Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

ТЭМА 7. ТЭНДЭНЦЫІ РАЗВІЦЦЯ ЖАНРАЎ ДЗІЦЯЧАЙ ДРАМАТУРГІІ





7.1. Жанрава-стылёвыя тэндэнцыі ў беларускай драматургіі для дзяцей. К. Лейка – пачынальнiк нацыянальнай драматургii. Казачны сюжэт п'есы “Снатворны мак” (1912). Адухоўленыя вобразы кветак (Мак, Званочак, Ружа, Разяда). Асуджэнне сквапнасцi, хiтрасцi i здраднiцтва (Матыль, Скакунец, Аса). Павучальны змест твора. Выяўленне гуманiстычных iдэалаў аўтара.

П’еса-казка Ф. Аляхновіча “У лясным гушчары” (1917). Дабро перамагае зло як асноўны матыў твора. Драматычныя творы для дзяцей 20-х гг.: п’есы М. Чарота, С. Новіка-Пеюна. Услаўленне справядлiвасцi, мiласэрнасцi, дабрынi ў п'есах А. Гаруна “Хлопчык у лесе” і інш. (зб. “Жывыя казкi для дзiцячага тэатру”).

Фальклорная аснова п'ес “Цудоўная дудка” (1938), “Дзед i жораў” (1939) В. Вольскага. Сцэнiчнае жыццё. Фальклорная аснова, выхаваўчая накіраванасць п'ес А. Вольскага “За лясамі дрымучымі” (у сааўтарстве з П. Макалём, пастаўлена ў 1958 г.), “Сцяпан – Вялiкi Пан” (1979, пакладзена на музыку Ю. Семянякам і пастаўлена ў 1979 г. на сцэне Мінскага тэатра музычнай камедыі), “Каб не змаўкаў жаваранак” (1989).

Маральна-этычная праблематыка п’ес-казак У. Ягоўдзiка “Сонейка, свяці!”, “Залатое зярнятка”, “Сакрэты Вогніка”, “Калі тупне зайка...”, “Усміхніся, прынцэса!”. Фальклорныя матывы, вобразы, элементы прыгодніцтва ў п’есах В. Лукшы “Чароўны камень” (1984), С. Кавалёва “Хохлік” (1994), З. Дудзюк “Жывая вада” (1994), “Дудка-самагудка” (2001), П. Васючэнкi і С. Кавалёва “Дзiвосныя авантуры паноў Кублiцкага ды Заблоцкага” (1992), П. Васючэнкі “Новы калабок” (1996), “Страшнік Гам” (1994), Г. Каржанеўскай “Шукайце кветку-папараць” (2004), С. Кавалёва “Жабкі і Чарапашка” (1991), “Вандраванне ў Княства Сноў” (2009). Адметная сюжэтна-вобразная структура п'ес.

Зварот да жанру “фэнтэзі”: “Канікулы на астэроідзе”, “Сінязорка” З. Дудзюк, “Міжпланетны пажарнік”, “Шкляныя горы, альбо Праграміст Чароўнай даліны” Р. Баравіковай, “Кацярынка і Кэт” П. Васючэнкі, “Калі прыляцелі іншапланецяне” Т. Мушынскай. Спробы ўвасаблення “рыцарскай тэмы” ў п’есах П. Васючэнкі “Маленькі збраяносец” (1997), С. Кавалёва “Драўляны рыцар” (1995), Л. Рублеўскай “Янук, рыцар Мятлушкі” (1994).

Чалавек і прырода ў п’есах “Калі дракон прачнуўся” М. Арахоўскага, “Чароўны гадзіннік” (“Гадзіннік Лікбога”) З. Дудзюк; экалагічныя праблемы ў п’есах “Каляровая затока” П. Васючэнкі, “Кветкі пад ліўнем” І. Сідарука, “Зімовая песня жаўрука” Г. Марчука. Знаходкі ў наследаванні традыцый сусветнай літаратуры. Выкарыстанне літаратурных крыніц для стварэння новых узораў сцэнічных твораў для дзяцей: “Чарнакніжнік” С. Кавалёва – “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” Я. Баршчэўскага, “Спадчына бабулі Зімавухі” Л. Рублеўскай – “Снежная каралева” Х.К. Андэрсена, “Зорны хлопчык” Г. Каржанеўскай – “Маленькі прынц” Антуана дэ Сент-Экзюперы, “Віртуальнае зубраня” І. Сідарука – эпізоды з паэмы М. Гусоўскага “Песня пра зубра”, “Заяц варыць піва” С. Кавалёва – аднайменны верш У. Караткевіча і казка “Верабей, сава і птушыны суд”, “Як птушкі дуб ратавалі” Г. Каржанеўскай – “Казкі жыцця” Якуба Коласа.

П’есы-казкі для лялечнага тэатра М. Захаранкі “Разумная ўнучка” (2000), “Лясныя сваты” (2001), “Пакрыўджаны дзед” (2002) і інш. Жанравая разнастайнасць сучаснай беларускай дзіцячай драматургіі, багацце форм узаемадзеяння жыццёвага і казачнага матэрыялу, тэндэнцыя да жанравага сінтэзу, высокі эстэтычны узровень, выразная гуманістычная накіраванасць.

7.2. Разнастайнасць жанраў рускай дзіцячай драматургіі. Драматургія XVIII-XIX ст. для дзяцей. Уздзеянне лубачнай літаратуры і народнага тэатра на развіццё дзіцячай драматургіі. Матывы казачнага фальклору ў п’есе-казцы С. Маршака “Кошкин дом”. П’еса-казка “Двенадцать месяцев” (1943) аб перамозе дабра, працалюбстве і смеласці (па матывах славацкай казкі). Узбагачэнне жанру п’есы-казкі ў творчасці Т. Габэ, С. Міхалкова. Традыцыйнае і наватарскае ў творчасці Я. Шварца: п’есы-казкі “Сказка о потерянном времени” (1940), “Два клёна” (1953), “Обыкновенное чудо” (1954) і інш., п’есы па матывах казак Г.Х. Андэрсена. П’есы для лялечнага тэатра як самастойны від мастацтва. Лялечны тэатр Э.М. Успенскага. Разнастайнасць жанраў сучаснай дзіцячай драматургіі, тэндэнцыя да жанравага сінтэзу.

7.3. Заканамернасці існавання і развіцця жанраў зарубежнай драматургіі. Традыцыі камедыі масак у казках для тэатра К. Гоцы. Узаемадзеянне фантастычнага і сатырычнага, роля імправізацыі. “Фьябы” К. Гоцы на сцэнах расійскіх тэатраў. Праблематыка і жанравая спецыфіка феерыі Д. Бары “Питер Пэн”, рысы парадаксальнага мыслення. Філасофска-гуманістычная накіраванасць п’есы-казкі М. Метэрлінка “Синяя птица”(1908), шматзначнасць сімволікі, паэтычнасць мовы. Жанравая спецыфіка п’ес-жартаў П. Грыпары “Семь пьес-шуток” (1992). Праблематыка п’ес сучасных драматургаў К. Пуар’е, П. Гамара, А. Пуарэ, М. Куларо, Ц. Франсуа, М. Эме, С. Ошмэн. Распрацоўка сінтэзных і сінкрэтычных мастацкіх жанраў як вядучая тэндэнцыя ў развіцці сучаснай зарубежнай дзіцячай драматургіі.







Дата добавления: 2015-08-17; просмотров: 3317. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...


Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...


Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...


Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Патристика и схоластика как этап в средневековой философии Основной задачей теологии является толкование Священного писания, доказательство существования Бога и формулировка догматов Церкви...

Основные симптомы при заболеваниях органов кровообращения При болезнях органов кровообращения больные могут предъявлять различные жалобы: боли в области сердца и за грудиной, одышка, сердцебиение, перебои в сердце, удушье, отеки, цианоз головная боль, увеличение печени, слабость...

Вопрос 1. Коллективные средства защиты: вентиляция, освещение, защита от шума и вибрации Коллективные средства защиты: вентиляция, освещение, защита от шума и вибрации К коллективным средствам защиты относятся: вентиляция, отопление, освещение, защита от шума и вибрации...

Классификация и основные элементы конструкций теплового оборудования Многообразие способов тепловой обработки продуктов предопределяет широкую номенклатуру тепловых аппаратов...

Именные части речи, их общие и отличительные признаки Именные части речи в русском языке — это имя существительное, имя прилагательное, имя числительное, местоимение...

Интуитивное мышление Мышление — это пси­хический процесс, обеспечивающий познание сущности предме­тов и явлений и самого субъекта...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2025 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия