Войнікава Кацярына
У 2006 годзе скончыла хімічны факультэт БДУ па спецыяльнасці хімік-эколаг. З 2006 г. — малодшы навуковы супрацоўнік кафедры радыяцыйнай хіміі і хіміка-фармацэўтычных тэхнологій. Першая кніга — «Дары Дракона» (2014 г.) Лаўрэат конкурса СПБ «Новая беларуская фантастыка» — узрост аўтараў — да 31 года. «Дары Дракона» — гэта літаратурны дэбют Кацярыны Войнікавай. Магчыма, нехта ўжо знаёмы з гэтым аўтарам па серыі публікацый пад псеўданімам Грэхэм Янг. Але «Дары Дракона» — гэта першая кніга аўтара.
Войникова, Екатерина Викторовна. Дары Дракона / Е. В. Войникова. — Минск: Харвест, 2014. — 256 с. — (Новая белорусская фантастика) (Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі = Библиотека Союза писателей Беларуси). Твор балансуе на стыку фэнтэзі і навуковай фантастыкі. Раман «Дары Дракона» грунтуецца на чараўніцтве і інтрызе, якая вытрымліваецца да апошняй старонкі. Твор яўна чытаецца як папярэджанне недальнабачнаму чалавецтву, якое не ўмее ўтаймаваць сваю агрэсіўнасць. Героі існуюць у свеце постапакаліпсісу, і ў такіх экстрэмальных умовах няма гаворкі пра каханне — толькі вечны Дракон песціць у душы светлыя пачуцці, але і ён асуджаны на вынішчэнне. Вось адзін з водгукаў чытачоў:«Издался-таки, наконец, прекрасный человек и автор Екатерина Войникова. Если вы увидите эту книгу («Дары дракона») в магазине — знайте же, что вас ждет крутое чтиво про фентези мир, появившийся в результате различных экологических катастроф на нашей планете — при этом тут все научно обосновано, и по жанру это скорее фантастика, чем фентези. И ещё тут есть очаровательная реинкарнация Далай-ламы. Поддерживайте белорусских авторов — не стесняйтесь». Кацярына Войнікава актыўна займаецца грамадскай працай — яна сакратар моладзевага аддзялення секцыі «Прыгоды і фантастыка» ГА «Саюз пiсьменнiкаў Беларусi». «Вялікае «Дзякуй» трэба сказаць ад імя будучых фантастаў беларускім пісьменнікам… за тое, што паверылі ў моладзь, за тыя ўвагу, сілы і час, што падаравалі яны падрастаючым спадкаемцам. Сімвалічна, што свой першы дзень нараджэння моладзевая суполка фантастаў святкуе ў год Кнігі. Хацелася, каб гэты факт стаў добрым прадвесцем, і жыццё моладзевага аддзялення секцыі «Прыгоды і фантастыка» працягвалася гэтак жа паспяхова, як і пачалося», — адзначыла пісьменніца.
Больш пра аўтара:
1) Войнікава, К. У маладых фантастаў дзень нараджэння / К. Войнікава // Літаратура і мастацтва. — 2012. — № 9. — С. 21 2) Дудзюк, З. Таямнічыя пячоры / З. Дудзюк // Літаратура і мастацтва. — 2015. — № 1. — С. 6 3) http://www.litkritika.by/comments?cid=1968&quip_parent=5389&quip_thread=1968
|