Чумакова Ганна
На запыт «Як з’яўляюцца Вашы творы і песні?» Ганна адказвае: «… Гэта прыходзе нечакана, з самой глыбіні душы… Гэта нейкі эмацыйны пасыл, жаданне, каб мяне пачулі… Увогуле музыка і паэзія — гэта два крылы адной птушкі. Але паэзія, лічу, больш мацней. Бо ў песнях я не заўсёды магу перадаць увесь слоўны і моўны кантэкст, усе пачуцці. Але я жадаю, каб мая паэзія і мае песні дарылі радасць і ўсмешкі людзям».
Верш з кнігі: Птушцы — высокага лёту, Ветразю — свежага ветру. Мне б — арабінку ля плоту, Сонейкам ранняў сагрэтых. Долі сірочай — прытулак, Сейбіту — роўнага поля. Моцы, здароўя — матулі, Бацьку — жыцця паболей. Сквапнаму — досыць грошаў, Зданям — цямнейшай ночы. Мне б — назбіраць валошак Любаму на вяночак. Быццам няшмат і трэба, Што ж мне не ўсё далося?!. Сінія кроплі неба — Кветкі сярод калосся…
Больш пра аўтара тут:
1) Зэкаў, А. «Я хварэю на неба…» / А. Зэкаў // Літаратура і мастацтва. — 2013. — № 22. — С. 4 2) Крайко, А. Рэха ў сэрцы маладых / А. Крайко // Літаратура і мастацтва. — 2015. — № 20. — С. 12
Змест
Беланожка Алёна...........................................................................4
Болатаў Андрэй.............................................................................6
Войнікава Кацярына.....................................................................7
Курэйчык Андрэй.........................................................................9
Кустава Валерыя.........................................................................11
Малахоўскі Рагнед......................................................................13
Масэ Кацярына............................................................................15
Новік Юлія...................................................................................16
Саўчык Дзмітрый.......................................................................18
Сівец Таццяна..............................................................................19
Трэнас Віка..................................................................................21
Хвашчэўская Аксана...................................................................23
Чумакова Ганна...........................................................................25
|