Студопедия — Лютаўская і Кастрыч р-цыі
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Лютаўская і Кастрыч р-цыі






З 23 па 27 лютага ў Петраградзе ў выніку мас выступленняў працоўных, якія перараслі ва ўсеагульную стачку, да якой далучыліся салдаты Петраград гарнізона, імератар Мікалай ІІ адрокся ад трона. ў Петраградзе быў створаны Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў, у якім большасць месцаў атрымалі меньшавікі і эсэры. 2 сакавіка быў створаны Часовы ўрад, у склад якога ўвайшлі кадэты і акцябрысты, а так сама сацыяліст – А.Керанскі. Савет кантраляваў дзейнасць Час ўрада. У краіне склалася сітуацыя “двоеўладдзя”. Аднак на Бел сітуацыя была яшчэ больш заблытанай. У пач сакавіка ў губернскіх цэнтрах і галоўных бел гарадах былі створаны Саветы раб і салдац дэпутатаў па прыкладу Петраграда. Усе Саветы прызналі кіруючую ролю Петраград Савета і Час ўрада. Актыўную дзейнасць з гэтай нагоды развярнула партыя кадэтаў, якая па сутнасці атрымала статус кіруючай партыі. Паліт праграма кадэтаў складалася з патрабаванняў ліквідаваць двоеўладдзе, склікаць пасля вайны Устаноўчы сход – які вызначыць палітычны лад ў Расіі (прыме канстытуцыю), вырашыць аграрнае пытанне і неабходнасць іншых р-маў. Кадэты прызналі права на культурна-нац самавызначэнне народаў Расіі (права на аўтаномію), аднак беларусаў асобным народам не лічылі. Яшчэ адзін уплывовы паліт цэнтр на Бел – гэта Стаўка вярхоўнага галоўнакамандуючага ў Магілёве. Сяляне бел губерняў так сама правялі пасля р-цыі шэраг з’ездаў. 20-23 красавіка 1917 года ў Мінску адбыўся З’езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і неакупаванай часткі Віленскай губерняў. Ён пастанавіў, што працяг вайны магчымы, але міра трэба дасягнуць як мага хутчэй. на Бел ў той час моцныя партыі сацыялістаў-рэв. Акрамя іх найбольшы аўтарытэт мелі Бунд і меньшавікі. Бальшавікі былі малавядомы, але вельмі актыўны. Яны актыўна ўдзельнічалі ў стварэнні прафсаюзаў і фабрычна-завадскіх камітэтаў. Да лістапада налічвалася 14 нацыянальных партый розных накірункаў. Найбольш масавай партыяй была БСГ. 25 сакавіка 1917 года па ініцыятыве БСГ адбыўся I з’езд беларускіх нац арганізацый. На ім быў створаны выканаўчы орган з’езда – Бел нац камітэт (БНК). Мэта - праект мясцовай канн-цыі, арганізаваць выбары ў Бел краёвую раду, садзейнічаць развіцю бел к-ры. У склад БНК увайшло 18 чалавек, з іх 10 прадстаўлялі БСГ гл. Скірмунт. Аднак Скірмунт не здолеў пераканаць Часовы ўрад прызнаць аўтаномію Бел. Выбары ў краёвую раду былі адменены, Час ўрад у справе барацьбы з аўтанамісцкімі памкненнямі бел знайшоў падтрымку з боку сацыяліс партый – асабліва меньшавікоў, бальшавікоў і эсэраў, якія актыўна выступалі супраць усялякага “сепаратызму”. 8-10 ліпеня 1917 года ў Мінску адбыўся II з’езд беларускіх нацыянальных арганізацый, які выказаўся за аб’яднанне ўсіх нацыянальных палітычных сіл вакол нацыянальнай ідэі – стварэння беларускай дзяржавы, але пакуль яшчэ ў межах дэмакратычнай федэратыўнай Расіі. ў кастрычніку 1917 года Цэнтральная рада беларускіх араганізацый была пераўтворана ў Вялікую беларускую раду, яе склад быў пашыраны, адначасова была створана Цэнтральная ваенная беларуская рада галоўнай мэтай яе было фарміраванне беларускага войска. усё большую вагу набывалі левыя арганізацыі, якія падтрымлівалі бальшавісцкую праграмму. Восенню 1917 года была створана Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя якая цалкам падтрымала бальшавікоў. А.Чарвякоў, Лагун, Усціловіч. Унутры Вялікай беларускай рады так сама не было адзінства па спосабах вырашэння сацыяльных і нацыянальных праблем. У ліпені пад час аднаго з палітычных крызісаў Часовы ўрад выкарыстаў сілу для стабілізацыі сітуацыі ў сталіцы. Гэта адзначала канец двоеўладдзя. Частка сацыялістаў увайшла ў склад урада, узначаліў яго эсэр А.Керанскі. Пачалося праследванне дзеячоў найбольш радыкальных партый – асабліва бальшавікоў. У грамадстве ўсё большую папулярнасць набывала ідэя ваеннай дыктатуры, “моцнай рукі”. На роль дыктатара прэдэндаваў галоўнакамандуючы арміяй Л.Карнілаў. 24 жніўня 17 года пачаўся паход арміі Карнілава на Пецярбург. Хутка А.Керанскі зразумеў, што ён будзе пазбаўлены ўлады і аддаў загад аб змяшчэнні Карнілава з пасады галоўнакамандуючага і арышце змоўшчыкаў. Галоўную ролю ў ліквідацыі мяцежа Карнілава адыгралі бальшавікі. Агітацыя ў войску і блакіраванне чыгункі прывяло да таго, што Карнілаў амаль не прасунуўся далей за беларускія губерні. А тут ужо быў створаны Часовы рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту для ліквідацыі мяцежа з прадстаўнікоў розных саветаў, гарадской думы і інш. Кіравалі камітэтам эсэр А.Кажэўнікаў і бальшавік К.Ландар. 1 верасня Л.Карнілаў і іншыя генералы былі арыштаваны ў Магілёве. Кіраўніцтва ліквідацыяй карнілаўскага мяцежа значна павысіла аўтарытэт бальшавікоў і іх папулярнасць, асабліва на Заходнім фронце. Да тагож, бальшавікі на Беларусі ў практычнай дзейнасці актыўна кантактавалі з левымі эсэрамі (такіх была большасць), якія не згазділіся са згодніцкай палітыкай Керанскага і яго прыхільнікаў і так сама левымі беларускімі арганізацыямі. У ноч з 25 на 26 кастрычніка 1917 года ў Петраградзе бальшавікі здзейснілі сваю мару – правялі паспяховае ўзброеннае паўстанне супраць Часовага ўрада. Члены апошняга былі арыштаваны, а ўлада перададзена II Усерасійскаму з’езду Саветаў, аднак яго паседжанне пакінулі меньшавікі і правыя эсэры, нязгодныя з арыштам міністраў. Мінскі Савет, дзе большасць мелі ўжо бальшавікі, выдаў загад “Уся ўлада саветам!”. 26 кастрычніка пры Мінскім Савеце быў створаны Ваеннарэвалюцыйны камітэт Паўночна-Зах фронту, які павінен быў садзейнічаць умацаванню савецкай улады і быў паўнамоцным органам улады да фарміравання пастаянных устаноў улады. Аднак прыхільнікі Часовага ўрада так сама актывізаваліся. Імі 27 кастрычніка быў створаны Камітэт выратавання рэвалюцыі (маецца на ўвазе Лютаўская), у склад якога ўвайшлі ўсе буржуазныя партыі, эсэры, Бунд, меньшавікі, прадстаўнікі Гарадской думы, Вялікай беларускай рады, прафсаюзаў Мінска. У Мінск была ўведзена Каўказская дывізія. Рэальна ацэньваючы свае сілы, Мінскі Савет перадаў уладу (часова) Камітэту і нават дэлегаваў у яго склад сваіх прадстаўнікоў І.Алібегава і Я.Пярно.1 лістапада 1917 года ў Мінск увайшоў браняпоезд і армейскія часткі, якія падтрымлівалі бальшавікоў. Камітэт выратавання р-цыі быў разагнаны. Вельмі хутка, на працягу кастрычніка-лістапада 1917 года савец ўлада была ўстаноўлена на ўсёй неакупаванай тэр Бел. У буйных гарадах ствараліся Ваенна-рэвалюц камітэты, якія праводзілі мерапрыемствы па ўмац савец улады. Толькі ў Магілёве, дзе знаходзілася Стаўка галоўнакамандуючага М.М.Духоніна і большасць Савета была меньшавісцка-эсэраўска-бундаўская патрабавалася ўмяшальніцтва значных вайсковых сіл. СНК Расіі прызначыла галоўнакам арміі М.В.Крыленка і накіравала войскі на ліквідацыю Стаўкі ў Магілёве. 18 лістапада Магілёўскі Савет прызнаў савецкую ўладу і ўтварый ВРК, які ўстан кантроль над Стаўкай і арыштаваў некаторых генералаў. Да 18 лістапада савец ўлада была ўстаноўлена і на фронце.Для ўмац новай улады важнае значэнне мелі з’езды Саветаў раб і салдацкіх дэпутатаў губерняў і фронту, якія адбыліся ў лістападзе-снежні. Яны легалізавалі новую ўладу – зацвердзілі ст-ру яе органаў, вызначылі сістэму кіравання, абралі выканкамы, адобрылі першыя Дэкрэты савец ўлады – аб зямлі і міры і інш. У лістападзе ў Мінску адбылося амаль адначасова тры з’езды сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў новастворанай Зах вобласці і фронту. Іх выканаўчыя камітэты аб’ядналіся ў Выканаўчы камітэт Зах вобласці і Зах фронту (Аблвыкамзах), падаўляючую большасць месцаў там мелі прадстаўнікі салдат фронту, далёкія ад праблем непасрэдна бел рэгіёна. Узначаліў выканаўчы камітэт Н.Рагазінскі, старшынёй СНК стаў К.Ландар.У Віцебскай і Магілёўскай губернях, якія хаця і ўвайшлі ў склад Зах вобласці, былі створаны свае органы ўлады, якія дзейнічалі асобна ад Аблвыкамзаха і падпарадкоўваліся ўраду Савец Расіі.Пытанне аб уладзе канчаткова вырашана не было. У Саветах было пашырана меркаванне аб стварэнні кааліцыйных урадаў з левымі сацыяліст партыямі, у прыватнасці з левымі эсэрамі. Леніну і Л.Троцкаму прыйшлося прылажыць шмат намаганняў, каб пераадоліць гэтыя памкненні. У лістападзе адбыліся выбары ва Устаноўчы сход Расіі, але бальшавікі ўжо вырашылі для сябе пытанне аб будучым краіны, таму хутка Устаноўчы сход быў разагнаны, тым больш, што большасць бальшавікі там не атрымалі. Кіраўнікі савецкіх органаў улады займалі рэзка негатыўную пазіцыю па пытанню нац самавызначэння Беларусі. Яны не былі беларусамі па паходжанню, на Беларусі апынуліся дзякуючы ваенным абставінам, мясцовай нацыянальнай спецыфікі не ведалі, а дзейнічалі зыходзячы з пазіцый вядомай нам тэорыі “заходнерусізма”. Аднак беларускія нацыянальныя партыі, у там ліку сацыялістычныя, прытрымліваліся іншага пункту гледжання на будучыню Беларусі. Яны пачалі рыхтаваць Усебеларускі кангрэс, які павінен быў вырашыць далейшы лёс беларускіх губерній. Адначасова ўрад Савец Расіі даручыў Бел абласному камітэту, утворанаму з дэлегатаў Устаноўчага сходу, так сама правесці Усебел з’езд з аналагічнай мэтай, на гэта мерапрыемства былі выдаткаваны грашовыя сродкі. З дзейнасці гэтага з’езда пачынаецца перыяд станаўлення беларускай дзяржаўнасці.







Дата добавления: 2015-12-04; просмотров: 238. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Логические цифровые микросхемы Более сложные элементы цифровой схемотехники (триггеры, мультиплексоры, декодеры и т.д.) не имеют...

Вопрос. Отличие деятельности человека от поведения животных главные отличия деятельности человека от активности животных сводятся к следующему: 1...

Расчет концентрации титрованных растворов с помощью поправочного коэффициента При выполнении серийных анализов ГОСТ или ведомственная инструкция обычно предусматривают применение раствора заданной концентрации или заданного титра...

Психолого-педагогическая характеристика студенческой группы   Характеристика группы составляется по 407 группе очного отделения зооинженерного факультета, бакалавриата по направлению «Биология» РГАУ-МСХА имени К...

Анализ микросреды предприятия Анализ микросреды направлен на анализ состояния тех со­ставляющих внешней среды, с которыми предприятие нахо­дится в непосредственном взаимодействии...

Типы конфликтных личностей (Дж. Скотт) Дж. Г. Скотт опирается на типологию Р. М. Брансом, но дополняет её. Они убеждены в своей абсолютной правоте и хотят, чтобы...

Гносеологический оптимизм, скептицизм, агностицизм.разновидности агностицизма Позицию Агностицизм защищает и критический реализм. Один из главных представителей этого направления...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.008 сек.) русская версия | украинская версия