Першая дзяржава, што ўтварылася на тэрыторыі сучаснай Беларусі – гэта Полацкае княства. Любая дзяржава ўтвараецца пад уплывам розных фактараў – геаграфічных, этнічных, сацыяльна-эканамічных. Полацкае княства ўяўляла сабой адзіны геаграфічны рэгіён, што ляжаў у басейне галоўнай ракі Зах Дзвіны, насялялі княства адзіны народ – крывічы-палачане, ступень эканамічнага развіцця якога была роўнай і гаспадарчыя заняткі сходныя. Упершыню Полацк узгадваецца пад 862 г. У 860-я гг. адбыўся паход кіеўскіх князёў Аскольда і Дзіра на Полацк. У 882 г. сталіцу крывічоў падпарадкаваў Кіеву вядомы старажытнарускі князь Алег. У 907 г. Полацк, як саюзнік Кіева, прымаў удзел у сумесным паходзе рускіх князёў на сталіцу Візантыйскай імперыі – Царград (Канстантынопаль). Хрысціанства. ІЗЯСЛАЎ княжыў у Полацку прыкладна з 988? па 1001 гг. Гэта быў адукаваны князь, які клапаціўся аб распаўсюджанні хрысціянства і адукацыі ў сваім княстве, за гэта яго празвалі “князь-кніжнік”. пасля смерці стаў малалетні БРАЧЫСЛАЎ ІЗЯСЛАВАВІЧ (1003-1044 гг.). Менавіта пры гэтым князі Полацкая дзяржава пачала сваё хуткае ўзвышэнне і дасягнула найвялікшай палітычнай вагі. У 1029 г. у Брачыслава нарадзіўся сын – УСЯСЛАЎ, пазней празваны Чарадзеем. З 1044 па 1101 гг. ён кіраваў Полацкім княствам. У спадчыну Ўсяславу дасталася моцная дзяржава і вялікія грашовыя сродкі, а так сама палітычны аўтарытэт кіраўніка магутнага княства. У 1054 г. памірае Вялікі кіеўскі князь Яраслаў Мудры. Ён пакідае 7 нашчадкаў, а каб старэйшыя з іх не прыцяснялі малодшых, завяшчае полацкаму князю быць гарантам выконвання ўмоў свайго тэстаменту. Амаль 10 год працягвалася мірнае суіснаванне дзвюх старажытнарускіх дынастый – Рагвалодавічаў і Яраславічаў. Але ў 1065 г. пачынаецца барацьба Ўсяслава з Кіевам і Ноўгарадам, якімі валодалі старэйшыя Яраслававы сыны. Усяслаў спрабаваў захапіць Пскоў, але няўдала. У 1066 Усяслаў захапіў і разрабаваў Ноўгарад, вывез з наўгародскага Сафійскага сабору царкоўныя рэчы для пабудаванага раней ў Полацку трэцяга ва ўсходніх славян Сафійскага сабора. Ўсяслаў сам падзяліў сваё княства на ўдзелы паміж шасцю сынамі. Галоўны ўдзел – Полацкі - дастаўся Рагвалоду (у хрышчэнні Барысу), Мінскі – Глебу. Глеб стаў праводзіць актыўную палітыку. У 1116 г. ён здзейсніў паход на Слуцк, адбіў паходы паўднёварускіх князёў на Мінск, Оршу і Копысь. У 1117 Глеб ваяваў са Смаленскам і Ноўгарадам. паход рускіх князёў на Мінск. У 1119 г. Мінск быў асаджаны, Глеб узяты ў палон, вывезены ў Кіеў і пасаджаны ў поруб, дзе і памёр пры загадкавых абставінах. У Полацку за дзесяцігоддзе з 1129 г. па 1139 г. адбыліся значныя змены. У адсутнасць нашчадкаў Усяслава значна вырасла роля гарадскога веча – агульнага сходу палачан і жыхароў полацкай зямлі, што вырашалі розныя пытанні жыцця і кіравання дзяржавай. ў 1132 г. на полацкі трон вечам быў абраны Васілька, які належыў да полацкай дынастыі, але з 40-х гг. Полацкая зямля вярнулася да былых выгнаннікаў. Двоеўладдзе (князь-веча) было вынікам гаспадарчага і сацыяльнага развіцця Полацкай зямлі. У 1151 г. адбылося першае выступленне полацкага веча супраць князя. Рагвалод Барысавіч выгнаны, на трон запрошаны мінскі князь Расціслаў Глебавіч, але не надоўга. Ужо ў 1158 г. у Полацак вярнуўся Рагвалод. А ў 1162 г. веча запрасіла на княжэнне Ўсяслава Васількавіча з Віцебска, які правіў да 1186 г. У гэты час адбываецца хуткае драбленне Полацкай зямлі на ўдзелы і, суадносна, распачынаюцца міжусобныя сутычкі паміж Рагвалодавічамі. З 1203 г. па 1210 г. вялася барацьба Полацка і Рыгі, пад час якой Полацк страціў Кукейнос (1208 г.) і Герцыке (1209 г.), кантроль над Ніжнім Падзвіннем. Барацьба з мечаносцамі і тэўтонцамі вялася з пераменным поспехам. З 60-х гг. XIII ст. узмацніліся сувязі Полацка з Наваградкам, на полацкае княжэнне сталі запрашаць літоўскіх князёў. паступоваму ўваходжанню Полацкай зямлі ў склад ВкЛ, але з пэўнымі правамі на аўтаномію. княства Тураўскае. Гэта княства месцілася на землях дрыгавічоў, у басейне ракі Прыпяць. Калі Заходняя Дзвіна – вялікі гандлёвы шлях з Балтыкі на поўдзень, то Прыпяць – гандлёвы шлях паміж Кіевам і Заходняй Еўропай. Да таго тут былі ўрадлівыя землі, спрыяльны мяккі клімат і лясы, багатыя на дзічыну і сыравіну. Усе гэта спрыяла больш хуткаму развіццю земляробства, аддзяленню рамяства і станаўленню ранняга феадальнага грамадства. Першы галоўны горад княства – Тураў упершыню ўзгадваецца пад 980 г. у сувязі з князем Турам, які, як і Рагвалод Полацкі, быў з варагаў. Але хутка Тураў быў падпарадкаваны суседняму Кіеву. Тураў атрымліваў старэйшы сын Вялікага кіеўскага князя, які займаў потым бацькава месца ў Кіеве, а Тураў зноў атрымліваў старэйшы сын новага кіеўскага князя. Пачаў гэтую традыцыю Ўладзімір Святаслававіч, у 988 г. ён перадаў Тураў старэйшаму сыну Святаполку, Яраслаў Мудры – Ізяславу і г.д. Знаходзячыся пад уплывам Кіева, Тураўскія князі прымалі ўдзел у паходах супраць Полацка ў 1127 г. Калі пачалася міжусобная барацьба за Кіеў (у XII ст.), Тураў таксама вельмі часта стаў пераходзіць з рук у рукі розных паўднёварускіх княжацкіх родаў. Толькі ў 50-я гг. 12 ст. Тураў вярнуўся да дынастыі Ізяславічаў, а тураўскім князем стаў Юры Яраславіч. У 1158 г. кааліцыя шасці рускіх князёў на чале з кіеўскім Ізяславам дзесяць тыдняў асаджвала Тураў, мэтай Ізяслава было выгнаць Юрыя і аднавіць свой уплыў на тураўскія справы. Але горад меў добрыя ўмацаванні, Юры карыстаўся падтрымкай гараджан, і самая працяглая асада горада часоў Кіеўскай Русі скончылася безпаспяхова. У 1160 г. Юры таксама паспяхова вытрымаў трохтыднёвую аблогу валынскімі войскамі. Першы адзіны князь Тураўскай зямлі стаў і апошнім яе ўладаром. Юры паміж сыноў падзяліў сваё княства. Былі ўтвораны ўдзелы – Тураўскі, Пінскі, Клецкі, Слуцкі, Дубровіцкі. З цягам часу дробныя княствы трапілі ў залежнасць ад магутнага галіцка-валынскага князя. Мангола-татар набегі. Крыху пазней за Полацкае і Тураўскае княствы, на захадзе сучаснай Бел ўтвараліся невялікія ўдзельныя славянскія княствы. Наваградскае, ваўкавыс і Гродзенскае.