Інфармацыйна-дакументаграфічная канцэпцыя.
Інфармацыйна-дакументаграфічная сістэмна-дзейнасная (сістэмна-інфармацыйная, інфармацыйна-дзейнасная) канцэпцыя распрацоўваецца А. П. Коршунавым з сярэдзіны 1970-х гг. Свою назву яна атрымала па вядучых метадычных і тэарэтычных катэгорый: “інфармацыя“, “дакумент“, “дзейнасць”, “сістэмна-дзейнасны падыход“. У яе межах бібліяграфія разумеецца як галіна дакументальна-інфармацыйнай дзейнасці, звязаная з усімі магчымымі аспектамі функцыянавання бібліяграфічнай інфармацыі ў сістэме дакументальных камунікацый. Метасістэмай функцыянавання бібліяграфіі з’яўляецца сістэма дакументальных камунікацый. Бібліяграфія выводзіцца за межы кніжнай справы і распаўсюджваецца на ўсе віды дакументаў (музейныя экспанаты, графіку, археалагічныя артэфакты, батанічныя гербарыі, якія можна разглядаць як матэрыяльныя носьбіты, на якіх зафіксавана сацыяльная інфармацыя. Непасрэдны аб’ект бібліяграфіі – дакумент (не кніга, якая разглядаецца як прыватны выпадак дакумента), г. зн. любая сацыяльная інфармацыя, зафіксаваная чалавекам на любым матэрыяльным носьбіце ў мэтах яе захавання, распаўсюджвання і выкарыстання. Бібліяграфію пры такім падыходзе больш правільна называць дакументаграфіяй. Мэта бібліяграфіі – садзейнічанне рэалізацыі адносін у сістэме «дакумент – спажывец». Асноўныя функцыі бібліяграфіі – пошукавая, камунікатыўная, ацэначная. Бібліяграфія – у шырокім сэнсе (як цэлае) уключае ўсе з’явы бібліяграфічнай прыроды: бібліяграфічную практыку, прадукцыю і бібліяграфічную навуку (бібліяграфазнаўства). Вядучая катэгорыя – бібліяграфічная (другасная) iнфармацыя, якая з’яўляецца крытэрыем адмежавання бібліяграфных з’яў ад любых іншых, а таксама сродак и прамежкавы вынік бібліяграфічнай дзейнасці. Метадалагічная аснова канцепцыі – навукавы метад (спосаб) тэарэтычнага ўзнаўлення бібліяграфіі: рух ад канкрэтнага да абстрактнага. 3.2. Інфармацыйна-кнігазнаўчая (кнігаграфічная) канцэпцыя распрацоўваецца з 1970-х гг. А. І. Барсуком і Э. К. Беспалавай. Зыходныя паняцці. Бібліяграфія – спецыяльная галіна навукова-практычнай дзейнасці (кніжнай справы) па падрыхтоўцы, передачы і арганізацыі выкарыстання другаснай (згорнутай) інфармацыі з мэтай уздзеяння (спецыфічнымі метадамі, фармамі і сродкамі) на яе распаўсюджанне и выкарыстанне ў грамадстве. Непасрэдны аб’ект бібліяграфіі – кніга як цэласны паліграфічны твор, які мае даведачны апарат. Метасістэма існавання бібліяграфіі – кніжная справа. Агульная функцыя – бібліяграфічная. Праводзіцца размежаванне паміжбібліяграфіяй – спецыяльнай галіной кніжной справы і бібліяграфазнаўствам – навуковай, вучэбнай дысцыплінай кнігазнаўчага цыклу, якая вувучае тэарыю, гісторыю, методыку, праблемы арганізацыі бібліяграфічнай справы, заканамернасці, структуру, якасці і ўласцівасці бібліяграфічнай інфармацыі. Метадалагічная аснова канцэпцыі – сістэмна-дзейнасны падыход, кнігазнаўчыя метады. 3.3. Ідэаграфічная (інфармаграфічная) канцэпцыя распрацоўваецца Н. А. Слядневай з пачатку 1990-х гг. Сутнасць бібліяграфіі як грамадскай з’явы заключаецца ў яе метадычным патэнцыяле ў адносінах да універсума челавечай дзейнасці (УЧД). Бібліяграфічныя метады разглядаюцца як ўніверсальныя, прыстасаваныя для аперыравання любымі «суверэннымі інфармацыйнымі аб’ектамі» – не толькі дакументамі, а i тэкстамі ці нематэрыялізаванымі сэнсамі. Бібліяграфія разумеецца як інформаграфія – універсальны метад і сродак аперыравання інфармацыяй і яе дакументальнымі носьбітамі (інфааб’ектамі), адзіны арганізацыйна выдзелены від метаінфармацыйнай дзейнасці, звязанны са згортваннем, мадэліраваннем складанага знакавага субстрата і арганізацыяй структурыраваных масіваў для забеспячэння іншых відаў дзейнасці, якім уласціва іншая метадалогія і кагнітыўны статус. Метасістэма бібліяграфіі – універсум чалавечай дзейнасці (УЧД), у межах якога яна з’яўляецца метадычнай галіной універсума чалавечай дзейнасці, значна шырэй дакументаграфіі. Аб’ект бібліяграфіі (бібліяграфічнага адлюстравання) – інфармацыйны аб’ект, любы целасны суверенны інфармацыйны фрагмент, сэнсавае адзінства незалежна ад факта яго дакументнай фіксацыі. Бібліяграфазнаўства разглядаецца якрэфлексуючая падсістэма бібліяграфічнай дзейнасці. Перспектывы бібліяграфіі як інформаграфіі разглядаюцца ў захаванні ў інфаграмадстве яе функцый, наданні значнасці як сродку інфармацыйнага прагрэса, гуманізацыі камп’ютэрызаванага грамадства ў выпадку, калі яе тэорыя і практыка будуць пераўтвораны ў адпаведнасці з новай інфармацыйнай сітуацыяй і бібліяграфічныя кампаненты будць больш актыўна ўкараняцца ў сучаснае інфаасяроддзе. Метадалагічная аснова канцэпцыі – сістэмна-дзейнасны і інфармацыйныя подыходы. 3.4. Духаўна-вытворчая (кагнітыўна-камунікацыйная) канцэпцыя распрацоўвалася А.В.Сакалова ў 1970–2000-е гг. Бібліяграфія разглядаецца як духоўная, пазнавальная інфраструктура кніжнай камунікацыі. Яе задачы – пазнанне дакументаў (твораў пісьменнасці і друку) і выпрацоўка бібліяграфічных ведаў, афармляемых ў выглядзе бібліяграфічных запісаў. Асноўныя катэгорыі – духоўная вытворчасць, сістэма сацыяльных камунікацый, пазнавальная інфраструктура. Вядучае паняцце (субстанцыя) бібліяграфіі – бібліяграфічныя веды, якія з’яўляюцца сродкам і вынікам бібліяграфічнай дзейнасці, прынцыпам адмежавання бібліяграфічнага ад небібліяграфічнага. Бібліяграфія мае інфраструктурный характар, існуе ў сістэме кніжнай камунікацыі як асобае звяно, якое задавальняе патрэбнасці ўсіх астатніх звёнаў: кнігавыдання, кніжнага гандлю, бібліятэчнай справы, бібліяфільскай цэнзуры. Бібліяграфіі ўласцівы наступныя функцыі:сутнасныя ці фундаментальныя (цэннасна-арыентацыйная (ацэначная), камунікатыўна-пазнавальная, кумулятыўна-пошукавая), і прыкладныя (сацыяльна-ідэалагічная, забеспячэння навукова-тэхнічнага прогреса, культурна-асветніцкая, сацыялізуючая). Метадалагічная аснова канцэпцыі – тэорыя сацыяльных камунікацый, культуралагічныя, кагніталагічныя методы. 3.5. Культуралагічная канцэпцыя распрацоўваецца М. Г. Вохрышавай з канца 1980-х гг. Актыўна развіваецца Н. Б. Зіноўевай і інш. удзельнікамі штогодных міждународных форумаў па праблемах інфармацыйнай культуры пад науковым кіраўніцтвам Ю. С. Зубова. Бібліяграфія разглядаецца як элемент (подсістэма) культуры (сістэмы захавання і трансляцыі ад пакалення да пакалення, ад супольнасці да супольнасці, ад індывіда індывіду челавечых ведаў і ўменняў, якія забяспечваюць развіццё цывілізацыі) як сцыфічная субкультура, звязаная з чалавечымі ведамі; галіна дзейнасці ў сферы культуры: комплекс спецыяльных сродкаў, якія выкарыстоўваюцца для пэўных мэтаў, у прыватнасці – для давядзення каштоўнасцей культуры да членаў грамадства. Бібліяграфічная дзейнасць разглядаецца як галіна дзейнасці ў сферы культуры, накіраваная на задавальненне бібліяграфічнымі сродкамі грамадскіх патрэбнасцей у дакументальна-фіксаваных ведах з мэтай іх захавання, трансляцыі ад пакалення да пакалення. Метасістэмай бібліяграфіі з’яўляецца культура. Бібліяграфічная прадукцыя ўпісваецца ў пэўны сацыякультурны кантэкст. Бібліяграфія разглядаецца як феномен, спецыфічны слой культуры, які адказвае за упарадкаванне потока дакументаў – сацыякультурных каштоўнасцей, фарміраванне інфармацыйнай (бібліяграфічнай) культуры асобы і грамадства. Асноўная якасць бібліяграфіі – поліморфнасць как з’явы культуры. Найбольш ісьтотныя прыметы бібліяграфіі: • накіраванасць на задавальненне грамадскіх потрэб у ведах (інфармацыі) аб дакументах; • канстатацыя фактаў існавання дакументаў, іх апісанне, інтэрпрэтацыя, устанаўленне лагічных дакументных сувязей; • самавытворчасць у рамках бібліяграфіі спецыфічных практычных і пазнавальных средкаў для рашэння сваіх задач; • інстытуцыйнасць, яна ўяўляе сабой сацыяльны інстытут, які арганізуе дзейнасць суб’ектаў. Сродак і рэзультат бібліяграфіі – сістэмна-арганізаваныя бібліяграфічныя веды як фенамен культуры. Віды бібліяграфіі: агульнабібліяграфічная, навукова-дапаможная, вытворча-дапаможная, сацыяльна-дапаможная. Метадалагічная аснова канцэпцыі – сістэмна-дзейнасны і інфармацыйна-культуралагічны подыходы. 3.6. Інфармацыйна-управленчая канцэпцыя распрацоўваецца А. А. Грачыхіным з 1980-х гг. Бібліяграфія разглядаецца як галіна інфармацыйнай дзейнасці, асноўнай грамадскай функцыяй якой з’яўляецца управленне працэсам вытворчасці, распаўсюджвання і выкарыстання інфармацыі ў грамадстве. Бібліяграфія – гэта інфармацыйнае кіраванне. У «вузка кнігазнаўчым сэнсе» бібліяграфія разумеецца як кіраванне працэсам вытворчасці, распаўсюджвання і выкарыстання кнігі (твораў, выданняў, дакументаў) у грамадстве.
|