Студопедия — Асаблівасці тэрмінаў.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Асаблівасці тэрмінаў.






Вызначаючы паняцце, замацаванае за словам тэрмін, мы ўжо адзначалі важнейшую асаблівасць тэрмінаў у параўнанні са звычайнымі словамі. Але тэрміны адрозніваюцца ад агульналітаратурных слоў цэлым радам асаблівасцей, ці спецыфічных рыс. Тэрмін адрозніваецца ад любога іншага слова перш за ўсё функцыянальна. Нават у слоўніках ён не тлумачыцца, а яму даецца азначэнне.

Словы агульнай лексікі засвойваюцца людзьмі па меры іх авалодвання мовай. Тэрміны ж патрабуюць спецыяльнай падрыхтоўкі ў пэўнай галіне навукі, тэхнікі, культуры, яны зразумелыя толькі тым, хто вывучае, займаецца, працуе ў гэтай сферы. Вось чаму прафесійная падрыхтоўка патрабуе авалодвання тэрмінамі. Так, цяжка ўявіць бухгалтара, менеджара, які не ведае сутнасці наступных тэрмінаў: дэбет, дэбітор, дэбіторская запазычанасць, дэпазіт, крэдытор, жыра, калькуляцыя, каштарыс, крэдыт, паблісіці, пасіў, трасант, трасат, тратта і інш., ці філолага, які не ведае такіх тэрмінаў, як аказіянальны, аптатыў, вакатыў, грамема, графема, імплозія, інфінітыў, кампаратыў, канатацыя і інш.

За кожным тэрмінам заўсёды стаіць прадмет думкі, але не думкі наогул, а спецыяльнай, абмежаванай пэўным полем, ці прадметнай вобласцю, галіной навукі. Кожны тэрмін унутры тэрміналагічнага поля выяўляе цэлы рад сваіх асаблівасцяў. Разгледзім асноўныя з іх.

Адназначнасць тэрміна. Кожны тэрмін павінен абазначаць толькі адно паняцце ў навуцы ці тэхніцы, а кожнаму паняццю павінен адпавядаць толькі адзін тэрмін. Напрыклад, у матэматыцы тэрмін каардынатная прамая абазначае ‘прамая з выбранымі на ёй пачаткам адліку, адным адрэзкам і накіраваннем’. Гэта патрабаванне да тэрмінаў не заўсёды вытрымліваецца, бо мнагазначнасць як з’ява, шырока прадстаўленая ў агульнай лексіцы, знаходзіць пашырэнне і ў тэрміналогіі, хоць рэалізуецца тут усё ж адметна. Так, тэрмін наменклатура азначае ‘пералік бухгалтарскіх рахункаў’, што характэрна для ўжывання толькі ў бухгалтарскай тэрміналогіі, бо за межамі бухгалтэрыі, ці гэтага тэрміналагічнага поля, тэрмін наменклатура выкарыстоўваецца як назва паняцця ‘пералік, сукупнасць назваў, тэрмінаў, што ўжываюцца ў якой-небудзь галіне навукі, вытворчасці і пад.’.

Мнагазначнасць, ці полісемія, асабліва часта назіраецца сярод дзеясловаў як у найбольш абстрактных слоў. Напрыклад, у справаводнай і архіўнай тэрміналогіі назіраем мнагазначныя тэрміны тыпу адтэрмінаваць – 1) вызначыць тэрмін на больш позні час і 2) працягнуць тэрмін; апісаць – 1) зрабіць апісанне чаго-небудзь і 2) завяшчаць; выбраць – 1) адабраць матэрыялы, цытаты і 2) выдзеліць каго-небудзь, што-небудзь шляхам галасавання; выплаціць – 1) выдаць зарплату і 2) аддаць доўг і інш.

Як бачым, тэрмін можа набываць новае значэнне нават у межах пэўнага тэрміналагічнага поля. І заўважаецца гэта не толькі сярод дзеясловаў. Напрыклад, тэрмін лексікаграфія ў лінгвістычнай тэрміналогіі называе: 1) навуку аб слоўніках, раздзел мовазнаўства; 2) практычную сістэматызацыю слоў і выданне ў выглядзе слоўнікаў; 3) сукупнасць слоўнікаў пэўнай мовы ці галіны ведаў. Прыклады такога неадназначнага ўжывання тэрмінаў знаходзім у тэрміналагічных слоўніках розных галін навукі і тэхнікі, напрыклад: рэнта [ням. Rепtе, фр. гепtе < лац. геddіtа – аддадзеная назад] – 1) даход, не звязаны з прадпрымальніцкай дзейнасцю, які рэгулярна атрымліваюць з капіталу, зямлі, маёмасці; 2) працэнты, якія атрымліваюць уладальнікі аблігацый дзяржаўных пазык у некаторых краінах.

Праўда, навука і тэхніка пазбягае мнагазначнасці ў тэрміналогіі. У пэўных выпадках назіраецца тэндэнцыя дыферэнцыяцыі шляхам выкарыстання суфіксальных утварэнняў ці ўжывання розных граматычных формаў. Так тэрмін дэпанент [ад лац. deponens, -ntis – які адкладвае] мае два значэнні: 1) укладчык дэпазіту; 2) асоба, якой належыць грашовая сума, не выплачаная прадпрыемствам або ўстановай з якіх-небудзь прычын у вызначаны тэрмін. Каб пазбегнуць мнагазначнасці, са значэннем 1) ‘укладчык дэпазіту’ выкарыстоўваецца тэрмін дэпазітар, а тэрмін дэпанент – са значэннем 2) ‘асоба, якой належыць грашовая сума...’. Яшчэ адзін прыклад такога тыпу: тэрмін крэдыт [ад лац. сгеditum – пазыка, доўг] у эканоміцы абазначае: 1) даванне тавараў або грошай у доўг; 2) грашовыя сумы, адпушчаныя на пэўныя выдаткі. Для размежавання выкарыстоўваецца форма крэдыты (мн. лік) для абазначэння паняцця 2) ‘грашовыя сумы…’. Тое ж і з тэрмінам штат. Форма адзіночнага ліку ўжываецца ў значэнні 1) ‘сталы склад супрацоўнікаў якога-небудзь прадпрыемства, установы’, а форма множнага ліку (штаты) для абазначэння паняцця 2) ‘дакумент, што вызначае склад супрацоўнікаў якой-небудзь установы і паказвае іх пасаду, аклад’.

Адсутнасць экспрэсіі, эмоцыі. Тэрміны ўзнікаюць рознымі шляхамі і спосабамі, у тым ліку і на аснове метафарызацыі, вобразнага пераасэнсавання паняццяў.Так, у кнізе Д. Даніна “Непазбежнасць дзіўнага свету” чытаем: “Вядома, фізікі не размаўляюць пра рэчы і палі ў такіх вольных і нястрогіх выразах. Але паходжанне большасці навуковых паняццяў – вольнае і нястрогае. Наш зоркавы востраў у акіяне сусвету астраномы называюць Галактыкай. Якое вучонае слова! А па-грэчаску “gа1аktikos” – усяго толькі “малочны”. Зусім не астраномы назвалі зорны шлях, які бялее над намі ноччу, Млечным шляхам. Але яны прынялі гэты вобраз у свой спецыяльны слоўнік. І прычына была адна – проста вельмі падобна...”.

Можна прывесці безліч тэрмінаў, якія ўтвораны ў выніку пераносу (метафарычны, метанімічны і пад.) па асацыяцыях і выкарыстоўваюцца ў розных галінах ведаў, напрыклад: у геаграфіі – нос ‘мыс’, рукаў (ракі), падол ‘ніжняя частка гары’, складкі (гор); у паліграфіі – шапка ‘загаловак’; у металургіі – калена (трубаправода), пята ‘ніжняя апора’, галава (галоўка) ‘верхняя ці пярэдняя частка інструментаў, дэталяў’; у аўтамабілебудаванні – стакан ‘дэталь аўтамабіля, якая мае цыліндрычную форму’, сабачка ‘прыстасаванне ў машынах, механізмах, якое перашкаджае руху назад зубчатага кола’, рукаў ‘выраб з гумы, гумавай тканіны, пластмасы або іншага матэрыялу для падачы вады, сыпучых, вязкіх рэчываў і газаў’ і інш. Але, стаўшы тэрмінамі, гэтыя словы страчваюць экспрэсіўна-эмацыянальную афарбоўку, яны па-за вобразным іх ужываннем.

