Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Асваенне іншамоўных слоў у беларускай мове.





Іншамоўныя словы, запазычаныя беларускай мовай, звычайна падпарадкоўваюцца яе законам, г.зн. падлягаюць графічнаму, фанетычнаму, граматычнаму і семантычнаму асваенню.

Г р а ф і ч н а е асваенне – гэта перадача запазычаных слоў на пісьме сродкамі беларускай графікі, у якой ёсць свае спецыфічныя літары. Так, англ. computer < лац. computare, англ. servise, фр. serpentin, ням. Feuerwerk, гал. jacht набываюць характэрнае для беларускай графікі афармленне: камп’ютар, сэрвіс, серпанцін, феерверк, яхта. Нават запазычаныя з рускай мовы словы змяняюць свой знешні воблік: деловитый – дзелавіты, лавсан – лаўсан, амортизатор – амартызатар, аппонировать – апаніраваць, стерилизация – стэрылізацыя.

Ф а н е т ы ч н а е асваенне – гэта падпарадкаванне іншамоўных слоў фанетычным законам беларускай мовы і правілам вымаўлення. Напрыклад, ненаціскны гук [о] паводле беларускага вымаўлення ў большасці запазычаных слоў вымаўляецца як [а]: аб’ект (лац. obiectum), акупант (лац. occupans), камплімент (фр. compliment), тралейбус (англ. trolleybus). У запазычаных словах не захоўваецца падаўжэнне зычных: компас (іт. compasso), клема (ням. Klemma), калегія (лац. collegium). Звонкія зычныя ў канцы іншамоўных слоў вымаўляюцца глуха: вернісаж (фр. vernissage), віраж (фр. virage), гіпноз (грэч. hypnos), паланэз (пол. polones), плед (англ. plaid), фланг (фр. flanc), ранг (ням. Rang).

Г р а м а т ы ч н а е асваенне – поўнае або частковае падпарадкаванне марфемнай структуры іншамоўных слоў законам беларускай мовы пры захаванні асноўных кампанентаў мовы крыніцы. Напрыклад, іншамоўныя канчаткі і суфіксы звычайна адпадаюць або замяняюцца беларускімі: лац. honorarium – ганарар, лац. praemium – прэмія, лац. obiectum – аб’ект, ням. marschierenмаршыраваць. Часам змяняецца род назоўнікаў: лац. forum (н. р.) – форум (муж. р.); ням. das Hospital (н. р.) – шпіталь (м. р.); фр. le duel (м. р.) – дуэль (ж. р.); фр. le foyer (м. р.) – фае (н. р.). Зрэдку мяняецца лік іншамоўных назоўнікаў: ням. Klappen (мн. л.) – клапан (адз. л.); англ. sakes (мн. л.) – кекс (адз. л.); англ. pense (мн. л.) – пенс (адз. л.). Асобныя словы ў выніку запазычвання змянілі ў беларускай мове сваю былую прыналежнасць да пэўнага лексіка-граматычнага разраду. Так, французскі прыметнік nocturne ‘начны’ ў беларускай мове накцюрн адносіцца да назоўнікаў; лацінскі дзеяслоў credo ‘верую’ ў беларускай мове стаў назоўнікам ніякага роду – крэда; французскі дзеепрыметнік courant апынуўся ў групе назоўнікаў множнага ліку – куранты.

Асваенне іншамоўных слоў часам зводзіцца да лексікалізацыі, г.зн. да ўтварэння аднаго слова з групы слоў ці са словаспалучэння. Напрыклад, французскае спалучэнне crêpe de Chine ‘кітайскі крэп’ стала назоўнікам мужчынскага роду крэпдэшын, фр. nouveau rich ‘новы багацей’ увайшло ў беларускую мову як назоўнік нуворыш. У выніку асваення лацінскага спалучэння vere dictum ‘правільна сказанае’ ўзнік беларускі назоўнік вердыкт ‘рашэнне, вынесенае ў судовым працэсе’; з французскага словазлучэння eau de Cologne (Кёльнская вада) утварыўся назоўнік мужчынскага роду адэкалон.

Іншамоўныя словы ў беларускай мове нярэдка мяняюць сваю першапачатковую семантыку. Часцей за ўсё яна пашыраецца або канкрэтызуецца. Напрыклад, лацінскае annotatio ‘заўвага’ стала ўжывацца як анатацыя са значэннем ‘кароткая характарыстыка кнігі, артыкула’; лацінскае religuiae ‘рэшткі, астанкі’ ў беларускай мове – рэліквія пашырыла семантыку і стала выкарыстоўвацца з двума значэннямі: 1) прадмет рэлігійнага пакланення; 2) прадмет, які беражліва захоўваецца як памяць аб мінулым. Французскае слова diplome (з гр. diploma) ‘ліст, складзены ўдвая’ ўвайшло ў беларускую мову як дыплом з двума значэннямі: 1) пасведчанне аб заканчэнні навучальнай установы або аб прысуджэнні вучонага звання ці ступені; 2) пасведчанне, якое выдаецца як узнагарода пераможцу конкурсу. Іншамоўныя словы могуць звужаць свае значэнні, набываць іншы статус у лексічнай сістэме беларускай мовы. Так, лацінскае агульнаўжывальнае слова antenna ‘мачта’ ўвайшло ў склад тэрміналагічнай лексікі беларускай мовы: антэна ‘частка радыёўстаноўкі, якая служыць для выпраменьвання і прыёму радыёхваляў’. Асобныя словы іншамоўнага паходжання напаўняюцца новымі значэннямі, не характэрнымі для мовы-крыніцы. Напрыклад, французскае fouer ‘ачаг’ у беларускай замацавалася за значэннем ‘памяшканне ў тэатры, кіно як месца адпачынку’ – фае. Французская назва казляняці chevreau ў беларускай мове ўжываецца як шаўро ‘мяккая казліная скура спецыяльнага вырабу’, а французскае revue ‘агляд’ у беларускім слоўніку мае значэнне ‘эстраднае прадстаўленне з асобных сцэн і нумароў, звязаных агульнай тэмай’ – рэвю.

Працэс асваення запазычаных слоў надзвычай складаны і разнастайны. Ён не зводзіцца толькі да фанетычнай, граматычнай ці лексічнай адаптацыі слова да новай моўнай сістэмы. У новай сітуацыі запазычаныя словы ўтвараюць аднакарэнныя словы, якіх няма ў мове крыніцы: лац. victoria ‘багіня перамогі ў старажытнарымскай міфалогіі’ паслужыла базай для вытворнага віктарына. Ад англійскага draindre ‘асушаць’ праз пасрэдніцтва французскага drainageдрэнаж утварылася гняздо аднакарэнных слоў – тэрмінаў тэхнікі і медыцыны: дрэнажаваць, дрэнажны. Асваенне іншамоўных слоў прыводзіць часам да змены іх стылістычнага статусу. Так, французскае нейтральнае courage (кураж) са значэннем ‘адвага, мужнасць’ у беларускай мове набыло размоўнае адценне ‘задзёр, задзірыстасць’ і дало вытворнае прастамоўнае куражыцца.

Асобныя запазычаныя словы абазначаюць прадметы і паняцці, не ўласцівыя беларускай рэчаіснасці, а характарызуюць палітычнае, эканамічнае, культурнае жыццё замежных краін, напрыклад, англ. лорд, сэр, пол. сейм, злоты, фр. кюрэ, франк. Гэтыя словы хоць і ўжываюцца ў мове беларусаў, але лічацца лексічна не асвоенымі. Падобныя іншамоўныя словы называюцца э к з а т ы з м а м і (грэч. eksotikos – незвычайны, спецыфічна замежны). Як правіла, экзатызмы асвоены графічна, фанетычна, граматычна. Часам ужываюцца і такія іншамоўныя словы, якія або зусім не асвоены, або асвоены толькі графічна. Гэтыя словы называюцца в а р в а р ы з м а м і (грэч. barbarismos – той, хто ўрываецца): Звон кафедральны кліча на Ave. (М.Т.).

Запазычванне як спосаб узбагачэння і актуалізацыі слоўніка нацыянальнай мовы – з’ява станоўчая і непазбежная, але толькі ў тым выпадку, калі ва ўласнай мове не знайшлося неабходнай адэкватнай лексічнай адзінкі. Калі ж іншамоўныя словы ўжываюцца беспадстаўна, тым больш пры наяўнасці свайго ўласнага адпаведніка, яны засмечваюць родную мову, абцяжарваюць і ўскладняюць зносіны паміж людзьмі.







Дата добавления: 2015-12-04; просмотров: 436. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...


ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...


Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...


Логические цифровые микросхемы Более сложные элементы цифровой схемотехники (триггеры, мультиплексоры, декодеры и т.д.) не имеют...

Измерение следующих дефектов: ползун, выщербина, неравномерный прокат, равномерный прокат, кольцевая выработка, откол обода колеса, тонкий гребень, протёртость средней части оси Величину проката определяют с помощью вертикального движка 2 сухаря 3 шаблона 1 по кругу катания...

Неисправности автосцепки, с которыми запрещается постановка вагонов в поезд. Причины саморасцепов ЗАПРЕЩАЕТСЯ: постановка в поезда и следование в них вагонов, у которых автосцепное устройство имеет хотя бы одну из следующих неисправностей: - трещину в корпусе автосцепки, излом деталей механизма...

Понятие метода в психологии. Классификация методов психологии и их характеристика Метод – это путь, способ познания, посредством которого познается предмет науки (С...

Определение трудоемкости работ и затрат машинного времени На основании ведомости объемов работ по объекту и норм времени ГЭСН составляется ведомость подсчёта трудоёмкости, затрат машинного времени, потребности в конструкциях, изделиях и материалах (табл...

Гидравлический расчёт трубопроводов Пример 3.4. Вентиляционная труба d=0,1м (100 мм) имеет длину l=100 м. Определить давление, которое должен развивать вентилятор, если расход воздуха, подаваемый по трубе, . Давление на выходе . Местных сопротивлений по пути не имеется. Температура...

Огоньки» в основной период В основной период смены могут проводиться три вида «огоньков»: «огонек-анализ», тематический «огонек» и «конфликтный» огонек...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2025 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия