч­ва­юц­ца мно­гія мо­манты і грані ўнутранай складанай бу­довы мастацкага тво­ра, яго шмат­­аспектная структура.

Агульнапрызнана, што авангард літаратурнай навукі ХХ ст. (як, да­рэ­чы, і ра­­нейшага часу) знаходзіцца ў краінах Заходняй Еў­ро­пы. Ме­на­ві­та там па­ча­лі свой шлях практычна ўсе «навейшыя» літа­ра­туразнаўчыя кан­­цэп­цыі, ме­та­ды, школы. Аднак дзеля спра­вяд­лі­ва­сці трэба аддаць да­ні­ну па­вагі і ўсход­не­славянскай, і ў першую чар­гу рускай літаратурнай на­­ву­цы. Нягледзячы на не надта спры­яль­ныя ўмовы ў выніку ідэа­ла­гіч­на­га дык­тату і ціску (літа­рату­ра­­знаў­ства пры ўсёй яго спецыфіцы з’яўля­ец­ца ўсё-такі ў немалой сту­пені на­вукай грамадазнаўчай), савецкая лі­та­ра­­тур­ная навука (вя­до­ма, перадавая яе час­т­ка) не толькі не згубіла на­пра­ца­­ва­ныя ў свой час здабыткі і традыцыі, але і пэў­ным чынам узбагаціла іх. У тым лі­ку і ў галіне тэорыі літаратуры, аб чым свед­чыць, напрыклад, ка­­лек­­тыўны трохтомнік «Теория литературы. Основ­ные вопросы в исто­­ри­­ческом освещении» (1962–1965), мноства асобных на­ву­­ковых прац па са­мых розных пытаннях, а таксама цэлы шэраг пад­ручнікаў (ма­награфіі Л. Ці­мафеева, Р. Абрамовіча, Г. Паспелава, М. Гу­ляева, І. Вол­ка­ва, В. Ха­­­­­лізева, А. Фядотава; калектыўная праца С. Бройтмана, Н. Та­мар­чан­­кі і В. Цюпы). Без глыбокай тэарэтычнай рас­пра­цоўкі многіх пы­тан­няў наў­рад ці з’явіўся б грунтоўнейшы вась­мі­­том­нік «История все­мир­ной лите­ра­ту­ры» (1983–1994) — праца, не­­сум­ненна, эпахальная для ўся­го су­свет­нага лі­та­ра­­ту­ра­знаў­ства. Проз­­ві­шчы Б. Тамашэўскага, В. Шклоў­скага, В. Жыр­мун­­ска­га, Ю. Лот­ма­на, М. Бах­ціна, У. Пропа, Дз. Лі­хачова, Г. Пас­пелава, М. Кон­­ра­да і шэрагу ін­шых савецкіх ву­чо­ных ведаюць усе сур’ёз­ныя літарату­ра­знаў­цы свету.

У заключэнне да ўводнай часткі хацелася б звярнуць увагу на яшчэ ад­ну важную акалічнасць, якая характарызуе развіццё літаратурнай на­ву­кі ў сярэдзіне — другой палове ХХ ст.: выпадкаў прымянення той аль­бо іншай метадалогіі ў г. зв. «чыстым» выглядзе было не так ужо і многа, да­волі часта гэтая метадалогія перапляталася, змешвалася, сінтэзавалася.







Дата добавления: 2014-11-10; просмотров: 848. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...


Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...


Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...


Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Тема 5. Организационная структура управления гостиницей 1. Виды организационно – управленческих структур. 2. Организационно – управленческая структура современного ТГК...

Методы прогнозирования национальной экономики, их особенности, классификация В настоящее время по оценке специалистов насчитывается свыше 150 различных методов прогнозирования, но на практике, в качестве основных используется около 20 методов...

Методы анализа финансово-хозяйственной деятельности предприятия   Содержанием анализа финансово-хозяйственной деятельности предприятия является глубокое и всестороннее изучение экономической информации о функционировании анализируемого субъекта хозяйствования с целью принятия оптимальных управленческих...

Сущность, виды и функции маркетинга персонала Перснал-маркетинг является новым понятием. В мировой практике маркетинга и управления персоналом он выделился в отдельное направление лишь в начале 90-х гг.XX века...

Разработка товарной и ценовой стратегии фирмы на российском рынке хлебопродуктов В начале 1994 г. английская фирма МОНО совместно с бельгийской ПЮРАТОС приняла решение о начале совместного проекта на российском рынке. Эти фирмы ведут деятельность в сопредельных сферах производства хлебопродуктов. МОНО – крупнейший в Великобритании...

ОПРЕДЕЛЕНИЕ ЦЕНТРА ТЯЖЕСТИ ПЛОСКОЙ ФИГУРЫ Сила, с которой тело притягивается к Земле, называется силой тяжести...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2025 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия