Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Рэзультаты (вынікі) бібліяграфічнай дзейнасці.





Рэзультат – заключны кампанент унутранай структуры бібліяграфічнай практычнай дзейнасці. Гэта рэалізаваная мэта дзейнасці. Доўгі час асноўным вынікам бібліяграфічнай практыкі лічылі бібліяграфічныя дапаможнікі. У межах дзейнаснага і сістэмна-дзейнаснага падыходаў бібліяграфія стала разглядацца працэс (сукупнасць працэсаў) і адпаведна трэба разглядаць і рэзультаты– як вынікі гэтых працэсаў. Канчаткаўым рэзультатам бібліяграфічнай дзейнасці А.П.Коршунаў лічыць рэальнае задавальненне інфармацыйных патрэбнасцей чалавека. Найбольш агульным вынікам працэса бібліяграфавання – сістэму бібліяграфічных дапаможнікаў, працэса бібліяграфічнага абслугоўвання – давядзенне да карыстальнікаў станоўчых ці адмоўных адказаў на іх разавыя запыты. Сукупнасць бібліяграфічных дапаможнікаў надзвычай разнастайная па сваім складзе. А.П.Коршунаў прапанаваў блочна-фасетную схему іх класіфікацыі і падзяліў гэтыю сукупнасць на чатыры асноўныя блокі: па грамадскім прызначэнні, па асаблівасцях зместу, фармы і мэтавага прызначэння дакументаў як аб’ектаў бібліяграфавання, па спецыфічных аспектах метадаў бібліяграфавання, уласнай фарме дапаможнікаў. У межах кожнага з блокаў выдзелены асобныя віды дапаможнікаў. Такім чынам, упарадкавана каля 140 разнавіднасцей бібліяграфічных дапаможнікаў, прычым практычна ўсе класіфікацыйныя рады адкрыты.

М.Г.Вохрышава таксама суадносіць рэзультаты бібліяграфічнай дзейнасці з асноўнымі бібліяграфічнымі працэсамі. Яна вызначае 3 асноўныя працэсы – бібліяграфіраванне, бібліяграфічнае абслугоўванне і бібліяграфічнае выкарыстанне і адпаведна і мадэль вынікаў, прычым не толькі асноўных, а і дадаткаўых.

 

Працэсы (узровень праяўлення выніка) Вынік
Асноўны Дадатковы
Бібліяграфіраванне Д – БІ Бібліяграфічная інфармацыя (бібліяграфічны дапаможнік) Выяўленне новых тэм Выяўленне дадатковага матэрыяла Пашырэнне кругагляда бібліёграфа
Бібліяграфічнае абслугоўванне БІ – карыстальнік Задавальненне патрэбнасцей у бібліяграфічнай інфармацыі Авалоданне карыстальнікам спосабамі бібліяграфічнай дзейнасці Атрыманне дадатковай інфармацыі Удасканаленне метадаў бібліяграфіч-най дзейнасці Фарміраванне новых бібліяграфічных патрэбнасцей
Бібліяграфічнае выкарыстанне Д – карыстальнік Задавальненне патрэбнасцей у дакументах Атрыманне праз зваротную сувязь звестак аб карыснасці БІ Адкрыццё карыстальнікам новых маг-чымасцей выкарыстання атрыманай інфармацыі Удасканаленне методыкі дзейнасці Фарміраванне новых бібліяграфічных патрэбнасцей

Вывады

Бібліяграфічная практычная дзейнасць мае складаную ўнутраную структуру, у якую ўключаны суб’екты і аб’екты, ставяцца ўласцівыя толькі ёй мэты, здзяйсняюцца спецыфічныя для яе працэсы, выкарыстоўваюцца і/ці ствараюцца адпаведныя сродкі, дасягаюцца вынікі, якія забяспечваюць запатрабаванасць дзейнасці грамадствам, яе актуальнасць і шматпланавасць рэалізацыі. Сацыяльная і канкрэтна-гістарычная абумоўленасць бібліяграфічнай практычнай дзейнасці ўплывае на асаблівасці праяўленняў у межах асноўных кампанентаў.

Тэарэтычныя прадстаўленні асноўных кампанентаў бібліяграфічнай дзейнасці ў цэлым і практычнай дзейнасці, як яе неад’емнай часткі, абумоўлены спецыфікай падыходаў да разгляду сутнасці бібліяграфіі як грамадскай з’явы, метасістэмы, у якую яна ўваходзіць.

Ключавыя паняцці: бібліёграф, дакументы, карыстальнікі, бібліяграфаванне, бібліяграфічнае абслугоўванне, бібліяграфічны пошук, метады бібліяграфічнай дзейнасці, каналы давядзення бібліяграфічнай інфармацыі, тэхнічныя сродкі бібліяграфічнай дзейнасці, віды бібліяграфічных дапаможнікаў.

ЛІТАРАТУРА

Вохрышева, М.Г. Библиографическая деятэльность: структура и эффективность / М.Г.Вохрышева. – М., 1989. – С.25–51.

ГОСТ 7.0-99. СИБИД. Информационно-библиотечная деятельность, библиография: Термины и определения. – Введ. 1.06.2000. – Мн.: Белстандарт, 1999. – 23 с.

Коршунов, О.П. Библиографоведение. Общий курс: учеб. для вузов: в 2 ч / О.П.Коршунов. – М., 2001. – Ч. 1. Разд. ІІ–ІІІ. – С. 24–71.

Коршунов, О.П. Библиографоведение. Общий курс: учеб. для вузов / О.П.Коршунов. – М.: Книжная палата, 1990. – С.73–104.

Фокеев, В.А. Библиография: теоретико-методологические основания: учеб. пособие. – СПб., 2006. С.265–282.

Моргенштерн И.Г. Информационный и книжный мир. Библиография: избранное. – СПб., 2007. – С.234–273.

Гречихин, А.А. Общая библиография: Учеб. для студентов высш. учеб. заведений, обуч. по направлению книговедение/ А.А.Гречихин. – М.: Изд-во МГУП, 2000. – С. 137–172.

Гардукалова, Г.Ф. Документальный поток социальной тэматики как объект библиографической деятэльности / Г.Ф.Гардукалова; ЛГИК им. Н. К. Крупской. – Л., 1990. – 108 с.

 

Лекцыя 8. ВІДАВАЯ КЛАСІФІКАЦЫЯ БІБЛІЯГРАФІІ

 

Мэта лекцыі – прааналізаваць знешнюю структуру бібліяграфіі як грамадскай з’явы, асноўныя падыходы да разгляду відавой класіфікацыі і асобных відаў бібліяграфіі.







Дата добавления: 2015-10-19; просмотров: 742. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...


ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...


Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...


Логические цифровые микросхемы Более сложные элементы цифровой схемотехники (триггеры, мультиплексоры, декодеры и т.д.) не имеют...

Стресс-лимитирующие факторы Поскольку в каждом реализующем факторе общего адаптацион­ного синдрома при бесконтрольном его развитии заложена потенци­альная опасность появления патогенных преобразований...

ТЕОРИЯ ЗАЩИТНЫХ МЕХАНИЗМОВ ЛИЧНОСТИ В современной психологической литературе встречаются различные термины, касающиеся феноменов защиты...

Этические проблемы проведения экспериментов на человеке и животных В настоящее время четко определены новые подходы и требования к биомедицинским исследованиям...

Уравнение волны. Уравнение плоской гармонической волны. Волновое уравнение. Уравнение сферической волны Уравнением упругой волны называют функцию , которая определяет смещение любой частицы среды с координатами относительно своего положения равновесия в произвольный момент времени t...

Медицинская документация родильного дома Учетные формы родильного дома № 111/у Индивидуальная карта беременной и родильницы № 113/у Обменная карта родильного дома...

Основные разделы работы участкового врача-педиатра Ведущей фигурой в организации внебольничной помощи детям является участковый врач-педиатр детской городской поликлиники...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2026 год . (0.013 сек.) русская версия | украинская версия