Так, прыметнік чырвоны мае некалькі значэнняў: 1) які мае афарбоўку аднаго з асноўных колераў спектра, што ідзе перад аранжавым; колеру крыві; 2) звязаны з рэвалюцыйнай дзейнасцю, рэвалюцыйны; звязаны з савецкай дзяржавай, сацыялістычным ладам; 3) нар.-паэт. Новы, прыгожы, цудоўны; 4) нар.-паэт. Яркі, ясны, светлы; 5) уст. Пачэсны, парадны. Але, спалучыўшы прыметнік чырвоны з назоўнікамі кніга, радок, атрымаем тэрміны розных галін навукі: у лінгвістыцы за тэрмінам чырвоны радок замацавана паняцце ‘адступленне ў першым радку абзаца ад першага слова’, а ў экалогіі тэрмін чырвоная кніга абазначае ‘кніга Міжнароднага саюза аховы прыроды і прыродных рэсурсаў, якая змяшчае ў сабе кароткія звесткі аб распаўсюджанні, колькасці, біялогіі і мерах аховы рэдкіх відаў жывёл і раслін усяго свету’.

Пры ўстанаўленні паходжання тэрміна можна выявіць выражэнне экспрэсіі ці эмоцыі. Напрыклад, з італьянскай мовы прыйшоў музычны тэрмін капрычыо (ад лац. сарга – каза). Што агульнае паміж капрычыо і казой? (дарэчы і словам капрыз). Свабодны, поўны нечаканых паваротаў характар музыкі як бы перадае наравістыя звычкі казы. А капрыз – гэта, калі хочаце, праяўленне казінага характару. Яўная адмоўная ацэнка. Але музычны тэрмін капрычыо ‘інструментальная п’еса свабоднай будовы ў віртуозным стылі’ ніякай ацэнкі не нясе. У сувязі з гэтым можна прывесці цікавыя факты з этымалогіі агульнаўжывальных слоў палка, сэрца, вуліца, палец. Гэтыя словы ў свой час былі ўтвораны пры дапамозе памяншальна-ласкальных суфіксаў -к-, -ц-, -іц-, -ец- (параўн. сучасныя горка < гара, аконца < акно, бяспалы, перавулак). Страта ў мове ўтваральных асноў прывяла да замены зыходных слоў словамі з памяншальна-ласкальнымі суфіксамі. Аднак гэтыя словы згубілі адценне памяншальнасці. Так, сёння слова палец не ўспрымаецца як ‘малы палец’, яму адпавядае слова пальчык.

Падобны працэс адбываецца і ў тэрміналогіі, калі агульнаўжывальнае слова ручай (першапачаткова гэта лексема з экспрэсіўна-эмацыянальнай афарбоўкай) ‘невялікі вадзяны струмень, паток’, пераходзячы ў разрад тэрмінаў, страчвае гэту афарбоўку: ручай у металургіі, напрыклад, суправаджаецца ў радзе тэрмінаў азначэннем дыферэнцыяльнага, класіфікацыйнага характару тыпу балачны ручай, загатовачны ручай, круглы ручай, авальны ручай, перыядычны ручай, плоскі ручай, рэйкавы ручай, фасонны ручай, фланцавы ручай, чарнавы ручай, чыставы ручай.

Такім чынам, тэрмін можа з’яўляцца ў выніку метафарычнага пераносу значэнняў агульналітаратурных слоў (напрыклад, у батаніцы барадач, бародка, калена, лапка, шыйка, хвосцік, гарлачык жоўты, ключыкі вясеннія), але, стаўшы тэрмінам, гэты знак губляе сувязь са словам, ад якога яно ўтворана, і становіцца адзінкай новай сістэмы, тэрміналогіі.

Сістэмнасць. Кожны тэрмін з’яўляецца адзінкай пэўнай тэрміналагічнай сістэмы, якая абмежавана адной галіной навукі. Тэрміны ў межах пэўнай сістэмы – члены адной сям’і. Яны залежаць адзін ад аднаго, і кожны мае сваё месца ў гэтай сістэме. Сістэмная залежнасць тэрмінаў – галоўная характарыстыка адзінак гэтага тыпу. Так, тэрмін выяўляе адназначнасць і атрымлівае яе менавіта праз прыналежнасць сваю да дадзенай сістэмы. Можна прывесці многа прыкладаў такіх тэрмінаў, якія выяўляюць сваю сутнасць толькі ў межах пэўнай тэрмінасістэмы, напрыклад: флюс у медыцынскай тэрміналогіі азначае ‘паднадкосцевы ці паддзяснёвы гнайнік, які суправаджаецца ацёкам тканак вакол’, флюс у металургіі – ‘матэрыял, які ўводзіцца ў шыхту пры выплаўцы і пераплаўцы металаў для ўтварэння шлакаў пэўнага саставу’.

