Аб’ектамбібліяграфіі лічыцца кніжная справа як працэс інфармцыйных зносін. Предметам – бібліяграфічная і бібліягрфазнаўчая інфармацыя.
Метасістэмай бібліяграфіі лічыцца кніжная справа. Асноўная грамадская функцыя бібліяграфіі – інфармацыйнае кіраванне (сігнальнае, ацэначнае, рэкамендацыйнае). Асноўныя прынцыпы бібліяграфіі – партыйносць, навуковасць, народносць, дзейнасць, камунікатыўнасць, сістэмнасць. Метадалагічная аснова канцэпцыі – кнігазнаўчы, сістэмна-дзейнасны і іншыя метады і падыходы.
3.7. Когнітаграфічная (знаниевая) канцэпцыя распрацоўваецца В. А. Факеевым з 1990-х гг. Бібліяграфія разглядаецца як кампанент сацыякультурнага комплекса дакументаваных ведаў (пазнання), камунікацыі і цэннаснай арыентацыі ў інфармацыйных патоках і масівах, які рэалізуе інтэлектуальны доступ да крыніц фіксаваной інфармацыі (дакументам, кнігам, тэкстам), трансляцыю кніжнай (інфармацыйнай) культуры. Сутнасць бібліяграфіі заключаецца ў бібліяграфічных ведах, якія ўяўляюць сабой рэзультат асобай (бібліягpaфічнай) дзейнасці, адлюстроўваюць свет тэкставых камунікацый і спрыяюць асваенню і трансляцыі кніжной культуры. Непасрэдным а б’ектам бібліяграфіі лічыцца фіксаваны квант ведаў, сукупнасць, універсум ведаў. У якасці метасістэмы існавання бібліяграфіі разглядаецца ноосфера, сацыякультурны комплекс дакументаваных ведаў, камунікацыі і каштоўнаснай арыентацыі. Вызначаюцца наступныя асноўные функцыі бібліяграфіі: пазнавальная, камунікатыўная, ценнасна-арыентуючая, сацыякультурная. У якасці вядучых катэгорый канцэпцыі лічацца бібліяграфічныя веды і бібліяграфічная інфармацыя, веды, функцыянуючыя ў сістэме сацыяльных камунікацый, бібліяграфічная камунікацыя – ўзаемадзеянні людзей з дапамогай бібліяграфічных ведаў, працэс абмена інфармацыяй аб тэкстах, бібліяграфічная каштоўнасная арыентацыя – арыентацыя в свеце тэкстаў як каштоўнасцей культуры з мэтай іх ідэнтыфікацыі і ацэнкі для рашэння разнастайных сацыяльна-бібліяграфічных задач. Метадалагічная аснова канцэпцыі – когнітаграфічныя і культуралагічныя, сацыякультурныя, сацыокамунікацыйныя падходы сацыяінстытуцыянальныя подыходы. 3.8. Навуказнаўчая канцэпцыя распрацоўваецца Л. В. Астахавай з другой паловы 1990-х гг. Сугучна з когнітаграфічнай канцэпцыяй В. А. Факеева. Бібліяграфічнае пазнанне прадставлена як кампанент уласна навуковага пазнання, які развіваецца згодна з эвалюцыяй навукі ў цэлым. Навука ўступіла ў нэакласічны этап свайго развіцця, які характарызуецца стратэгічнай скіраванасцю на челавека і патрэбнасці чалавечай дзейнасці, а таксама новай ідэалогіяй рацыянальнасці – гуманітарным антрапамарфізмам, поліметадалагізмам навуковай свядомасці. Гэта ўзвышае статус бібліяграфічнай навукі і практыкі. Бібліяграфія з’яўляецца навуковым фенаменам, а не другасна-дапаможнай галіной разумовай працы. У пэўнай ступені сучасная бібліяграфічная думка, лічыць Л. В. Астахава, знаходзіцца на новым этапе свайго развіцця, вяртаецца да пастулата бібліёграфаў-філологаў XIX в.: «Бібліяграфія – навука».
3.9. Працэсна-кагнітыўная (кагнітыўна-трансфармацыйная) канцэпцыя распрацоўваецца В. П. Леоновымз 1990-х гг. В. П. Леонаў называе яе “ творящей”. У якасці вядучых катэгорый выступаюць: «веды», «бібліяграфічныя веды» (не інфармацыя), «уяўленне, трансфармацыя ведаў у бібліяграфіі», «бібліяграфічны працэс», «бібліяграфічная рэканструкцыя», «прастора бібліяграфіі», «тэкст» (не дакумент). Згодна гэтай канцэпцыі, бібліяграфічныя сродкі і метады пошука і перадачы інфармацыі могуць і павінны прымяняцца для перадачы ведаў «у інфармацыйнай упакоўцы», гэта значыць з выкарыстаннем бібліяграфічных метадаў, тэхналогіі, па правілах бібліяграфічнага згортвання з мэтай далейшага выкарыстання. Бібліяграфічныя веды ўяўляюць сабой разнастайнасць асабістых нефармалізаваных ведаў, якія фарміруюцца пад уздзеяннем адукацыі, навыкаў, прафесійнай дзейнасці, чытання навуковых публікацый. Фарміраванне гэтых ведаў знаходзіцца ў залежнасці ад глыбіні разумення сэнса дакумента, ступені валодання бібліёграфам метаінфармацыей, накопленых вопыта і ўменняў. Бібліяграфічныя веды аб кнізе маюць фундаментальны характар. Яны назапашаны стагоддзямі. Даказваецца, что бібліёграф «думае тэкстамі». Бібліяграфічная трансфармацыя ведаў вызначае іх пераўтварэнне, узаемадзейнічанне паміж асабістымі ведамі бібліёграфа і карыстальніка, сэнсавы, сацыяльны па сваім характэры, працэс, які здзяйсняецца паміж індывідуумамі, інтэлектуальная задача, вырашаемая ў працэце бібліяграфічнай дзейнасці. Бібліёграф і карыстальнік бібліяграфічнай інфармацыі разглядаюцца ў адносінах сутворчасці. В. П. Леонаў выдзяляе чатыры тыпы бібліяграфічнай трансфармацыі ведаў: • бібліяграфічная рэканструкцыя біяграфіі асобы, якая знаходзіцца ў сферы бібліяграфічнага працэса; • бібліяграфічная атрыбуцыя тэкстаў; • бібліяграфічная рэканструкцыя гістарычнага асяроддзя; • бібліяграфічная трансфармацыя біябібліяграфіі. Асноўнай задачей пранікнення ў сутнасць бібліяграфічнай трансфармацыі ведаў з’яўляецца пошук шляхоў сэнсавага аналізу тэкстаў.
Вывады Бібліяграфазнаўства – актыўна развіваемая навуковая дысцыпліна, у межах якой абагульняюцца практычных дадзеныя і фарміруюцца новыя веды, распрацоўваюцца як асобныя паклажэнні, так і цэласныя канцэпцыі. Навдзвычай інтэнсіўна на сучасным этапе развіваецца расійскае бібліяграфазнаўства, у межах якога зроблена шэраг цікавых навуковых распрацовак. Развіццё бібліяграфазнаўства мэтазгодна суадносіць са зменай парадыгм: навукова-кнігазнаўчая ці пазнавальная, дапаможна-ідэалагічная ці каштоўнасна-арыенціровачная, інфармацыйна-дзейнасная (інфармацыйна-камунікатыўная ці дапаможна-інфармацыйная) і культуралагічная. Асноўным канцэпцыямі бібліяграфазнаўства на сучасным этапе з’яўляюцца: інфармацыйна-дакументаграфічная канцэпцыя (аўтар – А. П. Коршунаў), і нфармацыйна-кнігазнаўчая (кнігаграфічная) канцэпцыя (А. І. Барсук і Э. К. Беспалава), і дэаграфічная (інфармаграфічная) ( Н. А. Сляднева), к ультуралагічная ( М. Г. Вохрышава), к огнітаграфічная канцэпцыя ( В. А. Факееў) і інш. Ключавыя паняцці: бібліяграфазнаўства, парадыгма, канцэпцыя. ЛІТАРАТУРА Вохрышева, М.Г. Теория библиографии: учеб. пособие / М.Г.Вохрышева. Самара. – 2004. – **с. Коршунов, О.П. Библиографоведение. Общий курс: учеб. для вузов: В 2 ч / О.П.Коршунов. – М., 2001. – Ч. 1–2.** Российское библиографоведение: итоги и перспективы: сб. науч. ст. – М.: ФАИР-ПРЕСС, 2006. – ** Фокеев, В.А. Библиография: теоретико-методологические основания: учебное пособие. – СПб: Профессия, 2006. – С. 21–69. Соколов А.В. Ретроспектива-70: биобиблиографический отчет / Петербургское библиотечное общество. – СПб, 2004. – С. 125–169.
[1] Гречихин, А.А. Общая библиография: Учеб. для студентов высш. учеб. заведений, обуч. по направлению книговедение/ А.А.Гречихин. – М., 2000. – С. 20–22.
[2] Баренбаум И.Я. Книга и исторический процесс // Книга: Исследования и материалы. Сб. 59. – С. **29–40. [3] Паняцце «інфармацыйня бар'еры ўведзена ў бібліяграфазнаўства Г.Г.Вараб'ёвым у 60-я гг ХХ ст. – натуральныя і штучныя перашкоды, якія перашкаджаюць інфармацыйнай сувязі паміж крыніцай інфармацыі і яе спажыўцамі і вядуць да парушэннях гэтых сувязей, інфармацыйнымі патрэбнасцямі і магчымасцямі спажыўца. ** Гэтыя інфармацыйныя бар’еры адносяцца таксама да першай, і да трэцяй груп. [4] Сляднева Н.А. Библиография в системе Универсума человеческой деятельности: опыт системно-деятельностного анализа: (моногр.). – М., 1993. – С.23–24. [5] Соколов А.В. Сущность и явления информационных потребностей // Универсальная научная библиотека в в регионе: перспективы развития / ГПБ им. С.-Щедрина. – Л., 1991. – С. 96.( [6] Кризис или расцвет: (круглый стол «СБ» на тему «Современная библиографическая парадигма» // Сов. библиогр. – 1991. - №3. – С.54. [7] А помнікі матэрыяльнай культуры, рэчы – веды рэалізаваныя ў матэрыяльную форму? [8] Шамурин Е.И. Словарь книговедческих терминов: Для библиотекарей, библиографов, работников печати и книжной торговли. М.,1958. – 340 с. [9] Симон К.Р. Библиография: Основные понятия и термины. – М., 1968. – 159 с. [10] Першасныя дакументы – гэта дакументы, якія непасрэдна адлюстроўваюць вынікі пазнання рэчаіснасці. Другасныя – дакументы, якія адлюстроўваюць рэчаіснасць апасрэдавана праз змест першасных дакументаў, з'яўляюцца вынікам аналітыка-сінтэтычнай перапрацоўкі першасных дакументаў. [11] А.П.Коршунаў разглядае толькі постэдзіцыйную БІ. [12] Библиотечное дело: Терминологический словарь / Рос. гос. б-ка. – З-е изд., перераб. и доп. – М., 1997. – С.18.
[13] Лявончыкаў В.Е., Дзямешка Л.А., Саматыя Р.І.Тлумачальны слоўнік бібліятэчных і бібліяграфічных тэрмінаў. – Мн., 2000. – С.33–34. [14] Бібліяграфічныя каталогі – бібліяграфічныя дапаможнікі, якія раскрываюць склад і/ці змест аднаго ці некалькіх фондаў бібліятэк, архіваў, кнігагандлёвых устаноў. Яны могуць існаваць не толькі ў карткавай форме, а і ў друкаванай, электроннай. * параўнанне пэўнага дакумента з сукупнасцю іншых і выдзяленне яго з гэтай сукупнасці. [15] Фокеев В.А. Библиография: теоретико-методологические основания: учеб. Пособие. – СПб., 2006. – С.246–252. [16] Моргенштерн И.Г. Информационный и книжный мир. Библиография: (избранное). – СПб.: Профессия, 2007. – С. 102–103. [17] Цыт. па Беспалава Э.К. Формирование библиографической мысли в России (до 60-х гг. ХІХ ст.): учеб. пособие. – СПб., 2007. – С. 33. [18] Беспалава Э.К. Формирование библиографической мысли в России (до 60-х гг. ХІХ ст.): учеб. пособие. – СПб., 2007. – С. 35. [19] Брискман М.А. Введение в библиографию. – М., 1954. – С. 8. [20] Фокеев, В.А. Библиография: теоретико-методологические основания: учеб. пособие. – СПб., 2006. – С.53–54.
|