Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Тыпы бібліяграфічных дапаможнікаў.





Акрамя вышэй пералічаных форм бібліяграфічных дапаможнікаў да сённяшняга часу сфарміраваліся і існуюць асноўныя тыпы: бібліяграфічны паказальнік, бібліяграфічны спіс, бібліяграфічны агляд, дапаможныя паказальнікі (у тым ліку паказальнікі да выданняў).

Бібліяграфічны паказальнік – бібліяграфічны дапаможнік, які аб’ядноўвае значную колькасць бібліяграфічных запісаў, мае складаную структуру, аздоблены дапаможным апаратам.

Бібліяграфічны спіс – бібліяграфічны дапаможнік, які аб’ядноўвае невялікую колькасць бібліяграфічных запісаў, мае простую структуру, без дапаможнага апарата.

Бібліяграфічны агляд – бібліяграфічны дапаможнік (інфармацыйны твор), які ствараецца на аснове першасных дакументаў і ўяўляе сабой звязанае паведамленне аб разглядаемых у іх асноўных праблемах.

Дапаможныя паказальнікі (паказальнікі да выданняў у тым ліку) – бібліяграфічны пошукавы апарат, створаны да бібліяграфічных і любых іншых дакументаў, які раскрывае іх структуру і змест і забяспечвае хуткае знаходжанне змешчанай ў дакументах інфармацыі. А.П.Коршунаў бібліяграфічны пошукавы апарат, створаны да бібліяграфічных дапаможнікаў, называе дапаможнымі паказальнікамі, да крыніц першаснай інфармацыі – паказальнікамі да выданняў. Па прызначэнні, структуры запісаў, афармленні яны аднатыпны і таму іх можна аднесці да адной катэгорыі (тыпу) і назваць дапаможнымі паказальнікамі.

Да навуковых, даведачных, бібліяграфічных, і некаторых іншых відаў дакументаў ствараюцца, як правіла, разнастайныя дапаможныя паказальнікі. Яны мадэліруюць змешчаную ў дакументах інфармацыю, спрыяюць хуткаму пошуку неабходных фрагментаў дакумента і з’яўляюцца такім чынам сродкамі арыентацыі карыстальніка ў структуры і змесце дакумента. Да іхадносяцца імянныя, геаграфічныя, прадметныя, тэматычныя, сістэматычныя, храналагічныя і інш., дапаможныя паказальнікі. Яны ўяўляюць сабой пуцевадзіцелі па тэксту дакумента, упарадкаваны (па алфавіту ці якой-небудзь іншай прымеце) пералік назваў або абазначэнняў на яго старонках і забяспечваюць шматаспектны і хуткі пошук неабходнай інфармацыі, робяць магчымым адмаўленне ад суцэльнага прагляду тэкста. Да кожнага з запісаў у дапаможных паказальніках даецца спасылка (лічба ці словы глядзі і глядзі таксама). Лічбы паказваюць старонку надрукавання звестак ці парадкавы нумар бібліяграфічнага запісу.

Імянныя (паказальнікі імёнаў) – дапаможныя паказальнікі, якія змяшчаюць алфавітны пералік прозвішчаў з ініцыяламі ці поўнымі імёнамі і іншымі абазначэннямі ўласных імёнаў (напрыклад, псеўданімамі) з адсылкамі да парадкавага нумару запісу ці старонкі надрукавання матэрыялу пэўнай асобы, аб пэўнай асобе.

Прадметныя (алфавітна-прадметныя) – дапаможныя паказальнікі, якія змяшчаюць алфавітны пералік назваў прадметаў, іх якасцей і адносін з ініцыяламі ці поўнымі імёнамі і іншымі абазначэннямі ўласных імёнаў (напрыклад, псеўданімамі) з адсылкамі да парадкавага нумару запісу ці старонкі надрукавання матэрыялу.

Геаграфічныя – дапаможныя паказальнікі, якія змяшчаюць алфавітны пералік геаграфічных назваў з адсылкамі да парадкавага нумару запісу ці старонкі надрукавання матэрыялу аб пэўным геаграфічным аб’екце.

Тэматычныя – дапаможныя паказальнікі, якія змяшчаюць алфавітны пералік прадметных рубрык, аб’яднаных у буйныя тэматычныя раздзелы з адсылкамі да парадкавага нумару запісу ці старонкі надрукавання матэрыялу аб пэўным аб’екце.

Сістэматычныя – дапаможныя паказальнікі, якія змяшчаюць сістэматызаваны (лагічна ўпарадкаваны) пералік прадметных рубрык, аб’яднаных у буйныя тэматычныя раздзелы з адсылкамі да парадкавага нумару запісу ці старонкі надрукавання матэрыялу аб пэўным аб’екце.

Храналагічныя – дапаможныя паказальнікі, якія змяшчаюць матэрыял (перыяды часу: гады, вякі, эпохі) у часавай паслядоўнасці з адсылкамі старонкі надрукавання звестак.

Адзіныя (аб’яднаныя, камбінаваныя, Index, Register) – дапаможныя паказальнікі, якія змяшчаюць у адным алфавітным радзе пералік назваў прадметаў, іх якасцей і адносін, імёнаў уласных, геаграфічных аб’ектаў з адсылкамі да парадкавага нумару запісу ці старонкі надрукавання матэрыялу.

Да першасных дакументаў такія паказальнікі (пераважна імянныя, радзей геаграфічныя і прадметныя) ствараюцца не вельмі часта, хаця наяўнасць іх ў дакуменце сведчыць аб навуковым узроўні пэўнага выдання. Напрыклад, імянным і прадметна-геаграфічным дапаможнымі паказальнікамі аснашчана манаграфія: Кушнярэвіч А.М. Культавае дойлідства Беларусі ХІІІ–ХУІ стст. – Мн., 1993. – 150 с.

Да бібліяграфічных паказальнікаў дапаможны паказальнік (дапаможныя паказальнікі) ствараюцца, як правіла, заўсёды.

Неабходна адзначыць, што ў працах апошніх гадоў такія даследчыкі, як В.А.Факееў, І.Г.Моргенштэрн тыпы бібліяграфічных дапаможнікаў асобна не разглядаюць, а адносяць іх (вышэй пералічаныя тыпы) да жанраў. З гэтым цяжка пагадзіцца, таму што кожны з вызначаных жанраў павінен валодаць выразнымі характарыстыкамі і выключаць адзін аднаго, а не перасякацца ці паглынаць адзін аднаго. Згодна азначэнняў бібліяграфічныя паказальнікі паглынаюць бібліяграфічныя манаграфіі, перасякаюцца з планамі чытання, рэфератыўнымі зборнікамі і інш. На наш погляд, неабходна асобна выдзяляць тыпы, удакладняючы іх адносінамі да друкаванай (рукапіснай) форм існавання бібліяграфічнай прадукцыі (дапаможнікаў).







Дата добавления: 2015-10-19; просмотров: 1011. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...


ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...


Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...


Логические цифровые микросхемы Более сложные элементы цифровой схемотехники (триггеры, мультиплексоры, декодеры и т.д.) не имеют...

Искусство подбора персонала. Как оценить человека за час Искусство подбора персонала. Как оценить человека за час...

Этапы творческого процесса в изобразительной деятельности По мнению многих авторов, возникновение творческого начала в детской художественной практике носит такой же поэтапный характер, как и процесс творчества у мастеров искусства...

Тема 5. Анализ количественного и качественного состава персонала Персонал является одним из важнейших факторов в организации. Его состояние и эффективное использование прямо влияет на конечные результаты хозяйственной деятельности организации.

Тактика действий нарядов полиции по предупреждению и пресечению правонарушений при проведении массовых мероприятий К особенностям проведения массовых мероприятий и факторам, влияющим на охрану общественного порядка и обеспечение общественной безопасности, можно отнести значительное количество субъектов, принимающих участие в их подготовке и проведении...

Тактические действия нарядов полиции по предупреждению и пресечению групповых нарушений общественного порядка и массовых беспорядков В целях предупреждения разрастания групповых нарушений общественного порядка (далееГНОП) в массовые беспорядки подразделения (наряды) полиции осуществляют следующие мероприятия...

Механизм действия гормонов а) Цитозольный механизм действия гормонов. По цитозольному механизму действуют гормоны 1 группы...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2025 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия