Вывучэнне літаратуры
Чытацкая публіка з яе ўстаноўкамі, густамі, інтарэсамі і кругаглядам вывучаецца не столькі літаратуразнаўцамі, колькі сацыёлагамі, складаючы, такім чынам, прадмет сацыялогіі літаратуры. Разам з тым уздзеянне літаратуры на жыццё грамадства, яе разуменне і асэнсаванне чытачамі (інакш кажучы — літаратура ў зменлівых сацыяльна-культурных кантэкстах яе ўспрымання) з’яўляецца прадметам адной з літаратуразнаўчых дысцыплін — гісторыка-функцыянальнага вывучэння літаратуры (тэрмін прапанаваны М. Храпчанкам у канцы 1960-х гг.). Галоўная галіна гісторыка-функцыянальнага вывучэння літаратуры — бытаванне твораў на працягу значнага гістарычнага адрэзку часу, іх жыццё ў стагоддзях. Разам з тым надзвычай важным з’яўляецца таксама разгляд таго, як засвойваецца творчасць пісьменніка людзьмі яго часу. Вывучэнне водгукаў на твор, які толькі што ўбачыў свет, складае неабходную ўмову яго асэнсавання. Паколькі аўтары звяртаюцца, як правіла, перш за ўсё да чытачоў свайго часу, эпохі, дык і ўспрыманне літаратуры яе сучаснікамі даволі часта пазначана надзвычайнай вастрынёй чытацкіх рэакцый, няхай гэта рэзкае непрыманне альбо, наадварот, гарачае, узнёслае, пафаснае адабрэнне. Вывучэнне лёсаў літаратурных твораў пасля іх напісання засноўваецца на крыніцах і матэрыялах самага рознага кшталту. Гэта колькасць і характар выданняў, тыражы кніг, наяўнасць перакладаў на іншыя мовы. Гэта, далей, пісьмова зафіксаваныя водгукі на прачытанае (перапіска, мемуары, заўвагі на палях кніг). Але найбольш істотнымі пры вызначэнні асаблівасцей гістарычнага функцыянавання літаратуры з’яўляюцца выказванні аб ёй, якія «выходзяць на публіку»: рэмінісцэнцыі і цытаты ў творах, якія толькі што напісаны; графічныя ілюстрацыі і рэжысёрскія пастаноўкі; водгукі на літаратурныя факты публіцыстаў, філосафаў, мастацтвазнаўцаў, крытыкаў. Асабліва важнымі з’яўляюцца рэакцыі апошніх, да разгляду асноўных момантаў дзейнасці якіх мы і звяртаемся ў наступным пытанні. Літаратура Белецкий А.И. В мастерской художника слова.— М., 1989. Нефёдов Н.Т. История зарубежной критики и литературоведения.— М., 1988. Рагойша В. Метад літаратуразнаўчы // Рагойша В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах: Дапаможнік.— Мн., 2001. Хализев В.Е. Теория литературы.— 2-е изд.— М., 2000. Чернец Л.В. «Как слово наше отзовется…»: Судьбы литературных произведений.— М., 1995. Чернец Л.В. Функционирование произведения // Введение в литературоведение. Литературное произведение: Основные понятия и термины / Под ред. Л.В. Чернец.— М., 2000. Літаратурная крытыка як адзін З істотных кампанентаў і фактараў
|