Саўчык Дзмітрый
Нарадзіўся ў горадзе Мазыры ў 1985 годзе. Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі. Стыпендыят фонду Прэзідэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі. Лаўрэат конкурсу «Новая беларуская фантастыка», лаўрэат літаратурнай прэміі «Адкрыццё 2013 года» у намінацыі «Літаратура для дзяцей». Член ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі». Аўтар зборніка казак «Фабрика хорошего настроения» (2013 г.), кнігі фантастыкі «Незлічоныя скарбы таямнічай пячоры» (2014 г.) Маладога, таленавітага і сціплага Дзмітрыя, між тым, цяжка назваць пачаткоўцам. Першую казку васьмігадовага Дзімы на беларускай мове апублікавалі ў газеце «Мая сям’я» ў 1993 годзе. Потым друкаваўся ў часопісах «Незнайка», «Рюкзачок». За 5 гадоў выйшла каля 100 казак. Саўчык, Дзмітрый. Незлічоныя скарбы таямнічай пячоры / Д. Саўчык. — Мінск: Харвест, 2014. — 320 с. — (Новая беларуская фантастыка = Новая белорусская фантастика) (Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі = Библиотека Союза писателей Беларуси). «Незлічоныя скарбы таямнічай пячоры» Дзмітрыя Саўчыка — кніга самага малодшага фіналіста конкурсу «Новая беларуская фантастыка». Яна складаецца з дзвюх казак-фэнтэзі, якія апавядаюць пра вялікае каханне і падступнае вядзьмарства, жорсткасць зла і вялікую сілу дабра, здольнага перамагчы ўсе перашкоды. Кніга насычаная прыгодамі і чарамі, здатная ўтрымліваць увагу чытача. Нягледзячы на тое, што аўтару няма яшчэ і трыццаці, ён праз персанажаў казак мудра вызначае формулы шчаслівага жыцця: «Толькі сэрцу свайму трэба верыць. Толькі яно ведае праўду»; «Той, хто адмовіцца ад багацця, будзе непадуладны ні дэманам, ні прывідам».
Артыкулы пра маладога творцу:
1) Дудзюк, З. Таямнічыя пячоры / З. Дудзюк // Літаратура і мастацтва. — 2015. — № 1. — С. 6 2) Саўчык, Д. Творца, якому сняцца казкі: гутарка / Д. Саўчык; гутарыла М. Галубцова // Літаратура і мастацтва. — 2014. — № 14. — С.12
|