Студопедия — Сусветнай літаратуры
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Сусветнай літаратуры






 

Рэалізм (ад лац. realis — рэчыўны, сапраўдны) — літаратурна-мас­тац­кі метад, выкарыстоўваючы які, мастак адлюстроўвае жыццё ў воб­ра­зах, што максімальна набліжаны да рэчаіснасці, з’яўляюцца адэк­ватнымі ёй.

Тэрмін «рэалізм» пачаў ужывацца ў крытыцы і літара­тура­знаў­­стве з ся­рэдзіны ХІХ ст. У Расіі ўпершыню ён быў выкарыс­та­ны П. Анен­ка­вым у 1849 г., але без разгорнутага тэарэтычнага аб­грун­­­тавання. У За­ход­няй Еўропе французскія пісьменнікі Л. Дзю­ран­ці і Шанфлёры, спра­бу­ючы асэнсаваць вопыт пісьменніка А. Баль­зака і жывапісца Г. Курбэ, вы­значылі іх мастацтва як «рэа­ліс­­тычнае». «Рэалізм» — назва часопіса, які выдаваў Л. Дзюранці ў 1856–1857 гг. Гэтак жа імянаваўся і зборнік ар­тыкулаў Шанфлёры (1857).

Перад тым, як распачаць грунтоўную гаворку пра рэалізм — вы­зна­чальны творчы метад і стыль еўрапейскай і ўсёй сусветнай лі­та­ра­туры апош­ніх двух стагоддзяў — зробім некаторыя тэрміна­лагічныя і хра­на­ла­гічныя заўвагі і ўдакладненні.

Пачнём з таго, што слова «рэалізм» ужываецца ў сучасным ай­чын­ным літаратуразнаўстве ў двух значэннях.

У шырокім сэнсе катэгорыя рэалізму служыць для вызначэння сту­­пе­ні адпаведнасці таго, што адлюстроўваецца ў літаратурна-мас­тац­кіх тво­рах, рэчаіснасці, прычым адпаведнасці не павярхоўнай, а глы­біннай, сут­наснай. У гэтым сэнсе паняцце рэалізму раўназначна па­няццю жыц­цё­вай праўды і прымяняецца ў дачыненні да самых шмат­стайных і роз­на­часавых з’яў літаратуры. Так, напрыклад, га­во­ра­чы аб рэалістычнасці Га­мера і Дантэ, У. Шэкспіра і Л. Талстога, ма­юць на ўвазе тое, што для іх тво­раў з’яўляецца характэрнай глы­бо­кая жыццёвасць і праўдзівасць. Ра­зуменне рэалізму як ад­люст­ра­ва­най у творы праўды жыцця мае, такім чы­нам, агульнаэстэтычнае зна­чэнне.

У другім і больш вузкім сэнсе тэрмін «рэалізм» абазначае ме­тад, стыль і напрамак, які ў адносна завершаным выглядзе афор­міў­ся ў еўра­пей­скай літаратуры к 30-м гг. XІX ст. і заняў там цэнт­раль­нае месца.

Наогул жа, у поглядах на рэалізм, а дакладней, на час яго пер­ша­па­чат­ковага сістэмнага выяўлення ў якасці паўнацэннага і са­мас­той­нага лі­та­ратурна-мастацкага метаду і стылю, няма адзінай думкі. Шэ­раг дас­лед­чы­каў мяркуе, што рэалістычныя прынцыпы мас­тац­ка­га адлюстравання і асэн­савання жыцця ўзнікаюць яшчэ ў ста­ра­жыт­ныя часы і праходзяць за­тым у сваім развіцці некалькі гіс­та­рыч­ных этапаў. На гэтай падставе вы­лучаюць «антычны рэалізм», «рэа­лізм Адраджэння» («рэнесансны рэа­лізм»), «асветніцкі рэа­лізм», «рэалізм XIX ст.» і, урэш­це, «рэалізм XX ст.». Частка вучоных звяз­вае пачатак рэалізму толь­кі з эпохай Ад­ра­д­жэн­ня. Трэція вядуць ад­лік ад XVIII ст., калі сфар­мі­раваліся жанры са­цы­яльна-бытавога і ся­мей­на-бытавога раманаў. Са­мым жа шы­ро­ка­ўжы­валь­ным з’яўляецца ўжо пры­ведзены намі вы­шэй пункт гледжання, згод­на з якім рэалізм як са­мас­тойны і паў­на­цэнны літаратурны напрамак на ас­нове адпаведнага ме­та­ду і сты­лю сфарміраваўся к 30-м гадам XIX ст., ка­лі ў еўрапейскіх лі­та­­ра­ту­рах прынцып праўдзівага і ўсебаковага ад­люс­т­равання свету ўста­ля­­ваўся з найбольшай паўнатой, у найбольш раз­ві­тых сацыяльна-ана­лі­тыч­ных формах. Да гэтага (у антычнасці, пасля ў эпо­ху Ад­ра­джэн­ня, а за­тым у часы Асветніцтва) мелі месца толькі асоб­ныя, хоць і моцныя, але ж усё-такі спарадычныя і фрагментарныя пра­я­вы рэа­лізму.

Непасрэдным папярэднікам рэалізму ў еўрапейскай літа­ра­ту­ры з’явіў­ся рамантызм канца XVIII — пачатку XIX стст. Зрабіўшы прад­ме­там свайго адлюстравання незвычайнае, ствараючы асаблівы свет уяў­ных абставін і выключных страсцей, рамантызм адначасова па­казаў асо­бу больш багатую ў душэўных, эмацыя­нальных ад­но­сі­нах, больш скла­да­ную і супярэчлівую, чым гэта было ў барока, кла­сі­цызме і сен­ты­мен­та­ліз­ме. Таму рэалізм на перша­пачатковым эта­пе развіваўся не як ан­та­га­ніст рамантызму, а як яго саюзнік у ба­раць­бе супраць ідэалізацыі гра­мад­скіх адносін, нацыя­нальнай і гіс­та­рычнай безаблічнасці мастацкіх воб­ра­заў (успомнім «каларыт мес­ца і часу» як адзін з эстэтычных прынцыпаў ра­ман­тызму). Па гэ­тай прычыне паміж рамантызмам і рэалізмам першай трэ­ці XIX ст. ін­шы раз даволі цяжка правесці дакладныя межы (у якасці прык­­ла­даў нагадаем «Шчыгрынавую скуру» А. Бальзака, «Пармскі ма­нас­­тыр» Стэндаля, раманы В. Гюго). Разам з тым тыпова рамантычныя ма­­­тывы ўсё больш выразна трансфармуюцца ў рэалістычныя, зна­хо­­дзяць грунт, апору ў сацыяльным даследаванні («Чырвонае і чор­нае» Стэн­даля, «Герой нашага часу» М. Лермантава, шэраг інш. тво­­раў су­свет­най класікі).

Новы этап у развіцці еўрапейскага рэалізму, адзначаны прын­цы­по­вым разрывам з рамантычнай традыцыяй, пачынаецца ў ся­рэ­дзі­не XIX ст. (найбольш яскравыя прыклады — творчасць Г. Фла­бэ­ра і У. Тэ­ке­рэя). У Ра­сіі, дзе асновы рэалізму былі закла­дзены яшчэ ў 1920–1930-х гг. твор­ча­сцю А. Пушкіна («Яўген Анегін», «Капі­тан­ская дачка», «Барыс Га­ду­ноў», позняя лірыка), а таксама некат. інш. пісьменнікаў (п’еса «Гора ад ро­зуму» А. Грыба­едава, байкі І. Кры­лова), гэты этап звязаны з імёнамі І. Ган­чарова, І. Тургенева, М. Ня­красава, А. Астроўскага і шэрагу інш. аў­тараў.

ХІХ ст. выявіла ўсе асноўныя эстэтычныя прынцыпы і ты­па­ла­гіч­ныя ўласцівасці рэалізму. Вернасць рэчаіснасці, сапраўднасці ста­новіцца вя­дучым крытэрыем мастацкасці твораў. Адлюст­ра­ван­не свету поў­на­сцю губляе абстрактна-умоўны, адцягнена-але­га­рыч­ны характар, ад­на­ча­со­ва падымаючыся і над натуралістычнай дэ­та­лі­зацыяй. Яно нярэдка на­бы­вае такую ступень жыццёвасці, што аб лі­таратурных героях гавораць як аб жывых людзях.

Развітым формам рэалізму ўласціва, як правіла, імкненне да не­па­срэд­най дакладнасці адлюстравання, да мастацкага ўзнаўлення жыц­ця ў фор­мах самога жыцця. Гэта, аднак, не значыць, што на­зва­ныя прыкметы ёсць усеагульныя і абавязковыя. Для рэалізму з’яў­ля­ецца характэрнай як­раз вялікая шматстайнасць мастацкіх форм; ён прымае самае раз­на­стай­нае аблічча не толькі ў літаратуры роз­ных краін, але часам і ў твор­ча­сці аднаго і таго ж пісьменніка. Ва­ло­да­ючы ў цэлым імкненнем да жыц­­цепадобнасці вобразаў і сі­туа­цый, рэалізм нават у самых спелых, раз­ві­тых формах не адказваецца ад іншых, скажам так, нерэалістычных спо­са­баў мастацкага вы­ра­жэн­ня — міфа, сімвала, гратэску, алегорыі. Апош­нія, аднак, падначалены рэа­лістычным прынцыпам творчасці, па­знан­ню ду­шы чалавека, ад­люст­раванню яе шматстайных сувязей з грамад­ствам.

Рэалістычная тыпізацыя вызначаецца падрабязнымі і даклад­нымі апі­саннямі асоб з абавязковай псіхалагічнай матыві­роўкай іх дзе­янняў і ўчын­каў, абмалёўкай прадметнага свету, адлюстра­ван­нем канкрэт­нага і рэ­альнага месца дзеяння, апісаннем гістарычных і ча­савых рэ­алій, дак­лад­ным узнаўленнем асаблівасцей побыту, но­ра­ваў і мовы жыхароў пэў­най мясцовасці, прадстаўнікоў таго альбо ін­шага сацы­яльнага асяроддзя. Усё гэта садзейнічае стварэнню жы­во­га вобраза рэ­альнасці, спа­рад­жа­ю­чы адчуванне «раўназначнасці» па­між адлюстра­ваным у творы і рэ­ча­іс­на­сцю.

У апошнія дзесяцігоддзі XIX ст. лёс рэалізму вызначаецца скла­­да­ным узаемадзеяннем супрацьлеглых грамадскіх і культурных тэн­­дэн­цый. Мастацкае засваенне свету ў літаратуры рэалізму рас­паў­сю­дж­ва­ец­ца на ўсё новыя і новыя сферы грамадскага і аса­біс­та­га жыцця. У су­свет­ную літаратуру ўключаюцца новыя на­цыя­наль­ныя літаратуры, якія ў боль­шасці сваёй менавіта на аснове рэалізму пры­­ходзяць да мастацкіх да­сягненняў, атрымаўшых міжнародны рэ­зананс. Паспяхова раз­горт­ва­ец­ца рэалізм у еўрапейскіх славянскіх літаратурах (І. Ва­заў, Б. Прус, Я. Нэ­руда, Б. Нушыч), а таксама ў шэрагу літаратур на­ро­даў, што на­ся­ля­лі тагачасную Расію (І. Франко, М. Кацюбінскі, Ф. Ба­гушэвіч, Ю. Жэ­май­тэ, І. Чаўчавадзе і інш). У канцы XIX — па­чат­ку XX стст. рэ­аліс­тыч­ны накірунак замацоўваецца і ў найбольш раз­вітых літаратурах Усхо­ду — японскай (Ф. Сімэй), індыйскай (Р. Тагор), кітайскай (Лу Сінь). Заў­­важым, што ў кожнай краіне рэа­лізм набываў індыві­дуальна-свое­асаб­лівыя формы.

ХІХ ст. можна ўмоўна імянаваць першым і наогул класічным эта­пам у развіцці рэалізму. Рэалізм XIX ст. прынята называць у айчынным лі­таратура­знаў­стве крытычным рэалізмам. Дадзены тэрмін прымяніў упер­­шы­ню М. Горкі, ўжыўшы яго з мэтай падкрэслівання анты­са­слоў­най накіраванасці большасці твораў сусветнай рэалістыч­най класікі і на­яў­насці ў іх адпаведнага крытычнага пафасу. У гэтым сэнсе тэр­мін амаль што поўнасцю адпавядае свайму прызначэнню, паколькі рэа­лізм і са­праў­ды паказвае пэўную неадпаведнасць тагачаснага гра­мадскага ладу нор­мам чалавечнасці, гуманістычнай маралі, кры­тыч­на аналізуючы і асэн­соўваючы ўсю сістэму грамадскіх адносін. Ра­зам з тым тэрмін «кры­тыч­ны рэалізм» крыху аднабаковы і ад­на­лі­ней­ны. У сувязі з гэтым яго нель­га разумець літаральна, бо рэалізм ХІХ ст. зусім не пазбаўлены сцвяр­джальнага пачатку. Нават на­ад­ва­рот, пафас сцвярджэння на аснове кры­тычнага адмаўлення ха­рак­та­ры­зуе практычна ўсю вялікую рэа­ліс­тыч­ную літаратуру. Ён даволі яск­рава выражаны не толькі ў пазіцыі аў­та­ра, але і ў вобразах ге­ро­яў, надзеленых маральнай стойкасцю і здоль­ных у вышэйшыя мо­ман­ты жыцця ўзняцца над уласным эгаізмам.

Другі этап рэалізму ў літаратуры ў межах самастойнага і паў­на­цэн­на­га накірунку пачынаецца з ХХ ст. Адназначна, што ён больш скла­да­ны ў параўнанні з першым, таму што ў гэты перыяд на аван­сцэну лі­та­ра­тур­на-мастацкага жыцця ў Еўропе і наогул у свеце вы­ходзіць мадэрнізм. У вы­ніку судакранання гэтых двух метадаў ад­бываюцца істотныя змены ў вы­яўленчай сістэме рэалістычнага мас­тацтва. «Прынцып імітацыі, узнаў­лення, адлюстра­вання жыцця ў мастацкіх формах, адпаведных са­мо­му жыццю, выка­рыс­тоў­ва­ец­ца многімі пісьменнікамі і цяпер, аднак ва ўсё большай меры ён су­пра­ваджаецца ці нават выцясняецца міфам і сім­ва­лам, за­мест канк­рэт­ных вобразаў аўтары ўсё часцей звяртаюцца да аба­гуль­нена-сім­ва­лічных, замест падрабязна, дакладна акрэсленых аб­ста­він і ха­рак­та­раў выкарыстоўваюць умоўна-фантастычныя, але­га­рыч­ныя, гра­тэс­кавыя. Літаратурныя творы ўсё часцей набываюць характар пры­­па­весці, прытчы. Іншымі становяцца і спосабы сюжэтапабудовы: на­плас­тоўваюцца, узаемапранікаюць мінулае, сучаснае і будучае, па­д­зеі лу­чацца самымі рознымі сродкамі — ад мантажу да ня­зму­ша­на-аса­цыя­тыў­нага расповеду. Надзвычай паглыбляецца псі­ха­ла­гізм рэ­алістычнага мас­тацкага слова, пісьменнікі ўключаюць у сфе­ру свайго спасціжэння не толь­кі свядомасць, але і падсвядомасць ча­лавека. На другі план ад­соў­ва­ец­ца сацыяльна-побытны пачатак, ас­ноўная ж увага скіроўваецца на ду­шэў­на-духоўнае, унутрана-асо­бас­нае жыццё перса­нажа» [245].

Перажывае пэўную трансфармацыю і жанравая сістэма лі­та­ра­ту­ры. Так, поруч з вялікімі, маштабнымі, манументальнымі па­лот­на­мі, што ахоп­ліваюць значныя адрэзкі часу і ўвасабляюцца ў ра­ма­нах ці раманах-эпа­пеях, з’яўляюцца творы невялікія і камерныя. Вос­т­ра стаіць праблема жан­равай дэфініцыі твораў: вельмі часта ў іх прысутнічаюць розныя жан­равыя рысы і прык­меты. Наогул, жан­ра­вая неакрэсленасць — адна з га­лоўных адзнак рэалістычнай лі­та­ра­туры ХХ ст.

Істотна пашыраецца тэматычны дыяпазон рэалістычнай лі­та­ра­­туры (хоць, заўважым, і раней ён не быў надта бедным). Ін­тэн­сіў­на рас­пра­цоў­ва­юцца гістарычны, навукова-фантастычны, сацыяль­на-псіхалагічны, па­літычны, філасофскі (інтэлектуальны) пласты мас­тац­кай праб­ле­ма­ты­кі. Зараджаецца такі цікавы і своеасаблівы жанр, як антыутопія.

Атрад пісьменнікаў-рэалістаў ХХ ст. даволі вялікі і прад­стаў­ні­чы. У яго складзе Абэ Кабо, Ч. Айтматаў, А. Барбюс, Г. Бёль, Р. Брэд­беры, М. Бул­гакаў, І. Бунін, В. Быкаў, К. Вонегут, Дж. Галсу­орсі, Г. Грын, С. Лем, Т. Ман, Г.Г. Маркес, Дж. Олдрыдж, Р. Ралан, Э.М. Рэмарк, А. Сал­­жаніцын, А. дэ Сент-Экзюперы, У. Фолкнер, А. Франс, О. Хакслі, Э. Хэ­мінгуэй, А. Цвейг, К. Чапек, М. Шолахаў і цэ­лы шэраг інш. аў­та­раў, творы якіх стала прапісаліся ў чытацкай аў­дыторыі і ўвайшлі ў скар­бон­ку шэдэўраў сусветнага прыгожага пісь­менства.







Дата добавления: 2014-11-10; просмотров: 1055. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вопрос. Отличие деятельности человека от поведения животных главные отличия деятельности человека от активности животных сводятся к следующему: 1...

Расчет концентрации титрованных растворов с помощью поправочного коэффициента При выполнении серийных анализов ГОСТ или ведомственная инструкция обычно предусматривают применение раствора заданной концентрации или заданного титра...

Психолого-педагогическая характеристика студенческой группы   Характеристика группы составляется по 407 группе очного отделения зооинженерного факультета, бакалавриата по направлению «Биология» РГАУ-МСХА имени К...

Этапы творческого процесса в изобразительной деятельности По мнению многих авторов, возникновение творческого начала в детской художественной практике носит такой же поэтапный характер, как и процесс творчества у мастеров искусства...

Тема 5. Анализ количественного и качественного состава персонала Персонал является одним из важнейших факторов в организации. Его состояние и эффективное использование прямо влияет на конечные результаты хозяйственной деятельности организации.

Билет №7 (1 вопрос) Язык как средство общения и форма существования национальной культуры. Русский литературный язык как нормированная и обработанная форма общенародного языка Важнейшая функция языка - коммуникативная функция, т.е. функция общения Язык представлен в двух своих разновидностях...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия