Особенности повреждения различных типов леса. Аналитиеское выражение послепожарных изменений в лесу.
Першае месца па загаральнасцi займаюць вельмi лёгка загаральныя саснякi лiшайнiкавыя. Яны адрознiваюцца аднапароднасцю i нiзкай паўнатой. Пад полагам гэтых саснякоў пажарная спеласць ЛГМ наступае праз адзiн-тры днi пасля дажджу. Тыповымi з'яўляюцца беглыя нiзавыя пажары, якiя распаўсюджваюцца з хуткасцю 2 - 4 м/мiн пры вышынi полымя да 40 см. Ступень уздзеяння такiх пажараў на дрэвастоi невялiкая. Наглебавае покрыва выгарае на 50 % i больш. Другое месца па загаральнасцi займаюць саснякi верасовыя, якiя ўзнiклi на месцы саснякоў лiшайнiкавых, iмшыстых i бруснiчных. У саставе дрэвастояў пераважае сасна. Пажарная спеласць ЛГМ наступае хутка. Павышэнню iнтэнсiўнасцi пажараў садзейнiчаюць покрыва з верасу, кустоўе i курцiнна размешчаны падрост. Хуткасць распаўсюджвання агню да 3 м/мiн, вышыня полымя дасягае 80 см. Характэрны нiзавыя пажары рознай iнтэнсiўнасцi. Пры пажарах моцнай iнтэнсiўнасцi сур'ёзныя пашкоджаннi наносяцца дрэвам, асаблiва ў маладняках, i амаль поўнасцю знiшчаецца падрост, падлесак i наглебавае покрыва. Саснякi бруснiчныя i мшыстыя адрознiваюцца некалькi запаволеным паспяваннем ЛГМ з-за больш высокай паўнаты, лепш развiтага травяна-кустовага i мохавага покрыва, значнага ўдзелу ў саставе дрэвастояў елкi i лiставых парод. Нiзавыя пажары маюць беглы i ўстойлiвы характар, распаўсюджваюцца з хуткасцю 1 - 3 м/мiн, вышыня полымя дасягае 50 - 150 см. Пры пажарах сярэдняй i моцнай iнтэнсiўнасцi значныя пашкоджаннi наносяцца сасне. Елкi i бярозы пашкоджваюцца яшчэ мацней. Пасляпажарны адпад гэтых парод дасягае 100 %. У сасняках чарнiчных пры высокай самкнутасцi верхняга полагу i нiжнiх ярусаў раслiннасцi паспяванне ЛГМ працякае павольна i пажарная спеласць наступае толькi ў засушлiвыя перыяды. У пачатку засушлiвых перыядаў пераважаюць беглыя нiзавыя пажары, а пры моцнай засусе яны набываюць устойлiвую форму, пры якой гiнуць практычна ўсе дрэвы i асаблiва елкi i бярозы. Вышыня полымя пры беглым пажары дасягае 150 см i больш, пры ўстойлiвым - 40 - 50 см. Хуткасць распаўсюджвання пажару днём - 1 - 2 м/мiн. Наяўнасць густога яруса зязюлiнага льну ў даўгамошнiкавым сасняку перашкаджае хуткай страце вiльгацi, рэзка знiжае пажарную небяспеку. Пажары ў гэтым тыпе лесу ўзнiкаюць толькi ў засуху i пры гэтым адбываецца толькi паверхневае абгаранне дзярнiны зязюлiнага льну. Пры працяглых засухах беглыя пажары могуць пераходзiць у ўстойлiвыя. Хуткасць распаўсюджвання агню не перавышае 0,5 м/мiн. Пры беглым нiзавым пажары пашкоджанне дрэў нязначнае, пры ўстойлiвым - адбываецца абгаранне каранёвых сiстэм. Адпад дрэў у апошнiм выпадку можа дасягаць 50 % i больш. У сасняках сфагнавых, асакова-сфагнавых i багуновых фармiруюцца пераважна чыстыя нiзкапаўнотныя дрэвастоi. У час засух паверхневы слой сфагнавых iмхоў хутка высыхае i пажар па iм можа распаўсюджвацца з хуткасцю да 1 м/мiн. Дурнiцы i падбел перашкаджаюць высыханню сфагнавых iмхоў i распаўсюджванню пажараў. Пры моцнай засусе нiзавыя пажары пераходзяць у тарфяныя, якiя выклiкаюць поўную гiбель дрэвастояў. У травяных тыпах сасновых лясоў пажараў практычна не бывае. Толькi беглыя нiзавыя пажары слабай iнтэнсiўнасцi могуць узнiкаць ранняй вясной, калi падсыхае леташняя трава i ёсць у наяўнасцi крынiцы агню.
|