Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

АлёнаБеланожка





 

Алёна Міхайлаўна Беланожка — рэжысёр, паэтка, пісьменніца, драматург. Нарадзілася 17 студзеня 1985 года ў Магілёве. Скончыла Магілёўскае Дзяржаўнае вучылішча культуры імя Н. Крупскай, Беларускі Дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў.

Працавала рэжысёрам, рэдактарам і метадыстам культурных устаноў Магілёва і Мінска. Аўтар кінасцэнарыяў і тэкстаў песень беларускіх зорак эстрады.

Друкавалася ў часопісах «Маладосць» і «Верасень» (Беларусь), «Лауреат» (Расія), газетах «Веснік Магілёва», «Магілёўскія Ведамасці», «Советская Белоруссия», «Літаратура і Мастацтва».

Аўтар паэтычнага зборніка «В шаге от неба» (2007), кнігі «Чамадан з кракадзілавай скуры».

Аб сабе маладая аўтарка кажа: «Літаратура сама мяне знайшла. Я з дзяцінства пішу. Думала, такі лад жыцця ва ўсіх. А потым зразумела — не... Але было позна — літаратарства злавіла мяне на жыўца. Вершы, апавяданні…»

 

Беланожка, Алёна. Чамадан з кракадзілавай скуры: аповесць / А. Беланожка. — Мінск: Звязда, 2014. — 176 с. — (Бібліятэка часопіса «Маладосць» ).

Аповесць Алёны Беланожкі «Чамадан з кракадзілавай скуры» можна аднесці да жанру іранічнага дэтэктыва. Сама пісьменніца характарызуе ўласны твор як «вясёлую аповесць, адрасаваную моладзевай аўдыторыі». Дастаткова толькі адной цытаты з аповесці — «Добрай фiрменнай адвёрткай можна адрамантаваць усё, што заўгодна, акрамя здароўя i бiяграфii», — каб чытач сам вырашыў, ці варта яму чытаць гэты твор.

Аліна, галоўная гераіня аповесці, — кіраўнік прадзюсарскага цэнтра, актыўная дзяўчына з дзелавой хваткай. Стаўшая ахвярай гвалтоўнага выкрадання, яна здолела збегчы і самастойна раскруціць увесь клубок незразумелых здарэнняў.

Наконт галоўнай гераіні аўтарка кажа так: «З сябе пісала, а як іначай? Характар — мой… А галоўная гераіня мне блізкая тым, што яна не баіцца людзей. Яна іх любіць. Розных, усякіх. Іначай яна б ніколі не выбрала сабе такі занятак — клапаціцца пра тое, каб іх настрой заўсёды быў добрым».

Прачытайце аповесць — і добры настрой вам забяспечаны!

 

Артыкулы пра аўтара і яе творчасць:

 

1) Весялуха, М. Гісторыя з выкраданнем / М. Весялуха // Звязда. — 2015. — 5 лютага. — С. 8

2) Грышчук, А. Горкі смех рэжысёра / А. Грышчук // Літаратура і мастацтва. — 2014. — № 12. — С. 6-7

3) Грышчук, А. Жыццё не цукар / А. Грышчук // Літаратура і мастацтва. — 2014. — № 42. — С. 6

4) Новік, Ю. Дасягаць усё новых і новых вяршыняў / Юлія Новік, Алёна Беланожка // Маладосць. — 2011. — № 3. — С. 120-122

5) Шчарбачэвіч, Н. «Скрозь «Маладосць» — у літаратуру / Н. Шчарбачэвіч // Звязда. — 2014. — 23 снежня. — С.8

 







Дата добавления: 2015-08-27; просмотров: 745. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...


Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...


Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...


Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Ганглиоблокаторы. Классификация. Механизм действия. Фармакодинамика. Применение.Побочные эфффекты Никотинчувствительные холинорецепторы (н-холинорецепторы) в основном локализованы на постсинаптических мембранах в синапсах скелетной мускулатуры...

Шов первичный, первично отсроченный, вторичный (показания) В зависимости от времени и условий наложения выделяют швы: 1) первичные...

Предпосылки, условия и движущие силы психического развития Предпосылки –это факторы. Факторы психического развития –это ведущие детерминанты развития чел. К ним относят: среду...

Особенности массовой коммуникации Развитие средств связи и информации привело к возникновению явления массовой коммуникации...

Тема: Изучение приспособленности организмов к среде обитания Цель:выяснить механизм образования приспособлений к среде обитания и их относительный характер, сделать вывод о том, что приспособленность – результат действия естественного отбора...

Тема: Изучение фенотипов местных сортов растений Цель: расширить знания о задачах современной селекции. Оборудование:пакетики семян различных сортов томатов...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2025 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия