ТЭМА 4. АПАВЯДАННЕ І АПОВЕСЦЬ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ У АЙЧЫННАЙ І СУСВЕТНАЙ ЛІТАРАТУРЫ.
4.1. Жанр апавядання ў літаратуры для дзяцей. Жанр апавядання ў беларускай літаратуры. Гуманiстычны змест, маральна-этычная праблематыка апавяданняў Цёткі, змешчаных у кнігах “Першае чытанне для дзетак беларусаў” (1906), “Гасцiнец для малых дзяцей” (1906). Выкарыстанне Цёткай фальклорнага матыву аб сiрочай долi ў апавяданні “Мiхаська”. “Другое чытанне для дзяцей беларусаў” Якуба Коласа. Кампазiцыя кнiгi, ідэйна-тэматычнае i жанравае багацце твораў чытанкi, iх змест: паэтызацыя прыроды (“Вясна”, “Лета”, “3iма”, “Восень”), апiсанне вясковага побыту (“Вясковая дарога”, “Палеская вёска”). Вобразы дзяцей у апавяданнях “Школа”, “Прылёт птушак” і інш. Фiласофскi сэнс алегарычнага апавядання “Дуб i чароцiна”. Уплыў кнiг “Роднае слова”, “Дзiцячы свет” К.Д. Ушынскага. Гуманiстычны змест апавяданняў Якуба Коласа “Дзеравеншчына” (1912), “Сiрата Юрка” (1914), “У старых дубах” (1912). Прырода i дзецi. Паказ iмкнення дзяцей да свету, дзе пануе гармонiя. Праблематыка апавядання “Страшнае спатканне”. Тыпалагiчнае падабенства апавяданняў “Ванька” А. Чэхава i “Дзеравеншчына” Якуба Коласа. Тэматыка, мастацкiя асаблiвасцi апавяданняў З. Бядулі 1912 – 1915 гг. “Пяць лыжак зацiркi”, “Малыя дрывасекi”, “Велiкодныя яйкi”, “Дзе канец свету?”, вобразы дзяцей у іх. Iдэйна-тэматычныя набыткi прозы 20-30-х гадоў. Праблематыка зборнiкаў апавяданняў “Першыя крокi”, “Крок за крокам” Якуба Коласа, “Гул бубна” А. Якiмовiча. Свет прыроды i дзяцiнства ў апавяданнях Л. Чарняўскай (кнiгi “Варка”, “Кот Знайдзён”, “Андрэйка”). Вобразы дзяцей у апавяданнях Янкі Маўра 20-х гадоў “Слёзы Тубi”, “Незвычайная прынада”, “Лацаронi”. Драматызм, вастрыня канфлiктаў, глыбокi псiхалагiзм, прастата i лаканiчнасць апiсання. Роля эпiлогаў у раскрыццi iдэйнага зместу твораў. Псiхалагiчныя апавяданнi Янкі Маўра 30-х гадоў: “Шчасце”, “Бярозавы конь”, “Падарожжа вакол дома”, матывы дабрынi, даверу, узаемаразумення памiж людзьмi. Глыбокi псiхалагiзм апавяданняў “Завошта?”, “Максiмка”. Роля творчасці Янкі Маўра ў пашырэннi тэматычных абсягаў дзiцячай лiтаратуры. Эмацыянальнасць, лiрызм, высокая культура мовы як характэрныя рысы творчасцi Янкi Брыля для дзяцей. Праблемы маральна-эстэтычнага выхавання ў апавяданнях “Жыў-быў вожык”, “Чым накармiлi Мiшутку”, “Ветэрынар”, “Лiпа i клёнiк” (1988). Глыбiня пранiкнення ў псiхалогiю дзяцей. Здабыткi ў распрацоўцы школьнай тэмы (зборнiкi апавяданняў П. Кавалёва “Згублены дзённiк”, М. Данiленкi “Вернасць слову”, А. Васiлевiч “Заўтра ў школу”), узмацненне цікавасці да маральна-этычнай праблематыкі (зборнiкi апавяданняў А. Пальчэўскага “Беражанкі”, “Аля і Галя”, “Дым над лесам”). Аналiтычнасць i псiхалагiзм прозы А. Васiлевiч (зборнiкi апавяданняў “Сябры”, “Калiнавая рукавiчка”). Тэма “чалавек i прырода” ў апавяданнях А. Васiлевiч “Браты-артысты”, “Геша”, “Бабулiны кватаранты” i iнш. Раскрыццё ўнутранага свету дзяцей. Эмацыянальнасць апавяданняў. Жанрава-стылявыя пошукі ў адлюстраванні тэмы Вялiкай Айчыннай вайны. Творы ваеннай тэматыкi ў чытаннi дзяцей А. Кулакоўскага, М. Гамолкi, Д. Слаўковiча, Г. Васiлеўскай. Тэма Вялiкай Айчыннай вайны ў творчаcцi А. Якiмовiча: апавяданнi “Аладкi”, “Чарнавочка”. Дзiцячае бачанне як спосаб выяўлення i асэнсавання рэчаiснасцi – кнiга пiсьмаў-успамiнаў дзяцей “Нiколi не забудзем” (1948). Гiсторыя стварэння. Вобразы дзяцей i дарослых. Якуб Колас, Янка Брыль пра кнігу. Споведзь дарослых, якiя ў маленстве былi вiдавочцамi ваенных падзей, ахвярамi лiхалецця – “Апошнiя сведкi” (1985) С. Алексiевiч. Янка Брыль пра кнiгу. Зварот А. Якімовіча да маральна-этычных праблем (зборнiк апавяданняў “Залатыя рукi”). Лiрычнасць, нацыянальная адметнасць прозы К. Калiны. Малюнкi прыроды, свет дзяцiнства, казачныя матывы ў кнiгах “Каляровыя месяцы”, “Свiтанак”. Агляд творчасці П. Рунца, П. Кавалёва, В. Хомчанкі. Майстэрства Васiля Вiткi як апавядальнiка (“Трывога ў Ельнiчах”, “Стасева падарожжа”, “Абнова”, “Зайчык-вадалаз”, “Першая пяцёрка”). Юны герой у розных дачыненнях да людзей i прыроды. Рэдактарская дзейнасць Васіля Віткі ў часопісе “Вясёлка”. Васіль Вітка – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы, уладальнік міжнароднага Ганаровага дыплома імя Х.К. Андэрсена. Свет дзяцінства ў апавяданнях В. Гарбука (зборнiкі апавяданняў “Незнарок і знарок”, “Такіх кветак не бывае”, “Горад без папугайчыкаў”), У. Юрэвіча (“Тараскавы турботы”, “Дзе начуе сонца”, “Нястрашны страх”). Наватарскiя пошукi А. Вольскага ў галiне тэм i жанраў. Спалучэнне паэзii, прозы i драматургii ў кнiгах “Рагатка” (1971), “Лясныя мастакi” (1973). Сiнтэз паэзii i прозы ў кнiзе В. Зуёнка “Бадзiрог” (1998): “карагод вясёлых прыгод – i рыфмай звязаных, i проста расказаных”. Апавяданне ў сучаснай беларускай літаратуры для дзяцей. Пазнавальны і выхаваўчы патэнцыял апавяданняў П. Місько пра прыроду “Восеньскім днём”, “Лясныя дарункі”. Маральна-этычная праблематыка апавяданняў “Добры чалавек”, “Каляндар сумлення”. Дзіцячы свет у апавяданнях У. Лiпскага (зб. “Рыгоркавы прыгоды”, “Марынчына казка” і інш.). Псіхалагізм, жыццёвасць сітуацый, адметнасць вобразаў. Рэдактарская дзейнасць У. Лiпскага ў часопісе “Вясёлка”. У. Лiпскі – лаўрэат Літаратурных прэмій імя Янкі Маўра, імя Васіля Віткі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублiкi Беларусь. Апавяданні сучасных аўтараў на старонках часопіса “Вясёлка”. Жанр апавядання ў рускай літаратуры. Майстэрства К.Д. Ушынскага як апавядальніка. “Четыре желания”, “Бишка”, “Как рубашка в поле выросла” ў вучэбных кнігах “Детский мир” (1861) і “Родное слово” (1864), кампазіцыя, стылёвыя асаблівасці апавяданняў. Педагагічныя погляды Л.М. Талстога, работа над кнігамі “Азбука” (1872), “Новая азбука” і “Книги для чтения” (1875), тэматычная і жанрава-стылёвая разнастайнасць апавяданняў пра дзяцей, змешчаных у іх. Значэнне творчасці К.Д. Ушынскага і Л.М. Талстога ў развiццi дзiцячай лiтаратуры. Вобразы дзяцей у апавяданнях А.П. Чэхава “Ванька”, “Событие”, “Детвора” і інш. Індывідуалізацыя характараў маленькіх герояў. Пытанні выхавання дзяцей. Аўтарскі падтэкст, глыбіня вывадаў. Каштоўнасць апавяданняў А.П. Чэхава для сучаснага юнага чытача. Творы М. Горкага для дзяцей: “Дед Архип и Лёнька”, “Случай из Мишкиной жизни”, “Воробьишко”, “Случай с Евсейкой”, “Яшка”, выразнасць, эмацыянальная сіла ўздзеяння, аптымістычны пафас твораў. Вобразы дзяцей у апавяданнях Д.Н. Маміна-Сібірака, А.І. Купрына, прыёмы стварэння характараў. Маральна-этычная накіраванасць твораў В.А. Асеевай “Волшебное слово”, “Три товарища”, “Сыновья”, “Просто старушка”. Гумарыстычнае апавяданне ў творчасці М.М. Носава (“Мишкина каша”, “Фантазёры”), В.Ю. Драгунскага (“Денискины рассказы”). Героіка і гумар у апавяданні Л. Панцялеева “Честное слово”, вобразы маленькіх дзяцей у апавяданнях “Буква ТЫ”, “Настенька”. Адметнасць стылю Ю.Я. Якаўлева, С.П. Аляксеева, А.Г. Алексіна, Р.П. Пагодзіна, Э.М. Успенскага, В. У. Галяўкіна, Ю.І. Каваля і сучасных аўтараў апавяданняў для дзяцей А. Усачова, Ц. Сабакіна, А. Кургузава, Л. Якаўлева, М. Ясеноўскага, Л. Петрушэўскай, Т. Ломбінай, С. Георгіева, Б. Мінаева, В. Роньшына, М. Масквіной, С. Махоціна. Жанр апавядання ў зарубежнай літаратуры. Раскрыццё маральнага вобліку героя праз адносіны да жывёл у апавяданнях амерыканскага пісьменніка М. Калагэна “Деловое предложение” і аргенцінскага пісьменніка А. Юнке “Мартин ничего не украл!”. Пошукі падлеткам уласнага шляху ў апавяданні венгерскага пісьменніка Ш. Татаі “Мишка находит свою дорогу”. Праблема адчужанасці ва ўзаемаадносінах бацькоў і дзяцей у апавяданні аўстралійскага пісьменніка В. Палмера “Улов”. Хрысціянскія матывы ў цыкле К. Льюіса “Хроники Нарнии” (1950 – 1956). Апавяданні для дзяцей сучасных пісьменнікаў У. Старка, К. Рыдэла, А. Лобела, П. Сцюарта, С. Белоў, К. Ваненгута, С. Лем, Д. Браян, І. Шубігера, А. Кларка, М. Мэй. 4.2. Аповесць для дзяцей і пра дзяцей. Жанр аповесці ў беларускай літаратуры. Распрацоўка Янкам Маўрам жанраў прыгоднiцкай аповесцi (“У краiне райcкай птушкi”, “Сын вады”). Апiсанне экзатычнай прыроды, нораваў i звычак туземцаў праз напружаныя сiтуацыi i займальнасць сюжэта. Зварот да нацыянальнай тэматыкi, праблема чалавека i прыроды ў аповесцi “Палескiя рабiнзоны” (1930), творчая распрацоўка Янкам Маўрам традыцыйнага сюжэта рабiнзанады. Спроба распрацаваць жанр фантастычнай аповесцi (“Фантамабiль прафесара Цылякоўскага”). Праблема выхавання асобы ў паўсядзённым жыццi (школьная аповесць “ТВТ”). Ацэнка аповесцi Я. Купалам, М. Горкiм, С. Маршаком. Жанрава-стылявыя пошукі ў адлюстраванні тэмы Вялiкай Айчыннай вайны. Творчасць лiтаратараў – “дзяцей вайны”. Трылогiя “Мы з Санькам у тыле ворага” (1968), “Мы – хлопцы жывучыя” (1970), “Мы з Санькам – артылерысты...” (1989) I. Сяркова. Жахi акупацыi вачыма дзяцей. Спалучэнне гераiчнага, камiчнага i драматычнага. Агульназначнасць змеcту асабiстага ўспамiну. Арыентацыя на перажытае ў аповесцях Б. Сачанкi “Апошнiя i першыя” (1969), В. Казько “Суд у Слабадзе” (1979). Матывы сiроцтва, трагiчных стратаў, болю, памяцi. “Напаўфантастычная” аповесць П. Місько “Прыгоды Бульбобаў” (1977). Праблемы сяброўства, чалавечых узаемаадносін у творы. Гумарыстычная аповесць “Навасёлы, або Праўдзiвая, часам вясёлая, часам страшнаватая кнiга пра незвычайны месяц у жыццi Жэнi Мурашкi” (1972). Элементы прыгодніцтва ў творы. Арыгiнальныя сюжэты, казачная плынь, прыгоднiцкiя элементы ў аповесцях У. Лiпскага “Рыгоркавы прыгоды”, “Клякса-Вакса i Янка з Дзiўнагорска” (1982), “Пра Андрэйку Добрыка i чорцiка Дуронiка” (1993), “Каралева белых прынцэс” (2000). Жанр аповесці ў рускай літаратуры. Гумарыстычныя аповесці М.М. Носава пра дзяцей. Адносіны аўтара да персанажаў, сцвярджэнне актыўнай жыццёвай пазіцыі ў творах “Весёлая семейка” (1949), “Витя Малеев в школе и дома” (1950), “Дневник Коли Синицына” (1950). Фантастычныя аповесці пра Алісу Кіра Булычова. Аповесці для дзяцей на сучасным этапе: “Вирус ворчания” (2006) С.А. Махоціна, “Славкины истории: и в шутку и всерьёз” (2008) В. Грошавай, аповесці В.М. Роньшына, Е.А. Мацвеевай, М.В. Сямёнавай, А.У. Мурашовай. Жанр аповесці ў зарубежнай літаратуры. Майстэрства М. Твэна – псіхолага і сатырыка ў аповесцях “Приключения Тома Сойера” (1876), “Приключения Гекльберри Финна” (1884). Паэтызацыя дзяцінства, маральная чысціня герояў, пранікненне ва ўнутраны свет дзіцяці, гумар, лірызм. Традыцыі М. Твэна, Ч. Дзікенса ў сусветнай літаратуры. Адлюстраванне свету дзяцінства, абарона правоў дзіцяці ў рэалістычных аповесцях А. Ліндгрэн. Апрацоўка вядомага нямецкага фальклорнага матыву ў аповесці Д. Круса “Тим Талер, или Проданный смех”. Праблемы ўзаемаадносін людзей, уменне правільна ацэньваць свае ўчынкі ў аповесцях чэшскага пісьменніка Й. Плевы, узаемаадносіны бацькоў і дзяцей у аповесцях англічаніна Д. Олдрыджа “Последний дюйм” і нямецкага пісьменніка Б. Плудры “Лют Матен и Белая ракушка”. Праблема “чалавек і прырода” ў аповесці польскага пісьменніка Я. Грабоўскага “Европа”. Актуальныя пытанні дзяцінства, праблема сацыялізацыі дзіцяці ў аповесці аўстралійскага пісьменніка А. Маршала “Я умею прыгать через лужи” (1987). Фарміраванне характару дзіцяці ў творах французскіх пісьменнікаў А. Баско “Малыш и река” (1945), Ж.-К. Мурлёвай “Река, текущая вспять” (2006). Сучасная зарубежная аповесць для дзяцей У. Старка, К. Рыдэла, Б. Байерс, А. Тора, С. Ульсана, А. Якабсана, Ц. Парвелы, К. Берга. 4.3. Жанр аўтабіяграфічнай аповесці. Руская аўтабіяграфічная проза як традыцыйны жанр дзіцячай літаратуры. Аўтабіяграфічныя аповесці “Детство” (1852) Л.М. Талстога, “Детство Никиты” (1920) А.М. Талстога, “Детские годы Багрова-внука” (1858) С.Ц. Аксакава, “Детство Тёмы” (1892) М.Г. Гарына-Михайлоўскага, “Детство” (1913) Максіма Горкага. Старонкi жыцця Янкі Маўра ў аўтабiяграфiчнай аповесцi “Шлях з цемры” (першая частка – 1948, другая – 1956, трэцяя – 1957). Вобразы Янкі і маці. Адметнасць кампазіцыі. Маленства З. Бядулi паводле аповесці “У дрымучых лясах” (1940). Старонкi жыцця А. Васiлевiч у пенталогii “Пачакай, затрымайся” (1972), паказ духоўнага станаўлення, фармiравання светапогляду Ганькi Гурыновiч. Сюжэтна-кампазiцыйныя асаблiвасцi пенталогіі, адметнасць стылю.
|