Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Сюррэалізм





 

Сюррэалізм (ад франц. surré alisme — звышрэалізм альбо над­рэа­­лізм) — плынь у літаратуры і мастацтве, якая аформілася ў па­чат­­ку 1920-х гг. у Францыі, а затым хутка распаўсюдзілася па мно­гіх краінах еўрапейскага кантынента, а таксама за яго межамі, у пры­ватнасці, у ЗША, Мексіцы, Японіі і г. д.

«Вытокі сюррэалізму, па сведчанню яго стваральнікаў, бяруць свой па­чатак яшчэ ў рамантызме, але асабліва цеснай была яго су­вязь з сім­ва­ліз­мам. Імкненне сімвалістаў стварыць сваю рэальнасць, іх пошукі свету ідэаль­нага, незямнога з дапамогай намёкаў, сім­ва­лаў — усё гэта было бліз­кім новай плыні. Эксперыменты сім­ва­ліс­таў у галіне мовы, іх спро­бы зрабіць слова нейкім знакам, што на­мя­кае на схаваную тайну, ада­рваць слова ад кантэксту — гэтыя і мно­гія іншыя прыёмы будуць пад­хоп­лены і развіты сюррэалістамі. У той жа час рэальнасць у сюр­рэ­а­ліс­таў носіць адкрыта натура­ліс­тыч­ны характар. Інтуітывізм і натуралізм у сюр­рэалістаў спа­лу­чы­лі­ся са­мым фантастычным чынам, імкнучыся пад­няц­ца і над матэ­ры­я­­ліз­мам, і над ідэалізмам» [270].

Сам тэрмін «сюррэалізм» быў вынайдзены Г. Апалінэрам (прад­мова да п’есы «Грудзі Тэрэсія», 1917), які тлумачыў яго як «вяр­танне да пры­ро­ды». Тэарэтычна ж абгрунтаваў сюррэалізм пры­знаны кіраўнік гэтай плы­ні — французскі паэт, празаік і псі­хі­ятр А. Брэтон, былы дадаіст, які ў 1924 г. апублікаваў працу «Першы маніфест». Прычым у само паняцце «сюр­рэалізм» А. Брэ­тон і яго аднадумцы (П. Элюар, Р. Дэснос, П. Рэ­вер­дзі, С. Перс, Ж. Как­то, Ф. Супо, Р. Вітрак, А. Арто і інш.) пачалі ўклад­ваць іншы сэнс у параўнанні з тым, што меў на ўвазе стваральнік тэрміна Г. Апа­­лінэр (дарэчы, родзіч беларускага пісьменніка К. Ка­ган­ца).

Сферай мастацтва для сюррэалістаў стала ў першую чаргу тое, што зна­ходзіцца па-за кантролем розуму. Яны «арыентаваліся на вы­яўленне пад­свядомасці, паталагічных адхіленняў псіхікі, каш­мар­ных сноў, на­зой­лі­вых прывідаў, выпадковых і фантастычных аса­цы­яцый, спалучэнне тра­гічнага з агідным, нізкім і смешным. У лі­та­ра­туры (галоўным чынам у паэ­зіі) для сюррэалізму з’яўляецца ха­рак­тэрным «аўтаматычнае пісь­мо» (запіс слоў, вобразаў і фраг­мен­таў маўлення, якія ўзніклі ў выніку спан­танных асацыяцый), адказ ад фабулы, лагічнага сюжэту, тра­ды­цый­ных выяўленчых сродкаў, рыф­мы, рытмікі і метра; у кінематографе і тэат­ральным мас­тац­тве — выяўленне абсурднасці быцця ў гратэскавых фор­мах, пад­крэс­леная рэчавасць асобных сцэн і кадраў, матэрыялізацыя ме­­та­фар і гіпербал, татальнае абсмейванне грамадскага жыцця; у вы­яў­лен­­чым мастацтве — арыентацыя на калаж, імітацыя перша­бытнай твор­час­ці, наўмыс­нае злучэнне метафарычнасці з элементамі на­ту­ра­лізму, спа­лучэнне рэальных, але лагічна несумяшчальных з’яў і аб’ек­таў пры­ро­ды і грамадскага жыцця» [271].

Сюррэалізм меў сваю базу ў філасофскіх тэорыях. Так, у пры­ват­­­на­сці, вялікі ўплыў на яго фарміраванне аказалі філосафы А. Ша­пэн­­гауэр і А. Берг­сан, якія лічылі неабходным спалучэнне ў мас­тац­тве элементаў рэ­альнасці і алагічнай фантастыкі, а ў творчым акце ве­лізарную ролю ад­во­дзілі інтуітыўнаму. Акрамя таго, «ад­чу­валь­ным было ўздзеянне на сюр­рэ­алістаў аўстрыйскага філо­сафа і псі­хі­я­т­ра З. Фрэйда з яго тэорыяй і ме­тадам псіхааналізу. А. Брэтон, сам урач-неўрапатолаг, пазнаёміўся з ву­чэннем З. Фрэйда ў час першай су­светнай вайны і карыстаўся яго ме­та­дамі лячэння, а пазней з З. Фрэй­дам перапісваўся. У вучэнні З. Фрэйда сюр­рэалістам імпа­на­ва­лі ўвага да падсвядомасці, канстата­цыя ад­сут­на­сці прынцыповай роз­ніцы паміж псіхічнай нормай і пата­логіяй <...>, імк­нен­не вы­тлу­ма­чыць паводзіны і ўчынкі людзей як спе­цыфічны працяг па­дзей, ува­собленых у сне, і інш.» [272].

Літаратурны сюррэалізм — гэта толькі частка агульнага мас­тац­кага сюр­рэалізму. Не намнога слабей (а, магчыма, яшчэ і мац­ней) сюррэалізм вы­явіўся і ў жывапісе. Аб гэтым сведчыць твор­часць шэрагу буйных мас­такоў ХХ ст., і ў першую чаргу С. Далі, які, дарэчы, даволі часта лю­біў паўтараць, што сюррэалізм — гэта не толькі яго карціны, але і ён сам.

У канцы 1930-х — пачатку 1940-х гг. цэнтр сюррэалізму пера­мяс­ціў­ся ў ЗША, куды ў сувязі з вайной у Еўропе эмігравалі А. Брэ­тон, І. Тан­гі, С. Далі і інш. мастакі. Спробы поўнасцю адрадзіць пас­ля за­кан­чэн­ня вайны сюррэалізм у Францыі былі мала­паспяховымі. Тым не ме­ней дадзены метад праіснаваў аж да самага пачатку 1960-х гг. і аказаў уплыў на такія плыні ў еўрапейскім і сусветным мас­­тац­тве сярэдзіны — дру­гой паловы ХХ ст., як абстрак­цыянізм, поп-арт, «новы раман», тэатр аб­сурду і інш.







Дата добавления: 2014-11-10; просмотров: 1066. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...


Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...


Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...


Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Методика обучения письму и письменной речи на иностранном языке в средней школе. Различают письмо и письменную речь. Письмо – объект овладения графической и орфографической системами иностранного языка для фиксации языкового и речевого материала...

Классификация холодных блюд и закусок. Урок №2 Тема: Холодные блюда и закуски. Значение холодных блюд и закусок. Классификация холодных блюд и закусок. Кулинарная обработка продуктов...

ТЕРМОДИНАМИКА БИОЛОГИЧЕСКИХ СИСТЕМ. 1. Особенности термодинамического метода изучения биологических систем. Основные понятия термодинамики. Термодинамикой называется раздел физики...

Внешняя политика России 1894- 1917 гг. Внешнюю политику Николая II и первый период его царствования определяли, по меньшей мере три важных фактора...

Оценка качества Анализ документации. Имеющийся рецепт, паспорт письменного контроля и номер лекарственной формы соответствуют друг другу. Ингредиенты совместимы, расчеты сделаны верно, паспорт письменного контроля выписан верно. Правильность упаковки и оформления....

БИОХИМИЯ ТКАНЕЙ ЗУБА В составе зуба выделяют минерализованные и неминерализованные ткани...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2025 год . (0.013 сек.) русская версия | украинская версия