Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Інтарэсы





(суб'ектыўна фармулююцца ў запытах)

 

 

Патрэбнасці(актыўна праяўляюцца праз інтарэсы)   Запыты (умоўна абазначаюць патрэбнасці)

 

Як бачна, запыты, якія паступаюць да бібліёграфа, не поўнасцю адпавядаюць інтарэсам і патрэбнасцям карыстальнікаў. Гэта толькі спецыфічная форма іх праяўлення. Разам з тым, вывучать прасцей за ўсё запыты, таму што яны рэальна сфармуляваны. Але стварэнне бібліяграфічнай інфармацыі павінна здзяйсняцца ў апераджальным рэжыме і спрыяць не толькі задавальненню інфармацыйных запытаў, але і інтарэсаў і патрэбнасцей. Таму бібліёяграф, як асноўны суб'ект бібліяграфічнай дзейнасці, павінен вывучаць інфармацыйныя патрэбнасці карыстальнікаў і ў адпаведнасці з імі ставіць мэты, прагназаваць сваю дзейнасць. Гэта можна зрабіць, абапіраючыся на навукова-абгрунтаваную класіфікацыю карыстальнікаў як аб’ектаў бібліяграфічнай дзейнасці. Існуюць розныя падыходы да класіфікацыі карыстальнікаў. Вядучае месца надаецца сацыяльна-эканамічным фактарам:

– род прафесійна-працоўнай дзейнасці,

– узраўень адукацыі,

– сямейнае становішча,

– узрост,

– пол і інш.

Радзей надаецца ўвага псіхалагічным фактарам:

– актыўнасць і пасіўнасць,

– матывы і намеры,

– асобныя рысы характару,

– псіхалагічная сумяшчальнасць карыстальніка і бібліёграфа і інш.

Такім чынам, дакументы і карыстальнікі з'яўляюцца асноўнымі аб'ектамі бібліяграфічнай дзейнасці. Гэта надзвычай складаныя сістэмы, вывучэнне якіх надзвычай важна для паспяховага функцыянавання як бібліяграфічнай практыкі, так і бібліяграфіі як грамадскай з'явы.

4. Працэсы бібліяграфічнай дзейнасці. Працэс – гэта ход развіцця пэўнай з’явы, паслядоўная змена стану развіцця чаго-небудзь.. Найчасцей бібліяграфічную практыку разглядаюць праз характарыстыку працэсаў. У 1980-я гг. зацвердзіўся пункт гледжання, згодна якому вызначаецца два асноўныя працэсы бібліяграфічнай практычнай дзейнасці: бібліяграфаванне і бібліяграфічнае абслугоўванне. Такі падыход быў зафіксаваны ў ГОСТ 7.0-84 “Библиографическая деятельность. Термины и определения”. (ГОСТ 7.0-99 ( СТБ ГОСТ 7.0-2004) Инфармационно-библиотечная деятельность, библиография: Тэрмины и определения” дае азначэнне тэрміна бібліяграфічнае абслугоўванне, тэрмін бібліяграфаванне адсутнічае, але рэгламентаваны яго асобныя састаўныя часткі: перапрацоўка аналітыка-сінтэтычная, бібліяграфічны пошук, ідэнтыфікацыя). Такога пункту гледжання прытрымліваецца А.П.Коршунаў. Ён лічыць, што бібліяграфічнай практыцы ўласцівы два часткова сумяшчальныя працэсы: бібліяграфаванне і бібліяграфічнае абслугоўванне.

Бібліяграфаванне – гэта працэс вытворчасці ці падрыхтоўкі БІ, якая дакументальна фіксуецца ў форме бібліяграфічных дапаможнікаў. Гэты працэс уключае ў сябе 2 этапы:

1. першасная бібліяграфічная апрацоўка дакументаў, г. зн. адлюстраванне дакументнага масіва ці патока шляхам яго першапачатковай апрацоўкі і стварэння бібліяграфічных запісаў.

2. мэтанакіраваная перапрацоўка зыходнай БІ, яе ацэнка ў адпаведнасці з канкрэтнымі інфармацыйнымі запытамі.

Бібліяграфічнае абслугоўванне – гэта працэс давядзення БІ да карыстальнікаў. Гэты працэс уключае таксама 2 часткі:

1. мэтанакіраваная перапрацоўка зыходнай БІ, яе ацэнка ў адпаведнасці з канкрэтнымі інфармацыйнымі запытамі,

2. прадастаўленне БІ карыстальнікам.

Як бачна, працэсы бібліяграфавання і бібліяграфічнае абслугоўванне маюць адну агульную частку – мэтанакіраваная перапрацоўка зыходнай БІ, яе ацэнка ў адпаведнасці з канкрэтнымі інфармацыйнымі запытамі, якая і робіць гэтыя працэсы часткова сумяшчальнымі.

Асновай працэсаў бібліяграфавання і бібліяграфічнага абслугоўвання (бібліяграфічнага самаабслугоўвання ў тым ліку) з’яўляецца бібліяграфічны пошук. Некатарыя даследчыкі разглядаюць гэты працэс асобна, побач з бібліяграфаваннем і бібліяграфічным абслугоўваннем. Аднак, гэтыя працэсы нельга паставіць у адзін лагічны рад. Бібліяграфічны пошук з’яўляецца неад’емнай часткай і бібліяграфавання і бібліяграфічнага абслугоўвання, ён скразны і таму разглядаць яго трэба асобна. (Падрабязней бібліяграфаванне, бібліяграфічнае абслугоўванне, бібліяграфічны пошук – самастойна па падручніку Коршунаў, О.П. Библиографоведение: в 2 ч. – М., 2001. – Ч. 1. Разд. ІІ–ІІІ.; Коршунов, О.П. Библиографоведение. – М., 1990).

Сямёнава Г.Г. выдзяляе тры асноўныя працэсы бібліяграфічнай дзейнасці:

– улікова-рэгістрацыйны (працэс стварэння крыніц агульнай бібліяграфіі),

– бібліяграфічнае забеспячэнне (працэс стварэння сродкаў бібліяграфічнага абслугоўвання пэўнага мэтавага і чытацкага прызначэння,

– бібліяграфічнае абслугоўванне (працэс задавальнення патрэбнасцей у звестках аб дакументах з дапамогай сродкаў бібліяграфічнай дзейнасці).

Такі падыход не мае прынцыповага адрознення ад вышэй разгледжанага, таму што першыя два працэсы, вызначаемыя Г.Г.Сямёнавай, з’яўляюцца састаўнымі часткамі працэса бібліяграфавання.

С.А.Трубнікаў, разглядаючы праблемы галіновай бібліяграфіі, не размяжоўваў працэсы бібліяграфічнага забеспячэння (бібліяграфавання) і бібліяграфічнага абслугоўвання. Ён выдзеліў два асноўныя працэсы:

– вытворчасць БІ,

– спажыванне БІ.

У вытворчасці БІ ён вызначыў 3 аспекты (стадыі):

1. задавальненне бібліяграфічных патрэбнасцей асобных чытачоў,

2. задавальненне бібліяграфічных патрэбнасцей навукаўых калектываў,

3. задавальненне бібліяграфічных патрэбнасцей грамадства ў цэлым, асобных сацыяльных інстытутаў.

М.Г.Вохрышава ў адпаведнасці з іерархіяй мэтаў выдзяляе іерархію працэсаў. Яна лічыць, што агульнай мэце (задавальненне патрэбнасцей у дакументах) адпавядае дзейнасць у цэлым, якая можа разглядацца як цэласны працэс. Прыватным мэтам адпавядаюць парацэсы вытворчасці БІ і спажывання.

Вытворчасці ці бібліяграфаванне разумеецца як працэс стварэння і пераўтварэння бібліяграфічнай інфармацыі. Бібліяграфаванне можа разглядацца на розных узроўнях:

1. на ўзроўні падрыхтоўкі аднаго паведамлення аб дакументах;

2. на ўзроўні стварэння адной інфармацыйна-пошукавай сістэмы;

3. на ўзроўні стварэння комплекса бібліяграфічных крыніц

Сутнасцю працэса спажывання БІ з’яўляецца давядзенне яе да карыстальніка і яе выкарыстанне. Давядзенне БІ ці бібліяграфічнае абслугоўванне – працэс, здзяйсняемы бібліёграфам. Выкарыстанне – гэта дзейнасць карыстальніка па азнаямленню з БІ і прымяненню ў сваёй практыцы. Выкарыстанне БІ многія навукоўцы выводзяць за межы бібліяграфічнай практыкі. М.Г. Вохрышава лічыць, што на ўзроўні гэтага працэса выяўляецца эфектыўнасць функцыянавання сістэмы.

А.П. Коршунаў выдзяляе 3 этапы бібліяграфічнай практычнай дзейнасці: вытворчасць, давядзенне і выкарыстанне БІ. Пры гэтым адзначае, што выкарыстанне БІ уласціва на ўсіх трох этапах і ўяўляе сабой катэгорыю, якую ў абстракцыі можна выдзеліць і разглядаць асобна, але яе нельга паставіць у адзін рад з бібліяграфаваннем і бібліяграфічным абслугоўваннем.

Такім чынам, аналіз публікацый паказвае:

– тэорыя бібліяграфічных працэсаў недастаткова распрацавана,

– найчасцей навукоўцы выдзяляюць два асноўныя працэсы – бібліяграфаванне і бібліяграфічнае абслугоўванне,

– адсутнічае тэрміналагічнае адзінства ў назвах, якія адносяцца да працэсаў бібліяграфічнай дзейнасці (бібліяграфічнае забеспячэнне, бібліяграфічнае абслугоўванне, інфармацыйнае (інфармацыйна-бібліяграфічнае) забеспячэнне, інфармацыйнае (інфармацыйна-бібліяграфічнае) абслугоўванне.

5. Сродкі бібліяграфічнай дзейнасці. Для дасягнення пастаўленых мэтаў суб’ект бібліяграфічнай дзейнасці выкарыстоўвае (выпрацоўвае) пэўныя сродкі. Да сродкаў бібліяграфічнай практычнай дзейнасцьі А.П.Коршунаў адносіць:

– метады практычнай дзейнасці,

– каналы вытворчасці і давядзення бібліяграфічнай інфармацыі да карыстальнікаў,

– тэхнічныя сродкі.

Метады бібліяграфічнай дзейнасці падзяляюцца ў адпаведнасці з асноўнымі працэсамі на метады бібліяграфавання і метады бібліяграфічнага абслугоўвання.

Метады бібліяграфавання прадстаўлены дзвумя групамі: аналітычныя (аналізуючыя) і сінтэтычныя (сінтэзуючыя).

Да аналітычных метадаў адносяцца:

– агульны бібліяграфічны аналіз дакументаў (для высвятлення тэматыкі, фармальных і змястоўных асаблівасцей, мэтавага і чытацкага прызначэння і др.),

– бібліяграфічнае апісанне дакументаў,

– анатаванне ці рэферыраванне,

– індэксаванне ці прадметызацыя.

Да сінтэтычных метадаў адносяцца:

– выяўленне дакументаў як аб’ектаў бібліяграфавання,

– адбар дакументаў па зададзеных крытэрыях,

– групоўка бібліяграфічных запісаў ў бібліяграфічных дапаможніках.

Такое дзяленне з’яўляецца ўмоўным, таму што бібліяграфічны аналіз і сінтэз узаемазвязаны і ўзаемаабумоўлены.

Метады бібліяграфічнага абслугоўвання А.П.Коршунаў падзяляе на агульныя і прыватныя. Агульныя суадносіць з асноўнымі грамадскімі функцыямі бібліяграфіі і лічыць, што спосабам рэалізацыі пошукавай функцыі з’яўляецца метад ідэнтыфікацыі дакументаў, камунікатыўнай – метад апавяшчэння аб дакументах, ацэначнай – метад рэкамендацыі дакументаў.

Прыватныя метады бібліяграфічнага абслугоўвання выкарыстоўваюцца на асобных канкрэтных участках дзейнасці па абслугоўванню карыстальнікаў бібліяграфічнай інфармацыяй (напрыклад, метады аператыўнага пошуку інфармацыі на запыты карыстальнікаў, метады правядзення бібліяграфічных аглядаў, гутарак і інш.).

Каналамі вытворчасці і давядзення БІ да карыстальнікаў з’яўляюцца:

– бібліяграфічная прадукцыя,

– сродкі масавай інфармацыі (друк, радыё, тэлебачанне, Інтэрнэт).

Бібліяграфічная прадукцыя – гэта канчаткаўы вынік працэса першаснай апрацоўкі дакументнага патока, вынік і сродак працэса перапрацоўкі зыходнай БІ і асноўны сродак давядзення БІ да карыстальніка. Яе складаюць розныя бібліяграфічныя дапаможнікі: асобна ствараныя, унутрыкніжныя, унутрычасопісныя, унутрыгазетныя, прытэкставыя (прыкніжныя, прыартыкульныя), розныя па матэрыяльнай канструкцыі, матэрыяльнаму носьбіту, фарме, мэтавым прызначэнні.

Тэхнічныя сродкі сродкі бібліяграфічнай дзейнасці. У бібліяграфічнай практыцы выкарыстоўваюцца тэхнічныя прыстасаванні, якія выпрацоўваюць на пэўным этапе развіцця грамадства. Спачатку канцэлярскія прыстасаванні, друкавальныя машынкі, металічныя стрыжні для фіксавання картак у карткавых каталогах, перфакарты, розныя носьбіты электроннай інфармацыі і сродкі яе фіксавання і ўзнаўлення (камп’ютэры, сканеры, прынтэры і інш.).







Дата добавления: 2015-10-19; просмотров: 944. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...


Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...


Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...


Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Правила наложения мягкой бинтовой повязки 1. Во время наложения повязки больному (раненому) следует придать удобное положение: он должен удобно сидеть или лежать...

ТЕХНИКА ПОСЕВА, МЕТОДЫ ВЫДЕЛЕНИЯ ЧИСТЫХ КУЛЬТУР И КУЛЬТУРАЛЬНЫЕ СВОЙСТВА МИКРООРГАНИЗМОВ. ОПРЕДЕЛЕНИЕ КОЛИЧЕСТВА БАКТЕРИЙ Цель занятия. Освоить технику посева микроорганизмов на плотные и жидкие питательные среды и методы выделения чис­тых бактериальных культур. Ознакомить студентов с основными культуральными характеристиками микроорганизмов и методами определения...

САНИТАРНО-МИКРОБИОЛОГИЧЕСКОЕ ИССЛЕДОВАНИЕ ВОДЫ, ВОЗДУХА И ПОЧВЫ Цель занятия.Ознакомить студентов с основными методами и показателями...

Ученые, внесшие большой вклад в развитие науки биологии Краткая история развития биологии. Чарльз Дарвин (1809 -1882)- основной труд « О происхождении видов путем естественного отбора или Сохранение благоприятствующих пород в борьбе за жизнь»...

Этапы трансляции и их характеристика Трансляция (от лат. translatio — перевод) — процесс синтеза белка из аминокислот на матрице информационной (матричной) РНК (иРНК...

Условия, необходимые для появления жизни История жизни и история Земли неотделимы друг от друга, так как именно в процессах развития нашей планеты как космического тела закладывались определенные физические и химические условия, необходимые для появления и развития жизни...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2025 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия