Студопедия — Сімвалізм
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Сімвалізм






 

Сімвалізм (франц. symbolisme, ад ст.-грэч. symbolon — сімвал, знак) — ад­­на з першых плыней у дэкадансе. Пачатак сімвалісцкаму ру­ху быў па­кла­­дзены ў Францыі. Ля вытокаў яго стаялі паэты Ш. Бадлер, П. Верлен, А. Рэмбо, С. Малармэ і драматург М. Метэр­лінк. Менавіта ў іх творчасці «аба­значылася зусім іншая структура воб­раза, якая вызначыла свое­асаб­лі­­васць усяго сімва­лісцкага руху ў Еў­ропе» [262].

Сімвалізм як метад узнік і аформіўся ў сувязі з агульным кры­зі­сам та­гачаснай гуманітарнай культуры, а таксама ў выніку па­зі­ты­вісц­кай кам­праментацыі рэалістычнага мастацкага вобраза ў «пар­нас­цаў», на­ту­ра­лістаў і прадстаўнікоў белетрыстычнага рамана 2-й па­ловы ХІХ ст. Ак­рамя рамантычнай эстэтыкі, да якой хацелі пэў­ным чынам вярнуцца сім­валісты, на яго ўзнікненне і станаўленне паў­плывалі філасофіскія ідэі А. Ша­пэнгауэра, Э. Гартмана, А. Берг­са­на і Ф. Ніцшэ.

Пачатак сімвалізму звязваюць звычайна з «Маніфестам сімва­ліз­му» (1886) Ж. Марэаса, а таксама з трактатам М. Метэрлінка «Скарб па­кор­на­мудрых» (1896). Аднак вытокі дадзенай плыні дату­юц­ца 1857 г., калі быў апублікаваны зборнік вершаў Ш. Бадлера «Краскі зла». Менавіта Бад­леру наканавана было стаць па­пя­рэд­ні­кам сімвалізму і адначасова яго першым прадстаўніком у фран­цуз­скай паэзіі. Другой этапнай з’явай у гіс­торыі паэтычнага сімвалізму ста­ла з’яўленне першага зборніка П. Вер­­лена «Сатурнічныя вершы» (1866). Як і ў рамантыкаў, мастак пе­ра­твараўся ў Верлена ў прарока аль­бо жраца. Ясна таксама выражана ў фран­цузскага паэта імк­нен­не зліцца з прыродай, знайсці ў дадзеным кан­так­це творчае натх­нен­не, далучыцца да ісціны. Асабліва яскрава гэта на­зі­раецца ў зна­ка­мітых «пейзажах душы» Верлена.

Сімвалісцкі рух звязаны таксама з імем М. Метэрлінка, які вы­я­віў у сва­іх п’есах характэрны для таго часу псіхалагічны разлад, тры­вогу і жах асо­бы, што адчувае сваё бяссілле перад светам і яго за­конамі, спасцігчы якія асоба не можа. Менавіта з гэтага разладу на­радзілася імкненне збег­чы ў іншы свет альбо ў глыбіні душэўнага жыц­ця. Наогул, Метэрлінк ства­рыў свой тэатр, які назваў «тэатрам смер­ці». Яго склалі п’есы «Ня­про­шаная» (1890), «Пелеас і Мелі­сан­да» (1892), «Там унутры» (1894). Адкідваючы прынцыпы старой тра­гедыі, якая адлюстроўвала «зла­дзействы, здрады і забойствы», пісь­меннік паспрабаваў засяродзіцца на ўнутранай драме людзей. П’есы Метэрлінка пазбаўлены тра­ды­цый­най сістэмы вобразаў, па­дзей­насці, канфлікту, а таксама гістарычнай, ча­са­вай і прасторавай канк­рэтыкі. Яны падобныя да фрагмента, які вы­хап­ле­ны нават не з жыц­ця, а з нейкага няпэўнага стану, у якім знаходзіцца ча­лавек.

Найбольш поўна і моцна сімвалізм выявіўся, безумоўна, у паэ­зіі. Паэт-сімваліст абмяжоўваецца намёкамі, унушэннем. Для яго са­мая прос­тая з’ява заключае ў сабе, акрамя свайго прамога значэння, яшчэ і вы­­шэйшы таемны сэнс. А вось спасціжэнне гэтых таемных сут­насцей быц­ця, а таксама душэўнага стану асобнага індывідуума, маг­чыма, на дум­ку сімвалістаў, толькі праз інтуіцыю, шляхам су­гес­тыі (франц. syg­ge­­rer — унушаць, падказваць). Сугестыўнасць стано­віц­ца неад’емным эле­­мен­там сімвалісцкага твора, прызначанага, ні­бы му­зыка, усяго толькі «даць адчуць», навеяць пэўны настрой, але ні ў якім разе не называць дак­­ладна стан асобы, а тым больш ана­лі­за­ваць.

Наогул, сімвалісты практычна першымі сярод іншых паэтаў у лі­та­ра­туры апошняй трэці ХІХ — пачатку ХХ стст. пачалі эксперы­мен­та­тар­ства над вершам. Сімвалічную трактоўку атрымлівалі ў іх не толькі па­дзеі, але і сама пабудова фразы, форма верша, розная ве­лі­чыня і нават таў­шчыня і размяшчэнне літар унутры радка і стра­фы. Аддаючы пе­ра­ва­гу гуку над сэнсам, сімвалісты лічылі, што ёсць пэўныя адпаведнасці па­між гукамі, колерамі, пахамі. Набыў вя­домасць санет А. Рэмбо «Га­лос­ныя», у якім гаворыцца аб пэўнай афар­боўцы галосных гукаў. Менавіта сім­валісты (Г. Кан) увялі ва ўжы­так тэрмін «верлібр».

З адчуваннем сацыяльнага і духоўнага крызісу звязаны ў сім­ва­лістаў апа­каліпсічныя матывы, вострае ўспрыманне знішчаль­най сі­­лы часу. На­ра­джаецца жаданне вярнуць «страчаны час» (М. Пруст), зліцца ў нейкім кас­мічным адзінстве часу і прасторы. Воб­раз у мастацтве становіцца ма­дэл­лю, сімвалам новай рэчаіс­на­сці; менавіта праз мастацтва, далучэнне да яго ў чалавека можа, на дум­ку сімвалістаў, з’явіцца адчуванне адзін­ства са светам.

Акрамя французскага прыгожага пісьменства сімвалізм вы­я­віў­ся так­сама ў аўстрыйскай (Р.М. Рыльке, Г. фон Гофмансталь), ня­мец­кай (С. Ге­орге), нарвежскай (Г. Ібсан) літаратурах. Даволі моцна ён быў за­па­тра­баваны і рускай паэзіяй (В. Брусаў, А. Блок, Ф. Са­ла­губ, К. Бальмонт, Дз. Ме­ражкоўскі, З. Гіпіус і інш.). Адной з асаб­лі­ва­сцей рускага сім­ва­ліз­му, на думку яго тэарэтыка А. Белага, з’яў­ля­ла­ся арыентацыя на кла­січ­ную нацыянальную паэтычную і наогул лі­таратурную тра­дыцыю, га­лоў­нае ў якой — немагчымасць для мас­­­тацтва поўнасцю пакінуць рэ­аль­насць і ўсляпую ісці ўслед за ло­зун­гам «мастацтва дзеля мастац­тва».

Некаторыя элементы сімвалісцкай эстэтыкі знойдуць працяг у тэо­рыі і практыцы такога авангардысцкага напрамку XX ст., як сюр­­рэалізм.

Сімвалісцкія тэндэнцыі праявіліся і ў беларускай літаратуры: у твор­час­ці М. Багдановіча (асабліва ў цыкле вершаў «Вольныя ду­мы»: «Мы доў­га плылі ў бурным моры...», «Мне снілася», «Шмат у на­шым жыцці ёсць дарог...» і інш.), Я. Купалы, З. Бядулі, М. Га­рэц­ка­га, у многіх паэтаў бе­ларускай эміграцыі (Н. Арсенневай, Я. Юх­наў­ца і інш.). Заўважым, што ў цэлым яны аказалі досыць плённае ўздзе­янне на беларускую паэ­зію, і асабліва ў плане павышэння агуль­най куль­туры верша.

Як самастойная літаратурная плынь сімвалізм перастаў іс­на­ваць у еў­рапейскім прыгожым пісьменстве к канцу XIX ст., аднак шмат­лікія яго тэндэнцыі знайшлі працяг у першай палове XX ст.; асоб­ныя ж эле­мен­ты сімвалізму і па сённяшні дзень выкарыс­тоў­ва­юц­ца ў літаратуры.

На адмаўленні сімвалізму вырасла ў пачатку ХХ ст. у рус­кай паэзіі но­вая плынь — акмеізм (ад ст.-грэч. akme — вышэйшая сту­­пень чаго-не­будзь) альбо кларызм (франц. сlarte — яснасць), альбо, урэшце, адамізм (ад імя біблейскага Адама), прадстаўнікі якой (М. Гумілёў, С. Га­ра­дзец­кі, Г. Ахматава, М. Кузмін, В. Ман­дэль­штам і інш.) імкнуліся, як яны лі­чы­лі, вызваліцца ад «міс­тыч­на­га туману» сімвалізму. Акмеісты ў сваіх тэа­рэтычных трак­татах і вы­ступленнях прызывалі зблізіць па­эзію з рэ­ча­іс­насцю, зрабіць яе прос­тай, зямной, даступнай, а ва ўласнай паэтычнай прак­тыцы не над­та далёка адыходзілі ад сімвалізму, займаючыся эстэ­ты­за­цыяй па­­чуццяў, своеасаблівай тэат­ралізацыяй жыцця, культываваннем пас­­та­ральна-ідылічных матываў.







Дата добавления: 2014-11-10; просмотров: 794. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...

Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Основные разделы работы участкового врача-педиатра Ведущей фигурой в организации внебольничной помощи детям является участковый врач-педиатр детской городской поликлиники...

Ученые, внесшие большой вклад в развитие науки биологии Краткая история развития биологии. Чарльз Дарвин (1809 -1882)- основной труд « О происхождении видов путем естественного отбора или Сохранение благоприятствующих пород в борьбе за жизнь»...

Этапы трансляции и их характеристика Трансляция (от лат. translatio — перевод) — процесс синтеза белка из аминокислот на матрице информационной (матричной) РНК (иРНК...

Ганглиоблокаторы. Классификация. Механизм действия. Фармакодинамика. Применение.Побочные эфффекты Никотинчувствительные холинорецепторы (н-холинорецепторы) в основном локализованы на постсинаптических мембранах в синапсах скелетной мускулатуры...

Шов первичный, первично отсроченный, вторичный (показания) В зависимости от времени и условий наложения выделяют швы: 1) первичные...

Предпосылки, условия и движущие силы психического развития Предпосылки –это факторы. Факторы психического развития –это ведущие детерминанты развития чел. К ним относят: среду...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.036 сек.) русская версия | украинская версия