Тэрміны ў пэўнай тэрмінасістэме могуць уступаць у сінанімічныя, антанімічныя і нават аманімічныя адносіны, хоць яны вельмі спецыфічныя. Так, сінанімічныя тэрміны ў адрозненне ад агульнаўжывальных сінонімаў, пад якімі разумеем розныя словы з блізкім значэннем і часцей за ўсё розным стылістычным ужываннем, не характарызуюць розныя ўласцівасці паняцця. Напрыклад, для абазначэння паняцця ‘перадатачны надпіс на адвароце вэксаля, чэка і іншых каштоўных папер, які сведчыць аб пераходзе правоў па гэтых дакументах іншай асобе’ выкарыстоўваюцца два тэрміны – індасамент і жыра; ‘травяністая расліна сямейства касачовых з вузкім лісцем і сінявата-фіялетавымі кветкамі’ – крокус і шафран; ‘мінерал класа вокісаў і гідравокісаў чорнага або буравата-чорнага колеру; руда ніобію’ – калумбіт і ніабіт; ‘фасонная дэталь, пры дапамозе якой злучаюцца пры разьбе трубы’ – фіцінг і муфта; ‘здольнасць аптычнай сістэмы не раскладаць светлавога праменя на састаўныя колеры пры пераламленні’ – ахраматызм і дальтанізм і інш.

Наяўнасць розных слоў, кампанентаў у словазлучэннях ці розных словазлучэнняў як тэрмінаў для абазначэння аднаго і таго ж паняцця вызначаецца адметнасцю ў параўнанні з агульнамоўнымі сінонімамі. У тэрміналогіі яны не выконваюць стылістычнай функцыі. Калі параўнаць агульнамоўныя сінонімы глыток і разм.: каўток; кавалерыст і ўст.: улан, якія адрозніваюцца сферай выкарыстання, рознай стылістычнай роляй, і тэрміны, напрыклад, спорту палажэнне і становішча, пройгрыш і паражэнне, то заўважаецца, што апошнія не маюць стылёвай маркіроўкі.

Акрамя сінонімаў, у тэрміналогіі выдзяляюць тэрміналагічныя варыянты, што з’яўляюцца, як правіла, з-за нераспрацаванасці тэрміналогіі ці ўзнікнення тэрмінаў на пачатку развіцця і станаўлення навукі. Так, для беларускай мовы, паводле вызначэння даследчыкаў, “самай істотнай асаблівасцю тэрміналагічнай лексікі пачаткуXX ст. з’яўляецца шматлікая варыянтнасць”. Напрыклад, у эканамічнай лексіцы таго часу адзначаюцца: заплата – заработная плата – заработак – заробак – плата – цэна; расходы – выдаткізатраты – вылажэныя кошты; чысты даход – чысты заработак – чысты спор (прыбытак) – чыстыя і інш. Тут, як бачым, сярод сінанімічных тэрмінаў маем і варыянтныя (заработак – заробак) і лексічныя дублеты (заробак – плата – цэна).

Узнікненне ў беларускай мове варыянтаў-тэрмінаў, сінонімаў-тэрмінаў тлумачыцца сёння не толькі нераспрацаванасцю многіх тэрмінасістэм, а часта і абмежаванасцю беларускамоўных тэрмінаў.Напрыклад, у металургічнай тэрміналогіі назіраем: завусеніца – задзірына; захоп – захопліванне – захват; радовішча – месцазнаходжанне; натуральны (прыродны) газ; шпуля – катушка; пэндзлік – памазок; пайка – літаванне і інш.

Наяўнасць сінонімаў і варыянтаў сярод тэрмінаў тлумачыцца і стыхійнасцю моўных кантактаў, паколькі больш за ўсё розных тыпаў тэрмінаў для абазначэння аднаго і таго ж паняцця звязана з узаемадзеяннем слоў уласных і запазычаных. У выніку можна выдзеліць нават некалькі груп такога тыпу тэрмінаў:

●два іншамоўныя тэрміны: аўтамагістральаўтастрада, буфер – бампер, відэатэрмінал – дысплей, кантралёр – рэвізор, вэксалядаўца – трасант, фундатар – спонсар, універсам – супермаркет, кадзіраванне – шыфраванне, гавань – порт, калумбіт – ніабіт, піярэя – парадантоз, камкордар – відэакамера, бісульфіты – гідрасульфіты, бісульфаты – гідрасульфаты і інш.;

●іншамоўны і ўласны тэрміны: экспарт – вываз, імпарт – увоз, маркетынгавая лагістыка – рух тавараў, авуары – маёмасць, квазістатычны працэс – раўнавагавы працэс, імпульс – колькасць руху, фонд акумуляцыі – фонд накаплення, філігрань – вадзяны знак, бартарны – тавараабменны, матор – рухавік, суфлёр – сапун, дэманстрацыя – паказ (тавараў), календула – наготкі, полісемія – мнагазначнасць, білабіяльны – губна-губны, фрыкатыўны – шчылінны, палатальны – мяккі, назальны – насавы і інш.;

● поўны тэрмін і скарочаны ці аднаслоўны: ваенны камісарыят –ваенкамат, крыптаграфічны дакумент – крьптаграма, перфарацыйная карта – перфакарта, заработная плата – зарплата, фатаграфічны дакумент – фотадакумент, прамежкавы пазітыў – лаванда, дыскрыптарны слоўнік – класіфікатар, дзяржаўны стандарт – дзяржстандарт, намінальная цана – намінал і інш.

Як і ў агульналітаратурнай лексіцы, у тэрміналогіі словы-тэрміны або кампаненты тэрмінаў-словазлучэнняў уступаюць у антанімічныя адносіны, ці, інакш кажучы, тэрміны могуць абазначаць супрацьлеглыя паняцці. Вучоныя-нелінгвісты даўно заўважылі, што многія паняцці часцей за ўсё нараджаюцца парамі: левае і правае, святло і цемра, знешняе і ўнутранае, лёгкае і цяжкае і інш. Амаль укожнай галіне навукі, тэхнікі выдзяляюцца а н т о н і м ы, напрыклад: дэ-юрэ – дэ-факта, актыў – пасіў; прыгажуня дзённая – прыгажуня начная, буйналістасць – дробналістасць; палярны дзень – палярная ноч; афелій – перыгелій; форта – піяна, легата – стаката; лізіс – крызіс; монасемія – полісемія і інш.

А н т о н і м ы ў тэрміналогіі падзяляюцца на лексічныя і словаўтваральныя. Лексічныя антонімы ствараюцца дзякуючы розным лексемам з супрацьлеглым паняццем, напрыклад, у батанічнай тэрміналогіі: лопух вялікі – лопух малы, морква доўгая – морква кароткая, лёгкае амалоджванне – моцнае амалоджванне, саксаул белы – саксаул чорны і інш.;у металургічнай тэрміналогіі: верхні ліміт цякучасці – ніжні ліміт цякучасці, мяккі прыпой – цвёрды прыпой, гарачы мацунак – халодны мацунак, бедная руда – багатая руда, множнае слізганне – адзіночнае слізганне, энешняя тэмпература – унутраная тэмпература, вадкае паліва – цвёрдае паліва, пункт замярзання – пункт кіпення, чарнавы ручай – чыставы ручай, жорсткая вада – мяккая вада, сушаны стрыжань – сыры стрыжань і інш.

Словаўтваральныя антонімы ствараюцца шляхам выкарыстання афіксаў ці антанімічных частак слоў. Пры гэтым могуць быць антанімічныя прэфіксы, напрыклад: упускны клапан – выпускны клапан, закрытае руно – адкрытае руно; закрыты фланец – адкрыты фланец, уваходны бок – выходны бок, закрытая станіна – адкрытая станіна; апасяленій – перасяленій, перыгей – апагей; інтэрпаляцыя – экстрапаляцыя; антанімічныя асновы складаных слоў, напрыклад: буйналісты – дробналісты, пралеска шматгадовая – пралеска аднагадовая, амяла светла-зялёная – амяла цёмна-зялёная; гетэрагенная сістэма – гамагенная сістэма; буйназярністы злом – дробназярністы злом; наяўнасць прэфікса са значэннем адмоўнасці ў адным і адсутнасць прэфікса ў другім тэрміне, напрыклад: баланс – дэбаланс, мантаж – дэмантаж, кампрэсар – дэкампрэсар; гашаная вапна – нягашаная вапна; абагачаная руда – неабагачаная руда, плаўкі электрод – няплаўкі электрод; лубін алкалоідны – лубін безалкалоідны; непрамыўны рэжым – прамыўны рэжым, водапранікальны слой – воданепранікальны слой і інш.

Аманімічныя тэрміны ў параўнанні з аманімічнымі словамі агульналітаратурнай мовы прадстаўляюць толькі адзін тып іх утварэння – распад полісеміі, ці калі адно мнагазначнае слова ў выніку разыходжання значэнняў утварае аднолькавыя па гучанні, але розныя па значэнні два і больш слоў-тэрмінаў. Гэта характэрна для выкарыстання тэрміна з аднолькавым фанетычным афармленнем у розных тэрмінасістэмах, а як вынік гэтага – назіраецца міжнавуковая аманімія. Так, напрыклад, тэрмін сінкопа (грэч. sупkоре – скарачэнне) выкарыстоўваецца ў некалькіх тэрміналагічных сістэмах: у музыкальнай – зрушэнне рытмічнага апорнага гуку з моцнай долі такта на слабую; у лінгвістычнай – выпадзеннеціапусканне аднаго ці некалькіх гукаў у сярэдзіне слова; у медыцынскай – глыбокая непрытомнасць, выкліканая раптоўным заняпадам сардэчнай дзейнасці; тэрмін пасіў (лац. раssivus – нядзейны) – у эканамічнай – частка бухгалтарскага балансу, у якой у грашовым выражэнні паказаны крыніцы фарміравання і мэтавае прызначэнне гаспадарчых сродкаў прадпрыемства, яго даўгі і абавязацельствы; у лінгвістычнай – залежны стан; тэрмін матрыкс (лац. matrix ад mater – аснова; маці) – у біялагічнай– дробназярністае рэчыва, якое запаўняе ўнутрыклетачныя структуры і прасторы паміж імі; у паліграфічнай – адзін са сродкаў вырабу эластычных форм высокага друку; тэрмін марфалогія (ад грэч.mогрhе– формаіlogos – слова, вучэнне) у лінгвістычнай – раздзел граматыкі, які вывучае формы слоў; убіялагічнай – навука аб форме і будове чалавека і жывёл; у батанічнай – навука, якая вывучае будову і формаўтварэнне раслін і інш.

Міжнавуковыя аманімічныя тэрміны досыць шырока прадстаўлены аднаслоўнымі намінацыямі, напрыклад: абарачальнасць (экан.)і абарачальнасць (хім.); альпака (заал.)і альпака (тэкст.); бабка (анат.)і бабка (тэхн.); арфа (муз.) і арфа (с.-гасп.); грэбень (тэхн.), грэбень (агр.) і грэбень (гідрал.); разак (тэхн.) і разак (бат.); хобат (тэхн.) і хобат (анат.) і інш.







Дата добавления: 2015-12-04; просмотров: 294. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Постинъекционные осложнения, оказать необходимую помощь пациенту I.ОСЛОЖНЕНИЕ: Инфильтрат (уплотнение). II.ПРИЗНАКИ ОСЛОЖНЕНИЯ: Уплотнение...

Приготовление дезинфицирующего рабочего раствора хлорамина Задача: рассчитать необходимое количество порошка хлорамина для приготовления 5-ти литров 3% раствора...

Дезинфекция предметов ухода, инструментов однократного и многократного использования   Дезинфекция изделий медицинского назначения проводится с целью уничтожения патогенных и условно-патогенных микроорганизмов - вирусов (в т...

Разновидности сальников для насосов и правильный уход за ними   Сальники, используемые в насосном оборудовании, служат для герметизации пространства образованного кожухом и рабочим валом, выходящим через корпус наружу...

Дренирование желчных протоков Показаниями к дренированию желчных протоков являются декомпрессия на фоне внутрипротоковой гипертензии, интраоперационная холангиография, контроль за динамикой восстановления пассажа желчи в 12-перстную кишку...

Деятельность сестер милосердия общин Красного Креста ярко проявилась в период Тритоны – интервалы, в которых содержится три тона. К тритонам относятся увеличенная кварта (ув.4) и уменьшенная квинта (ум.5). Их можно построить на ступенях натурального и гармонического мажора и минора.  ...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия