Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Экспрэсіянізм





Экспрэсіянізм (ад лац. exspressio — выражэнне) сфар­мі­ра­ваў­ся ў еў­ра­пейскай культуры ў 1910-я гг., спачатку ў Германіі, а затым у астатніх кра­інах кантынента. Росквіт экспрэсіянізму быў ня­доў­гім, аднак за да­во­лі кароткі тэрмін свайго існавання ён паспеў зая­віць аб сабе досыць моц­на.

Прычынай фарміравання экспрэсіянізму з’яўляўся найглы­бей­шы кры­зіс свядомасці, што меў месца ў другой палове XIX ст. (калі, ка­жучы сло­вамі нямецкага філосафа Фрыдрыха Ніцшэ, «Бог па­мёр»), які не толь­кі знайшоў працяг у XX ст., але і яшчэ больш аб­вас­т­­рыўся. Тата­лі­та­рызм у розных сваіх праявах, сусветныя войны, рэ­валюцыі, путчы паз­баў­лялі чалавека адчування стабільнасці, гар­мо­ніі, су­пакоенасці. На­ад­ва­рот, на мяжы краху апынуліся ўсе бы­лыя перака­нанні і погляды — са­цы­яль­на-палітычныя, рэлігійныя, эс­тэтычныя. «Чалавек згубіў вонкавае апі­рышча, апынуўся сам-на­сам са шмат­лікімі пытаннямі, спрабуючы ця­пер знайсці адказы на іх у самім сабе, ва ўласнай свядомасці. Адсюль шы­рокае рас­паў­сю­дж­ван­не філасофскіх сістэм, якія судакраналіся адна з ад­ной у нас­туп­ным: чалавек звязаны са светам сваімі перажываннямі і ўяўлен­нямі. А значыць, менавіта яны, дакладней — мастакоўскія пе­ра­жы­ванні і ўяў­ленні, і павінны стаць для мастака аб’ектам адлюст­ра­ван­ня. Ад­на з такіх філасофска-эстэтычных сістэм, сфармаваная ў першай па­­ло­ве XX ст., і прапа­ноўвала мастаку ўключаць у эстэтычны аб’ект змест уласнай асобы, на з’явы і прадметы знешняга свету пе­ра­но­сіць свае настроі і адчу­ванні, надаваць гэтым з’явам і прадметам улас­ныя асаб­лівасці, інакш кажучы — праецыраваць сваю Душу на не­аду­шаў­лё­ныя рэчы. У пра­цэсе такога ўспрымання свету мас­та­коў­скае «я» ста­но­віц­ца больш ак­тыўным, павышаецца эма­цыя­наль­насць, экспрэсіўнасць, што і зна­ходзіць выйсце ў творчасці» [266].

Першапачаткова экспрэсіянізм атрымаў шырокае рас­паў­сю­джан­не ў вы­яўленчым мастацтве (М. Пейхштэйн, О. Дыкс, Э. Кірх­нер), а затым вы­явіў сябе і ў літаратуры (Э. Штадлер, Г. Гейм, Г. Тракль, Ф. Кафка). Яго ўплыў адчуваецца ў музыцы (Р. Штраус, А. Шэн­берг, часткова А. Стра­вінскі, А. Скрабін), а таксама ў тэатры (Г. Кай­зер, ранні Б. Брэхт), у кі­нематографе (Ф. Мурнау, Ф. Ланг), у скульп­туры (Э. Барлах). Такая рас­паўсюджанасць і папулярнасць экс­­прэсіянізму давала падставы тэа­рэ­тыкам дадзенага метаду сцвяр­д­жаць, што экспрэсіянізм з’яўляецца не толь­кі плынню ў мас­тац­тве, а і цэлай светапогляднай сістэмай і наогул но­вай эпохай у гра­мадскім і культурным жыцці ча­лавецтва,

Непасрэдна ў літаратуру экспрэсіянізм увайшоў напярэдадні пер­шай сусветнай вайны. Яго найбольш паказальныя рысы — пера­ва­га аб­стракт­ных, абагульненых вобразаў-сімвалаў, дэфармацыя прад­метаў ад­люст­равання, павышаная эмацыянальнасць, схільнасць да гра­тэску. Для пісь­меннікаў, якія спавядалі дадзены метад, было ха­­­рак­­тэрным ад­люст­ра­ванне адзінокай асобы, «маленькага ча­ла­ве­­ка», які, як тая пясчынка, згу­біўся ў аграмадным горадзе-спру­це. Асаб­ліва моцна гэта выявілася ў твор­часці Ф. Кафкі, пра што свед­­чаць такія яго творы, як «Працэс» (1915), «Пераўтварэнне» (1916) і інш.

Экспрэсіянізм узнік у некаторай ступені як антытэза імп­рэ­сія­ніз­му. Апош­ні — светлы, лёгкі, празрысты; экспрэсіянізм жа — цяж­кі, змроч­ны, цёмны. Імпрэсіяністы імкнуліся зафіксаваць адзін­ка­вае імгненне, а экс­прэсіяністы бачылі сваю задачу ў тым, каб па­ка­заць рэчаіснасць як пра­цэс — у руху, дынаміцы, зменах.

У якасці самастойнай літаратурнай плыні экспрэсіянізм пра­існа­­ваў да пачатку 1930-х гг. Сышоўшы з літаратурнай арэны, ён, тым не меней, па­спеў паўплываць на многіх пісьменнікаў Еўропы (твор­часць Ф. Гар­сіа Лоркі, Г. Граса, П. Вайса, Ф. Дзюрэнмата і інш.), а таксама ў не­ка­то­рай ступені на літаратараў ЗША.

Некаторыя стылёвыя прыёмы экспрэсіянізму выкарыстоўвалі­ся ў бе­ларускім мастацтве 1920–1930-х гг.







Дата добавления: 2014-11-10; просмотров: 872. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...


Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...


Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...


Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Образование соседних чисел Фрагмент: Программная задача: показать образование числа 4 и числа 3 друг из друга...

Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...

Краткая психологическая характеристика возрастных периодов.Первый критический период развития ребенка — период новорожденности Психоаналитики говорят, что это первая травма, которую переживает ребенок, и она настолько сильна, что вся последую­щая жизнь проходит под знаком этой травмы...

Тактика действий нарядов полиции по предупреждению и пресечению правонарушений при проведении массовых мероприятий К особенностям проведения массовых мероприятий и факторам, влияющим на охрану общественного порядка и обеспечение общественной безопасности, можно отнести значительное количество субъектов, принимающих участие в их подготовке и проведении...

Тактические действия нарядов полиции по предупреждению и пресечению групповых нарушений общественного порядка и массовых беспорядков В целях предупреждения разрастания групповых нарушений общественного порядка (далееГНОП) в массовые беспорядки подразделения (наряды) полиции осуществляют следующие мероприятия...

Механизм действия гормонов а) Цитозольный механизм действия гормонов. По цитозольному механизму действуют гормоны 1 группы...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2025 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия