Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

ТЭМА 3. ЖАНР КАЗКІ Ў ЛІТАРАТУРЫ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ





3.1. Шляхі развіцця беларускай літаратурнай казкі. Народная казка ў апрацоўцы Цёткі (“Журавель і чапля”, “Цыган”, “Гутарка асоту з крапівою”), Якуба Коласа (“Дудар”, “Як пеўнiк ратаваў курачку”, “Пчала i шэршань”, “3айчыкi”, “3айкiна хатка” i iнш.). Творчае пераасэнсаванне матываў твораў “Дуб i чароцiна”, “Цяжкая доля”, “Лёгкi хлеб” у вершаванай казцы Якуба Коласа “Рак-вусач” (1926), вобразы рака-пустэльнiка, карася-паэта, жыта, паэтызацыя прыроды; эстэтычнае, пазнавальнае і выхаваўчае значэнне казкi. Майстэрства М. Багдановiча як паэта-казачнiка, зварот да фальклорных матываў, далучэнне дзяцей да асноў народнай маралi ў казцы “Мушка-зелянушка i камарык – насаты тварык” (1915).

Дыскусiя аб развiццi казачнага жанру ў літаратуры для падрастаючага пакалення. Iранiчны змест казкi У. Жылкi “Курка Рабка”. Жанр казкi ў дзіцячай лiтаратуры 30-х гг. Трансфармацыя фальклорных матываў у казках А. Якiмовiча “Каваль Вярнiдуб”, “Першае яечка”, “Пра смелага Вожыка”, “Вераб’ёвы госцi”; А. Якiмовiч перакладчык казак А. Пушкiна, Карнея Чукоўскага. Фальклорныя матывы ў казках “Пра смелага ваяку Мiшку i яго слаўных таварышаў” М. Лынькова, “Скарб”, “Музыка” 3мiтрака Бядулi. Iдэя непераможнасцi калектыву ў вершаванай казцы “Мурашка Палашка” (1939). Увасабленне iдэi бяссмерця ў казачным жанры – “Сярэбраная табакерка” (1940) 3мiтрака Бядулi. Васiль Вiтка пра аповесць-казку.

Вобразы беларускай фауны i флоры як скразныя ў вершаваных казках С. Шушкевiча “Хворы жораў” (1957), “Камар-брынкун i жаба-квакуха” (1959), “Лiса едзе на кiрмаш...” (1959) і інш. Маральна-эстэтычны вопыт фальклору народаў свету ў вершаваных казках У. Дубоўкі. Зварот да праметэеўскiх матываў у казцы “Як Сiнячок да сонца лётаў”, паэтызацыя кра­сы i велiчы чалавека ў стваральнай працы – “Чые рукi прыгажэйшыя”, асуджэнне людскiх заган: сквапнасцi, эгаiзму, здрады сяброўству, гультайства – “Сквапныя мядзведзiкi”, “Пузыр, Саломiна i Лапаць”, “Айога”, “Праўдзівы хлопчык” і інш. Афарыстычныя выслоўi ў казках У. Дубоўкi, iх павучальны сэнс. Блiзкасць твораў У. Дубоўкi да “Казак жыцця” Якуба Коласа i апрацаваных легенд Максiма Танка.

Традыцыйныя фальклорныя вобразы і матывы, наватарства У. Караткевiча-казачнiка. Тэматыка i праблематыка вершаваных казак Максіма Танка для дзяцей, змешчаных у кнігах “Ехаў казачнiк Бай” (1955, 2-е, дапоўненае выданне – 1983), “Блікі сонца” (1997). Услаўленне смеласцi i самаахвярнасцi ў барацьбе за праўду i справядлiвасць (“Сказ пра Вяля”). Iдэя непераможнасцi мастацтва (“Казка пра Музыку”). Народная легенда пра музыку ў апрацоўцы Я. Коласа, З. Бядулi, У. Дубоўкi i Максіма Танка. Паэтычная апрацоўка народных казак “Конь i Леў”, “Галiнка i верабей”, “Ехаў казачнiк Бай”, “Журавель i чапля”, маральна-этычныя праблемы ў творах. Вершаваныя казкі з уласна аўтарскiм сюжэтам “Жук i слiмак”, “Мухамор”, “Казка пра мядзведзя”, “Сярод лясоў наднёманскіх”, праблемы таварыскасцi, сцiпласцi ў іх. Спалучэнне рэальнага i неверагоднага, напаўненне традыцыйнага казачнага сюжэта сучасным зместам – “Былiна пра касмiчнае падарожжа Мураша Бадзiнi” (1979) Максіма Танка.

Рэальнае i фантастычнае ў казках А. Вольскага “Што такое мiкра тое” (1971), “Каваль – Залатыя рукі” (1996). Iнтэрпрэтацыя А. Вольскім сюжэтаў вядомых казак Ш. Перо “Чырвоны Каптурок” i “Кот у ботах”. Праблема прызначэння i ўздзеяння мастацтва ў “Казцы пра Iвана-ганчара i пачвару цара” (1980) А. Грачанікава, матывы дабрыні, сумленнасцi ў казцы “Жывая вада” (1985).

Высокая паэтычная культура, спалучэнне заснаваных на народна-паэтычнай глебе займальнасцi i пазнавальнасцi як адметныя рысы творчасцi Васіля Вiткi. Гiсторыя стварэння, пафас дзейснай дабрыні, узаемадапамогi ў казках “Вавёрчына гора” (1947), “Буслiнае лета” (1957), “Казка пра цара Зубра” (1959), “Птушыная пачатковая школа” (1962), “Азбука Васi Вясёлкiна” (1963), “Казкi i краскi” (1984) і інш. Творчае выкарыстанне народных матываў, сюжэтаў, вобразаў, моўна-выяўленчых сродкаў. Васіль Вiтка – лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Рэспублiкi Беларусь, лаўрэат Ганаровага дыплома iмя Х.К. Андэрсена. Традыцыi фальклору i наватарскiя пошукi Р. Барадуліна ў жанры паэтычнай казкi (“Бабулiна казка”, “Мех шэрых, мех белых”, “Не паслухаў зайчык маму”, “Як воўк калядаваў” і інш.).

Узмацненне казачнага пачатку ў прозе А. Бадака “Незвычайнае падарожжа ў краіну ведзьмаў” (2001), П. Місько “Эрпiды на планеце Зямля” (1987), Л. Шырко “Дзед Манюкін не салжэ” (1990), “Дзед Манюкін і ўнукі” (2003), У. Ягоўдзіка “Царэўна ў падземным царстве” (2000). Арыгінальныя сюжэты, казачная плынь, прыгодніцкія элементы ў творах. Спалучэнне фантастычнага з рэальным у творах “Галенчына “Я”, або Планета Цiкаўных Хлопчыкаў” (1990) Р. Баравiковай, “Радасцi i нягоды залацiстага карасiка Бублiка” (1993) А. Савiцкага. Элементы гульні ў казцы-забаўлянцы У. Ліпскага “Вясёлая азбука” (1992).

Сучасная літаратурная казка і яе асаблівасці. Казкі Р. Баравіковай, А. Масла, П. Місько, У. Мацвеенкі, М. Маляўкі, С. Мінскевіча, Л. Рублеўскай, П. Саковіча, Л. Улашчанкі ў кнігах “Чароўныя пацеркі” (2006), “Вежа міру” (2007).







Дата добавления: 2015-08-17; просмотров: 6950. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...


Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...


Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...


Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Седалищно-прямокишечная ямка Седалищно-прямокишечная (анальная) ямка, fossa ischiorectalis (ischioanalis) – это парное углубление в области промежности, находящееся по бокам от конечного отдела прямой кишки и седалищных бугров, заполненное жировой клетчаткой, сосудами, нервами и...

Основные структурные физиотерапевтические подразделения Физиотерапевтическое подразделение является одним из структурных подразделений лечебно-профилактического учреждения, которое предназначено для оказания физиотерапевтической помощи...

Почему важны муниципальные выборы? Туристическая фирма оставляет за собой право, в случае причин непреодолимого характера, вносить некоторые изменения в программу тура без уменьшения общего объема и качества услуг, в том числе предоставлять замену отеля на равнозначный...

БИОХИМИЯ ТКАНЕЙ ЗУБА В составе зуба выделяют минерализованные и неминерализованные ткани...

Типология суицида. Феномен суицида (самоубийство или попытка самоубийства) чаще всего связывается с представлением о психологическом кризисе личности...

ОСНОВНЫЕ ТИПЫ МОЗГА ПОЗВОНОЧНЫХ Ихтиопсидный тип мозга характерен для низших позвоночных - рыб и амфибий...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2026 год . (0.013 сек.) русская версия | украинская версия