Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Буржуазныя рэформы 60–70 гг. ХІХ ст





Рэформа 1861 г. адмяніла прыгоннае права і ліквідавала голоўную перашкоду, што стрымлівала развіццё капіталізму ў Расіі.

У 60–70-я гады ўрад Аляксандра ІІ ажыццявіў шэраг буржуазных рэформ: земскую, судовую, гарадскую, ваенную, у галіне народнай адукацыі і друку.

Самая радыкальная з іх – судовая (1864 г.). Новы суд будаваўся на бессаслоўных прынцыпах. Абвяшчаліся нязменнасць суддзяў, незалежнасць суда ад адміністрацыі, вусны характар, спаборнасць і галоснасць судовага працэсу. Ствараўся інстытут прысяжных павераных (адвакатаў) прысяжных засядацеляў скарачалася сістэма судаводства. Першая інстанцыя – міравы суд (1 суддзя), другая – з’езд міравых суддзяў, потым – акруговы суд (у губернях) і судовыя палаты (некалькі губерняў). Адзіная апеляцыйная інстанцыя – сенат. Выбарнасць міравых суддзяў. Члены судовых палат і акруговых судоў зацвярджаліся імператарам, міравыя суддзі – сенатам.

Рэформа пакінула валасны суд для сялян, духоўны суд (кансісторыю) для духавенства і ваенны суд для вайскоўцаў. Вышэйшыя дзяржаўныя асобы падлягалі Вышэйшаму крымінальнаму суду.

На Беларусі судовая рэформа пачалася толькі у 1872 г. з увядзення міравых судоў, якіх тут назначаў (не выбіралі як у Расіі) міністр юстыцыі. Акруговыя суды, прысяжныя засядацелі і прысяжныя павераныя з’явіліся тут толькі ў 1882 г. – вынік паўстання 1863–1864 гг. Улада Расіі не давярала мясцовым памешчыкам.

Земская рэформа (1864 г.) прадугледжвала стварэнне ў паветах і губерніях выбарных устаноў для кіраўніцтва мясцовай гаспадаркай, народнай асветай, медыцынскім абслугоўваннем (справамі непалітычнага характару). На Беларусі ў сувязі з паўстаннем 1863–1864 гг. рэформа праведзена ажно у 1911 г. спецыяльным выбарчым законам.

Гарадская рэформа ў Беларусі праведзена была са спазненнем на 5 гадоў, у 1875 г. (прынята у 1870 г.) Усесаслоўнасць пры выбарах гарадской думы, управы. Аднак права выбіраць і быць абраным мелі толькі тыя, хто плаціў гарадскія падаткі: буйныя плацельшчыкі, сярэднія і дробныя плацельшчыкі (3 курыі). Такім чынам, новая сістэма гарадскога самакіравання давала ўладу буйной буржуазіі – купцам, прадпрымальнікам, уладальнікам нерухомасці. Рабочыя служачыя, інтэлегенцыя (асноўная маса насельніцтва гарадоў) не мелі магчымасці ўдзельнічаць у гарадскім самакіраванні як непадатковае насельніцтва.

- Чым займалася гарадская дума?

Добраупарадкаваннем тэрыторыі горада, арганізацыяй гарадскога гандлю, транспарту, нар. адукацыі, аховы здароўя, санітарнымі і супрацьпажарнымі мерапрыемствамі.

Рэформа арміі (1862 г.): створаны 15 ваенных акруг, скарочаны тэрмін службы да 7 г. (на флоце да 8 г.). Захаваўся саслоўны прынцып камплектавання войск. І толькі у 1874 г. уведзена ўсеагульная воінская павіннасць (з 20 гадоў). Тэрмін службы зніжаўся да 6 гадоў абавязкова і 9 г. у запасе, на флоце – 7 г. і 3 г. Льготы для тых, хто меў адукацыю: з вышэйшай адукацыяй – 6 месяцаў, з гімназіяй – 1,5 г., вучылішча – 3, зпачатковай школай – 4 гады.

Рэформа школы (1864 г.) і цэнзурная рэформа (1865 г.). Школа-усесаслоўная, павялічвалася колькасць пачатковых школ, пераемнасць розных ступеняў навучання. Гімназіі падзяляліся на: класічныя і рэальныя. Высокая плата за навучанне. Для жыхароў Беларусі складана было атрымаць вышэйшую адукацыю, таму што не было ніводнай вышэйшай навучальнай установы.

Па новаму цэнзурнаму статуту (1865 г.) пашыраліся магчымасці друку. Адменялася цэнзура для твораў да 10 друкаваных аркушаў і для перакладу – 20 друк.арк. На Беларусі да сярэдзіны 80-х гадоў усе перыядычныя выданні залежалі ад урадавых устаноў і праваслаўнай царквы.

Такім чынам, буржуазныя рэформы былі крокам наперад па шляху пераўтварэння феадальнай манархіі ў буржуазную. Вялікія адрозненні і адтэрміноўкі ў правядзенні рэформ на Беларусі надавалі ім яшчэ больш абмежаваны і непаслядоўны характар у параўнанні з іншымі рэгіёнамі Расіі.

 








Дата добавления: 2015-04-19; просмотров: 841. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...


Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...


ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...


Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Оценка качества Анализ документации. Имеющийся рецепт, паспорт письменного контроля и номер лекарственной формы соответствуют друг другу. Ингредиенты совместимы, расчеты сделаны верно, паспорт письменного контроля выписан верно. Правильность упаковки и оформления....

БИОХИМИЯ ТКАНЕЙ ЗУБА В составе зуба выделяют минерализованные и неминерализованные ткани...

Типология суицида. Феномен суицида (самоубийство или попытка самоубийства) чаще всего связывается с представлением о психологическом кризисе личности...

Гидравлический расчёт трубопроводов Пример 3.4. Вентиляционная труба d=0,1м (100 мм) имеет длину l=100 м. Определить давление, которое должен развивать вентилятор, если расход воздуха, подаваемый по трубе, . Давление на выходе . Местных сопротивлений по пути не имеется. Температура...

Огоньки» в основной период В основной период смены могут проводиться три вида «огоньков»: «огонек-анализ», тематический «огонек» и «конфликтный» огонек...

Упражнение Джеффа. Это список вопросов или утверждений, отвечая на которые участник может раскрыть свой внутренний мир перед другими участниками и узнать о других участниках больше...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2026 год . (0.008 сек.) русская версия | украинская версия