Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

ЛІТАРАТУРА. Борев Ю. Литература «потока сознания»: духовный мир личности, не сопряженный с реальностью // Теория литературы





Борев Ю. Литература «потока сознания»: духовный мир личности, не сопряженный с реальностью // Теория литературы. Том IV. Литературный процесс.— М., 2001.

Гениева Е.Ю. «Поток сознания» // Литературный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева.— М., 1987.

Лявонава Е.А. Плыні і постаці: З гісторыі сусветнай літаратуры другой паловы ХІХ–ХХ стст.— Мн., 1998.

Лявонава Е.А. Беларуская літаратура ХХ ст. і еўрапейскі літаратурны вопыт.— Мн., 2002.

Руднев В.П. Словарь культуры ХХ века.— М., 1997.

Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Поток сознания // Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Но­вей­ший литературоведческий словарь-справочник для ученика и учителя.— Мозырь, 2003.

 

7.7.10. «Новы раман»

 

«Новы раман» («неараман» альбо «антыраман») — умоўны тэр­мін, што служыць для абазначэння шэрагу твораў французскіх пісь­меннікаў, у пры­ватнасці, «Трапізмы» (1938), «Планетарый» (1959), «Залатыя пла­ды» (1963), «Вы чуеце іх?» (1972) Н. Сарот, «Зме­ны» (1957) М. Бютора, «У ла­бірынце» (1959) А. Роб-Грыйе, «Да­­рогі Флан­дрыі» (1960) К. Сі­мо­на і некат. інш., дзе адмаўляецца тра­дыцыйная тэхніка празаічнага вы­кла­ду матэрыялу і зроблены спро­бы выпрацаваць новыя прыёмы, за­сна­ва­ныя на бясфабульнасці і без­геройнасці.

Прадстаўнікі «новага рамана» лічаць, што традыцыйны раман стаў ана­хранізмам, зжыў сябе. Згодна з А. Роб-Грыйе, галоўнае мес­ца ў «но­вым рамане» павінны заняць рэчы і прадметы, а не асоба з яе душэўным ста­нам. Знешні свет рэчаў кажа нам значна болей, чым глыбіні ча­ла­ве­чай душы. У «новым рамане» не павінна быць так­сама месца для аў­тар­скіх разваг. Гэта асноўныя пасылкі ар­ты­ку­ла А. Роб-Грыйе «Шлях бу­ду­ча­га рамана» (1956).

Н. Сарот перабудову раманнай структуры павяла ў крыху ін­шым на­кі­рунку. У праграмнай працы «Эра падазрэння» (1956) яна зы­ходзіла з тэ­зіса ўстарэласці самога паняцця асобы. Згодна з Н. Са­рот, герой ра­ма­на, пачынаючы з Бальзака, паступова губляў свае ас­ноў­ныя якасці —прод­каў, уласнасць, вопратку, цела і, урэшце, ха­рак­тар. Герой сучаснага ра­мана — гэта істота бясконтурная, ня­пэў­ная, няўлоўная і нават ня­бач­ная, нейкае ананімнае «я», якое най­час­цей за ўсё з’яўляецца адлюст­ра­ван­нем аўтара. Пісьменніца за­ся­ро­дзі­лася на псіхалагічным стане такога свай­го «няпэўнага» героя. На яе думку, галоўнай задачай раманіста па­він­на стаць даследаванне пад­свядомага, «тайнае змярканне душы». Фа­бу­лу і дзеянне ў творы па­вінен замяніць дыялог як сродак раскрыцця ру­хаў душы.

М. Бютор культываваў «паліфанічныя тэксты», у якіх былі су­ме­шча­ны мазаіка думак, успрыманняў з элементамі эсэістыкі, што да­вала ў вы­ніку «міфалагему» пэўнай цывілізацыі.

Як зазначае С. Велікоўскі, «у шэрагу выпадкаў прыёмы пісьма «неа­ра­­маністаў» атрымалі змястоўнае напаўненне («Змены» Бю­то­на, «Дарогі Фланд­рыі» Сімона, «Вы чуеце іх?» Сарот). Аднак адказ ад абмалёўкі цэ­лас­ных характараў і звядзенне на нішто сюжэтнага раз­гортвання, су­праць­пастаўленне пазнавальнай здольнасці мастац­тва і яго каштоўнасна-сэн­савай накіраванасці нярэдка заводзяць экс­перыментатарства «неа­ра­ма­ністаў», і асабліва іх пераемнікаў па «тэк­с­туальнаму пісьму» (Ф. Со­лерс, Ж. Рыкарду з яго «новым но­вым раманам» і інш.), у тупік са­ма­дас­тат­ковай пісьменніцкай тэх­на­ло­гіі» [276].

С. Велікоўскі ў прыведзенай вышэй цытаце ўказаў на ас­ноў­ныя шля­хі эвалюцыі «новага рамана»: гэта стварэнне яшчэ на­вей­ша­га — «но­вага новага рамана» альбо «рамана-тэксту» струк­ту­ра­лісцкага і пост­струк­туралісцкага кшталту.

Своеасаблівым водгукам на пошукі «неараманістаў», а так­са­ма на шмат­лікія спрэчкі і дыскусіі вакол шляхоў развіцця рамана ў еў­ра­пей­скай і сусветнай літаратуры ХХ ст., стаў артыкул «Хлеб лі­та­ратуры» (1964) слыннага беларускага празаіка І. Шамякіна.

 







Дата добавления: 2014-11-10; просмотров: 647. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...


Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...


Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...


Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Реформы П.А.Столыпина Сегодня уже никто не сомневается в том, что экономическая политика П...

Виды нарушений опорно-двигательного аппарата у детей В общеупотребительном значении нарушение опорно-двигательного аппарата (ОДА) идентифицируется с нарушениями двигательных функций и определенными органическими поражениями (дефектами)...

Особенности массовой коммуникации Развитие средств связи и информации привело к возникновению явления массовой коммуникации...

Психолого-педагогическая характеристика студенческой группы   Характеристика группы составляется по 407 группе очного отделения зооинженерного факультета, бакалавриата по направлению «Биология» РГАУ-МСХА имени К...

Общая и профессиональная культура педагога: сущность, специфика, взаимосвязь Педагогическая культура- часть общечеловеческих культуры, в которой запечатлил духовные и материальные ценности образования и воспитания, осуществляя образовательно-воспитательный процесс...

Устройство рабочих органов мясорубки Независимо от марки мясорубки и её технических характеристик, все они имеют принципиально одинаковые устройства...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2025 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия