Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

У святле сённяшніх меркаванняў і поглядаў





 

Мы разглядзелі рэалізм у самых агульных канцэптуальных пра­­явах, а так­сама зрабілі невялікі экскурс па шляхах станаўлення і раз­­віц­ця гэ­та­га метаду і напрамку ў сусветнай (у тым ліку і ў бе­ла­рус­кай) лі­таратуры ў ас­ноўным з традыцыяналісцкіх (хоць і з пэў­най па­праў­кай на час) па­зі­цый, выпрацаваных айчынным літара­ту­ра­­знаў­ствам у савецкі перыяд. Сён­ня ж нашымі вучонымі па зразу­ме­лых пры­чынах робяцца спробы ўдак­ладнення, а то і поўнага пе­ра­гляду по­глядаў на рэалізм.

У перыяд панавання марксісцкай ідэалогіі рэалізм непамерна ўзвы­шаў­ся над усімі астатнімі метадамі мастацкага адлюстравання жыц­ця. Сён­ня ж назіраецца адваротны працэс. Аднак, на думку В. Ха­лізева, «вы­га­няць з літаратуразнаўства слова «рэалізм», зні­жа­ючы і дыскрэ­ды­ту­ю­чы яго сэнс, няма ніякіх падстаў. Надзён­ным з’яў­ляецца іншае: ачы­шчэн­не дадзенага тэрміна ад прымі­тыўных і вуль­гарызатарскіх на­плас­та­ванняў» [246].

Адной з такіх спроб у рамках, так бы мовіць, «умеранага» па­ды­ходу да рэалізму, хоць і з пэўнай карэкцыяй поглядаў на час, на эпо­ху, з’яўля­ец­ца канцэпцыя прафесара І. Волкава, які вы­лу­чае ў агуль­ным рэчышчы рэа­лізму сацыяльна-крытычную, псі­ха­ла­гічна-сцвярджаючую, сацыяль­на-сцвярджаючую і універсальную плы­ні [247].

У сацыяльна-крытычнай плыні асноўным (але, заўважым, не адзі­ным) складнікам з’яўляецца пафас крытыцызму, адмаўлення іс­ну­ючых са­цыяльных інстытутаў, а таксама людзей, якія іх прад­стаў­ля­юць. У да­дзе­ным рэчышчы напісана пераважная большасць тво­раў А. Бальзака, Г. Фла­бэра, Э. Заля, У. Тэкерэя, М. Гогаля, І. Ган­ча­ро­ва, М. Салтыкова-Шчад­рына, Я. Замяціна, А. Платонава.

У псіхалагічна-сцвярджаючай плыні, нават пры наяўнасці мо­ман­таў кры­тычнага асэнсавання рэчаіснасці, акцэнт усё-такі ро­біц­ца на аса­біс­тую самакаштоўнасць чалавека, на мастацкае выяўленне ўнут­ранага ду­хоў­нага багацця асобы, яе памкненняў, магчымасцей, леп­шых якасцей ха­рактару і г. д. Дадзены накірунак прадстаўляе твор­часць Стэндаля, Ч. Дзі­кенса, Дж. Лондана, Т. Мана, Р. Ралана, А. Пуш­кіна, М. Лер­ман­та­ва, М. Някрасава, Л. Талстога, Ф. Дастаеў­ска­га, І. Тургенева, А. Чэхава, А. Сал­жаніцына.

Прадстаўнікоў універсальнага рэалізму (творчасць В. Ас­таф’е­ва, В. Бя­­лова, В. Распуціна, В. Максімава) характарызуе ўвага да пе­ра­­ем­на­сці і прапаганды праз сродкі мастацтва лепшых на­цыя­наль­ных і агуль­на­ча­лавечых традыцый, якія павінны зберагчы канк­рэт­нае грамадства і ча­ла­вецтва ў цэлым ад маральнага і эка­лагічнага раз­бурэння, знішчэння нао­гул і вывесці на новы ўзровень развіцця.

І, урэшце, сацыяльна-сцвярджаючы рэалізм. Як зазначае І. Вол­­­каў, «пад гэтым тэрміналагічным абазначэннем маецца на ўва­­­зе твор­часць та­кіх пісьменнікаў, як М. Горкі, У. Маякоўскі, А. Вя­сёлы, М. Шо­лахаў, А. Твар­доўскі, Л. Арагон, І. Бехер, Б. Бе­хер. Звычайна ў савецкім лі­та­ра­ту­­разнаўстве такая літаратура на­зы­ва­­лася «сацы­ялістычным рэа­ліз­мам» [248]. Як вядома, дадзены тэрмін у кан­­цы 1980-х — пачатку 1990-х гг. пад­паў пад рэзкую крытыку за тое, што побач з адносна неблагімі (а то і вы­сокамастацкімі) па­лот­на­­мі аб’ядноўваў у сабе шмат твораў нар­ма­тыў­ных, схематычных, па­радна-культавых, лакіровачных, пажаданых і па­трэб­ных ад­мі­ні­стра­тыўна-каманднаму партыйнаму і дзяржаўнаму кі­раў­ніц­тву (ас­ноў­нымі прыкметамі сацыялістычнага рэалізму з’яўляюцца нас­­туп­ныя: адлюстраванне і прапаганда перавагі калектыўнага над ін­ды­ві­дуальным; спецыфічны «рэвалюцыйны» гуманізм; ап­ты­міс­тыч­ны, ча­сам не заўсёды да месца, пафас; палітычная ангажаванасць і ідэа­лагічная тэн­дэнцыйнасць; дыдактызм; нецярпімасць да іншых на­кірункаў у мас­тац­тве і іх суцэльнае адмаўленне). Таму з мэтай ад­дзя­лення пазітыўнага зна­чэння паняцця «сацыялістычны рэалізм» ад нега­тыўнага І. Волкаў пра­паноўвае надаць «новае рабочае тэр­мі­на­лагічнае абазначэнне лі­та­ра­ту­ры, якая сапраўды з’явілася ў ХХ стагоддзі істотна новай раз­на­від­на­сцю рэалістычнай лі­та­ра­ту­ры. Сутнасць навізны, — на думку ву­чо­на­га, — заключаецца ў спа­лу­чэнні суб’ектыўных імкненняў асобы да са­ма­сцвяр­джэння з рэ­аль­най аб’ектыўна-гістарычнай магчымасцю, сама­сцвяр­джэння асо­бы ў інтарэсах грамадства ці, у больш вузкім, але больш кан­к­рэт­ным сэнсе, у мастацкай актуалізацыі і абсалютызацыі ства­раль­на-твор­чых маг­чымасцей чалавека. На такой мастацка-творчай ас­но­ве, — пра­цягвае І Волкаў, — гэтая літаратура адрадзіла ў сусветнай лі­таратуры на­­родны гераічны эпас (напрыклад, «Расія, крывёю ўмы­тая» А. Вя­сё­ла­га, «Жалезная плынь» А. Серафімовіча), па-но­ва­му мастацкі асвоіла скла­данейшыя драматычныя і трагічныя сі­туа­цыі (з асаблівай сілай у «Ці­хім Доне» М. Шолахава), стварыла но­вую разнавіднасць рэ­аліс­тыч­най сатыры (напрыклад, «Лазня» і «Клоп» У. Маякоўскага, «Цёркін на тым свеце» А. Твардоўскага)» [249].

Слушнае зерне ў канцэпцыі І. Волкава, а таксама ў яго мерка­ван­нях на­конт сацыялістычнага рэалізму, безумоўна, ёсць. Ад­маў­лен­не, не­сум­нен­на, патрэбнае дзеля таго, каб аб’ектыўна разаб­рацца ў сі­туацыі з са­цыя­лістычным рэалізмам, не павінна ператва­рацца ў су­цэльнае за­крэс­лі­ван­не напрацаванага нашымі пісьменікамі (а ўслед за імі і вучонымі-лі­та­ратуразнаўцамі) на працягу многіх дзе­ся­цігоддзяў.

Можна сцвярджаць, што падзяляе ў цэлым агульную ме­та­да­ла­гіч­ную пазіцыю В. Халізева і І. Волкава і вядомы эстэтык і лі­та­ра­ту­ра­знаў­ца Ю. Бо­раў. У самых агульных рысах перададзім яго кан­цэп­­цыю рэа­ліз­му. Эпоху рэалізму ў літаратуры Ю. Бораў ко­рат­ка аха­рактарызоўвае так: «Чалавек пакутуе, нясе страты, але вы­стаіць». У агульным рэа­ліс­тыч­ным рэчышчы даследчык вылучае пе­­ры­яд традыцыйнага рэалізму (сю­ды ўключаюцца крытычны рэа­лізм ХIХ ст., сацыялістычны рэалізм (ці­кава, які сэнсава-кан­цэп­ту­аль­ны пад­загаловак дае сацыяліс­тычнаму рэа­лізму Ю. Бораў: «са­цы­яльна ак­тыўная асоба ўключана ў тварэнне гіс­то­рыі гвалтоўнымі срод­­ка­мі») і сялянскі рэалізм (вясковая проза В. Бя­ло­ва, В. Рас­пу­ці­на і не­кат. інш. аўтараў). У г. зв. мадэрнізаваны рэалізм ува­ходзяць, паводле Ю. Бо­рава, неарэалізм (раманы «Рымлянка», «Рым­скія апа­вя­данні» А. Ма­равія, проза С. Павезе), магічны рэалізм («Сто га­доў адзі­­ноц­тва», «Палкоўніку ніхто не піша», «Восень патрыярха» Г. Мар­­кеса, «Ма­ісавыя людзі» і «Мулатка як мулатка» А. П’етры, «Пі­ра­мі­да» Л. Ля­о­нава), псіхалагічны рэалізм (творы У. Фол­к­нера, Э. Хэ­мін­гуэя, А. Сент-Экзюперы), інтэлек­туальны рэа­лізм (вытокі яго зна­хо­дзяц­ца яшчэ ў літаратуры Асветніцтва — у твор­часці Валь­тэра, Д. Дзід­ро, Д. Дэфо і інш. аўтараў; у ХIХ ст. ін­тэ­­лек­ту­аль­ны рэалізм прад­стаў­ляюць А. Герцэн, М. Чарнышэўскі, Ф. Дас­­та­еў­скі, А. Чэхаў; у ХХ ст. у гэ­тую разнавіднасць рэалізму най­большы ўклад унеслі, паводле Ю. Бо­ра­ва, Т. Ман, Б. Шоу, Г. Уэлс, К. Чапек, Б. Брэхт) [250].

 







Дата добавления: 2014-11-10; просмотров: 930. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...


ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...


Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...


Логические цифровые микросхемы Более сложные элементы цифровой схемотехники (триггеры, мультиплексоры, декодеры и т.д.) не имеют...

Задержки и неисправности пистолета Макарова 1.Что может произойти при стрельбе из пистолета, если загрязнятся пазы на рамке...

Вопрос. Отличие деятельности человека от поведения животных главные отличия деятельности человека от активности животных сводятся к следующему: 1...

Расчет концентрации титрованных растворов с помощью поправочного коэффициента При выполнении серийных анализов ГОСТ или ведомственная инструкция обычно предусматривают применение раствора заданной концентрации или заданного титра...

Билиодигестивные анастомозы Показания для наложения билиодигестивных анастомозов: 1. нарушения проходимости терминального отдела холедоха при доброкачественной патологии (стенозы и стриктуры холедоха) 2. опухоли большого дуоденального сосочка...

Сосудистый шов (ручной Карреля, механический шов). Операции при ранениях крупных сосудов 1912 г., Каррель – впервые предложил методику сосудистого шва. Сосудистый шов применяется для восстановления магистрального кровотока при лечении...

Трамадол (Маброн, Плазадол, Трамал, Трамалин) Групповая принадлежность · Наркотический анальгетик со смешанным механизмом действия, агонист опиоидных рецепторов...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2025 год . (0.013 сек.) русская версия | украинская версия