ЛІТАРАТУРА
Адамовіч Г.Я. Экзістэнцыялізм // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т.— Мн., 1987.— Т. 5. Борев Ю. Экзистенциализм: одинокий человек в мире абсурда // Теория литературы. Том IV. Литературный процесс.— М., 2001. Великовский С.И. В поисках утраченного смысла. Очерки литературы трагического гуманизма во Франции.— М., 1979. Великовский С.И. Экзистенциализм // Литературный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева.— М., 1987. Волков И.Ф. Теория литературы.— М., 1995. Гайденко П.П. Экзистенциализм и проблема культуры.— М., 1963. Конон В.М. Проблемы искусства и эстетики в общественной мысли Белоруссии начала ХХ в.— Мн., 1985. Коссак Е. Экзистенциализм в философии и литературе / Пер. с польск.— М., 1980. Латынина А.Н. Достоевский и экзистенциализм // Достоевский — художник и мыслитель.— М., 1972. Локун В. Літаратура і свабода выбару: Экзістэнцыяльныя кірункі твораў В. Быкава // Полымя.— 1998.— №5. Лявонава Е.А. Плыні і постаці: З гісторыі сусветнай літаратуры другой паловы ХІХ–ХХ стст.— Мн., 1998. Лявонава Е.А. Беларуская літаратура ХХ ст. і еўрапейскі літаратурны вопыт.— Мн., 2002. Основы литературоведения / Под. ред. В.П. Мещерякова.— М., 2000. Современный экзистенциализм.— М., 1966. Рагойша В. Экзістэнцыялізм у літаратуры // Рагойша В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах: Дапаможнік.— Мн., 2001. Руднев В.П. Словарь культуры ХХ века.— М., 1997. Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Экзистенциализм // Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Новейший литературоведческий словарь-справочник для ученика и учителя.— Мозырь, 2003. 7.7.9. Школа «плыні свядомасці» Разгляд дадзенага пытання пачнём з напаміну, што трэба адрозніваць «плынь свядомасці» як асобны прыём, што ўжываецца пісьменнікамі побач з іншымі прыёмамі мастацкага псіхалагічнага аналізу, і «плынь свядомасці» як цэлы накірунак, школу ў еўрапейскай і ўсёй сусветнай літаратуры ХХ ст., прадстаўнікі якой абсалютызуюць дадзены прыём ва ўласнай творчасці, даводзячы пры гэтым яго даволі часта да самых крайніх форм. Літаратура «плыні свядомасці» (англ. stream of consciousness) — творы, у якіх непасрэдна ўзнаўляецца душэўнае жыццё, перажыванні, асацыяцыі. Тэрмін «плынь свядомасці» належыць амерыканскаму філосафу і псіхолагу У. Джэймсу, які сцвярджаў, што свядомасць — гэта плынь, рака, у якой думкі, адчуванні, нечаканыя асацыяцыі пастаянна перабіваюць адзін аднаго, алагічна пераплятаюцца. Як мастацкі метад і стыль «плынь свядомасці» ўяўляе сабой крайнюю ступень і форму ўнутранага маналога, у якім аб’ектыўныя сувязі з рэальным асяроддзем узнавіць надзвычай цяжка, а часам і наогул немагчыма. Папярэднікамі дадзенай школы яе прадстаўнікі лічаць англійскага пісьменніка ХVІІІ ст. Л. Стэрна, аўтара шматтомнага рамана «Жыццё і меркаванні Трыстрама Шэндзі», а таксама Л. Талстога, які адкрыў новы этап у распрацоўцы сродкаў псіхалагічнага аналізу. Адным з класічных прадстаўнікоў школы «плыні свядомасці» лічыцца англійскі пісьменнік Дж. Джойс з яго вядомым «Улісам» (1922), а таксама раманам «Памінкі па Фінегату» (1939). Акрамя гэтага пісьменніка школу «плыні свядомасці» прадстаўляюць У. Фолкнер, Г. Стайн (ЗША), В. Вулф (Англія). Вялікае месца займае «плынь свядомасці» ў шматтомным рамане М. Пруста «У пошуках згубленага часу», над якім пісьменнік працаваў з 1905 па 1922 гг., «аднак тут асацыятыўны расповед бліжэй да ўнутранага маналога, у большай ступені (за шэрагам выключэнняў) лагічны, да таго ж у рамане праяўляюцца і іншыя мастацкія метады, найперш — імпрэсіянізм і рэалізм» [275]. Як мастацкі прыём «плынь свядомасці» выкарыстоўваецца і ва ўласна рэалістычнай літаратуры, у тым ліку і беларускай, аб чым сведчаць раннія раманы К. Чорнага. Школа «плыні свядомасці», найвышэйшы пік у развіцці якой прыпадае на 1920–1930-я гг., аказала пэўны ўплыў на станаўленне французскага «новага рамана», англійскага рамана «малой тэмы» (Э. Поуэл, П. Джонсан), нямецкага сацыяльна-псіхалагічнага рамана (У. Йонсан, А. Андэрш).
|