Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Дадаізм





 

Дадаізм (ад франц. dada — конік, драўляная палачка, у пе­ра­нос­­ным сэн­се — нешта няскладнае, дзіцячы лепет) узнік у Швей­ца­рыі ў 1916 г. і ўвай­шоў у гісторыю культуры, літаратуры і мас­тац­тва як адна з самых раз­буральных плыней. Яго стваральнікамі сталі ў асноўным маладыя пісь­меннікі, мастакі, якія збеглі са сваіх ваю­ючых краін у нейтральную Швей­царыю. Менавіта тут, у Цюрыху, і бы­ла заснавана літаратурная гру­па «Дада», у якую ўвайшлі немцы Х. Баль, Р. Хюльзенбек, Г. Арп і інш. Кіраўніком групы стаў фран­цуз румын­скага паходжання, паэт і эсэіст Т. Тцара.

Дадаісты ўспрымалі рэчаіснасць як царства хаосу і абсурду, та­му рэ­аль­нымі, на думку прыхільнікаў дадзенай літаратурна-мас­тац­кай кан­цэп­цыі, могуць быць толькі гукі ў іх шматстайных спа­лу­чэн­нях, бясконцыя паў­торы фраз і слоў, якія пазбаўлены ўсякага сэн­су і логікі. На аснове да­дзе­ных тэарэтычных пастулатаў дадаісты ства­рылі «вершы без слоў», «гу­кавыя паэмы» і г. д. «Такога та­таль­на­га непрымання рэчаіснасці, — пі­ша Е. Лявонава, — непрыз­нання якой бы то ні было традыцыі, рэаліс­тыч­най ці нерэалістычнай, та­ко­га культывавання абсурду, імкнення раз­бу­рыць усё, што ўжо ўста­ля­валася, мастацтва яшчэ не ведала. У той жа час, — зазначае дас­лед­чыца, — расцэньваць дадаізм толькі як выклік так­са­ма было б не­­справядліва, асабліва напачатку руху. Пры ўсёй ня­пэў­на­сці, рас­плы­вістасці мэтаў і задач сярод апошніх адна асабліва вабіла да­да­­іс­таў: стварэнне новай літаратурнай мовы, з самага пачатку, са слова. Дзе­­ля гэтага трэба было, на думку дадаістаў, адмовіцца ад мовы агуль­на­пры­нятай, «сцёртай» ад доўгага выкарыстання, ад усіх лі­та­ра­турных нор­маў» [269].

Большасць рыс і прыкмет творчасці прыхільнікаў новай плыні бы­лі акрэс­лены ў калектыўным «Дадаісцкім маніфесце 1918 года». Гэ­та «бру­іц­кі» або «шумавы верш», «сімультанны верш», «сум­бур­ныя перазовы ўся­го на свеце», а таксама іншыя прыёмы, прызна­ча­ныя перадаваць жыц­цё з усёй яго жорсткасцю, гвалтам, напружа­на­сцю, усяісным ад­маў­лен­нем.

Здзіўленне і нават шок у публікі выклікалі тэатралізаваныя прад­­стаў­­ленні, на якіх дадаісты дэкламавалі свае «фанетычныя паэ­мы»: сло­вы, склады ці нават толькі гукі падбіраліся тут і ставіліся по­бач не па сэн­су, а па гукавой афарбоўцы. Карысталіся дадаісты і та­кімі ме­та­дамі «на­пісання» твораў, як калаж, наклейванне на па­пе­ру роз­ных вы­разак з га­зет ці часопісаў, калектыўнае пісьмо (у ім у якас­ці аба­­вязковай умовы вы­ступала тое, што кожны наступны аў­тар не па­вінен быў ведаць на­пі­са­нае папярэднікам) і г. д.

У 1918 г. намаганнямі Р. Хюльзенбека і шэрагу яго ад­на­дум­цаў бы­ла створана берлінская група дадаістаў. Дзейнасць гэтай гру­пы ад­но­сіц­ца ўжо да першых пасляваенных гадоў, калі небяспека ма­білі­зацыі ў вой­ска знікла і з’явілася магчымасць пакінуць Швей­ца­­рыю. Не толькі ў Гер­маніі, але і ў Францыі (тут да прыхільнікаў да­даізму далучыліся Л. Ара­гон, П. Элюар і шэраг інш. французскіх пісь­меннікаў) дадаісты яшчэ працягвалі пэўны час (прыкладна да 1924 г.) працаваць.







Дата добавления: 2014-11-10; просмотров: 627. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...


Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...


Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...


Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Конституционно-правовые нормы, их особенности и виды Характеристика отрасли права немыслима без уяснения особенностей составляющих ее норм...

Толкование Конституции Российской Федерации: виды, способы, юридическое значение Толкование права – это специальный вид юридической деятельности по раскрытию смыслового содержания правовых норм, необходимый в процессе как законотворчества, так и реализации права...

Значення творчості Г.Сковороди для розвитку української культури Важливий внесок в історію всієї духовної культури українського народу та її барокової літературно-філософської традиції зробив, зокрема, Григорій Савич Сковорода (1722—1794 pp...

Понятие метода в психологии. Классификация методов психологии и их характеристика Метод – это путь, способ познания, посредством которого познается предмет науки (С...

ЛЕКАРСТВЕННЫЕ ФОРМЫ ДЛЯ ИНЪЕКЦИЙ К лекарственным формам для инъекций относятся водные, спиртовые и масляные растворы, суспензии, эмульсии, ново­галеновые препараты, жидкие органопрепараты и жидкие экс­тракты, а также порошки и таблетки для имплантации...

Тема 5. Организационная структура управления гостиницей 1. Виды организационно – управленческих структур. 2. Организационно – управленческая структура современного ТГК...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2025 год . (0.008 сек.) русская версия | украинская версия