Студопедия — Формы бібліяграфічных дапаможнікаў.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Формы бібліяграфічных дапаможнікаў.






Бібліяграфічныя дапаможнікі адрозніваюцца па шэрагу фармальных прымет. Важнейшая з іх – матэрыяльная канструкцыя, згодна якой выдзяляюцца наступныя формы існавання бібліяграфічных дапаможнікаў:

– карткавыя бібліяграфічныя дапаможнікі;

– бібліяграфічныя выданні і рукапісы;

– несамастойныя выдавецкія формы (унутры ці прытэкставыя);

– аўтаматызаваныя бібліяграфічна-пошукавыя сістэмы (электронныя ці лічбавыя).

Да карткавых форм бібліяграфічных дапаможнікаў адносяцца карткавыя бібліяграфічныя каталогі і картатэкі[14]. Карткавыя бібліяграфічныя каталогі – пэўным чынам арганізаваная сукупнасць бібліяграфічных запісаў дакументаў, якая раскрывае склад і/ці змест аднаго ці некалькіх дакументных фондаў і прадстаўлена ў карткавай форме. Такія каталогі атрымалі шырокае распаўсюджванне ў бібліятэках, архівах.

Элементарнай уліковай адзінкай карткавага каталога з’яўляецца бібліяграфічная картка, на якой у пэўнай, дакладна вызначанай, паслядоўнасці размешчаны звесткі аб змесце, форме, месцы знаходжанні дакумента. Карткі існуюць адасоблена, звязаны паміж сабой толькі лагічнай ці фармальнай сувяззю прадстаўленай на іх інфармацыі. Гэта дазваляе пастаянна папаўняць такія каталогі, не парушаючы пры гэтым іх структурнае адзінства. Найбольш распаўсюджанымі ў бібліятэчнай практыцы з’яўляюцца алфавітныя, сістэматычныя, прадметныя карткавыя каталогі (па спосабе групоўкі матэрыялу).

Алфавітны каталог – бібліяграфічны дапаможнік, у якім бібліяграфічныя запісы прадстаўлены ў карткавай форме і размеркаваны ў алфавіце імёнаў (прозвішчаў) аўтараў ці загалоўкаў дакументаў. Алфавітны каталог дае магчымасць удакладніць ці ёсць кнігі пэўнага аўтара (аўтараў, скаладальнікаў, рэдактараў) у фондзе бібліятэкі; ці ёсць кнігі з пэўнай назвай у фондзе бібліятэкі; устанавіць звесткі дастатковыя для заказу і пошуку кнігі ў фондзе бібліятэкі (элементы бібліяграфічнага апісання, індэксы класіфікацый, шыфры месцаў захавання кнігі); наяўнасць кніг, прысвечаных пэўнай асобе (Напрыклад: Глінка М., аб ім).

Сістэматычны каталог – бібліяграфічны дапаможнік, у якім бібліяграфічныя запісы прадстаўлены ў карткавай форме і размеркаваны па галінах ведаў у адпаведнасці з пэўнай бібліятэчна-бібліяграфічнай класіфікацыяй. У бібліятэчнай практыцы Беларусі ў асноўным выкарыстоўваюцца Універсальная дзесятковая класіфікацыя (УДК) і Бібліятэчна-бібліяграфічная класіфікацыя (ББК). Усе раздзелы вызначаны ў лагічнай паслядоўнасці, у межах асобнага раздзела літаратура размеркавана ад агульнага да прыватнага.

Прадметны каталог – бібліяграфічны дапаможнік, у якім бібліяграфічныя запісы прадстаўлены ў карткавай форме і размеркаваны ў агульным алфавіце

(незалежна ад галін ведаў) прадметных рубрык, за якімі канцэнтруюцца бібліяграфічныя запісы дакументаў адпаведнай тэматыкі.

Бібліяграфічныя картатэкі – бібліяграфічныя дапаможнікі, у якіх на картках у пэўнай паслядоўнасці (фармальнай ці змястоўнай) размяркоўваюцца бібліяграфічныя запісы на дакументы ці іх часткі, неабавязкова прадстаўленыя ў фондзе пэўнай бібліятэкі.

Па спосабе групоўкі матэрыялу картатэкі могуць быць алфавітныя, сістэматычныя, прадметныя, храналагічныя, персаналій, рэцэнзій і інш., па зместу адлюстроўваемых матэрыялаў – універсальныя, галіновыя, тэматычныя, краязнаўчыя, спецыяльныя. Картатэкі пастаянна папаўняюцца, але матэрыял у іх захоўваецца толькі да таго часу, пакуль ён актуальны.

Цэнтральнае месца сярод картатэк належыць сістэматычнай картатэцы артыкулаў (яна ствараецца ў многіх бібліятэках). Яна ўніверсальная па змесце. Структура яе падобна структуры сістэматычнага каталога. У адрозненні ад каталога сістэматычная картатэка адлюстроўвае не самастойныя выданні, а матэрыялы з часопісаў, газет, зборнікаў; яна аператыўна папаўняецца і абнаўляецца (тэрмін захавання запісаў па грамадскіх навуках – 3-4 гады, па мастацтве – больш за 7 год); мае больш дробныя рубрыкі.

Тэматычныя картатэкі змяшчаюць інфармацыю па пэўнай тэме (праблеме). Яны, як правіла, маюць часовы характар, ствараюцца па найбольш актуальных праблемах і існуюць да таго часу, пакуль яны цікавяць грамадства.

Да спецыяльных картатэк адносяцца: картатэка рэцэнзій, загалоўкаў твораў мастацкай літаратуры, ілюстрацый і інш. Яны адлюстроўваюць асобныя віды дакументаў, маюць фармальную (алфавітную) ці радзей змястоўную групоўку матэрыялу, пастаянна актуалізуюцца, папаўняюцца. Спецыяльныя картатэкі, як і тэматычныя, не дубліруюць, а дапаўняюць сістэматычную картатэку артыкулаў.

Краязнаўчыя картатэкі (часам сустракаецца назва краязнаўчыя каталогі) – бібліяграфічныя дапаможнікі, якія змяшчаюць матэрыялы (незалежна ад іх наяўнасці ў бібліятэцы) аб пэўным рэгіёне (раён, вобласць, горад, вёска) і рэалізаваны ў карткавай форме. Па зместу ўключаемых матэрыялаў гэтыя картатэкі маюць універсальны характар: адлюстроўваюць інфармацыю па ўсіх баках жыццядзейнасці края, у тым ліку па культуры і мастацтве. Пералік картатэк абумоўлены спецыфікай бібліятэкі, у межах якіх яны ствараюцца.

Бібліяграфічныя выданні (паказальнікі, спісы, друкаваныя каталогі) – гэта паліграфічна самастойна аформленыя выданні, якія ўтрымліваюць бібліяграфічную інфармацыю (інфармацыю аб дакументах) і прызначаны для яе распаўсюджвання ў грамадстве.

Бібліяграфічныя выданні, як любыя самастойныя выданні, адрозніваюцца па перыядычнасці выхаду ў свет і бываюць: неперыядычныя, перыядычныя, прадаўжальныя.

Неперыядычныя бібліяграфічныя выданні выходзяць аднаразова, паўтарэнне (чарговыя выданні) наперад не прадугледжаны.

Перыядычныя бібліяграфічныя выданні выходзяць рэгулярна, з пастаяннай для кожнага года колькасцю нумароў (выпускаў). Яны аднатыпна аформлены, розныя па зместу, нумараваныя і/ці даціраваныя, маюць аднолькавую назву.

Прадаўжальныя бібліяграфічныя выданні выходзяць праз недакладна вызначаныя прамежкі часу, па меры накаплення матэрыялу. Яны не паўтараюцца па зместу, аднатыпна аформлены, нумараваны і/ці даціраваны выпускамі, маюць аднолькавую назву.

Надзвычай распаўсюджаны несамастойныя выдавецкія формы бібліяграфічных дапаможнікаў, бібліяграфічная інфармацыя размешчаная ў межах аднаго, асобна ўзятага дакумента. Да яе адносяцца: ўнутрыкніжныя, унутрычасопісныя, унутрыгазетныя, прыкніжныя, прыартыкульныя бібліяграфічныя спісы.

Унутрыкніжныя (унутрычасопісныя, унутрыгазетныя) бібліяграфічныя спісы – гэта пэўным чынам (часцей за ўсё ў алфавітным парадку) арганізаваная сукупнасць бібліяграфічных запісаў, размешчаных у першасным дакуменце (кнізе, часопісе, газеце) як асобны, самастойны раздзел, частка, артыкул, незалежны ад іншых матэрыялаў, уключаных у выданне.

Напрыклад, у бібліяграфічным часопісе “Новыя кнігі: па старонках беларускага друку” (выдаецца з 1960 г.) змяшчаюцца ўнутрычасопісныя бібліяграфічныя спісы разнастайнай тэматыкі, якія маюць нават асобную пагінацыю.

Прыкніжныя (прыартыкульныя) бібліяграфічныя спісы уяўляюць сабой таксама арганізаваную пэўным чынам (часцей за ўсё ў парадку цытавання) сукупнасць бібліяграфічных запісаў, прадстаўленую ўнутры самаго першаснага тэкста, але існуючую ў непарыўнай сувязі з ім: у тэксце, у падрадковых заўвагах і каментарыях, па-за тэкстам (у спісе літаратуры да тэкста). Гэта пералік дакументаў, якімі аўтар пэўнага тэксту карыстаўся пры падрыхтоўцы кнігі ці артыкула. Змест такой бібліяграфічнай інфармацыі абумоўлены тэматыкай першаснага тэкста і яна без тэкста безсэнсоўна.

Напрыклад, прыкніжнымі спісамі суправаджаюцца навуковыя выданні: Дадиомова О.В. Музыкальная культура городов Белоруссии в ХУІІІ веке. – Мн., 1992. – 207 с.: ил. і інш. У некаторых выданнях прыкніжныя (прыартыкульныя) спісы літаратуры адсутнічаюць, а звесткі аб выкарыстаных аўтарам крыніцах змяшчаюцца ў падрадковых заўвагах: Беларусы: У 8 т. – Т. 1-3. – Мн., 1995-1999; Культура беларускага замежжа. Кн. 1. – Мн., 1993. – 192 с. і інш.

З апошняга дзесяцігоддзя ХХ ст. у дзейнасць бібліятэк, органаў навуковай інфармацыі, архіваў актыўна ўкараняюцца камп’ютэрныя тэхналогіі. На электронных носьбітах ствараюцца першасныя дакументы і разнастайныя сродкі арыентацыі ў іх. Гэта спрыяе эканоміі рэсурсаў, плошчаў размяшчэння дакументаў, павышае тэрмін захавання дакумента (для срэбраных фіш да 500 год), дазваляе прадстаўляць на адным носьбіце першасную і шырокі спектр другаснай інфармацыі, забяспечвае шматаспектны пошук інфармацыі і аператыўнасць яе атрымання, дае магчымасць інтэрактыўных інфармацыйных зносін на адлегласці і інш. У бібліятэках ствараюцца электронныя каталогі, бібліяграфічныя базы даных. Электронны каталог – сукупнасць бібліяграфічных звестак аб дакументах пэўнага фонда ці фондаў, прадстаўленая на электронных носьбітах інфармацыі.

Электронны каталог спалучае ў сабе магчымасці алфавітнага, сістэматычнага і прадметнага карткавых каталогаў. У ім, як правіла, даецца максімальна поўная інфармацыя аб дакументах. Яны ствараюцца на пэўны фонд (фонды) дакументаў установы, якая захоўвае гэтыя дакументы. Доступ жа да электронных каталогаў магчымы і ў межах установы-генератара, лакальных сетак, сусветнай інфармацыйнай сеткі Інтэрнэт пры дапамозе любога адпаведна абсталяванага камп’ютэра, калі электронны каталог прадстаўлены на CD-ROM носьбіце (напрыклад, найбольш вядомы ў свеце каталогі Бібліятэкі кангрэса ЗША, Брытанскай бібліятэкі, выпушчаны і кампактны аптычны дыск з каталогам НБ Беларусі). Пошук інфармацыі магчымы як па стандартызавана сфармуляваным запыце, так і па слоўніках.

У бібліятэках, архівах, музеях Беларусі, акрамя электронных каталогаў, ствараюцца разнастайныя базы даных, у тым ліку бібліяграфічныя. Бібліяграфічныя базы даных – базы даных, якія ўтрымліваюць арганізаваную сукупнасць бібліяграфічных запісаў дакументаў у аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэме. Да іх адносяцца базы даных кніг, часопісаў, газет, дысертацый, рукапісаў, выяўленчага мастацтва, фонадакументаў і інш. Яны могуць адлюстроўваць дакументы як па фармальнай (напрыклад, від дакумента), так і па змястоўнай (па пэўнай галіне, галінах ведаў, праблемах) прыметах.







Дата добавления: 2015-10-19; просмотров: 1051. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Логические цифровые микросхемы Более сложные элементы цифровой схемотехники (триггеры, мультиплексоры, декодеры и т.д.) не имеют...

Закон Гука при растяжении и сжатии   Напряжения и деформации при растяжении и сжатии связаны между собой зависимостью, которая называется законом Гука, по имени установившего этот закон английского физика Роберта Гука в 1678 году...

Характерные черты официально-делового стиля Наиболее характерными чертами официально-делового стиля являются: • лаконичность...

Этапы и алгоритм решения педагогической задачи Технология решения педагогической задачи, так же как и любая другая педагогическая технология должна соответствовать критериям концептуальности, системности, эффективности и воспроизводимости...

Сравнительно-исторический метод в языкознании сравнительно-исторический метод в языкознании является одним из основных и представляет собой совокупность приёмов...

Концептуальные модели труда учителя В отечественной литературе существует несколько подходов к пониманию профессиональной деятельности учителя, которые, дополняя друг друга, расширяют психологическое представление об эффективности профессионального труда учителя...

Конституционно-правовые нормы, их особенности и виды Характеристика отрасли права немыслима без уяснения особенностей составляющих ее норм...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.017 сек.) русская версия | украинская версия