Курэйчык Андрэй
Найбольш вядомыя працы ў кіно як сцэнарыста — «Любовь-морковь», «Юленька», «Служебный роман: наше время». У тэатрах Расіі, Беларусі, Украіны ды іншых краін паставілі больш за 30 яго п’ес. П’есы драматурга — «Споведзь Пілата», «П’емонцкі звер», «Згублены рай», «Выканаўца жаданняў» і інш. Адно з цэнтральных месцаў у творчасці маладога драматурга займае п’еса «Скарына», якая ўяўляе сабой мастацкае даследаванне творчага і жыццёвага шляху выбітнога дзеяча беларускай культуры XVI стагоддзя.
«Гэта першы ў маім жыцці сцэнарый, які я пісаў не на замову, а па загадзе душы», — казаў Курэйчык. Да Скарыны і яго новай тэхналогіі кнігадрукавання ён ставіцца так: «Гэта наш Стыў Джобс, калі заўгодна». У аўтара Скарына — не абстрактны асветнік, а жывы чалавек, якога раздзіраюць супярэчнасці. Але ў той жа час гэта і асоба з прынцыпамі, глыбокай любоўю да сваёй радзімы. Каб падкрэсліць сусветную ролю Скарыны, аўтар прапануе нам сустрэчу Скарыны з некім Леанарда, у якім мы прыгадваем вялікага Леанарда да Вінчы. Вось іхні дыялог: Леонардо: «А что за огонь ты хочешь нести?» Скорина: «Слово. Слово Божье. На языке народа, на языке сердца». І яшчэ: «Научить Христа, апостолов и учеников его говорить на другом языке… Иначе заповеди не действуют. Они не понимают, что свет истины начинается с самого, самого родного… С народом надо, как с ребёнком, разговаривать. Разговаривай сейчас, а то потом одичает, опустится…»
Пачытаць больш пра аўтара і яго творчасць:
1) Орлова, Т. История одного театра // Орлова, Т. Театральная критика нового времени / Татьяна Орлова. — Минск, 2010. — С. 92-132 2) Арлоў, У. Тры мушкецёры і Курэйчык / У. Арлоў // Мастацтва. — 2010. — № 9. — С. 16-17 3) Грамыка, Л. Два спектаклі, адзін лёс / Л. Грамыка // Мастацтва. — 2013. — № 2. — С. 6-7 4) Курейчик, А. Курейчик. Live / А. Курейчик // Минский курьер. — 2011. — 19 января. — С. 11 5) Смольская, К. Новая беларуская п’еса / К. Смольская // Роднае слова. — 2011. — № 8. — С. 17-21
|