Студопедия — Першапачат засяленне Бел. Славянская каланізацыя
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Першапачат засяленне Бел. Славянская каланізацыя






Нараўне з балтамі, германцамі, раманцамі, кельтамі і іншымі этнічнымі групамі славяне былі адной з галін індаеўрапейцаў, якая рассялілася на еўрапейскім кантыненце. Рымскія аўтары І-ІІ стст. называлі славян венедамі. Гісторыкі VI ст. – антамі і склавінамі. У пачатку VI ст. н.э. пачалося “Вялікае перасяленне народаў”. VI-VIІ стст. падзяліліся на тры вялікія групы: заходніх славян (Вісла-Одэрскае міжрэчча, сучасныя палякі, чэхі, славакі і інш.), паўднёвых славян (Балканскі паўвостраў, сучасныя балгары, сербы, харваты, славенцы і інш.) і ўсходніх славян (сучасныя беларусы, рускія і украінцы). Усходнія славяне каланізавалі абшары Усходняй Еўропы. Каланізацыя – гэта працэс засялення і асваення незанятых або новых зямель перасяленцамі. Шырокая славянская каланізацыя беларускіх зямель адбываецца ў VI – VIІІ стст. н.э. Археолагі паведамляюць, што ў гэты час на поўдні Беларусі з’яўляюцца помнікі тыпова славянскай пражскай археалагічнай культуры. Спачатку прышлае славянскае насельніцтва жыло на неўмацаваных пасяленнях – селішчах. Селішчы былі невялікіх памераў і размяшчаліся “гнёздамі” (некалікі селішч непадалёк адно ад аднаго). Жытламі славян былі паўзямлянкі зрубнага тыпу з печамі-каменкамі, у той час як мясцовае балцкае насельніцтва выкарыстоўвала наземныя жытлы слупавой кантрукцыі з адкрытымі ачагамі пасярэдзіне. З VIІ ст. узнікаюць умацаваныя равамі і валамі славянскія гарадзішчы. Гарадзішча было не толькі месцам сховішча падчас небяспекі для навакольнага насельніцтва, але і з’яўлялася ўмацаванай сядзібай знаці. Адным з самых вывучаныхславянскіх гарадзішчаў з’яўляецца гарадзішча ля в. Хатомель (Столінскі раён), якое належала славянам-дулебам. Асновай гаспадаркі ў славян былі ворыўнае земляробства і жывёлагадоўля. Менавіта з прыходам славян былі удасканалены асобныя сельскагаспадарчыя прылады працы на Беларусі. У прыватнасці на змену вядомаму ў балтаў ралу, якім успахвалі зямлю, прыйшла славянская саха. На змену зерняцёркам – каменныя жорны. Акрамя таго, славяне былі добрымі рамеснікамі і актыўна займаліся гандлем. Дзякуючы ім на тэрыторыі Беарусі з’явілася ганчарнае кола. Поўнач і цэнтр Беларусі ў VI – VIІІ стст., калі на нашых землях з’явіліся славяне, засялялі плямёны, якіх археолагі адносяць да банцараўскай культуры. Найбольш даследаваным помнікам гэтай культуры з’яўляецца гарадзішча Банцараўшчына (Мінскі раён). У Беларускім Падняпроўі сфарміравалася калочынская культура (Горацкі раён). У матэрыяльнай культуры гэтых народаў прысутнічалі прыкметы як культуры славян (паўзямлянкавыя жытлы з печамі-каменкамі, асноўны тып пасялення – селішча, гаршкі з выпуклымі бакамі, крэмацыя), так і балтаў (наземныя пабудовы слупавой канструкцыі, размяшчэнне побач з пасяленнем гарадзішча-сховішча, інгумацыя і інш.). Паўночнымі суседзямі банцараўскіх плямён былі плямёны культуры доўгіх курганоў. У VI – VIІІ стст. на Беларусі канчаткова сфарміравалася асобая палітычная сістэма – ваенная дэмакратыя. Кіраўніком племені з’яўляўся правадыр. У VIІІ-ІХ стст. на землях Верхняга Падняпроўя і Падзвіння ў выніку славяна-балцкага сінтэзу сфарміравалася некалькі аб’яднанняў усходніх славян. Крывічы-палачане рассяліліся ў сярэднім цячэнні Заходняй Дзвіны. Першае датаванае ўпамінанне пра крывічоў змяшчаецца ў “Аповесці мінулых часоў” і адносіцца да 859 г., дзе гаворыцца, што варагі бралі з іх даніну.
Па-рознаму тлумачаць гісторыкі назву племені – “крывічы”. Адны яе выводзяць ад прозвішча старэйшыны роду Крыва, ці ад слова “кроўныя” (блізкія па крыві). Іншыя, ад імя язычніцкага святара Крыва-Крывейтэ. Дрыгавічы займалі значную частку Паўднёвай і Цэнтральнай Беларусі. Важнымі дрыгавіцкімі гарадамі з’яўляліся Тураў, Пінск, Слуцк, Менск. Апошні ў далейшым быў заваявыны крывічамі і ўвайшоў у склад крывіцкага Полацкага княства. На аснове ж племяннога княжання дрыгавічоў у делейшым сфарміравалася Тураўскае княства. Назва “дрыгавічы” на думку адных даследчыкаў паходзіць ад імя правадыра Драгавіта. Больш абгрунтаваным з’яўляецца тлумачэнне паходжання назвы племені ад слова “дрыгва” (балоцістая мясцовасць). Этнавызначальнай прыкметай дрыгавічоў сталі вялікія металічныя пацеркі авальнай формы, упрыгожаныя напаянымі шарыкамі металічнай (срэбранай) зерні, а таксама пярсцёнкападобныя скроневыя кольцы. Радзімічы размяшчаліся ў Пасожжы. Найбольш значнымі гарадамі на іх землях былі Гомель, Чачэрск. У летапісе пра радзімічаў гаворыцца, што яны прыйшлі “от ляховъ (палякаў)”. Але гэтае сцвярджэнне не падцвярджаецца археолагамі. Першыя летапісныя звесткі пра радзімічаў адносяцца да 885 г. Пад гэтым годам паведамляецца, што кіеўскі князь Алег абавязаў радзімічаў плаціць даніну яму, а не хазарам, як было раней.
Назва “радзімічы”, згодна з летапісам, паходзіць ад імя правадыра Радзіма.

Паўночна-заходняя частка Беларусі ў гэты час, як і раней была заселена балцкімі народамі. У далейшым на аснове племянных княжанняў крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў сфарміраваліся асобныя княствы, якія стануць часткамі адзінай цэнтралізаванай дзяржавы пры кіеўскім князі Уладзіміры Святаславічы. У савецкай гістарыяграфіі 1950-х гг. склаўся стэраатып пра фарміраванне ўсходнімі славянамі так званай “старажытнарускай народнасці”. Асобныя сучаныя даследчыкі, як, напрыклад, М.Ф. Піліпенка, таксама сцвярджаюць, што такая этнічная супольнасць існавала ў рэальнасці ў перыяд так званай Кіеўскай Русі і стала авновай трох сучасных усходнеславянскіх народаў – беларусаў, рускіх, украінцаў.

У той жа час іншыя даследчыкі адмаўляюць існаванне старажытнарускай народнасці. У далейшым, у выніку эканамічнага, сацыяльнага і дзяржаўнага развіцця Старажытнай Русі складваліся групы княстваў і зямель, што з’явілася адной з перадумоў узнікнення ў будучым беларускай, русскай і украінскай народнасцей.







Дата добавления: 2015-12-04; просмотров: 327. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...

Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Факторы, влияющие на степень электролитической диссоциации Степень диссоциации зависит от природы электролита и растворителя, концентрации раствора, температуры, присутствия одноименного иона и других факторов...

Йодометрия. Характеристика метода Метод йодометрии основан на ОВ-реакциях, связанных с превращением I2 в ионы I- и обратно...

Броматометрия и бромометрия Броматометрический метод основан на окислении вос­становителей броматом калия в кислой среде...

Трамадол (Маброн, Плазадол, Трамал, Трамалин) Групповая принадлежность · Наркотический анальгетик со смешанным механизмом действия, агонист опиоидных рецепторов...

Мелоксикам (Мовалис) Групповая принадлежность · Нестероидное противовоспалительное средство, преимущественно селективный обратимый ингибитор циклооксигеназы (ЦОГ-2)...

Менадиона натрия бисульфит (Викасол) Групповая принадлежность •Синтетический аналог витамина K, жирорастворимый, коагулянт...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия